Прыхiльнiк ураду (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Прыхiльнiк ураду (на белорусском языке)

Прыхiльнiк ураду (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Зыгфрыд Ленц

ПРЫХIЛЬНIК УРАДУ

Аднойчы пры канцы тыдня яны запрасiлi журналiстаў, каб паказаць iм на месцы, колькi ўрад мае прыхiльнiкаў. Яны хацелi давесьцi нам, быццам усё тое, што пiсалi пра неспакойны раён, не адпавядае рэчаiснасьцi: нi катаваньняў, нi галечы, нi, галоўнае, шалёнага прагненьня незалежнасьцi. Дык вось, яны вельмi ветлiва запрасiлi нас, i вельмi ветлiвы, беззаганна апрануты чыноўнiк сустрэў нас за опэрай i правёў да ўрадавага аўтобуса. Аўтобус быў навюткi: пах лякi й скуры плыў над намi, з радыё гучала цiхая музыка. Аўтобус паехаў, i чыноўнiк выцягнуў мiкрафон, драпнуў па ягонай сетачцы-накрыўцы i яшчэ раз лагодна павiтаў нас. Ён сьцiпла прадставiўся: "Мяне

завуць Гарэк", - пасьля паказаў нам гарадзкiя памяткi, распавёў, як называюцца паркi й колькi iх, растлумачыў, як пабудавалася ўзорнае паселiшча на вапняковай гары, сьляпучай у ранiшнiм зьзяньнi.

Па-за сталiцай дарога разыходзiлася на дзьве: мора засталося далёка, мы вырвалiся за горад, мiналi засеяныя каменьням палi, бурыя адхоны; зьехалi ў лагчыну i па ёй - да моста, перакiнутага цераз высахлае рэчышча. На мосьце стаяў малады жаўнер i трымаў зь нейкай лянотнай пяшчотай аўтамат; ён весела памахаў аўтобуса. У высахлым рэчышчы памiж вымытымi да белi галышамi стаялi яшчэ два жаўнеры-юнакi, i Гарэк сказаў, што мы мiнаем месца, дзе надта любяць праводзiць вучэньнi. Па сэрпантыне ўгару, па-над гарачай раўнiнай, i праз адчыненыя шыбы ў аўтобус пранiкаў, пёк вочы тонкi вапняковы пыл; прысмак вапняку закрасiў вусны. Мы пазьнiмалi пiнжакi. Толькi Гарэк застаўся ў пiнжаку, ён усё яшчэ трымаў мiкрафон i лагодным голасам тлумачыў урадавыя пляны ўвядзеньня гэтай мёртвай зямлi ў сельскагаспадарчую вытворчасьць. Я ўбачыў, што мой сусед заплюшчыў вочы, адкiнуў назад голаў; вапна высушыла й пабялiла ягоныя вусны, на руках, што ляжалi на нiкеляванай мэталiчнай парэнчы, блакiтам выбiвалiся праз скуру жылы. Я хацеў штурхануць яго ў бок, бо зь люстэрка задняга вiду на нас час ад часу пазiраў, мэлянхалiчна пазiраў Гарэк, але пакуль я разважаў, Гарэк усхапiўся, з усьмешкаю прайшоў у зад аўтобуса i раздаў саломiнкi й ледзяныя напоi ў кубках з васкаванага кардону.

Апалуднi мы праяжджалi празь вёску; вокны былi пазабiваныя дошкамi ад скрыняў, убогiя платы з сухога гальля стаялi дзiравыя, расхiстаныя раўнiнным ветрам. На пляскатых дахах не сушылася бялiзна. Студня стаяла закрытая; не гнаўся за намi сабачы брэх, i нiдзе не паказаўся нiчый твар. Аўтобус, не збаўляючы хуткасьцi, мiнуў вёску, цягнучы за сабой шэры сьцяг вапняковага пылу, шэры, як сьцяг роспачы.

Гарэк зноўку завiхаўся ў вузкiм праходзе, раздаў сэндвiчы, ветлiва падбадзёрыў нас i паабяцаў, што да мэты засталося зусiм мала. Пачалiся iржава-чырвоныя ўзгоркi; глебу засьцiлалi вялiкiя камянi, памiж якiх расьлi малыя бясколерныя кусты. Дарога зьнiжалася, мы ехалi тунэлепадобнай выгбай. Жорсткая сьпёка пякла аўтобуснае нутро. Пасьля дарога зноў вывела на прастору, i мы ўбачылi перарэзаную ракой далiну i вёску каля ракi.

Гарэк падаў нам знак, паведамленьне й запрашэньне, мы накiнулi пiнжакi, а аўтобус запаволiўся i спынiўся на закарэлай глiнiстай пляцоўцы перад чыста пабеленай хаткай. Вапна сьляпiла так, што нам аж балелi вочы. Мы сталi ў халадку, пстрычкамi павыкiдвалi недакуркi, з-пад прымружаных павекаў паглядалi на хатку i чакалi Гарэка, якi зьнiк у ёй.

Мiнула некалькi хвiлiнаў, пакуль ён вярнуўся i прывёў з сабой мужчыну, якога нiхто з нас раней ня бачыў.

"Гэта Бэла Бонца, - сказаў Гарэк, паказваючы на мужчыну.
– Спадар Бонца займаўся якраз хатнiмi справамi, але ён гатовы адказаць вам на ўсе пытаньнi".

