Чтение онлайн

на главную

Жанры

Парыж-Дыснэйлэнд

Хадановіч Андрэй

Шрифт:
ДОТЫК Яна была ў майцы з турыстычным парыскім каляжыкам на грудзях: зьлева, дзе сэрца, — Эйфэлева вежа, справа, насупраць вежы, — Авэню Шанз Элізэ. Спачатку ён дакрануўся справа. Пад Елісейскімі палямі не было станіка. Эйфэлева вежа забілася хутчэй.
НАЦЮРМОРТ Столік. Хлеб. Аліўкі. Арэшкі. Шклянка. Лёд. Пастыс. Кальвадос. Тратуар. Шчасьлівыя грэшнікі. Поўня. Поўнач. Хрыстос уваскрос.
ПАРЫСКАЯ
ТРАСЯНКА
Тонучы ў Сене, хапаесься за саломінку.
ФУТБОЛ ЛЯ МУЗЭЮ РАДЭНА За плотам музэю гуляюць французы ў футбол. Крычаць, аж чутно праз навушнікі аўдыёгідаў. І з кожным ударам жыцьцё замірае наўкол, і, нібы табло, зьзяе золатам шпіль Інвалідаў. Турысты ў музэі наструніліся — хто каго? Глядзяць цераз плот — і стаяць без увагі скульптуры, самотны Бальзак і ў абдымках дзьвюх дзевак Гюго, тытаны культуры на сьвяце фізычнай культуры. Мысьляр знакаміты ад зайздрасьці пазелянеў, хаваючы вочы, падпёр падбародзьдзе рукою. «Нашто цалавацца?» — адчулі каханкі сумнеў. Прыкрылася Ева: «Вы дзе, гледачы? Што такое?» Старэнькі японец здымае на камэру матч. Арабка ўздыхнула. Відаць, за Радэна заўзее. Мысьляр ледзь пя плача. Філёзаф, хоць ты патлумач, як блякла на фоне жыцьця выглядаюць музэі! Спорт нумар адзін і арабку схіліў на свой бок, і дзеда-японца, і там, ля платану, путану, што косіць пад экскурсаводку. Ці гэты радок хоць неяк паможа Радэну даць рады Зідану? Удар. Гол у браму мастацтва. Жыцьцё павяло. Татальны футбол пераможную сэрыю выдаў. Разьбегліся хмары і сонца гарыць, як табло, ўсьміхаючыся зь Інвалідаў. З усіх інвалідаў.
МЭТРАПОЛІТЭН-ОПЭРА Скрыпач грае ў вагоне парыскага мэтро. Здаецца, Моцарта. Здаецца, з «Жаніцьбы Фігаро». А потым сьціпла просіць маленькі ганарар для музыкі. Сёй-той нават нешта падае. Але найбольш ахвотна і больш за ўсіх — тыя, хто едзе ў навушніках.
КРЫХУ ПАЛІТЫКІ Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕ Па Сене плыве плякат з партрэтам кандыдата ў прэзыдэнты. Надпіс унізе: «Запрашаем на першы тур!» — нагадвае, што ты яшчэ не ў Беларусі.
ФРАНЦУСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Вершы з аптымістычным фіналам 1. Француская рэвалюцыя — на апошнім паверсе музэю Карнавале, маўляў, найвышэйшая кропка парыскай гісторыі, што абудзіць і самых сонных наведнікаў. Дзьве статуі — Свабода і Роўнасьць. Грудкі Роўнасьці прыкрытыя тканінай аднолькава. Карціна з руінамі Бастыліі. У наступнай залі — падрабязны макет Бастыліі. (Рукамі не чапаць — глядзі папярэдні экспанат.) Рэспубліканскі тэрмомэтр у фрыгійскім каўпаку. Патрыёт з адарванай правай рукой робіць эфэктны жэст левай. На іншай карціне іншыя патрыёты сьпяваюць патрыятычную песьню. Словаў не чуваць. Шарлота Кардэ, з кінжалам. Жан-Поль Марат, з ваннай. Максыміліян Рабэсп’ер, з Дантонам. Людовік XVI, з Марыяй-Антуанэтай. Марыя-Антуанэта, у жалобе па мужы. Галава Марыі-Антуанэты. Цацачная гільятына. Можна ўжываць замест мышалоўкі. Шмат рэвалюцыйных лёзунгаў. Можна ўжываць замест бясплатнага сыру. Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна. «Людзі нараджаюцца і застаюцца свабоднымі і роўнымі ў правах». Я памылкова прачытаў па-француску: «нараджаюцца і паміраюць». У музэйнай крамцы — пазл з Марыяй-Антуанэтай. 54 кавалкі. Можна прыстаўляць і адстаўляць ня толькі галаву. Рэвалюцыйны посуд. Фаянс. Набор талерак з дэвізам: «Свабода або сьмерць!» Смачна есьці!
2. У садку насупраць музэю трахаюцца два сабачкі, гаспадары ўсё ніяк ня могуць расьцягнуць у розныя бакі. Нічога цікавейшага ў музэі я ня бачыў.
КАЗКІ ВЭНСЭНСКАГА ЛЕСУ 1. Брыдкае качаня Жыло сабе брыдкае качаня, добра сябе паводзіла, слухалася старэйшых і, галоўнае, выдатна харчавалася, бо вельмі хацела хутчэй вырасьці. Ела яно, ела, але так і не зрабілася прыўкрасным лебедзем, бо аднойчы памерла, ушчэнт закормленае турыстамі. «Калі вы любіце птушак, не карміце іх», — напісана ва ўсіх парыскіх парках.
2. Кот у ботах На мастах паміж астравамі аднаго з азёраў Вэнсэнскага лесу катэгарычна забараняецца праход з сабакамі. Шкада, што ні слова пра катоў. Што робіць кот у ботах даверлівых турыстаў, якія разуваюцца, расьцягнуўшыся на газоне, — лепш у мяне не пытайце!
3. Папялушка Часам кот пасьпявае нагадзіць толькі ў адзін туфлік.
4. Дзюймовачка Знакаміты галяндзкі батанік аднойчы наведаў Parc Floral і доўга-доўга вывучаў усе чырвоныя, белыя, жоўтыя, аранжавыя, блакітныя, фіялетавыя, ружовыя, барвовыя, ліловыя туліпаны, але не знайшоў у іх ніводнай дзюймовачкі. Стаміўшыся, ён прысеў на лавачку і разарваў упакоўку з чыпсамі, а там — маленечкая дзяўчынка, усьміхаецца яму і нешта шчабеча на ягонай мове. Істотна, што бульба, зь якой зрабілі чыпсы, была зь яго роднай Галяндыі. Трава таксама.
АДЫСЕЯ Вось яна, Пэнэлёпа, хто б сумняваўся! У мармуры, хоць ёсьць і пару бронзавых вэрсіяў. Глядзіць удалеч, падпірае рукой падбародзьдзе, палову твару зьлізалі марскія вятры, уся — увасобленае чаканьне. Справа памірае кентаўр — туды яму і дарога, зьлева абапіраецца на кій патасны Адам Міцкевіч (французы кажуць — «Адам Мікевік»), а яна глядзіць не на іх, вызірае кагосьці трэцяга. Але найцікавейшае — побач. У фатэлі, у чырвоным пінжаку супрацоўніцы музэю — цемнаскурая цётачка з трыма тэлефонамі: мабільнік — у правай руцэ, рацыя — у левай, яшчэ адзін тэлефон, стацыянарны, вісіць на сьценцы над самым ейным вухам, а яна пераводзіць вочы з апарата на апарат, гатовая ў тую ж сэкунду адказаць на званок па кожным. Я думаю, сапраўдная Пэнэлёпа — гэта яна.
РАСТВО Petit Palais. Mus'ee des Beaux-Arts Божае нараджэньне, у вэрсіі паўднёванямецкага разьбяра першай чвэрці XVI стагодзьдзя. Немаўля Ісус. Два анёлы над ясьлямі. Вол. Восьлік. Авечкі засталіся на другім пляне. Дзьве пары выпадковых сьведкаў, з выгляду — тыповыя нямецкія бюргеры, трэба разумець — пастухі. Усярэдзіне — Марыя з малітоўна складзенымі рукамі. Ейнага мужа Язэпа, цесьляра, лёгка пазнаць па руцэ з чатырма адцяпанымі пальцамі.
КЛЮНІ. МУЗЭЙ СЯРЭДНЯВЕЧЧА 1. Вітраж XIII ст. Салямэя ўстае на задні мосьцік. Ёсьць ад чаго страціць галаву.
2. Пакуты Гасподнія (XIV ст.) Вартаўнікі сьпяць. Хрыстос вылазіць з труны. Асьцярожна, каб не абудзіць.
3. Вітраж XV ст. Першая думка: каго і навошта Хрыстос цягае за вуха? Толькі па мячы Пётры разумееш, што вуха насамрэч прыстаўляюць на месца.
Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение