Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Да гэтага трэба дадаць і палітычную пазіцыю беларускага сялянства, якое было падманута палітыкай бальшавікоў у аграрным пытанні. Як гэта ні парадаксальна гучыць, аграрная палітыка, у тым ліку і ў галіне падаткаабкладання, якую праводзілі нямецкія (1918) і польскія акупанты (1919-1920), была не такой жорсткай, як палітыка ваеннага камунізму з амаль поўнай канфіскацыяй ураджаю і жывёлы (харчразвёрстка). Усе гэтыя абставіны толькі абвастралі сітуацыю і незадаволенасць беларускага сялянства палітыкай савецкай улады, палітыкай, якая пастаянна праводзілася ў дачыненні да расійскага сялянства і сялянства на самым усходзе Беларусі (у Гомельскай і Віцебскай губернях). Сялянства Случчыны, якое супраціўлялася палітыцы нямецкай, а потым і польскай акупацыйнай

улады, таксама займала патрыятычныя пазіцыі.

Асноўным чыннікам паўстання было беларускае сялянства. А актыўным элементам, які падняў сялянства на барацьбу супраць іншаземнага нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту дыктатуры пралетарыяту, была свядомая беларуская інтэлігенцыя.

У Слуцку і Слуцкім павеце ў перыяд другой польскай акупацыі ў кастрычніку - лістападзе 1920 г. размяшчаліся 11-я і 16-я польскія пяхотныя дывізіі. Яшчэ ў лістападзе 1919 г., падчас першай польскай акупацыі, паводле інструкцыі нацыянальных дзеячаў з Менска, сход з 16 чалавек стварыў Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны з 5 сяброў з прадстаўніком партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў Уладзімірам Пракулевічам на чале, які, маючы юрыдычную адукацыю, займаў пасаду суддзі ў Слуцку. Гэты камітэт вёў культурную і кааператыўную працу. Пасля заняцця Слуцка Чырвонай Арміяй у ліпені 1920 г. Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны і яго кааператыў былі зачынены. Але з лета 1920 г. у горадзе працаваў камітэт партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, бо ў часе савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. партыя беларускіх эсэраў была саюзніцай бальшавікоў у барацьбе супраць Польшчы, стварыўшы шмат сялянскіх партызанскіх атрадаў, якія каардынавалі сваю барацьбу з чырвонымі партызанскімі атрадамі, якія былі арганізаваны бальшавікамі. Беларускія эсэры не мелі ніякага дачынення да расійскіх эсэраў, бо выйшлі з Беларускай сацыялістычнай грамады.

У кастрычніку 1920 г. Слуцк зноў занялі польскія войскі, і Беларускі нацыянальны камітэт адразу ўзнавіў сваю дзейнасць. Аднак сярод беларускіх нацыянальных дзеячаў у Слуцку не было адзінства. Тут існавалі групы розных палітычных поглядаў.

Адна з гэтых груп 2 лістапада (па іншых звестках, 1 лістапада) 1920 г. арганізавала сход «прадстаўнікоў горада» і двух чалавек з вёскі, на якім у склад Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны было ўведзена яшчэ 7 сяброў. Але стары склад камітэта, у які ўваходзілі ў асноўным беларускія сацыялісты-рэвалюцыянеры, не прызнаў паўнамоцтваў некаторых абраных сяброў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны «русіфікатары».

Нават новы старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны лекар Арсен Паўлюкевіч быў абвінавачаны ў тым, што ён дрэнна гаворыць па-беларуску, а дагэтуль наогул пагардліва ставіўся «да ўсяго беларускага». Гэтая групоўка дзеячаў у камітэце арыентавалася на супрацоўніцтва з польскімі ўладамі і генералам Станіславам Булак-Балаховічам, кіраўніком Беларускага асобнага атрада, які разам з польскімі войскамі ваяваў супраць Чырвонай Арміі. А беларускія сацыялісты-рэвалюцыянеры ставіліся непрыхільна да гэтага беларускага генерала. У Беларускім нацыянальным камітэце былі прыхільнікі генерала Булак-Балаховіча, прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і інш. Першыя выступалі за саюз з Польшчай, другія — за поўную незалежнасць ад Польшчы і ад Расіі. Некаторыя былі схільныя да пагаднення з савецкай Расіяй.

Гэтае рознагалоссе сярод беларускіх палітычных дзеячаў адмоўна адбілася на далейшым ходзе падзей, бо быў страчаны час для лепшай арганізацыі беларускага войска.

Польскія вайсковыя ўлады даволі позна, толькі ў пачатку лістапада 1920 г., перадалі цывільную ўладу ў Слуцку і павеце Беларускаму нацыянальнаму камітэту Случчыны. У горадзе былі падняты бел-чырвона-белыя сцягі Беларускай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыя і гаспадарка перадаваліся ў рукі беларусаў. Але польскія вайсковыя ўлады не дазволілі стварыць нацыянальнае войска, спасылаючыся на ўмовы Рыжскага дагавора. Толькі пачала фарміравацца ўзброеная беларуская міліцыя з пяці тысяч

чалавек: 500 чынных, астатнія — у рэзерве міліцыі. Яе ўзначаліў паручнік Янка Мацэлі з Менскага рэзерву Беларускай вайсковай камісіі. Мацэлі быў прыхільнікам беларускага генерала С. Булак-Балаховіча і намагаўся выкарыстаць міліцыю як рэзерв для беларускіх адзінак арміі Булак-Балаховіча, якая была ўжо падрыхтавана для паходу ў Палессе ў лістападзе 1920 г.

У валасцях Слуцкага павета замест прызначаных польскімі ўладамі войтаў былі створаны беларускія камітэты як органы мясцовага самакіравання, абраныя сельскім насельніцтвам. Потым такія ж камітэты былі створаны і ў вёсках, яны замянілі солтысаў. Такім чынам, польскую адміністрацыю з яе прызначэннямі на пасады і савецкую адміністрацыю з вылучанымі штабам Заходняга фронту Чырвонай Арміі рэўкамамі на Случчыне замяніла дэмакратычная форма мясцовага кіравання. Ва ўсіх гэтых камітэтах знаходзіліся прадстаўнікі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (скарочана — беларускіх эсэраў), якая карысталася падтрымкай сялянства.

З'езд Случчыны і Рада Случчыны

Прадстаўнікі беларускіх эсэраў у Слуцку і на Случчыне займалі незалежніцкія пазіцыі ў дачыненні як да Польшчы, так і да Расіі. Яны вырашылі склікаць з'езд Случчыны, каб устанавіць беларускую легальную ўладу. Былі праведзены выбары на з'езд: па 5 прадстаўнікоў ад кожнай воласці і па 1 прадстаўніку ад беларускіх культурна-асветніцкіх гурткоў, асяродкаў беларушчыны на тэрыторыі павета. Такія гурткі існавалі ў горадзе і на вёсках.

Польскія ўлады не запярэчылі скліканню з'езда Случчыны, таму што ў Рызе яшчэ толькі працягваліся мірныя перамовы. А ўсякае аслабленне савецкага боку на перамовах было на карысць Польшчы. Да таго трэба дадаць, што польскія войскі павінны былі пакінуць тэрыторыю БССР, якую занялі ў кастрычніку.

Паводле прэлімінарнага дагавора, перамір'е ўступала ў сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Да канца кастрычніка 1920 г. дагавор быў ратыфікаваны. Дагавор аб перамір'і быў ратыфікаваны Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам 23 кастрычніка, Усеўкраінскім ЦВК — 21 кастрычніка, сеймам Польшчы — 22 кастрычніка, а абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся ў Лібаве (Ліепая) 2 лістапада 1920 г.

Пасля ўступлення ў сілу перамір'я войскі абодвух бакоў павінны былі адысці і размясціцца за 15 кіламетраў па абодвух баках ад лініі дзяржаўнай мяжы. Аднак польскія войскі не спяшаліся. У такіх палітычных стасунках разгортваліся падзеі ў Слуцку.

Першы беларускі з'езд Случчыны быў скліканы па ініцыятыве прадстаўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Адбыўся ён 14-15 лістапада 1920 г. у Слуцку ў вялікай зале дома Эдварда Вайніловіча (фундатара Чырвонага касцёлу ў Менску). На з'езд сабралася 107 дэлегатаў ад Слуцка, 15 валасцей Слуцкага павета і беларускіх культурна-асветніцкіх гурткоў з правам пастанаўляючага голасу і 10 дэлегатаў з правам дарадчага голасу.

З'езд адкрыўся 14 лістапада а 12 гадзіне дня ў багата прыбранай зале і працягваўся да 10 гадзін вечара 15 лістапада. Зеляніна ўперамешку з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі запаўняла залу і трыбуну. Панаваў святочны, прыўзняты і ўсхваляваны настрой.

Кіравалі з'ездам беларускія эсэры. Старшынёю быў абраны Васіль Русак, а віцэ-старшынёю Уладзімір Пракулевіч.

Пасля адкрыцця з'езда і вітання дэлегатаў, як піша ў сваіх успамінах А. Сокал-Кутылоўскі, з дазволу старшыні з'езда на трыбуну ўзышоў малады чалавек, дастаў паперу і сказаў, што ён, Павел Жаўрыд, прызначаны эміграцыйным урадам Беларускай Народнай Рэспублікі камісарам Случчыны. Тут жа ён прачытаў дэкрэт аб сваім прызначэнні. Гучныя воплескі усёй залы былі адказам на гэтую заяву. Воплескі разам з тым былі выяўленнем падпарадкаванасці ўраду БНР. На з'ездзе выступала з прамовамі каля 10 дэлегатаў, у тым ліку Васіль Русак, капітан Анастас Анцыповіч, капітан Антон Самусевіч, Юльян Сасноўскі, Рыгор Грынько і іншыя. Яны выказваліся супраць чужой улады і толькі за тую, што выбрана беларускім народам.

Поделиться:
Популярные книги

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье