Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

З'яўляюцца нарысы — пра мастака Язэпа Драздовіча («Шляхі і пошукі», 1964), асобу, на тую пару малавядомую шырокаму колу прыхільнікаў мастацтва; пра Антона Грыневіча, збіральніка песеннага фальклору («Песня прасілася ў свет», 1966).

Дарэчы, гучыць так спакойна-інфармацыйна: мастак, збіральнік. А былі гэта людзі ой якога ж нялёгкага лёсу, ідэі свае і творчасць сваю прыходзілася ім зацята адстайваць ва ўмовах буржуазнай Польшчы 20-30-х гадоў. Арсень Ліс паказаў гэта. Натхнёна. Пераканальна. Як Антон Грыневіч «бараніў песню свайго працоўнага люду ад нядобразычліўцаў і ганіцеляў яе». Як Язэп Драздовіч з акрайцам чорнага хлеба (часцяком увесь наедак ягоны) пехатою выпраўляўся па родным краі — Беларусі — і рабіў вялікую сваю справу: натхнёнай рукой ствараў згодна свайму ўсведамленню адбітак усяго, што бачыў, што ўяўляў — краявіды Беларусі, постаці сучаснікаў і людзей мінулага. Пакідаў нам неацэнны скарб.

Які ўшануюць удзячныя нашчадкі. Пра гэта таксама, амаль праз дваццаць год, у 1983-м, напіша Арсень Ліс, увесь гэты час не выпускаючы з-пад увагі лёс твораў і памяці Язэпа Драздовіча і прымаючы чынны ўдзел у канкрэтных захадах дзеля гэтага. Напіша пра помнік мастаку ў Ліплянах і пра экспазіцыю карцін яго ў музеі мастацтва і этнаграфіі ў Гарадку («Даніна пашаны земляку»).

Думка пра стварэнне гэтых нарысаў, а яшчэ і чатырох ладных кніжак пра людзей, адданых беларускай культуры, з'явілася, мабыць, падчас фальклорных вандраванняў, у тую пару, калі Арсень Ліс яшчэ збіраў матэрыял для сваёй кандыдацкай дысертацыі — пра фальклор былой Заходняй Беларусі, пра песні працы і змагання. Тады ж пачуліся яму гэтыя імёны, замроіліся постаці. Ва ўсякім выпадку, герой яго першай кніжкі Браніслаў Тарашкевіч. Потым былі, канечне, карпатлівыя архіўныя росшукі, доўгая аналітычная праца, асэнсаванне знойдзенага матэрыялу, адбор яго. Але першаштуршок быў там. І яшчэ — у захапленні творчымі біяграфіямі, пісанымі Рамэнам Раланам.

Набрала моц апантанасць людзьмі творчай думкі, імкненне вызначыць «ідэю, што арганізуе іх натуру, жыццё, іх чалавечы і мастакоўскі характар», з'явілася неабходнасць «навучыцца словам перадаць трывогі і радасці іх пошукаў, іх творчае гарэнне» («Ад матчыных песень»). Пазначыліся ва ўяўленні канкрэтныя асобы. Браніслаў Тарашкевіч — выдатны палітычны дзеяч, мужны барацьбіт за інтарэсы працоўных, чалавек еўрапейскай культуры, стваральнік першай «Беларускай граматыкі», вучоны-патрыёт. Мікола Шчакаціхін — мастак і тэарэтык мастацтва, першапачынальнік беларускай мастацкай крытыкі і першай сістэматызаванай гісторыі беларускага мастацтва. Пётра Сергіевіч — таленавіты мастак, чалавек паэтычнай думкі. Язэп Горыд — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў былой Заходняй Беларусі, таленавіты мастак.

З'явіліся першыя кнігі пра гэтых людзей. Былі запоўнены вельмі важныя старонкі беларускай культуры. Якія за апошнія два дзесяцігоддзі так змястоўна пабагацелі дзякуючы намаганням многіх і многіх вучоных і пісьменнікаў у межах розных абвешчаных і неабвешчаных серый і па-за імі, у манаграфіях, калектыўных працах, творчых нарысах. І многае было напісана таленавіта, зацікаўлена.

Як і кнігі Арсеня Ліса, дзе так хораша спалучыліся шматгранная адукаванасць, веданне сусветнай, роднасных славянскіх і беларускай культур, шырыня інтарэсаў, канкрэтнае веданне матэрыялаў і прадмету размовы. Філалогія, гісторыя мастацтва, тэхніка жывапісу і графікі — пра ўсё гэта трэба было мець дакладнае, скрупулёзна выверанае ўяўленне. Як, скажам, для таго, каб зазначыць у нарысе пра Антона Грыневіча, што беларуская народная песня «Ці свет, ці світае» нагадвае 7-ы вальс Фрыдэрыка Шапэна, трэба мець добра спрактыкаваны слых, а і назапасіць добры багаж музыкі класічнай.

У гэтых кнігах пазначылася, дарэчы, яшчэ адна адметнасць творчай асобы Арсеня Ліса. Выявілася, што ён не толькі ўдумлівы, руплівы даследчык, але і чалавек з добрым адчуваннем слова — мастак, пісьменнік. Дазволю сабе прывесці два ўрыўкі з кнігі пра Пётру Сергіевіча. Якраз тыя моманты, што патрабуюць асобай уніклівасці, разумення мастака, валодання словам — апісанне філасофскага зместу карціны, «...між размоў і ўспамінаў пра пачынальніка заходнебеларускага выяўленчага мастацтва Язэпа Драздовіча ўзнік і накід будучай карціны пра гэтага вечнага вандроўніка, дзівака і цудоўнага графіка. Рослы, абветраны, крочыць ён сярод жыта дзесь па сваёй зялёнай Дзісненшчыне. Ідзе ад сваіх чорна-белых аркушаў да бессмяротнасці, да забыцця і зноў да вечнай бясконцасці людскіх вандровак». Ці — адным штрыхам пра карціну па матывах верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?»: «Яны ідуць агромністай грамадой пад непрыхільным небам сваім».

Цяжка пераацаніць тое, што зроблена Арсенем Лісам для беларускай культуры. Акрамя ўсяго згаданага, ён неадноечы браўся за такі малаўдзячны занятак, на які далёка не кожны творчы чалавек рызыкне выдаткоўваць свой час: навуковая і літаратурная рэдакцыя прац па гісторыі беларускага жывапісу дактароў навук Кацара і Дробава. Рэдактура кнігі Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця», што з'явілася шмат у чым дзякуючы намаганням Арсеня Ліса. Укладанне, каментарыі ўспамінаў пра Максіма Гарэцкага (разам з Янкам Саламевічам) таксама было. Гэта тое, што згадалася адразу, без бібліяграфічных пошукаў.

Адным словам, добры ўраджай. Хаця сам Арсень Ліс незадаволены сабой: «Мала зроблена». А ёсць новая кніга ў выдавецтве «Юнацтва», цікавы нарыс пра Міхала Кляофаса Агінскага ў часопісе «Мастацтва», рыхтуюцца новыя зборнікі фальклору. Напружаная, няспынная праца — планаваць, здзяйсняць, спраўджваць. Сцвярджаць сябе ў той справе, якую ён абраў сабе сам. Ісці вызначаным шляхам.

ГАЛОЎНАЕ — СКАЗАЦЬ ПА-СВОЙМУ...

І

Пачынаў Аляксей Дудараў як празаік. А да таго скончыў наваполацкае ПТВ нафтавікоў, папрацаваў слесарам, адслужыў у арміі, атрымаў дыплом тэатральна-мастацкага інстытута. Паспытаў ён і нялёгкага акцёрскага хлеба, быў загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача.

На першы погляд гэты жыццёвы вопыт нібыта і не паклаў ніякага адбітку на яго апавяданні. Але — толькі на першы погляд.

Калі весці гаворку пра тэматыку, дык у апавяданнях Дудараў прытрымліваецца традыцыі, найбольш распаўсюджанай у нашай прозе. Ён вядзе гаворку пра вёску, пра тых учарашніх вяскоўцаў, што яшчэ думкай, поглядамі, паводзінамі, прыхільнасцямі сваімі маюць самае блізкае дачыненне да вёскі.

Ён па-добраму верны і яшчэ адной традыцыі пашай літаратуры — на малой прасторы апавядання сказаць пра многае, паставіць праблемы і важныя, і шматзначныя.

Нібыта гучыць нуднавата — праблемы, важныя... У апавяданнях Аляксея Дударава гэтай нудоты і суматьг суцэльна няма — але ёсць асобы, характары. Весці гаворку пра тое, што яны дзейнічаюць, у высокім сэнсе гэтага слова, можа, і не выпадае, але аказваюць сябе яны часцей за ўсё ва ўчынку або дзеянні-размове. Вось у гэтым, мне здаецца, і выявілася акцёрская практыка Дударава. Апавяданні яго проста-такі «падбіваюць» да інсцэніроўкі іх, да экранізацыі. Нездарма па многіх апавяданнях Дударава зроблены фільмы. Ці ўсе яны супадаюць па мастацкім выяўленні са сваімі літаратурнымі першакрыніцамі, мы весці гаворку не будзем. Звернемся непасрэдна да літаратурнай фактуры — да апавяданняў.

Дудараў свядома ці падсвядома, але клапатліва дае сваім героям моўныя характарыстыкі. Чуе іх. І прымушае нас паслухаць сваіх герояў. Што яны гавораць і як.

Згадаем калгаснага шафёра Сцяпана Пузырэвіча з апавядання «Святая птушка». Сцяпан Пузырэвіч вырашыў зрабіць гняздо буслам на старой ліпе. І робіць гэта з найвялікшай стараннасцю. Хаця спрактыкаваным у гэтай справе яго не назавеш. Ён з такім імпэтам майструе гняздо, што нават рызыкуе жыццём. Учынак, з якога нам ужо нешта вядома пра чалавека: надумаўся ўладкаваць жыллё птушцы — мабыць жа, добры. З апавядання мы даведваемся, што ў хаце Сцяпана няма дзяцей. І, хто яго ведае, можа, у гэтым намеры затоеная, з добрым наівам, вера або напаўвера ў даўнюю легенду, што буслы дзяцей прыносяць. Легенду-казку гэту ён называе прыкметай, ёсць такое старажытнае павер'е. Хто яго ведае, ці верыць ён у гэта ці не, але адчуваецца, што цяплей яму жыць на свеце, ведаючы гэтую легенду. У казках заўсёды ўсё па справядлівасці. А ў жыцці або вось у тым эпізодзе з жыцця, які нам прапануе празаік, узнікае не злосны чараўнік, а хлопцы з будаўнічай брыгады. І хлопцы па загаду брыгадзіра вырубаюць усе ліпы ў вёсцы. З найлепшых намераў: паваліла падчас буры адну з ліп, то і вырашылі навесці парадак. І — навялі. Вырубілі дрэвы. Зрабілі голай вёску. І падсеклі пад корань Сцяпанаву мару. Надзею.

Популярные книги

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Верь мне

Тодорова Елена
8. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Верь мне

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Сын мэра

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сын мэра

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Измена. Без тебя

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Без тебя

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца