Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

І чаму ў Магдаліны скрухай варухнулася сэрца? Мусіць, ад здрадлівай чалавечай натуры, якой аднаго добрага, вырашанага, самавітага мала, а хочацца яшчэ чагосьці…

Ну ды што ўзяць з дзіцяці (праўда, дзіцяці паўналетняга), але якое ўсё яшчэ можа сарваць пралеску са старое магілы і зусім пра гэта не задумацца, не пацягнуць за кволым бледна-зялёным сцяблом ланцуг метафар, алюзій, сімвалаў і філасофскіх разважанняў.

Магда і пра скрутак, перададзены суседкай старога, успомніла толькі ў цягніку, калі Карлуша зашаргатаўся ў сваёй клетцы, засунутай на самы верх, на месца матрацаў.

Марк спаў насупраць, на верхняй паліцы. Магда ціхенька выйшла з купэ. Не таму, што не давярала жаніху. А проста… Ён ужо забраў за яе дакументы з інстытута, пазваніў за яе маці, уладзіў справы са спадчынай… Колькі можна быць пад апекай!

У няроўным святле тамбура Магдаліна разгарнула таямнічы скрутак. Кніжка памерам з далонь, з цёмна-зялёнай выцертай вокладкай без назвы. На польскай мове… Магда з цяжкасцю разбірала асобныя словы, здагадваючыся пра сэнс астатніх.»Зборнік паэзіі польскіх паэтаў з дадаткам заўваг, аб сутнасці быцця, духа і цела сапраўднай паэзіі з прадмовай Адама Пянкевіча Першы выпуск. Вільна, друкарня Ёзэфа Завадскага, 1835 год».

Раней Магдаліна ніколі не трымала ў руках такіх старых кніжак. У бібліятэцы, дзе яна працавала, самай старой кніжкай было асобнае выданне паэмы Мікалая Асеева «Будзённы» 1922 года. Магда нават выставіла яе на стэндзе пад шклом як надзвычайную рэдкасць. А тут… Чаго варты адзін змест — Адам Міцкевіч, палкоўнік Цыпрыян Гадэбскі, палкоўнік Антоні Гарэцкі (чаго б гэта палкоўнікі цугам ішлі ў паэты?), Францішак Карпінскі, Алёйза Фелінскі… Ці дзед клапаціўся пра ейнае духоўнае выхаванне?

Дзяўчына перагарнула апошнюю старонку і ўбачыла некалькі чыстых лістоў, як значылася, «Для зацемак». Лісты былі скарыстаныя па прызначэнні — як макам, нехта сыпануў такім дробным почыркам.

«Мілая прынцэса!»

Так называў яе стары… У Магды закалацілася сэрца. Як добра, што яна не паказала скрутак Марку! Уся таямніца дарэшты дастанецца ёй.

«Мілая прынцэса!

Часу ў мяне мала. А старэчае шматмоўе перашкаджае лаканізму. Хаця што значаць час і прастора для Усявышняга, які знітоўвае і разрывае лёсы? Шлях, які прывёў вас да маіх дзвярэй, пачаўся пяцьсот год таму… І вы, мілая, чыстая дзяўчынка, не ўяўляеце, колькі бруду, крыві і здрады было на гэтым шляху… Але і — высакародства, мужнасці, любові! Проста ўявіце, што я расказваю вам казку…»

Два крыжы

Святло араматычнай свечкі адбівалася на барвовым шоўку прасціны, быццам яны ляжалі ў агні. «У пякельным агні», — з пакорлівым адчаем асуджанага падумала дзяўчына.

Насамрэч прасціна была ружовай. Але цьмянае святло ператварала цнатлівы ружовы колер у трывожную барву.

Запальваць святло было небяспечна. Магла заўважыць гарадская варта або прыслуга ў доме… Але ён хацеў наглядзецца на яе — у апошні раз. На цёмны шоўк валасоў, белую скуру… Вочы — цёмна-зялёныя, вялізныя і такія праніклівыя — у яго спынялася сэрца кожны раз, калі ён зазіраў у іх глыбіні. Як на візантыйскіх абразах…

«Цікава, ці будзе ў мяне яшчэ калі-небудзь гэтак жа спыняцца сэрца пры поглядзе ў чыесьці вочы?» — падумаў ён і аж застагнаў ад нясцерпнай тугі. Гэтак балюча не было нават тады, калі яго параніў той турак, а дзіда патрапіла якраз пад рэбры, прабіўшы хвалёную венецыянскую карацэну. Тады бацька і адаслаў сына ў Еўропу, падалей ад бясконцых боек. Ён не павін ен быў ісці ў бойку, як просты ваяр. Але ён заўсёды хацеў сам вырашаць свой лёс. Цяпер не атрымаецца… І так адцягваў свой ад'езд з гэтага мястэчка як мог. За незразумелае маруджанне бацька ўгневаны. Лёс краіны, якую з усіх бакоў раздзіраюць ворагі, залежыць ад ягонага шлюбу.

Кажуць, нявеста таксама маладая і прыгожая. Сапраўдная прынцэса. Але не ёй цараваць у ягоным сэрцы.

— Агнешка… Агна… Агонь, у якім я згараю… — шаптаў ён, цалуючы вочы дзяўчыны.

— Мы абое загубілі, спалілі свае душы.

Дзяўчына добра гаварыла па-грэчаску. Праўда, на латыні яна размаўляла яшчэ лепш. Але ён не любіў латынь.

Няўжо ўсе дзяўчаты ў гэтай краіне такія вучоныя?

Мусіць жа, не. Проста яму дасталася яна, дзіўная і непаўторная.

— Што мы нарабілі? Ты — чужы жаніх, я — чужая нявеста. Можа, нас хтось апаіў, як Трышчана і Іжоту?

— Я вазьму твой грэх на сябе, — шаптаў ён, цалуючы яе тонкія пальцы. Кожны пальчык…

Калі б ён мог надзець на вось гэты кволы пальчык свой пярсцёнак… Цяжкі пярсцёнак з вядомым усяму свету гербам ягонага роду ўладароў…

— Ты будзеш памятаць мяне? — дзяўчына глядзела амаль строга на яго мужнае аблічча, светлыя доўгія валасы, якія завіваліся ў локаны, блакітныя вочы, у куточках якіх ужо ляглі зморшчынкі — ад звычкі прыжмурвацца, углядаючыся ўдалеч ці наносячы смяротны ўдар.

Замест адказу ён пацягнуўся да крэсла, на якім ляжала яго вопратка, узяў стылет, дастаў з похваў. Клінок бліснуў, як месячная вада ў бяздонным віры. Хлопец прыставіў вастрыё стылета да сваіх аголеных грудзей, там, дзе сэрца. Па скуры павольна працягнулася глыбокая драпіна, яе перакрэсліла другая. На барвовы шоўк капнула барва.

— Бачыш? Гэты крыж заўсёды будзе са мной. Да самае смерці. Як памяць пра цябе.

Агна асцярожна дакранулася да раны на грудзях хлопца.

— Што ты скажаш той жанчыне, якая калісьці будзе лашчыць гэты шнар?

— Што пад гэтым крыжам пахаванае самае дарагое для мяне. Але нікому не патлумачу — там, у сэрцы, нашае каханне.

Дзяўчына ўзяла тонкай рукой стылет, пакладзены на барвовы шоўк, і хуткім рухам — хлопец не паспеў яе спыніць — двойчы правяла вастрыём па сваіх грудзях. Там, дзе сэрца.

— Я таксама буду помніць цябе.

Ён з невымоўным жалем абняў каханую. Іх раны прыціснуліся адна да адной.

— У нас цяпер адна кроў,— шаптала яна. — Помні гэта, калі раптам будзеш забіваць кагосьці з майго народу.

Ён схаваў твар у яе цёмных валасах.

— Абяцай, калі народзіцца сын, прышлеш яго да мяне. Я зраблю яго князем.

— Не, любы. Ён будзе служыць свайму народу. У тым званні, у якім будзе народжаны. Не крыўдуй.

За дзвярыма пачуліся хуткія крокі і лёгкі стук у дзверы — тры разы. Гэта было папярэджанне аб небяспецы. Дзяўчына дапамагла хлопцу зашнураваць камзол, надзець перавязь мяча. Падала плашч. Перад адчыненым акном яны абняліся апошні раз.

Популярные книги

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Верь мне

Тодорова Елена
8. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Верь мне

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Сын мэра

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сын мэра

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Измена. Без тебя

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Без тебя

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца