Пасаг (на белорусском языке)
Шрифт:
"Едзем далей, чым мне здавалася", - падумала Жана.
Далакоп выйшаў, i на яго месца сеў фурман, ад якога патыхала стайняй. Месца проставалосай заняў пасыльны, ад ног якога бiў пах усёй яго дзённай хаднi.
Жане было кепска, моташна, i немаведама чаму ёй хацелася заплакаць.
Адны людзi выходзiлi, другiя сядалi на iх месцы. Омнiбус ехаў па бясконцых вулiцах,
"Так далёка, - думала Жана.
– Толькi б ён не прамiнуў гэтага рэстарана, толькi б не заснуў. Ён так стамiўся за апошнiя днi".
Трохi-патроху вагон пусцеў. Яна засталася адна, зусiм адна. Кандуктар абвясцiў:
– Важырар!
Жанчына не ўставала з месца, i ён паўтарыў:
– Важырар!
Яна паглядзела на яго, разумеючы, што гэта сказалi ёй, бо нiкога больш не было. Мужчына паўтарыў трэцi раз:
– Важырар!
Тады яна спыталася:
– Дзе мы?
Ён грубавата адказаў:
– Важырар, Божа мой, па дваццаць разоў вам казаць!
– А гэта далёка ад бульвара?
– сказала яна.
– Ад якога?
– Ды ад Бульвара Iтальянцаў.
– Мы даўно яго праехалi!
– Хiба! Паклiчце, калi ласка, майго мужа.
– Вашага мужа? А дзе ён?
– На iмперыяле.
– Наверсе? Там даўным-даўно нiкога няма!
Яна схамянулася.
– Як гэта? Не можа быць. Мы селi разам. Паглядзiце лепей, ён мусiць там быць!
Кандуктар пачаў злавацца:
– Слухай, малая, досыць балбатаць, аднаго згубiла - дзесяць знойдзеш. Злазь, прыехалi. Падбярэш сабе другога на вулiцы.
Слёзы паказалiся ў яе на вачах, яна зноў папрасiла:
– Але ж, пане, вы памыляецеся, я ведаю, вы памыляецеся. У яго пад пахай быў тоўсты партфель.
Кандуктар засмяяўся:
– Тоўсты партфель. Але ж i праўда, ён выйшаў на Мадлен - ён ад вас уцёк. Гi-гi-гi!..
Омнiбус стаў. Яна выйшла i мiжволi, iнстынктыўна, зiрнула на дах. Там нiкога не было.
* * *
Яна раптам заплакала i, не зважаючы, што яна на вачах у людзей, сказала:
– Што ж мне цяпер рабiць?
Падышоў iнспектар транспартнага бюро.
– Што тут такое?
Кандуктар
– Гэту даму па дарозе кiнуў муж.
Той сказаў:
– Хай сабе, не дзiва, займiцеся вашымi справамi.
I павярнуўся спiнай.
А яна пайшла куды вочы глядзяць, збянтэжаная, не разумеючы, што здарылася. Куды iсцi? Што рабiць? А ён, што з iм? Адкуль такая няўважлiвасць?
У яе заставалiся два франкi. Да каго пайсцi? I раптам яна згадала пра свайго стрыечнiка Бараля, намеснiка загадчыка аддзела ў Марскiм мiнiстэрстве.
Грошай якраз хапала на фiякр, i яна назвала яго адрас. Яна пераняла Бараля, калi той iшоў у мiнiстэрства. Як i Лебруман, ён трымаў пад пахай напакаваны партфель.
Яна выскачыла з фiякра i гукнула:
– Анры!
Ён здзiўлена спынiўся.
– Жана?.. тут?.. зусiм адна?.. Што вы тут робiце, адкуль вы ўзялiся?
З вачамi, поўнымi слёз, яна пралепятала:
– Я толькi што згубiла мужа.
– Згубiлi? Дзе?
– На омнiбусе.
– На омнiбусе?.. Божа!
З плачам яна расказала яму пра здарэнне.
Ён задумлiва выслухаў яе i спытаўся:
– Ранiцай ён быў зусiм нармальны?
– Зусiм.
– Добра. Цi шмат грошай у яго было?
– Шмат. У яго быў мой пасаг.
– Ваш пасаг?.. Увесь пасаг?
– Увесь... каб адразу заплацiць за кантору.
– Ну дык, дарагая стрыечнiца, шукайце вашага мужа на дарозе ў Бельгiю.
Яна яшчэ не разумела.
– Вы кажаце... майго мужа?
– прашаптала яна.
– Я кажу, што ён хапнуў ваш пасаг... i шукай-гукай.
Ёй не хапала паветра, яна шапнула:
– Значыць... значыць... ён прайдзiсвет!
I, ледзь не самлеўшы ад хвалявання, яна ўпала на грудзi стрыечнiку i загаласiла.
Каля iх пачалi спыняцца. Ён цiхенька падштурхнуў яе да сваiх дзвярэй i, трымаючы за талiю, падняўся з ёй па лесвiцы, а калi здзiўленая пакаёўка адчынiла дзверы, загадаў:
– Сафi, збегайце ў рэстаран, вазьмiце снеданне на дваiх. Сёння я не iду ў мiнiстэрства.