Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

Гэтае апавяданне таксама напісана проста і строга. Без сюсюкання. Без сентыментальнага найгрышу. З адчуваннем псіхалогіі чалавека і жывой істоты, што прайшла шматвекавы шлях побач з чалавекам. Гэта і трагедыя безабароннасці, «брата меншага», і трагедыя старасці, і безнадзейны бунт асуджанага. Перададзена ўсё з горыччу, болем, хаця Хрысціна Лялько прытрымліваецца больш манеры аб'ектывізаванага паказу, свае адносіны да таго, што адбываецца, яна выяўляе толькі праз дзеянне і характары. Цікавіць яе сфера маральнага працэсу. Яна і звяртаецца з гэтымі пытаннямі да сябе і другіх. У асноўным не выходзячы за межы так званай сялянскай тэмы, трывала і ўстойліва пачуваючы сябе тут. І ў самую манеру пісьма ўкладваючы гэтую натуральную паўнаважкасць,

нават цяжкаважнасць, відавочна паказваючы схільнасць да эпічнасці нават на малой прасторы апавядання. Устойлівая традыцыйнасць. Адзіны адыход ад лагічна-храналагічнага парадку падачы матэрыялу — часавая інверсія, рэтраспекцыя («Груган», «Марцэля», «Пах мурагу», «Цыба», «Фэлькавы яблыкі»). Яна ўмее даць нейкі штрышок, дэталь, што надае свежасць не так каб адкрыцця, але знаходкі. Вось у «Фэлькавых яблыках» — усё як быццам знаёмае па іншых літаратурных варыянтах. Муж і жонка. Прайшлі век, дзяцей пагадавалі. І засталіся чужыя. Мроіцца яму дагэтуль любая Юлька. Некалі ім, бедакам, некалькіх злотых не хапіла, каб аддаць пробашчу за вянчанне. Так і засталіся кожны сам па сабе. Недзе замужам у горадзе Юлька. Жыве свой век з непрыгожай, але некалі багатай Ганцяй Фэлька. І хаця зараз, пры Савецкай уладзе, не тое што пры панах, і пасаг той непатрэбны, і сваіх грошай у Фэлькі хапае, ажно жыцця не зменіш. І вязе Фэлька кожнага разу ў горад на кірмаш адмысловы кошык, поўны залатых ранэтаў,— раптам на базары Юлька трапіцца. Некалі ж марылі яны пра свой сад — і ў ім яблыня «залаты ранэт».

Гэтыя дэталі, штрышкі даюць жывое дыханне твору. Хаця і сюжэтны ход, і характары нам нібыта знаёмыя. А вось калі чытаеш апавяданні «Груган», «Марцэля», «За ноччу раніца», «Цыба», адчуванне варыянтнасці не знікае. Хаця «Цыба» і «Марцэля» зроблены на добрым прафесійным узроўні. Ну, а ў апавяданні «За ноччу раніца», мабыць, густата сказаў чыста публіцыстычнага, ці нават хутчэй, інфармацыйнага, кшталту зрабіла фактуру твора панцырна-жорсткай, цяжка прабіцца да мастацкага слова праз цвёрдую заслону такога пісьма: «Чакалі, пакуль падсунецца бліжэй шчыльны ланцуг гітлераўцаў. Трэба было затрымаць іх хоць на нейкі час. Але што, што яны маглі супраць такой навалы?» Або: «У адно імгненне ён усхапіўся на ногі, і, то падаючы, то зноў узнімаючыся, кінуўся прэч, ад гэтага каменя, ад гэтай страшнай, варожай лавіны». Ёсць і такое практыкаванне: «Ноч, пасвятлелымі на золаку вачыма, угледзела...»

Лягчэй за ўсё было б палічыць гэта выдаткамі тэмы: не ведае аўтар матэрыялу, героі — людзі, што перанеслі вайну, у добрых гадах, ды і сам па сабе сюжэт вытокамі сваімі ідзе да той пары, да тых трагічных калізій, якія пісьменніцы вядомыя толькі па расказанаму другімі. Але ж і ў «Бярэзніку на загонах», і ў «Светлай руні», і ў «Фэлькавых яблыках» галоўныя персанажы — людзі такога ж веку.

У апавяданні «Лёгкі хлеб» — таксама. А мастацкі эфект зусім інакшы.

Дарэчы, гэтае апавяданне, «Лёгкі хлеб», усім сваім ладам выбіваецца з агульнага строю, робячы больш размаітай танальнасць кнігі. Усё сур'ёзныя, разважлівыя, добрыя і злосныя, але без дзівацкіх захвыцэнняў людзі, і раптам зухаватая, задзірыстая Гэлька. «Чудзік» у спадніцы. Шукшынскі або дудараўскі сюжэт, і зроблена яно хвацка. З цудоўным адчуваннем трагікамічнай сітуацыі. У гадах ужо, самотная жанчына набыла сабе гармонік. Траха каб пацвельвацца з аднавяскоўцамі («Гэта ж во, за адно вяселле, любкі мае, сотні паўтары заграбеш. Месяц на кароўніку таптацца трэба»), траха каб жыццю свайму, небагатаму на акрасу, даць нейкую розрыўку, а то «пражывеш во так, як на свінні праедзеш», траха каб маладосць сваю згадаць. А галоўнае, каб загучала тая галоўная, патаемная мелодыя яе душы, якой жыла яна ўсе гады, і каб пачуў яе Антось, каго Гэлька кахае ўсё жыццё.

