Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ралля суровая

Мацяш Ніна

Шрифт:
з польскай Букавы лесе, папаратнюсны! Золкай расінкай восень на вуснах. Мілая, ў восень рушым без жалю. Гэта рабіне замала каралу. Глянь, колькі ў букаў звабы яснотнай! З плячэй іх срэбра не змые слота. Не сум, не смутак — зачараванне. Прыш, як колісь, маё прызнанне.
ЯН ГУШЧА ПА ЛЕСЕ з польскай Ах, шта за вечар! Сані — да лесу, міма нас. Звярніце /с той паляне, дзе белы йерае час. Як
хораша юнацтву.
Смех бомаў залаты. Як шкло хрупасткі, наст той разносьце, капыты!
Снягі, перакліканне, ад позіркаў аж бляск. О, з маладымі сані, з сабой вазьміце й нас!
П'ЕР ЖАН БЕРАНЖЭ СТАРЫ ЖАБРАК з французскай Ну, вось і ўсё. У прыдарожнай яме, Знямоглы, хворы, жду канца свайго. А людзі, пэўна, думаюць, што п'яны... Тым лепші Мне іхні жаль ні да чаго. Ах, людзі, людзі, вочы не адводзьце, А медзякі ўжо вашы не ў пару. На фэсты, на піры — хутчэй праходзьце! Стары жабрак, без вас я, сам памру. Вось дзе са свету прыбірае старасць Бо ўжо ж не голад — галадаць прывык. Меў на лякарню ўсе надзеі, марыў, Што там сканаю, маю ўсе правы. Але куды ні ткніся — ані блізка: Галеча, гора — нібы на бяду. Што ж, вуліца, была ты мне калыскай, — Стары жабрак, тут і труну знайду. Калісь прасіў я, малады, здаровы, Каб навучылі рамяству мяне. «Прэч! — быў адказ рамеснікаў суровы. — Саміх жабрацтва хутка не міне». Вы ж, багацеі, што — «працуй!» — крычалі, Кідалі костку са стала падчас, Паначаваць у хлеве дазвалялі, — Стары жабрак, не, не кляну я вас. Я мог бы красці, горкі бедалага, Навошта мне — па старцах лепш пайсці. Хапала толькі на адно адвагі: У полі бульбы ў торбу награбсці. Ды імем караля за мной, бязвінным, Не раз, не два турэмны ключ грымеў, І гвалтам адбіралі скарб адзіны, — Стары жабрак, я ж толькі сонца й меў. Бадзяга ці радзіму мае зроду? Што мне да вашых вінаў і хлябоў, Да вашай славы, фабрык і заводаў І да прыгожых ды пустых прамоў? У доме вашым, што без бою здаўся, І дзе захопнік вольна жыраваў, Як дурань, я слязамі абліваўся, — Стары жабрак, з яго рук хлеб я браў. О людзі, людзі! Што не раздушылі, Як чарвяка нікчэмнага, зараз? Або чаму ж вы лепш не навучылі, Як жыць мне на дабро для ўсіх для еас? Не чарвяком, а мурашом я стаў бы, Страчаў бы ў шчасці кожную зару, Вас, як братоў, любіў бы, шанаваў бы, — Стары жабрак, як вораг ваш памру!
ЛУІ АРАГОН ГІМН ЭЛЬЗЕ. УВЕРЦЮРА з французскай Даткнуся да цябе і веру і не веру Што час разлук мінуў што разам мы не ў сне Ты побач ты са мной і я твая імперыя На гора і на шчасце вернае І ўсё ж здаешся ты такой далёкай мне Калыша нас нясе ў краіну цудаў слодыч Але прачнуся я вярнуся з царстваў тых Маё дыханне ў твар табе нібыта словы Нібыта жджэ нас ростань знову Не варухнешся ты ты ўжо не чуеш іх Заснула доўеа я лаўлю яе маўчанне І як ігрок які чытае на касцях Свой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна Бяссільны перад гэтай тайнай Неспасцігальнай тайнай быцця і небыцця А потым новы дзень з адсутнасці таемнай Цудоўней ад святла яе мне верне зноў І стане дзень працягам ночы неаб'емнай Бо з ёю вечна неад'емна Пяшчота цемнаты як сон найлепшых сноў Жыццё як спеў п'янкі мільгне мы поўнім чару О жонка о мой боль мой бог трынаццаць год Выследжваў бы тваё напеўнае маўчанне Ніколі гэтымі вачамі Не наталяючы ўжо голаду майго Трынаццаць хмельных год трынаццаць зім і летаў Трымцеў бы над табой хімеры цікаваў Трынаццаць год у страху пяшчотна-горкім гэтым Калі ўсе небяспекі свету Прыдуманыя мной набожна б замаўляў Як мала для каханкаў тысячы й адной ночы Трынаццаць год як дзень агонь няшчадны той Што па шматку папеліць хочаш ці не хочаш Кілім наш па якому крочым Магічны наш кілім самотнасці святой
ПОЛЬ ЭЛЮАР * * *

з французскай

Мы не па аднаму да мэты пойдзем а па двое Пазнаючы сябе папарна мы ўвесь свет пазнаем І прыйдзе к нам любоў і дзеці нашыя смяяцца будуць З легенды чорнае дзе плача адзінокі.
КРЫСЦІНА ДЭ ПІЗАН БАЛАДА з французскай У самоце, і прагну застацца ў самоце, у самоце пакінуў мянс мой каханы, у самоце, без друга і ягамосці, у самоце з адчаем, з журбой нсчуванай, у самоце ў цярпенні звыш сіл апантаным, непапраўнай бязвыхаднасцю здратаваная, у самоце і немілаваная. У самоце ля вокан, ля брамы ў самоце, у самоце на дворышчы, ценем затканым, у самоце, каб горкай слязою зыходзіць, у самоце у маўчанні і енку скаваным, у самоце з усім, што наканавана, быць наложніцай сцен чатырох пакараная, у самоце і немілаваная. у самоце заўжды, і паўсюдна ў самоце, у самоце, куды ні пайду, дзе ні стану, у самоце, дзе з розумам сэрца ў нязгодзе, у самоце з маркотаю неўтаймаванай, у самоце з нічым не загойнаю ранай, занядбаная ўсімі, нідзе не чаканая, у самоце і немілаваная.
КРЫСЦІНА ДЭ ПІЗАН ТАК ГЭТА НЯЛЁГКА з французскай Як, гэта нялёгка — вясёлай быць песеньцы ў болі, Як гэта пакутна — у цуглях адчаю ўсміхацца, Сярод весялосці чужой бестурботнай здавацца, Хоць сэрца не мае ад роспачы чорнай патолі. Ды трэба рабіць, як усе. Ні знарок, ні міжволі, Ні рухам, ні словам пра мукі свае не прызнацца. Так гэта нялёгка — вясёлай быць песеньцы ў болі. Ніколі яшчэ не карала бязлітасней доля. Як гора схавала, ад лёсу свайго не схавацца. Хоць душаць рыданні, мне трэба, мне трэба смяяцца, Каб боль мой па імені не адазваўся ніколі. Так гэта нялёека — вясёлай быць песеньцы ў болі.
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО з французскай Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду». О надзея! Цябе я да кропелькі вызнаў, Абяцанкі твае толькі сэрцу труцізна, Бо заўжды я табой ашуканы брыду. Каб жа зведала ты маю скруху-нуду, Лёгкай птушкай над ёй праляцела б наўмысна. Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду». О надзея! Цябе я да кропелькі вызнаў. Не аддзячыш спаўна мне, пакуль горкіх дум Не аблегчыць хоць трошкі з рукі тваёй існасць. Пра душэўны спакой я ўжо гэтулькі высніў... Што ж ты, жорсткая, толькі, нібы на бяду, Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду»?
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО з французскай З бяздоннай студні ўдумнасці маёй Ваду надзеі ўпарта здабываю, Бездапаможны, часта ж выяўляю, Што перасох струмень гаючы мой. Крынічная, крыштальная парой, Парою каламутная, цвілая. З бяздоннай сгудні ўдумнасці маёй Ваду надзеі ўпарта здабываю. Атрамант расціраю дбайна ў ёй, Паперы ліст бяру, ды падступае Падступны лёс, паперу шкуматае І ўсё шпурляе ў жорсткасці сеаёй У бездань студні ўдумнасці маёй.
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО з французскай Даўно ўжо сыты мною свет, Так, як і я даўно ім сыты; Усё глухой імглой спавіта, Хаця б дзе-кольвечы прасвет. Дарма... Адны аскалы бед, Тугі, распусты непрыкрытай. Даўно ўжо сыты мною свет, Так, як, і я даўно ім сыты. Душу аддай за веры цвет, Калючкі ж задарма — і квіты; Ці ж дзіўна, што так хваравіта Кладзецца скарга ў запавет; Даўно ўжо сыты мною свет.
Поделиться:
Популярные книги

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5