Чтение онлайн

на главную

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Потым да іх увапхнулі яфрэйтара Пэрэўтку з 13-й маршавай роты, які, калі ўчора пашла па лягеры чутка, што адпраўляюцца на позіцыі, зьнік і раніцою быў знойдзены патрулём у Бруку «У Белай ружы». Ён апраўдваўся тым, што хацеў перад ад‘ездам паглядзець славутую гуту графа Гараха ў Бруку. Ідучы назад ён заблудзіў і толькі раніцою зусім змардованы, дайшоў да «Белай ружы». (А ў той час ён спаў з Розачкаю з «Белай ружы»).

* * *

Сітуацыя засталася паранейшаму нявысьветленай. Будзе полк адпраўлены ці не? Швэйк па тэлефоне выслухаў у канцылярыі 11-й маршавай роты самыя рознастайныя думкі: пэсымістычныя і оптымістычныя. 12-я маршавая рота тэлефонавала, што нібы нехта з канцылярыі чуў, што раней будуць адбывацца практыкаваньні ў стральбе па рухомай мішэні і што толькі пасьля гэтага полк кранецца ў дарогу. Гэтага оптымістычнага погляду не

падзяляла 13-я маршавая рота, якая тэлефонавала, што толькі што з гораду вярнуўся капрал Гаўлік, які чуў ад аднаго чыгуначнага служачага, што вагоны пададзены ўжо на станцыю.

Ванэк са злосьцю вырваў з рук у Швэйка трубку і закрычаў, што чыгуначнікі ні храна ня ведаюць і што ён сам толькі што прышоў з палкавой канцылярыі.

Швэйк самаахвярна заставаўся на сваёй варце пры тэлефоне і на запытаньні: «Якія навіны?» — адказваў, што яшчэ нічога пэўнага няма.

Так ён адказаў і на запытаньне паручніка Лукаша.

— Якія ў вас навіны?

— Яшчэ нічога пэўнага няма, пан обэр-лейтэнант, — стэрэотыпна адказаў Швэйк.

— Асёл! Павесьце трубку.

Потым прышло некалькі тэлефонограм, якія пасьля доўгіх перапытваньняў Швэйк прыняў.

У першую чаргу тая, якая не магла быць прадыктавана яму яшчэ ноччу праз тое, што ён не павесіў трубкі і спаў. Тэлефонограма гэта была пра сьпіс тых, якія зрабілі і якія не зрабілі супроцьтыфуснай прышчэпкі.

Потым Швэйк прыняў запозьненую тэлефонограму пра консэрвы. Пытаньне гэта было высьветлена ўжо ўчора.

Потым тэлефонограма ўсім батальёнам, ротам і часьцям палка:

«Адбітак тэлефонограмы брыгады № 75692. Загад № 172 па брыгадзе.

Пры справаздачнасьці пра гаспадарку палявых кухань трэба пры пералічэньні патрэбных продуктаў прытрымлівацца наступнага парадку: 1 — мяса, 2 — консэрвы, 3 — сьвежая гародніна, 4 — сушаная гародніна, 5 — рыс, 6 — манныя крупы, 8 — бульба, замест ранейшага парадку: 4 — сушаная гародніна, 6 — сырая гародніна».

Калі Швэйк прачытаў усё гэта палкавому пісару, Ванэк урачыста сказаў, што такія тэлефонограмы кідаюць у капанір.

— Гэта прыдумаў нейкі асталоп з штабу арміі, а потым гэта расходзіцца па ўсіх дывізіях, брыгадах і палкох.

Швэйк прыняў яшчэ тэлефонограму, якая была так шпарка прадыктавана, што Швэйк пасьпеў запісаць у сшытку нешта накшталт шыфру:

«З прычыны дакладней дазваляецца ці самастойна наадварот ва ўсіх выпадках падлягае звароту».

— Усё гэта лішняе, — сказаў Ванэк пасьля таго, як Швэйк страшэнна быў зьдзіўлены тым, што ён напісаў і тройчы ўслых прачытаў усё гэта. — Адно глупства, хоць, — чорт іх ведае! — можа гэта шыфрованая тэлефонограма. У нас няма ў роце шыфравальнага аддзяленьня. Гэта таксама можна выкінуць.

