Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

на главную

Жанры

Поделиться:

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Шрифт:

ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРА

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч (нар. 31.01.1929, Менск), беларускі гісторык. Скончыў Менскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950), Менскі педагагічны інстытут замежных моў (1955), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (завочна, 1958). Некалькі гадоў працаваў лекарам на Беларускай чыгунцы. У 1959-1975 гг. быў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, з 1975 г. працуе ў Менскім інстытуце культуры (з 1992 г.
– Беларускі універсітэт культуры і мастацтваў). У 1975-2006 гг. загадваў кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства, з 2006 г.
– прафесар кафедры. У 1996-2000 гг. узначальваў

недзяржаўны Інстытут Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (да яго закрыцця ўладамі).

Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987), правадзейны сябар Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (з 1999), ганаровы сябар МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»», ганаровы сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябар Маскоўскага гісторыка-радаводнага таварыства (з 1990), ганаровы сябар Таварыства беларускай культуры ў Летуве, ганаровы сябар культурна-асветніцкага клуба «Спадчына».

Адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту (19 кастрычніка 1988 г.) і Таварыства беларускай мовы (1989). Прэзідэнт МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2001-2005 гг.

Даследчык гісторыі Беларусі феадальнага перыяду, прыватнаўладальніцкіх гарадоў на Беларусі і Летуве, гістарыяграфіі Беларусі. Аўтар публікацый па гісторыі шляхецкага саслоўя, генеалогіі беларускай шляхты (у т.л. Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі) і ўласнага радаводу. Даследаваў (яшчэ з савецкіх часоў) гісторыю праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай цэркваў, пратэстантызму - упершыню ў беларускай гістарыяграфіі.

Даследуе гісторыю нацыянальна-вызвольнай барацьбы беларускага народа ў 1918-1920 гг. Упершыню ў гістарыяграфіі Беларусі навукова даследаваў гісторыю Слуцкага збройнага чыну і паходу генерала С. Н. Булак-Балаховіча на Палессе. Аўтар гістарычных нарысаў па гісторыі Слуцка і Случчыны, адкуль паходзіць яго род.

Даследуе гісторыю расійска-польскай вайны 1919-1920 гг.

Аўтар 7 манаграфій і больш як 1300 навуковых артыкулаў, улічваючы і артыкулы ў энцыклапедыях.

У 2008 г. узнагароджаны дыпломам «Пшэглёнду Всходнего» імя Аляксандра Гейштара ў Варшаўскім універсітэце за шматгадовую арганізацыйную дзейнасць у асяроддзі беларускіх гісторыкаў. У 1998 г. міжнародным Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам за навуковыя дасягненні прызнаны Чалавекам года. Выступае на міжнародных навуковых канферэнцыях у Рыме, Парыжы, Лондане, Будапешце, Кракаве, Варшаве, Вільні і Санкт-Пецярбургу.

Прамова ад "выдаўца"

На жаль, я не здолеў знайсці кнігу «Старонкі нашай мінуўшчыны. Анатоль Грыцкевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2009». Не атрымалася і цалкам сабраць па частках з розных сайтаў. Затое ў дадзены варыянт ўвайшлі артыкулы, якіх няма ў арыгінале.

Велізарная падзяка сайтамhttp://pawet.net/,http://nasledie-sluck.by/ і інш., чые матэрыялы выкарыстаны пры падрыхтоўцы.

Крыху пра фармулёўкі.

Часта ў гістарычных артыкулах і кнігах можна сустрэць фразы накшталт: «...у 1514 г. пад Оршай літоўсКА-беларускАЕ войска пабіла расейскае (ці рускае) войска...» - і пачынаецца вялікая блытаніна...

Першае: Расейская Імперыя (Расія) з'явілася на карце свету высілкамі Пятра І толькі ў ХVIII стагоддзі, замяніўшы Вялікае княства Маскоўскае (Масковію), жыхары якога былі не расейцамі, а маскавітамі (маскалямі). А рускімі (русінамі) у той час звалі жыхароў сучаснай Украіны і часткі сучаснай Беларусі. Так што пабіта было менавіта маскоўскае войска (войска Вялікага княства Маскоўскага).

Другое: «літоўсКА-беларускАЯ» мяркуе ўдзел літоўцаў і беларусаў, а тут таксама ўсе няпроста.

Белай Руссю звалі свае ўладанні менавіта маскоўскія князі і цары.

Усходняя частка ВКЛ стане Беларуссю пасля падзелу гэтай даўнейшай дзяржавы ў XVIII стагоддзі.

Літоўцамі (ліцьвінамі) клікаліся жыхары цэнтральнай і заходняй часткі сучаснай Беларусі (плюс Вільнюская вобласць рэспублікі Летува), дый усё, хто жыў у ВКЛ.

Так што «...у 1514 г. пад Оршай літоўскАЕ-беларускАЕ войска пабіла маскоўскае войска...» - пэўна што, будзе слушней. Чаму не проста «літоўскае», а «літоўскае-беларускае»? Каб падкрэсліць гістарычную спадчыну: не жамойцкае - продкаў большай часткі жыхароў сучаснай рэспублікі Летува, а літоўскае - продкаў большай часткі жыхароў сучаснай рэспублікі Беларусь.

Гэта ня толькі мая асабістая думка, так лічаць многія сучасныя гісторыкі, якія, мяркую, з часам дэталёва разбяруцца ў гэтым спрэчным і слабавывучаным пытанні.

А пакуль я дазволіў сабе ўдакладніць фармулёўкі шаноўнага аўтара ў адпаведнасці з вышэйпрыведзенымі меркаваннямі.

З павагай да аўтара і чытачоў - Polochanin72.

СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Іван Багданавіч Сапега (каля 1480–1546)

Ужо ў канцы XV ст. у палітычным жыцці Літоўскай-Беларускай дзяржавы ўсё большае значэнне набывае род Сапегаў, прадстаўнікі якога на працягу XV–XVIII стст. стала займаюць вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Сапегі лічыліся другім па значэнні (пасля Радзівілаў) магнацкім родам Вялікага Княства Літоўскага, маючы вялікія латыфундыі, свае гарады і мястэчкі, уласнае войска. Гэтае прыватнае войска складалася са службовай шляхты, выбранцаў і іншых вайсковых людзей, якія атрымлівалі як васалы ўчасткі зямлі з адным абавязкам — хадзіць у паходы ці абараняць крэпасці.

Род Сапегаў па паходжанні беларускі, і напачатку Сапегі былі праваслаўнымі магнатамі. У другой палове XVI ст. частка прадстаўнікоў роду далучылася да Рэфармацыі і стала пратэстантамі (кальвіністамі). Аднак ужо ў канцы XVI ст., падчас Контррэфармацыі, Сапегі прынялі каталіцтва. У гэты час род Сапегаў у значнай ступені паланізаваўся. У канцы XVII–XVIII ст., падчас жорсткай барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім супраць большасці шляхты, Сапегі нават спрабавалі ўтварыць самастойную дзяржаву, аддзяліўшыся ад Польшчы, якая з XVI ст. уваходзіла разам з Літоўскай-Беларускай дзяржавай у склад федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Калі род Сапегаў знаходзіўся ў зеніце сваёй магутнасці, у XVII–XVIII стст. пачалі стварацца і друкавацца радаводы роду Сапегаў. Каб надаць роду большую павагу і аўтарытэт, складальнікі радаводаў, зразумела, са згоды Сапегаў, сцвярджалі пра быццам княжацкае паходжанне роду ад Нарымонта, сына Гедыміна. У XVIII–XIX стст. некаторыя даследчыкі выводзілі род Сапегаў ад троцкага кашталяна Сунігайлы, нібыта праўнука Нарымонта. Да гэтага сцвярджэння крытычна паставіліся польскія даследчыкі у галіне генеалогіі канца ХІХ ст. А. Банецкі і Ю. Вольф, а таксама гісторык першай паловы XX ст. У. Сямковіч. Яны ў сваіх даследаваннях даказалі, што Сапегі паходзяць ад Сямёна Сапегі (Сапігі), велікакняжацкага пісара ў 1440-х гг., з полацкіх баяраў. Першапачаткова вялікія маёнткі Сапегаў знаходзіліся ў Смаленскай зямлі (Ельня, Гарадзішча, Апакоў). У пачатку XVI ст. Смаленская зямля была страчана падчас войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім. Аднак Сапегі атрымалі і набылі новыя маёнткі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Магнацкі род Сапегаў карыстаўся гербам «Ліс» — белая, павернутая ўгару вастрыём і двойчы перакрыжаваная, страла ў чырвоным полі.

Комментарии:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8