Маладосць у яе бедная была, а спеўная, звонкая. Нездарма так сіпіць, «як сытая гуска», Алена, жонка Антосева. Дагэтуль памятае, як спявала Гэлька: «Канарэ-е-чка, дробна пта-а-шачка» — на гаранёўскіх вечарынах. Гэлька, каханая яе ласага на багацце мужа Антося. Ухапіўся за Алену, багатую. А зямелька, як і таму герою з «Фэлькавых яблыкаў», «не спатрэбілася. Саветы прыйшлі». Усім зямлю далі.

Трэба чытаць, як выпісана сцэна, калі Антосева Алена («з шырокаю, як лава, спіною») прыскакала да сунерніцы сваёй звонкагалосай і залямантавала: «Калі што якое, то як хаплю музыку гэту — трэскі пасыплюцца». Гэлька, то праўда, жыла сабе сваім жыццём, як узяў яе каханы ў жонкі заможную Алену. Нікому не перашкаджала. Спявала ў маладосці. Антосіха ж ведае, што ніколі не кахаў яе мужык, пасаг спадабаўся яму некалі. А Гэльчынай «дробнай пташачкай» заслухваўся ён, Алена памятае, «сколькі... з-за «канарэечкі тае слёз выліла».

Сцэна зроблена хораша, каларытна, усё апавяданне — як гармонік у добрых руках. То зухавата зальецца, то задумліва пойдзе ў голас, то зойдзецца ад тугі. І пачуе чытач тую «адзіную мелодыю, якая гэтулькі год жыла ў душы» галоўнай гераіні.

Заўсёды, калі чытаю такую прозу, успамінаю аднаго аўтара, які гаварыў: «Са сцэны мяне чытаць не будуць». Гэтую прозу — са сцэны чытаць. Добраму акцёру.

Не адчуваеш спрацаванасці традыцыйнага пісьма ў такіх выпадках. Не прагнеш абавязковага асацыятыўнага мыслення. І разумееш, што людзей на адно, а то і на два пакаленні старэйшых за сябе Хрысціна Лялько ведае добра і ўмее ў нечым важным спасцігнуць душу іх. Умее адчуць іх і як гістарычную памяць народа, і як «тып, як філасофскую ідэю, як палемічнае падахвочванне: зірніце, раздумайцеся, не адкідайце выпакутаваны вопыт» (А. Бачароў).

І ўсё ж часам нават у такіх добрых апавяданнях, як «Светлая рунь», ёсць налёт другаснасці. Было гэта — працавіты бацька-калгаснік, няўдзячныя дзеці, ваганні — ці ехаць у горад. І вяртанні ў сяло таксама былі. Хаця зроблена гэта добра, выразны мастацкі малюнак, выдатная беларуская мова. Але вось таго самага, штрышка, нейкіх паваротаў сюжэта, што рабілі б сказаным па-свойму апавяданне, няма. На мой погляд. Хаця сама па сабе тэма не звялася ў жыцці, значыць, не знікне і ў літаратуры. Вось і ў такога майстра, як В. Астаф'еў, зноў з'явілася апавяданне на адзін з невычарпальных паваротаў гэтай тэмы — «Жыццё пражыць» (Новый мир, 1985, № 9).

Сама Хрысціна Лялько імкнецца паспрабаваць сябе і ў іншай тэматыцы, у іншай манеры пісьма. Чытачам таксама цікава — а як жа, чым жыве пакаленне пісьменніцы? Якія псіхалагічныя партрэты, якія праблемы можа яна прапанаваць?

У кнізе гэтае пакаленне, у асноўным у студэнцкім яшчэ сваім узросце, ёсць у апавяданнях «Блізка вясна» і «Канваліі». Іх равеснік — галоўны герой апавядання «Белыя брады».

Слова «паспрабаваць» ужыта не выпадкова. Пакуль што гэта больш спробы. Не здзяйсненні. Эскізы. І справа не ў памеры.

Існаванне ў іншай мастацкай сістэме каардынат патрабуе адпаведных спосабаў выяўлення. Хрысціна Лялько шукае іх. «Канваліі» — крыху лірычны дзённік, крыху настраёвыя замалёўкі. Форма, што мне асабіста вельмі падабаецца. Але ён вельмі ж каварны, гэты спосаб пісьма. У лепшых сваіх узорах вабіць нязмушанасцю, прастатой. Але тыя нязмушанасць і прастата патрабуюць дакладнага мастакоўскага разліку, выверанасці думкі, пачуцця, слова. Лёгкі вуаль псіхааналізу не выратуе, інтэлектуальны побыт не заменіць уласна думкі. Устойлівасць, грунтоўнасць Хрысціны Лялько тут, можа, і замінаюць задуме, што вымагае лёгкасці, вытанчанасці, «изящества».

Не збіраюся рабіць рызыкоўныя вывады — гэта не сфера Хрысціны Лялько. Магчыма, у далейшых сваіх мастакоўскіх пошуках яна знойдзе апірышча зусім у іншым, чым тое, што вельмі ж удалося зараз. Не ў «трудах и днях» сяла. Не ў пакаленні бацькоў і дзядоў сваіх. Сапраўднага мастака заўсёды вабіць рызыкоўны ветразь пошуку. Хто ведае — у якіх сферах?

Аснашчанне для гэтага ёсць. Талент. Працавітасць. Выдатная мова.

А дарога — пачынаецца. Дарога пад гару.

Поделиться:
Популярные книги

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)