— Я тое самае думаю, — сказаў Швэйк, — Калі-б я абвясьціў пану обэр-лейтэнанту, што ён дакладней дазваляецца ці самастойней ва ўсіх выпадках падлягае звароту, то ён-бы пакрыўдзіўся на гэта.

— Некаторыя бываюць, скажу я вам, такія ўразьлівыя, што проста жах! — гаварыў ;далей Шнэйк, ахоплены сваімі ўспамінамі. — Ехаў я раз на трамваі з Высачан у Прагу, а ў Лібне падсеў да нас нейкі пан Новотны. Як толькі я яго пазнаў, дьтк пашоў да яго на пляцоўку і стаў з ім загаворваць, што мы землякі, абодва з Дражова. Ён на мяне зарычаў, каб я да яго не чапіўся, што ён незнаёмы са мною і ня ведае мяне. Я стаў яму тлумачыць, каб ён прыпомніў, што я яшчэ маленькім хлопчыкам хадзіў да яго з маткаю, якую звалі Антонія, бацьку-ж звалі Пракоп, і быў ён прадаўцом. Ён і пасьля гэтага не хацеў прызнавацца, што мы знаёмы. Дык я яму прыпамянуў, каб давесьці яшчэ больш інтымныя падрабязнасьці, што ў Дражове было два Новотных — Тонда і Іосіф, і ён якраз той самы Іосіф, пра якога мне пісалі, што ён застрэліў сваю жонку, што яна ўпікнула яго за п‘янства. Але ён тут размахнуўся, а я ўхіліўся, і ён разьбіў шкло на пярэдняй пляцоўцы, вялікае, перад вагонаважатым. Ну, нас высадзілі і завялі, а ў камісарыяце высьветлілася, што ён таму такі ўразьлівы, што звалі яго зусім ня Іосіф Новотны, а Эдуард Дубрава, і быў ён з Монтгомэры ў Амэрыцы, а сюды прыехаў наведаць сваякоў [100] .

100

Шмат чэхаў эмігравала ў Амэрыку. У гэтых амэрыканскіх чэхаў моцна разьвіта пачуцьцё нацыянальнай самабытнасьці, і яны час-ад-часу прыяжджаюць на сваю бацькаўшчыну.

Тэлефон перапыніў яго апавяданьне, і нейкі хрыплы голас, з кулямётнай каманды зноў спытаўся — ці паедуць? Пра гэта быццам, ад самага ранку ідзе нарада ў пана палкоўніка.

У дзьвярох паказаўся белы, як палатно, заўрад-прапаршчык Біглер, самы дурны ў роце, які стараўся ў вучэбнай камандзе вольнапісаных вызначыцца сваімі ведамі. Ён кіўнуў Ванэку, каб той вышаў за ім на ўсходы. Там яны мелі доўгую размову.

Вярнуўшыся, Ванэк зьняважліва ўсьміхнуўся.

— Вось дубіна! — сказаў ён Швэйку: — няма чаго сказаць, экзэмплярчык у нас у маршавай роце! Ён таксама быў на нарадзе, і, калі разыходзіліся, пан обэр-лейтэнант загадаў, каб усе камандзіры разьдзелу зрабілі строгі агляд вінтовак. А гэты тып прышоў у мяне пытацца, ці павінен ён даць распараджэньне прывязаць Жлабэка за тое, што той вычысьціў вінтоўку газаю. — Ванэк разгарачыўся. — Пра такое глупства пытаецца ў мяне, хоць ведае, што едзе на позіцыю! Пан обэр-лейтэнант учора правільна зрабіў, што загадаў адвязаць свайго дзяншчыка. Я гэтаму шчанюку сказаў, каб ён пасьцярогся раззлоўваць сваю каманду.

— Дарэчы пра дзяншчыка: ці не знашлі вы часамі дзяншчыка пану обэр-лейтэнанту?

— Будзьце разумнікам, — адказаў Ванэк, — часу хопіць. Між іншым я думаю, што пан обэр-лейтэнант да Балёўна прывыкне; зрэдку ён у яго што-небудзь зжарэ, а потым і гэта ў яго пройдзе, калі пападзем на фронт. Там часта ні аднаму ні другому ня будзе чаго жраць. Скажу яму, што Балёўн застанецца і нічога ня зробіш. Гэта мой клопат, і пана обэр-лейтэнанта гэта не кранаецца. Галоўнае: не сьпяшацца!

Ванэк зкоў лёг на свой ложак і сказаў:

— Швэйк, раскажэце мне які-небудзь анэкдот з вайсковага жыцьця.

— Можна, — адказаў Швэйк, здымаючы трубку. — Я вам раскажу пра такое, што падыходзіць да нашай сітуацыі, толькі тагды замест сапраўднай вайны былі манэўры, а была якраз такая самая паніка, як сягодня, бо ня было вядома, калі выступім з казармаў. Служыў са мною Шыц з Поржыча[Вуліца ў Празе.] добры хлопец, толькі набожны і баязьлівы. Ён думаў, што манэўры гэта нешта страшэннае і што людзі на іх падаюць ад смагі, а санітары падбіраюць іх у час паходу, як ападкі ў садзе. Таму ён напіўся ў запас, і калі мы выступілі з казармаў на манэўры і прышлі да Мнішэка, то сказаў: «Я гэтага, хлопцы, ня вытрымаю, толькі пан бог мяне можа выратаваць!» Потым мы прышлі да Гржовіц, і там у нас быў на два дні прывал, бо здарылася нейкая памылка, і мы ішлі так шпарка ўперад, што маглі-б разам з іншымі палкамі, якія ішлі з намі з флангаў, захапіць увесь няпрыяцельскі штаб і нарабілі-б сабе сораму, бо наша армія павінна была п., а няпрыяцель павінен быў бойку выграць: у іх там знаходзіўся нейкі смаркаты Эрцгерцогік. Шыц зрабіў такую штуку. Калі мы разьбілі лягер, ён сабраўся і пашоў у вёску за Гржовіцамі, сёе-тое сабе купіць і к абеду варочаўся ў лягер. Была гарачыня, увапрэў ён таксама здорава і тут убачыў на дарозе слуп, на слупе была будачка, а ў ёй пад шклом зусім маленькая статуя Яна Непамуцкага. Памаліўся ён сьвятому Яну і кажа яму: «Вось, мусіць, горача табе, ня шкодзіла-б табе чаго-небудзь выпіць. На самым ты прыпёку. Мусіць увесь час пацееш?» Узбоўтаў паходную пляшку, выпіў і кажа: «Пакінуў я і табе глынуць, сьвяты Ян з Непамук». Потым схамянуўся, выхлебтаў усё, і сьвятому Яну з Непамук нічога не засталося. «Езус, Марыя!» — ускрыкнуў ён: — сьвяты Ян з Непамук, ты гэта мне павінен дараваць, я табе за гэта аддзякую. Я вазьму цябе з сабою ў лягер і так цябе напаю, што ты на нагах стаяць ня будзеш. І добры Шыц, шкадуючы сьвятога Яна з Непамук, разьбіў шкло, выцягнуў статую сьвятога, запхнуў пад блюзу і занёс у лягер. Потым сьвяты Ян Непамуцкі спаў з ім разам на саломе. Шыц насіў яго з сабою ў час паходаў у ранцы і заўсёды яму страшэнна шанцавала ў карты. Дзе толькі ні зробім прывал, ён заўсёды выграваў, пакуль ня прышлі мы да Прахеня. Кватаравалі мы ў Драгеніцах, і ён усё ўшчэнт праграў. Калі раніцою мы выступілі ў паход, дык на грушы пры дарозе вісеў сьвяты Ян Непамуцкі з пятлёю на шыі. Вось вам і анэкдот, ну, а цяпер павешу трубку.

І тэлефон зноў пачаў убіраць у сябе новыя сударгі нэрвовага жыцьця лягеру. Гармонія спакою была тут парушана.

У гэты самы час паручнік Лукаш вывучаў у сваім пакоі толькі што перададзены яму з штабу палка шыфр з тлумачэньнем, як яго расшыфраваць, і таемны шыфраваны загад пра маршрут маршавага батальёну ў кірунку да граніцы Галіцыі (першы этап):

7217–1238—475—2121—35—Мошонь.

8922-375—7282—Раб.

4432–1238–7217—35—8922—35—Комарно.

7282–9299—310–375—7881, 298–475—7979—Будапэшт.

Расшыфроўваючы гэты загад, паручнік уздыхнуў і сказаў: — Каб яго чорт узяў!

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Путь Шамана. Шаг 5: Шахматы Кармадонта

Маханенко Василий Михайлович
5. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.34
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 5: Шахматы Кармадонта

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й