Мы паглядзелi на Бонца, якi вытрываў нашыя пагляды, зьлёгку апусьцiўшы твар. У яго было старое, пыльна-шэрае аблiчча, рэзкiя чарнаватыя зморшчыны беглi па карку; верхняя губа была апухлая. Бонца, якога нечакана засьпелi за нейкай хатняй працай, быў гладка прычасаны, а запёклая кроў на старой, худой шыi сьведчыла пра ўпартае, стараннае галеньне. На iм

была сьвежая баваўняная кашуля, баваўняныя нагавiцы, закароткiя, што ледзь даставалi яму да лытак; на нагах у яго былi новыя боты з жаўтаватай нявычыненай скуры, такiя, якiя носяць навабранцы ў вучэбках.

Мы павiталi Бэлу Бонца, кожны з нас пацiснуў яму руку, тады ён кiўнуў i правёў нас да хаты. Ён прапусьцiў нас паперадзе, мы ўвайшлi ў прахалодныя сенцы. Там нас чакала старая жанчына; ейнага твару было не пазнаць, толькi хустка на галаве зьзяла ў змрочным сьвятле. Старая пачаставала нас незнаёмай, з кулак, садавiнай; сакавiтая мякаць зiхацела чырванаватым бляскам так, што мне спачатку здалося, быццам я ўгрызаюся ў сьвежую рану.

Мы зноўку выйшлi на глiнiстую пляцоўку. Побач з аўтобусам цяпер стаялi босыя дзецi; яны невыносна пiльна ўзiралiся ў Бонца i пры гэтым не варушылiся, не размаўлялi адно з адным. Нi разу яны не зiрнулi нi на каго з нас. Бонца загадкава-здаволена ўсьмiхнуўся.

"У вас няма дзяцей?" - спытаўся Потгiсэр.

Гэта было першае пытаньне, i Бонца, ухмыляючыся, адказаў: "Не, не, у мяне быў сын. Мы якраз спрабуем забыцца на яго. Ён паўстаў супраць ураду. Гультай быў, няздара, не, каб стацца хоць кiмсь, то падаўся да гэтых сабатажнiкаў, якiя ўсюды народ бунтуюць. Змагаюцца процi ўраду, бо думаюць, што могуць нешта палепшыць". Бонца прамовiў гэта рашуча, зь цiхай настойлiвасьцю; калi ён гаварыў, я заўважыў, што ў яго роце бракавала разцоў.

"Можа, яны б i палепшылi нешта", - сказаў Потгiсэр. Гарэк задаволена ўсьмiхнуўся, калi пачуў гэтае пытаньне, а Бонца сказаў: "Усе ўрады аднолькавыя, усiх iх трэба цярпець, якiясь лягчэй, iншыя цяжэй. Гэты ўрад мы ведаем, а тыя другiя толькi абяцаюць".

Дзецi абмянялiся доўгiм паглядам.

"Але ж найвялiкшы iхны абяцанак - незалежнасьць", - сказаў Бляйгут.

"Незалежнасьцю сыты ня будзеш, - сказаў Бонца, ухмыляючыся.
– Што нам з тае незалежнасьцi, калi краiна галее. А гэты ўрад прадае нашы тавары за мяжу. Ён паклапацiўся аб пракладцы дарог, пабудове шпiталяў i школаў. Ён акультурваў глебы i акультурыць яшчэ больш. Ён яшчэ й выбарчае права нам даў".

Дзецi скаланулiся, схапiлi адно аднаго за рукi й мiжволi зрабiлi крок наперад. Бонца апусьцiў твар, ухмыльнуўся ўсё з тым жа загадкавым задавальненьнем, а калi зноўку ўзьняў твар, пашукаў вачыма Гарэка, якi сьцiпла стаяў за намi.

"Зрэшты, - сказаў Бонца, хоць у яго й не пыталiся, - для незалежнасьцi патрэбная й пэўная сьпеласьць. Мусiць, мы ня ведалi б, што рабiць зь незалежнасьцяй. Для народаў таксама ёсьць такi ўзрост, калi яны стаюцца паўналетнiмi. Мы яшчэ не дасягнулi гэтага ўзросту. I я прыхiльнiк гэтага ўраду, бо ён не пакiдае нас, непаўналетнiх, на волю лёсу. Я ўдзячны яму за гэта, знаеце".

Гарэк пайшоў да аўтобуса, Бонца ўважлiва сачыў за iм, пачакаў, пакуль цяжкiя дзьверы аўтобуса зачынiлiся, i мы засталiся адны на сухой, глiнiстай пляцоўцы. Чужых нiбыта не засталося, i Фiнке з радыё хуценька спытаўся ў Бонца: "Ну, а папраўдзе? Пакуль мы адны..." Бонца зглынуў, паглядзеў на Фiнке зьдзiўлена i адчужана i ясна выгаварыў: "Я не зразумеў вашага пытаньня".

"Зараз можна гаварыць адкрыта", - пасьпешлiва сказаў Фiнке.

"Гаварыць адкрыта", - паўтарыў Бонца задуменна й шырака ўхмыльнуўся, так, што стала вiдаць правалiны ў шэрагу зубоў.

"Хiба што я няясна сказаў: мы за гэты ўрад, мая жонка ды я; бо ўсяго, чым мы ёсьць i чаго мы дасягнулi, мы дасягнулi зь ягонай дапамогай. За гэта мы ўдзячныя яму. Вы ведаеце, як рэдка бывае, каб чалавек быў удзячным ураду - а мы ўдзячныя. I мой сусед удзячны, i тыя дзецi таксама, i кожны ў вёсцы. Пастукайце ў любыя дзьверы, вам паўсюль скажуць, якiя мы ўдзячныя ўраду".

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V