Пасля вакацый

на главную

Жанры

Поделиться:

Пасля вакацый

Пасля вакацый
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

ПАСЛЯ ВАКАЦЫЙ

Машына мчалася на вакзал, i малому Алену было весела. Ён нiколi не выязджаў з дому, i думка, што цяпер ён будзе жыць у гарах, паступiўшы ў школу-iнтэрнат, яму падабалася. Таварышы сказалi яму, што там працуюць менш, чым у лiцэi. Ален бачыў дырэктара, калi той прыязджаў у Парыж, i знайшоў, што ён добры, памяркоўны.

– Ведаеш, тата, ён мне сказаў, што зiмой пасля абеду заняткаў у iх няма i вучнi бегаюць на лыжах альбо катаюцца на каньках.

– Спадзяюся, ты возьмешся i за

латынь, - уздыхнуў пан Шмiт, - нельга адставаць.

На пероне, убачыўшы паравоз i новыя блiскучыя вагоны, Ален ад радасцi заспяваў. Ён ганарыўся сваiм гарнiтурам бэжавага колеру, скураным чамаданчыкам, цёмнымi шарсцянымi пальчаткамi, а больш за ўсё тым, што адпраўляецца ў падарожжа адзiн разам з бацькам.

– А што мы, тата, рабiць будзем у цягнiку?

– Я з сабой узяў работу, малыш... Ну, а ты? Калi хочаш, я куплю табе iлюстраваны часопiс... Кнiгi пры табе няма?

– Няма, але гэта нiчога... Я пагуляю ў калiдоры...

Ён знiк i хутка вярнуўся, вельмi ўсхваляваны:

– Тата! Тут ёсць мне таварыш!.. Жан-Луi Дзюжарык... Цераз тры купэ... з мамай.

– Што? Едзе вучыцца?

– Ага, але не ў тую школу, куды я, а ў нейкую манастырскую.

– Шкада, што не да пана Бензо, вас было б там двое французаў. Ну, але зрэдку вы зможаце пабачыцца... А пакуль што iдзi да яго, гуляйце разам i не дурэйце.

Бертран Шмiт любiў дзяцей, але не цярпеў, каб яны адрывалi яго ад работы. Ален, заўважыўшы, што бацька паглыбiўся ў сваё, каб не замiнаць яму, паспешна выйшаў. Цягнiк набiраў хуткасць. Пан Шмiт час ад часу кiдаў безуважны позiрк на двух хлапчукоў, якiя хадзiлi паводдаль у калiдоры. Кожнаму з iх было гадоў па дванаццаць. За вокнамi праносiлiся ўзгоркi, рэчкi i безупынна мiльгалi тэлеграфныя слупы. Праз гадзiну Ален вярнуўся, маркотны i ўзрушаны:

Тата, ты ведаеш, што мне сказаў Жан-Луi? Што яго вельмi крыўдзяць у школе. Што старэйшыя вучнi злыя... Адбiраюць у яго ўсё - кнiгi, цукеркi - i, калi ён не даецца, б'юць яго кулакамi, прыцiскаюць да сцяны i душаць.

– А чаму ён не абараняецца?

– Бо ён сярод iх адзiн француз, адзiн... Ён так прасiў, каб мама не пасылала яго ў манастырскую школу, а пакiнула дома, у Парыжы, але яна не хоча, бо выйшла замуж другi раз за палкоўнiка Кiрылiна, расейца, у якога страшэнна закахалася... i Жан-Луi ў доме лiшнi.

Шмiт са здзiўленнем зiрнуў на сына:

– Хто табе гэта расказаў?

– Жан-Луi.

– Жан-Луi не павiнен гаварыць пра сваiх бацькоў такiм тонам.

– Якiм тонам, тата? Ён мне сказаў, што вельмi любiць сваю маму, што яна таксама яго любiла i, калi яго тата памёр, даглядала яго вельмi добра... Але ж цяпер яна закахалася.

– Не ўжывай слоў, якiх не разумееш... Хто такая? Што за мадам Дзюжарык?

