Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Прагрэсіўныя роздумы панны Данусі перарваў стук у шыбу.

— Дануся! Адчыні! Гэта я, Габрусь!

Пекная дзяўчына падляцела да акна пад рыпучы ўздых палёгкі вызваленай канапы. Сапраўды — за мокрай шыбай бялеў выцягнуты твар Данусінага нарачонага Габруся. Твар гэты чамусьці заўсёды нагадваў Данусі рабочую паверхню прэс-пап'е, хаця якая тут магла б быць асацыяцыя — хіба прэс-пап'е мае круглыя акуляры з пазалочанымі дужкамі і чырвоныя прышчыкі?

Аднак — чаму гэткі нечаканы візіт?

— Ты ж павінен быць на інспекцыі чыгункі! — пракрычала Дануся.

— Я прыехаў да цябе, маёй даражэнькай нявесты, — трохі глухавата, але цалкам разборліва прагаварыў Габрусь. — Выходзь хутчэй, пакатаешся на маім аўтамабілі…

Аўтамабіль! Белы выцягнуты твар Габруся раптам падаўся Данусі вельмі сімпатычным і інтэлігентным. Аўтамабіляў у горадзе М* было пяць — жыхары ведалі кожны і кожнага з іх уладальнікаў. Праехацца ў шыкоўным увасабленні прагрэсу — запаветная мара местачковай паненкі… Дануся бегма кінулася адчыняць дзверы дарагому госцю, на хаду выдзіраючы з буйных кудзераў папільеткі.

Габрусь быў у сваёй строгай форме службоўца чыгуначнай управы. Паўзверх фуражкі ён нацягнуў башлык, так што з усяго твару відаць былі толькі бліскучыя акуляры.

— Я прыйшоў па цябе, Данута… Ці помніш ты словы кахання…

Але Дануся не слухала сентыментальнае мармытанне жаніха. На вуліцы, перад варотцамі, сапраўды стаяў аўтамабіль! Ён быў бліскучы, як калядная ёлка, і ўрачысты, як духавы аркестр.

«Хутка сцямнее! — мільганула ў Данусінай завітай галоўцы. — Ніхто не пабачыць! Трэба тэрмінова ехаць!»

Габрусь адмовіўся зайсці ў дом і пачакаць, пакуль нявеста апранецца. Ён, як слуп, стаяў перад дзвярыма, і Дануся нават праз сенцы чула ўпартыя разважанні пра незямное каханне.

Дождж, напэўна, ад усведамлення ўрачыстасці моманту, прыпыніўся. Габрусёва нявеста пераможна апусцілася на мяккае скураное сядзенне аўто. Машына трохі прысела на ўсе чатыры колы, але гэта была моцная імпартовая машына.

Бяроза каля варотцаў Данусінага двара зашумела-загаласіла пажаўцелай лістотаю: «Не ездзі, Дануся, затрымайся!» Ды магчымасць праехацца ў аўтамабілі пераважала нават меркаванні пра прыстойныя паводзіны паненкі.

(Ах, як рэдка прыслухоўваемся мы да прарочага голасу прыроды і да якіх сумных наступстваў прыводзіць наша непапраўная няўважлівасць!)

Дануся загадала жаніху апусціць скураны верх машыны і ганарова ўзняла над сабой карункавы парасон. Вечаровае сонца здагадалася прасунуць між хмарамі свой нясмелы прамень, каб высвеціць выбітнае відовішча: па вуліцы Балотнай горада М*, звычайнай местачковай (гэта значыць, месцамі прыдатнай для праезду) вуліцы, на якой гарадскія ўлады так і не наважыліся паставіць ліхтары, ехаў «Лорэн-Дзітрых» колеру губернскага шчасця. Данусі здавалася, быццам за яе спінаю на буферах аўто, як на запятках карэты, стаяць лёкаі ў напудраных парыках.

— А не страшна табе ехаць са мною, Дануся? — зусім недарэчна глухім голасам запытаў Габрусь нявесту. Але патанулі словы яго ў магутным крыку салісткі хору Апякунства аматараў цвярозасці.

— Габрусік! Спыніся тут, перад Зосьчыным домам! Зося! Зося!

Аўтамабіль спалохана прытармазіў. За плотам стаяла рудая Зося, былая аднакласніца Данусі, і паядала вачыма трыумф сяброўкі.

— Зося паедзе з намі! — загадала нявеста Габрусю.

Той трохі знервавана пачаў супраціўляцца нечаканай акалічнасці, зноў спасылаючыся на незямное каханне і іншую рамантычную блытаніну. Зося ўжо сядзела побач з Данусяю, прыгожа распраўляючы складкі сваёй неабдымнай параднай спадніцы з фальбонамі.

Аўто рушыла наперад. Пекныя паненкі сакаталі і ўвесьчасна прымушалі апатычнага Габруся націскаць на гумавую грушу гукавога сігналу. Але ўпарты Габрусь не паехаў па людных вуліцах, дзе жылі знаёмыя, а кіраваў у бок Кальварыйскіх могілак паўз хутар Нядзведжына, дзе сапраўды было глуха і цемна, як у мядзведжай бярлозе.

У вечаровым паўзмроку паказалася белая брама могілак. Па версе брамы, над выявамі жудасных эмблем смерці, красаваўся ўрачысты надпіс па-польску з арфаграфічнай памылкай у слове «Spokoj». Негледзячы на пратэсты паненак, Габрусь пакіраваў туды, на брукаваную дарожку між магіл. Дарога вяла да суровага псеўдагатычнага будынка касцёла. Змрочныя старыя ліпы сашчапілі над дарогай свае кашчавыя чорныя шаты, быццам мёртвыя пальцы. Злавесна хрыпелі крумкачы. Над уваходам у зачынены касцёл цьмяна свяцілася лампадка — далёкае-далёкае акенца ў той свет, куды нам, грэшным, ісці не дайсці…

Запыніў Габрусь аўтамабіль, павярнуўся да пекных паненак. Пагрозна бліснулі акуляры на выцягнутым белым-белым Габрусёвым твары.

— І чаго ты прыпёр нас сюды? — гучна абурылася Дануся.

— Знайшлі час, пан Габрусь! Касцёл жа зачынены! — падтрымлівала сяброўку рудая панна Зося, у якой ад злосці ледзь не абсыпаліся рабацінкі.

— Мы прыехалі на месца! — нязвыкла цвёрда і ўрачыста сказаў Габрусь і ўскінуў доўгія рукі ў знямелае неба, як ускідвае крылы чорны жораў, збіраючыся ўзляцець ад бязлітаснай паляўнічай стрэльбы. — Пазнай жа, нявеста мая, верная Данута, што…

— Ой, тут жа новую прыбіральню нядаўна зладзілі! — здагадалася панна Дануся. — Габрусік, бедны, у прыбіральню хоча, вось і заехаў сюды, — далікатным шэптам растлумачыла яна сяброўцы. — Ен такі інтэлігентны… Ён не ходзіць за рог, як звычайны мужык… Ідзі, Габрусік! Мы пачакаем…

— Не, у такім разе, давай адразу мы сходзім! Пане Габрусь будзе такім добранькім… — какетліва звярнулася панна Зося да ўладальніка аўтамабіля.

— Спыніцеся, няшчасныя! Вы не разумееце… — благаў Габрусь, смешна размахваючы худымі рукамі, але паненкі ўжо схаваліся ў маленькім зграбным будыначку ля могілкавай агароджы.

Нязграбная Габрусёва постаць сноўдалася ўзад-уперад ля «Лорэн-Дзітрыха» так роспачна, што выпадкова пралятаючы над могілкамі анел выраніў на небараку сваю бясцэнную слязу і палунаў далей, за хмары, у высокае-высокае сіняе неба, запальваць першую свечку-зорку на славу Гасподнюю дзеля заблукалых сляпых нашых душ… Але не адчуў дабрадзейства чыстае анёльскае слязы бедны Габрусь, а мо падумаў, грэшнай справаю, на гракоў…

Над могілкамі разнеслася вельмі меладычная і павучальная песня з рэпертуару хору Апякунства аматараў цвярозасці горада М*.

Популярные книги

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Совершенный 2.0: Возрождение

Vector
5. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный 2.0: Возрождение

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Герцог. Книга 1. Формула геноцида

Юллем Евгений
1. Псевдоним "Испанец" - 2
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Герцог. Книга 1. Формула геноцида

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация