Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У сыноў родапачынальніка Сямёна Сапегі засталіся асноўныя маёнткі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так, у пісара гаспадарскага 1488 г. Багдана Сямёнавіча Сапегі (да 1450 - пасля 1512) асноўныя маёнткі былі на Віцебшчыне і Полаччыне, якія склалі ядро сапегаўскіх латыфундый (11 маёнткаў), а ў яго брата Івана Сямёнавіча (каля 1450–1517) таксама пісара гаспадарскага Казіміра Ягайлавіча з 1488 г. (пасля брата) і ваяводы падляшскага ў 1511–1515 гг., маёнткі былі на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасцейшчыне. Багдан Сапега стаў пачынальнікам адной з галоўных ліній роду — чарэйска-ружанскай, а Іван Сапега — другой лініі — коданьскай (дадатковая назва гэтай лініі ў некаторых даследчыкаў — «северская» — з'яўляецца памылковай). Памылковыя таксама звесткі пра наданне роду Сапегаў графскага тытула ад германскага

імператара Максіміліяна II 6 студзеня 1572 г. і пацвярджэнне гэтага тытула Жыгімонтам II Аўгустам 4 мая 1572 г. Гэтыя фальсіфікаваныя дакументы былі ўпісаны ў метрыку Вялікага Княства Літоўскага ў 1744 г. канцлерам Янам Фрыдэрыкам Сапегам і, такім чынам, сталі дзяржаўнымі дакументамі, на якія потым можна было спасылацца. Толькі 14 верасня 1700 г. германскі імператар Леапольд I, каб узмацніць свой уплыў у Рэчы Паспалітай, надаў прадстаўнікам чарэйскай-ружанскай лініі роду Сапегаў тытул князёў Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі (Германскай імперыі).

Адным з першых прадстаўнікоў роду Сапегаў, дзейнасць якога была запісана ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага і тагачасных хроніках, быў Іван Багданавіч Сапега, сын Багдана Сямёнавіча, старэйшага сына родапачынальніка Сямёна Сапегі, і князёўны Фядоры Фёдараўны Друцкай-Саколінскай (памерла ў 1519 ці ў 1522 г.), якая ўнесла ў род Сапегаў вялікі маёнтак ў Чарэі. Іван Багданавіч Сапега быў пляменнікам Івана Сямёнавіча Сапегі (якога часта запісвалі ў дакументах як Івашка Сапежыч) і карыстаўся падтрымкай як свайго бацькі, так і ўплывовага дзядзькі.

Іван Багданавіч Сапега пачаў службу пры гаспадарскім (велікакняжацкім двары) яшчэ ў час панавання Аляксандра Казіміравіча. Як гэта звычайна было ў феадальны час, характар службы меў спадчынны характар. І. Б. Сапега, як яго дзед, бацька і дзядзька, значнаю частку часу аддаваў службе ў канцылярыі вялікага князя, быў добра дасведчаны ў падрыхтоўцы дзяржаўных дакументаў, іх выдачы, назапашванні архіва (Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага), ведаў правілы дакументацыі (зразумела, уся перапіска ўнутры дзяржавы, часткова і ў дыпламатыі, вялася на беларускай мове). Гэтая служба не перашкаджала і дзяржаўнай кіраўнічай дзейнасці.

Першай самастойнай пасадай маладога Івана Багданавіча Сапегі была адміністрацыйная пасада намесніка (кіраўніка мясцовай велікакняжацкай адміністрацыі) юрборкскага ў Жамойціі, якую ён заняў у 1502 г. У 1505 г. ён быў прызначаны на пасаду намесніка бранскага (у Падляшскім ваяводстве). У 1508–1515 гг. да таго ж ён быў гараднічым троцкім і меў абавязак даглядаць замак у Троках.

Пасля ўзыходжання на велікакняжацкі трон Жыгімонта Казіміравіча (Жыгімонта Старога) у 1507–1516 гг. Іван Багданавіч Сапега займаў пасаду пісара гаспадарскага (велікакняжацкага), якую ў 1471–1488 гг. займаў яго бацька Багдан Сямёнавіч, а ў 1488–1501 гг. — яго дзядзька Іван Сямёнавіч. Дзядзька і далей захоўваў свае найвышэйшыя пісарскія функцыі: у 1506 г. быў прызначаны найвышэйшым сакратаром Вялікага Княства Літоўскага.

Як бацька і дзядзька, Іван Багданавіч Сапега выконваў і дыпламатычныя функцыі, удзельнічаў у пасольствах. Гаспадарская канцылярыя шмат у чым выконвала функцыі ведамства па замежных сувязях. Менавіта адсюль накіроўваліся пасольствы з адпаведнымі інструкцыямі, праектамі дагавораў дыпламатычнымі прапановамі замежным дварам. Пастаянных пасольстваў у замежных сталіцах тады яшчэ не было. За мяжу накіроўваліся пасольствы з канкрэтнымі місіямі і пасля заканчэння місіі вярталіся назад.

Іван Багданавіч ездзіў паслом за мяжу некалькі разоў. Так, ён быў паслом ў Маскоўскім вялікім княстве ў 1508, 1531–1532 і ў 1536 гг., у Турцыі ў 1534 г., у Польшчы.