– Што ты, тата! Яна цяпер не мадам Дзюжарык, а мадам Кiрылiна. Яна вельмi прыгожая... Хочаш, я цябе праводжу ў яе купэ? Гэта блiзка.

Ну добра, добра, малыш.

– Як ты думаеш, тата, калi ў пана Бензо ёсць старэйшыя вучнi, яны будуць мяне бiць?

– А ты дай iм здачы. Наколькi я ведаю, пан Бензо чалавек энергiчны i ўмее трымаць дысцыплiну ў сваёй школе... Iдзi да свайго сябра, гуляйце.

У Дзiжоне Шмiт выйшаў на перон i ўбачыў свайго сына з таварышам. Жан-Луi быў худзенькi зграбны хлопчык з вялiкiмi вачамi, сумнымi i глыбокiмi.

– Тата, пазнаёмся. Гэта Жан-Луi.

Бертран Шмiт паспрабаваў даць яму некалькi парад:

– Калi старэйшыя цябе не ўзлюбiлi, не ўцякай ад iх, а старайся пасябраваць... Не думаю, што яны такiя ўжо нягоднiкi.

– Хто? Гэтыя дзецюкi?
– прамовiў Жан-Луi.
– Яны нападаюць на мяне, як звяры... Калi што скажаш не па-iхняму, б'юць i гоняць прэч...

Паравоз даў гудка, i Ален прыбег у вагон да бацькi.

– Ты ведаеш, тата, што мне гаварыў Жан-Луi на пероне, калi ты падышоў да нас? Ён гаварыў: "Якi я няшчасны! Чым ехаць у гэту праклятую бурсу, лепш кiнуцца пад цягнiк. Але ў мяне не хапае смеласцi... Ален, зрабi мне паслугу, штурхнi мяне пад колы, а мая спадчына няхай застанецца табе". Ведаеш, у яго пасля смерцi бацькi ёсць спадчына, багатая... Але я не згадзiўся.

– Я думаю... Твой гэты прыяцель, вiдаць, крыху чокнуты...

– Няпраўда, ён зусiм не чокнуты. Ведаеш, тата, ён кажа, што, каб яго мама ўяўляла сабе, як яму там кепска жывецца, вечныя бойкi са старэйшымi, як ён плача ўночы, лежачы ў ложку, яна б не адважылася зноў пасылаць яго ў такую школу.

– Праводзь мяне да гэтай дамы.

Мадам Кiрылiна была жанчына красы надзвычайнай. Цiхiм, мiлагучным голасам яна выказала некалькi цiкавых, крыху журботных думак наконт дзяцiнства. Бертран як сеў, так i застаўся.

Увайшоў праваднiк, узяў чатыры бiлеты i запрасiў пасажыраў к сталу. Яны снедалi разам. Дзецi моўчкi слухалi, як бацькi ўспамiналi назвы розных кнiг, пералiчвалi iмёны кампазiтараў... Хлопчыкi адчувалi сябе забытымi. Часам Жан-Луi паглядаў на Алена, i яго вочы, здавалася, гаварылi: "Бачыш, вось яна якая..." Падняўшыся з-за стала, Бертран машынальна зайшоў у купэ мадам Кiрылiнай, а дзецi выскачылi гуляць у калiдор.

– У нашых сыноў шмат агульнага, - прамовiла яна.
– Спадзяюся, што iм можна будзе там пабачыцца.

Ён хвiлiну вагаўся.

– Даруйце, - сказаў ён, - што ўмешваюся не ў сваю справу, але дзяцiная шчырасць не тоiць сакрэтаў... Я выпадкова даведаўся, i мой абавязак... Вы, мабыць, не ўсведамляеце, якi настрой у вашага сына... Ён прызнаўся майму... Даруйце, я не знаходжу слоў... Дзiця, вядома...

Мадам Кiрылiна была агаломшана. За акном вагона пачалi вырысоўвацца горы, замест камянiц пайшлi драўляныя хаткi, замест дубоў - кашлатыя елкi, у люстраныя рэчкi ўлiвалiся шумныя патокi.

12

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0