Чтение онлайн

на главную

Жанры

Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Шрифт:

– Што вам патрэбна ад мяне?
– з цяжкасцю разляпiўшы перасохлыя губы, вымавiла я.

Лiелаш задаволена кiўнула, адкiнулася ў крэсле i стала апавядаць.

Вечны мiр на Астры быў абвешчаны каля трохсот гадоў назад. Велiзарныя сродкi, якiя вызвалiлiся, грамадства стала выдаткоўваць на самыя высакародныя мэты: медыцыну, навуковыя даследаваннi, вынаходнiцтва машын, што аблягчаюць людзям жыццё. Прыкметна паскорыўся навукова-тэхнiчны прагрэс. Асаблiва актыўна занялiся навукай жанчыны, пераклаўшы хатнiя клопаты на дужыя плечы нястомных i акуратных машын. Прадстаўнiцы слабога полу старалiся з усiх сiл паказаць, што могуць прынесцi карысць нiколькi не меншую, як мужчыны. I, трэба сказаць, дабiлiся вялiкiх поспехаў. Сучасны Лiелаш высокi ўзровень развiцця цывiлiзацыi Астры быў дасягнуты дзякуючы самаадданай працы жанчын. Пераможаны хваробы! Жанчыны не пераставалi шукаць i рабiлi адно ашаламляльнае адкрыццё за адным. Сiнтэтычная ежа! Гiпнанавучанне! Штучнае выношванне дзяцей!.. Дзевяць месяцаў, што вызвалiлiся, яны аддавалi навуцы i працы. Усё цяпер проста: схадзiў у iнкубаторый, а далейшае - гадаванне i выхаванне - бярэ на сябе грамадства. У вальерах iнтэрнатаў бавiлiся дужыя шчаслiвыя дзецi, пазбаўленыя сузiрання агiдных сямейных сцэн, павучанняў старэйшых. Пасталеўшы, яны iшлi ў вялiкае жыццё, маючы пры сабе стандартнае пасведчанне асобы i псiхалагiчную ўстаноўку - грамадскае жыццё вышэй за асабiстае.

Пры такой актыўнасцi жанчын мужчыны сталi ставiцца да дзейнасцi на карысць грамадства з дзiўнай раўнадушнасцю. Вiдаць, гэта ўласцiва моцнаму полу: адхiлiлi яго ад ключавых пазiцый, тут жа кiснуць... Замест таго каб, вызвалiўшыся ад сямейных вузаў, з натхненнем заняцца стваральнай працай, мужчыны без пярэчанняў перадалi пазiцыi актыўным i мэтанакiраваным жанчынам i ператварылiся ў вялых, апатычных iстот, якiя не цiкавiлiся нiчым, апроч прагляду вiдэафiльмаў i алкаголю. Праўда, часам узнiкалi забурэннi, даходзiла нават да пагромаў, але ўрад, у якiм да таго часу былi адны жанчыны, уцiхамiрыў бунтаўнiкоў.

Прачнуўся Джамшыд i захныкаў. Я ўзяла яго на рукi, павярнулася да Лiелаш, аднак яе ўжо не было.

Дзень прайшоў хутка, а ўвечары, калi, уклаўшы сына спаць, я сядзела побач з iм i думала пра iншапланецянку, за спiнай пачуўся голас:

– Не перашкоджу?

– Не, - прашаптала я, хоць па целе ў мяне пабеглi мурашкi.

– Супакойцеся... Я не закончыла свой расказ...

Грамадства Астры перажыло сур'ёзны крызiс. Рэзка павялiчылася колькасць самагубстваў сярод мужчын, узрасла злачыннасць. Групы экстрэмiстаў, сярод iх былi i жанчыны, захоплiвалi iнкубаторыi i знiшчалi жаночыя зародышы, выгукваючы пры гэтым: "Смерць жанчынам!"

