Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Марк доўга абдумваў мару Магдаліны пра Літінстытут. Урэшце вырашыў, што нядрэнна «навесці лоск» на будучую жонку. Ажаніцца са сціплай бібліятэкаркай і ажаніцца са студэнткай прэстыжнага ВНУ — розніца… Ён пераканаў Магду больш не пасылаць на творчы конкурс вершы, а сабраць артыкулы і падацца на літаратурную крытыку. Творчыя магчымасці Магды Марк ацэньваў досыць рэалістычна, таму адразу сказаў, што года ў Маскве з яе будзе досыць. Да таго ж, уздыхаў ён з затоенай скрухай, гэта будзе ім выпрабаваннем. Яны абодва — вольныя творчыя людзі, і іх лучнасць мусіць быць добраахвотнай. У цноту нявесты ён верыць непахісна.

Небарака Марк сам не падазраваў, як глыбока зачапіла ягонае сэрца юная бібліятэкарка з зялёнымі вачыма, з характарам свавольным, як веснавая ручаіна…

У дзверы пакоя нясмела пастукалі. Крумкач узляцеў на шафу. Знаёмая па першым наведванні кватэры суседка працягнула Магдзе невялікі скрутак.

— Вось… Іван Канстанцінавіч незадоўга да смерці прасіў мяне схаваць, і калі што — перадаць вам. Асабіста ў рукі і без сведкаў.

Магда няўважна ўзяла пакунак. Але суседка не спяшалася сыходзіць. Абвяла позіркам пакой.

— Каго цяпер паселяць? Не дай Бог, якіх алкашоў… Прасілі ў начальства, каб каму з нас пакой адпісалі. Дык не, не выходзіць па плошчы. Бюракраты. Будуць падсяляць. З Іванам Канстанцінавічам добра было. Ціха. Часам які цвік забіць дапаможа. А куды ж вы гэтую мэблю падзенеце? Забераце? Магда паціснула плячыма.

— Навошта яна мне?

— Ну чаму, шафа вунь якая зручная… Змястоўная… У мяне б у пакоі якраз стала…

Магдаліна ўнутрана ўсміхнулася гэткай наіўнай хітрасці.

— Ну дык забірайце яе сабе… І канапу таксама. І ўвогуле… Я толькі кнігі і дакументы забяру. А астатняе — самі глядзіце…

Суседка ўзрадавалася, пачала нешта шчабятаць пра тое, як любіла нябожчыка і якім ён добрым чалавекам быў. Таму і памёр так хутка, не мучыўся. Лёг і не прачнуўся.

З шафы пачуўся хрыплы роспачны крык. Магдаліна ажно пачырванела ад сораму — як яна магла забыцца пра птушку? Можа, раздобраная суседка і Карла Карлавіча прытуліць? Але кабета грэбліва скрывілася ў бок крумкача:

— Цьху… Сіла нячыстая… напалохала… І вось жыве ж такая поскудзь, і чалавека перажыве!

І Магдаліна нічога не сказала ёй. І засталася ў чужым пакоі, з чужымі рэчамі і сам-насам са сваёй бядой…

Пераглядаць рэчы не было моцы. Ісці ў інтэрнат настолькі не хацелася, што Магда вырашыла заначаваць на гэтай чорнай цвёрдай канапе, у кампаніі крумкача. Скразняк варушыў на акне занавескі, і можна было ўявіць, што вось-вось з'явіцца прывід былога гаспадара.

Але пасля перажытага магчымае з'яўленне прывіда Магду не ўзрушвала.

…і пыл гісторыі

Сімвал святога Марка-евангеліста — леў. Звычайна на іконах гэты леў зусім не страшны — кучаравы, залацісты, з закручанымі ў кольцы вусамі і вялікімі рахманымі вачыма.

Як баранчык.

Марк Ялецкі нічым не нагадваў залацістага кучаравага льва. Хіба што таксама быў дужы, шыракаплечы. Ды яшчэ ў разважаннях меў ільвіную ўчэпістасць. Жалезная логіка і энцыклапедычная эрудыцыя — так паўжартоўна рэкамендаваў сам сябе Марк. Нездарма атрымаў незвычайнае імя па жаданні дзівакаватага дзеда-прафесара. І журналістам Марк быў добрым. З уласцівымі сапраўднаму журналісту цікавасцю і скептыцызмам. Таму зараз Марк, які, як належала сапраўднаму рыцару, прыляцеў па першым жа званку зарумзанай Магды, сядзеў побач з ёю на падлозе пакоя кватэры нумар шэсць, перабіраў раскладзеныя лісты, фотаздымкі і кнігі. Ды касавурыўся час ад часу на крумкача, які зноў узляцеў на шафу і шаргатаў там, як патрывожаны дамавік.

— Так я і ведаў, што нельга цябе адпускаць… Цябе толькі лянівы не пакрыўдзіць. О, якое рэдкае выданне! — Марк узважваў на руцэ кнігу ў зялёнай вокладцы. — Я нават не ведаў, што такое ёсць — «Старый литовский статут 1529 года». Тут, у Маскве выдадзены… 1854 год. Ты сама хоць чула пра літоўскі статут, канстытуцыю Вялікага княства Літоўскага? Ведаеш, што яна напісаная на старабеларускай мове? Невук ты маленькі…

— І што, гэтая кніжка дарагая? — насцярожана спыталася Магда.

— Рублёў за пяцьдзесят і я набыў бы. Але б не прадалі.

— Дык мы павінны адшукаць сваякоў старога! — захвалявалася дзяўчына. — Гэта павінна належаць ім!

— Дурненькая! — азваўся Марк. — Стары быў рэпрэсіраваны, калі якія сваякі і ёсць — даўно ад яго адракліся.

— А што гэта за нацыянал-дэмакратычная партыя? Рэктар казаў, Іван Канстанцінавіч быў у ёй.

— Разумееш… — Марк абдумваў словы. — Тады шукалі ворагаў. Прыдумлялі розныя антысавецкія рухі, партыі. Каб было зразумела — за што арыштоўваюць, судзяць, расстрэльваюць. На Беларусі таксама знайшлі антысавецкую партыю — нацыянал-дэмакратычную. А ці была яна? Пастралялі і пассылалі тысячы. Навукоўцаў, творчую інтэлігенцыю. Дзеда майго, прафесара, таксама папацягалі. Але чалавек ён учэпісты, здольнасці да прыстасавання фенаменальныя. Таму і цяпер жыве. А ты думала, чаму ён, перш чым дзверы адчыніць, наведніка папараспытвае ледзь не пра сваякоў за мяжой. У дваццатых гадах у Саюзе беларускіх пісьменнікаў было чатырыста чалавек. А перад Вялікай Айчыннай засталося дзевяць. З іх, здаецца, толькі чатыры беларусы. Гэты Хмель, напэўна, быў пісьменнікам. Таму цябе з інстытута і папрасілі.

Марк рассунуў па падлозе фотаздымкі.

— Гэта ён?

Магдаліна паглядзела на партрэт стройнага афіцэра.

— Ён, няйначай. А ў якой форме?

— Войска Польскага. Эх, тут бы спецыялісту паглядзець! Ёсць у мяне адзін знаёмы… Энтузіяст… Цікавіцца такімі дакументамі. Ну што, усё перагледзела?

— Усё нібыта. Нічога цікавага.

— Калі нешта цікавае было — не хвалюйся, табе не аддалі…

— Кр-рр! — пацвердзіў з шафы Карл Карлавіч, і Марк сплюнуў з перапуду. — Гэта, трэба сказаць, не найлепшая частка тваёй спадчыны.

А пасля яны гулялі па могілках Данскога манастыра, і першыя зялёныя дзюбкі травы паказваліся на чорнай глебе магіл, нібыта нябожчыкі імкнуліся павітаць новае жыццё, далучыцца да яго хоць травінкай, хоць пяшчотным дыханнем першацвету. І Марк сказаў Магдаліне:

— Ты малая і дурненькая. Але павер мне — усё будзе добра. Вернемся дадому, перавядзешся на філфак. Справім вяселле — у нашай улюбёнай кавярні, там, дзе падаюць дзічыну, запечаную ў фальзе, пад галасы птушак. Народзіш дзіця… Працаваць пачнеш у маёй газеце. І ўсё будзе добра.

Популярные книги

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Вечный Данж IV

Матисов Павел
4. Вечный Данж
Фантастика:
юмористическая фантастика
альтернативная история
6.81
рейтинг книги
Вечный Данж IV

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак