Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Шрифт:
Я маўчала, баючыся паверыць у цуд. А Лiелаш спыталася з роспаччу на твары:
– Як вы можаце жыць, не ведаючы,
Гэтая ваша любоў... яна невыносна цяжкая... Навошта яна?
– Без любовi не бывае шчасця, - цiха адгукнулася я.
– Без любовi да мужа, дзiцяцi... Без гэтага я не ўяўляю сваё жыцця. Гэта i ёсць шчасце. Шчасце любiць i быць любiмай.
Лiелаш авалодала сабой.
– Я не ведаю, што такое шчасце. Такога пачуцця ў нашай навуцы няма. Я яшчэ не вырашыла, што мне рабiць з вынiкамi маiх даследаванняў.
– Абнародаваць iх, - не стрымалася я.
– Шахноза, - з дакорам глянула яна, - я не вырашыла лёс гэтых вынiкаў, але табе, Шахноза, я ўдзячная... Бывай!
Насуперак свайму звычаю Лiелаш не знiкла. Яна выйшла з пакоя, перасекла двор, пакрочыла па дарозе.
У акно я бачыла, што адыходзiць ёй не хочацца i таму крок яе павольны, а спiна напружаная. Але нi я, нi яна не мелi магчымасцi змянiць што-небудзь у гэтай сiтуацыi.
Яна марудна ўзнiмалася па дарозе, а я глядзела ёй услед.
Трэба жыць... Нельга не любiць.