Урад не мог раўнадушна пазiраць на гэтыя беспарадкi, што пагражалi спакою быцця i падрывалi асновы. Частка самых актыўных мужчын была змешчана ў рэзервацыю, астатнiх пакiнулi на волi, але ўсталявалi сталы кантроль. Адначасна з гэтымi мерамi ўрад выдзелiў вялiкiя сродкi для сацыялагiчных даследаванняў. Вучоныя павiнны былi знайсцi прычыну бядотнага становiшча на планеце. I яны пастаралiся апраўдаць давер - гiпотэз было высунута вялiзная колькасць. Многiя з iх выявiлiся пад час праверкi суцэльнай лухтой, а некаторыя заслугоўвалi пiльнай увагi. Сярод гэтых вельмi кемных гiпотэз была i тая, што высунула астрапсiхолаг Лiелаш. Дзейнасць Лiелаш вымагала ад яе шмат гадоў назiраць за планетай Зямля i яе жыхарамi. Вынiкам назiрання з'явiлася кнiга "Пра ўплыў эмацыянальна-псiхалагiчнага атавiзму (т.зв. кахання) на лад жыцця жыхароў Зямлi". Выкарыстоўваючы вынiкi практычна, Лiелаш прапанавала накiраваць на Зямлю экспедыцыю для вывучэння зямных жанчын, каб выдзелiць з iхняй крывi "вакцыну жаноцкасцi", у iснаваннi якой яна не сумнявалася. Лiелаш даказала, што менавiта страта жаноцкасцi жыхаркамi Астры прывяла грамадства да яго цяперашняга стану. Планавалася, што вакцына будзе ўведзена добраахвотнiкам, тым самым стане магчымым праверыць, як дзейнiчае здатнасць кахаць i шкадаваць на жанчыну-астрыянку.

Iдэя Лiелаш атрымала нечаканую падтрымку. Ёю загарэлiся i мужчыны i жанчыны. Урад ухвалiў план. Спецыялiсты па зямной культуры выбралi найбольш зручнае для кантакту месца - горны раён Узбекiстана. Яны прыйшлi да высновы, што ўсходнiя жанчыны найбольш жаноцкiя. Iхняе каханне i пашана да мужа, пяшчотная прывязанасць да дзяцей былi вартыя павагi. Акрамя таго, чыстае горнае паветра было неабходна для нармальнага самаадчування сяброў экспедыцыi, бо агульная забруджанасць зямной атмасферы перавышала ўсе дапушчальныя нормы. Лiелаш даверылi кiраваць невялiкай групай вучоных, якая накiроўвалася па сродак, якi, цалкам магчыма, дапаможа цывiлiзацыi Астры.

– Цяпер разумееш, навошта я тут?
– закончыла Лiелаш свой расказ, памаўчала, паглядзела пiльна.
– Я даўно за табой назiрала. Запiсы, зробленыя мною ў бальнiцы, унiкальныя. Ты вельмi востра адчуваеш, Шахноза... Я не хацела ўваходзiць з табой у кантакт, але прыйшлося адкрыцца...

Я адно кiўнула, бо не ведала, што ёй сказаць.

– Мне пара, - вымавiла Лiелаш i знiкла.

Наступнага дня, вярнуўшыся з двара, я зайшла ў пакой i непрыемна здзiвiлася. У крэсле сядзела Лiелаш i назiрала, як Джамшыд забаўляецца нейкай рознакаляровай скрыначкай. Убачыўшы мяне, Лiелаш забрала яе ў малога:

– Прыбор не зробiць яму шкоды. Я запiсвала некаторыя параметры псiхаполя дзiцяцi.

– Мне трэба пакармiць сына, - суха сказала я.

– Вядома, вядома... Я зайду пазней... Не пярэчыш?

Калi б я магла пярэчыць!

З той пары кожны вечар мы праводзiлi разам. Спачатку я баялася, што Джамшыд заўважыць няпрошаную госцю, але пераканалася, што Лiелаш можа стаць нябачнай у любы момант. Неяк яна паспрабавала растлумачыць мне механiзм нябачнасцi, але я нiчога не зразумела.

Джамшыд мяне радаваў. Ён прыкметна пасвяжэў, паправiўся, хоць i быў яшчэ вельмi слабы. Лiелаш назiрала за нашым няхiтрым iснаваннем. Я не магла зразумець выраз яе вачэй, калi яна пазiрала на дзiця. Часам здавалася, што яна грэбуе iм, як нейкiм жабянём, стараецца не дакранацца да яго. Аднойчы я спыталася яе пра гэта. Ад адказу яна ўхiлiлася.

Некалькi разоў Лiелаш брала ў мяне кроў - гэта рабiлася зусiм бязбольна, яна запiсвала мае адчуваннi - адчуваннi маладой маткi. Мы многа размаўлялi з ёю. Жанчыны Астры сталiся мне больш зразумелыя i блiжэйшыя, хоць шмат з чым у iх поглядах на жыццё я не магла згадзiцца. Лiелаш таксама прывыкла да нас - не адхоплiвала руку, калi да яе дакранаўся Джамшыд. А ён, на маё здзiўленне, зусiм не баяўся яе. Знiк i мой страх перад ёю. Побач з Лiелаш я чулася больш бяспечна, упэўнена.

Паводле супольнай маўклiвай згоды мы сталi разам гуляць. На яе гэтыя шпацыры ўплывалi жыватворна. Палагоднеў выраз вачэй, твар страцiў халодную адчужанасць. Яна ўсё болей была падобная на звычайную зямную жанчыну. Аднойчы Лiелаш прыйшла да месца нашай сустрэчы абсалютна непазнавальная. Я нават спалохалася, цi не здарылася з ёю што-кольвек?! Такi змучаны быў яе твар, такiя жалобныя былi вочы... Пытанне было гатовае сарвацца з майго языка, але Лiелаш загаварыла першая:

– Шахноза... Нам пара вяртацца дадому. Я не ўпэўненая, што мае даследаваннi прынясуць карысць Астры, магчыма, я нават абавязана знiшчыць запiсы, зробленыя з цябе...

– Але чаму?!
– шчыра здзiвiлася я.

– Даць жанчынам Астры пачуццi - значыцца ўцягнуць цывiлiзацыю ў дзiкiя часы! Цi варта дурманiць светлы розум цёмнымi iнстынктамi?
– пракрычала Лiелаш, i твар яе скрывiўся.

Джамшыд, пакiнуты мною без нагляду, зрабiў колькi няўпэўненых крокаў, спатыкнуўся i ўпаў. Я кiнулася да яго, аднак Лiелаш апярэдзiла мяне. Яна падхапiла малога i стала асыпаць пацалункамi яго твар, вочы, рукi.

Я застыла, назiраючы за ёю.

Яна ж, зусiм не адчуваючы навакольнага, лашчыла дзiця.

Нарэшце яна апамяталася. Стараючыся не глядзець мне ў вочы, аддала Джамшыда, адышла ў засень густой чынары. Я хацела сказаць ёй, што гэта нармальнае пачуццё - любоў да дзiцяцi, але яна знiкла.

З'явiлася яна ўвечары, у пакоi. Падышла да ложка, доўга пазiрала на Джамшыда, якi соладка спаў.

– Хварэць ён больш не будзе, - павярнуўшыся да мяне, сказала Лiелаш.
– Я знiшчыла ачаг хваробы. Не мела права ўмешвацца ў ваша жыццё, а ўмяшалася... Джамшыд будзе жыць доўга.

Популярные книги

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Самый лучший пионер

Смолин Павел
1. Самый лучший пионер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Самый лучший пионер

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Миллионер против миллиардера

Тоцка Тала
4. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.25
рейтинг книги
Миллионер против миллиардера

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]