У верасні 1508 г. Іван Багданавіч Сапега — пісар (сакратар) пасольства ў Маскве, дзе вёў пратакол перагавораў з маскоўскімі баярамі аб міры. У выніку перагавораў 19 верасня 1508 г. быў заключаны «вечны мір», якім скончылася вайна 1507–1508 гг. паміж абодвума вялікімі княствамі. Дзяржаўныя межы засталіся такімі ж, якімі былі да вайны. Падчас гэтых перагавораў Іван Сямёнавіч Сапега, які ўдзельнічаў у пасольстве, і сам Іван Багданавіч Сапега дамагліся вызвалення з маскоўскага палону свайго брата і бацькі — Багдана Сямёнавіча Сапегі, які быў кіраўніком

ранейшага пасольства ў Маскве ў 1507 г. і быў там затрыманы, калі пачалася вайна. За вызваленне Багдана Сапегі пасольства Вялікага Княства Літоўскага дало згоду на свабодны выезд у Маскву з ВКЛ сваякоў князя Міхаіла Львовіча Глінскага, які падчас вайны перайшоў на бок маскоўскага вялікага князя Васіля III.

Паколькі Іван Багданавіч Сапега ўваходзіў у вузкае кола вышэйшай бюракратыі і карыстаўся даверам вялікага князя Жыгімонта Казіміравіча (Жыгімонта Старога), то выконваў далікатныя даручэнні гаспадара (вялікага князя), у тым ліку разглядаў судовыя справы гаспадарча-ўласніцкага характару пра спадчыннасць маёнткаў якія вяліся паміж магнатамі, заможнай і сярэдняй шляхтай. Іван Сапега складаў дакументы, апісанні маёнткаў, разам з іншымі суддзямі ўстанаўліваў межы паміж маёнткамі. У той час, калі тэрыторыя ВКЛ была ў большасці пакрыта лясамі і пушчамі, насельніцтва было адносна рэдкім, а сталай дакументацыі на зямлю на месцах амаль не было, такая дзейнасць была складанай і адказнай.

Іван Багданавіч Сапега, якому падчас чарговай вайны Маскоўскай дзяржавы з Літоўскай-Беларускай дзяржавай 1512–1522 гг. было за 30 гадоў, удзельнічаў у гэтай вайне са сваімі атрадамі, якія выстаўлялі ў войска ўсе тагачасныя паны і баяры (шляхта), што мелі зямельныя ўладанні (з пэўнай нормай коннікаў ад колькасці зямлі).

Ранейшыя гісторыкі часам блыталі, у якіх падзеях удзельнічаў Іван Багданавіч Сапега, а ў якіх яго дзядзька — Іван Сямёнавіч Сапега. Аўтарка біяграфічных артыкулаў пра Івана Сямёнавіча Сапегу і Івана Багданавіча Сапегу (пляменніка) у польскім біяграфічным слоўніку (Т. 34. 1993) Марыя Міхалевічава адзначае, што ў Аршанскай бітве 8 верасня 1514 г. удзельнічаў Іван Сямёнавіч Сапега са сваімі атрадамі, a ў біяграфіі Івана Багданавіча Сапегі абмінае факт яго ўдзелу ў гэтай бітве. Гэтая памылка паўтараецца ў іншых выданнях.

Аднак трэба адзначыць, што Івану Сямёнавічу Сапегу ў 1514 г. было па меншай меры 65 гадоў. Нават і ў наш час у такім узросце ў войску ўжо не служаць. А ў пачатку XVI ст. ваяваць на кані, удзельнічаць у атаках, камандаваць войскам было вельмі цяжка, а часам, улічваючы гады і хваробы гэтага ўзросту, і немагчыма. Ды і памёр Іван Сямёнавіч Сапега ў 1517 г. Таму слушна будзе казаць пра ўдзел у вайне Івана Багданавіча Сапегі, які быў гадоў на 30 маладзейшы за свайго дзядзьку.

Таму слушна будзе прызнаць, што ў кампаніі 1514 г. і ў Аршанскай бітве ўдзельнічаў Іван Багданавіч Сапега, як адзначана ў нашых артыкулах ў часопісе «Спадчына» (1992, № 6) і 1-м томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Гэтае меркаванне падмацоўваецца сведчаннем храніста Мацея Стрыйкоўскага, які ў сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жмудзкай і ўсёй Русі Кіеўскай…» (Каралявец, 1582. С. 726) прама кажа пра ўдзел у баях напярэдадні Аршанскай бітвы «Івана Сапегі, які быў потым ваяводам віцебскім». Вядома, што дзядзька, Іван Сямёнавіч Сапега, быў ваяводам віцебскім у 1511–1513 гг., а потым, у 1513 г., атрымаў ад вялікага князя больш высокую пасаду ваяводы падляшскага, на якой заставаўся да канца жыцця. У Вялікім Княстве Літоўскім пасады ваяводы мелі розныя ступені прэстыжнасці, і ваяводаў падвышалі, пераводзячы з малых ступеняў на больш высокія.

Іван Багданавіч Сапега (пляменнік) атрымаў прызначэнне на пасаду віцебскага ваяводы ў 1520 г. (як пішацца ў «Хроніцы…», быў ваяводам віцебскім «потым») і займаў гэтую пасаду да 1529 г., калі быў пераведзены на пасаду падляшскага ваяводы і займаў яе да канца жыцця.

За некалькі дзён да Аршанскай бітвы войска гетмана найвышэйшага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага наступала пад Оршу з Барысава, дзе знаходзілася стаўка вялікага князя Жыгімонта. У авангардзе войска К. I. Астрожскага ішлі атрады пад камандаваннем Івана Багданавіча Сапегі. Першы бой арміі Канстанціна Астрожскага з непрыяцелем адбыўся на левым беразе Бярэзіны пры пераправе яго войска. Папярэдне, 27 жніўня 1514 г., артылерыйскай стральбой з гармат і гакаўніц (пішчаляў) былі нанесены значныя страты непрыяцелю. Гэтай часткай войска К. I. Астрожскага камандаваў Іван Багданавіч Сапега. Двойчы атакавалі ворага коннікі Івана Сапегі. У выніку атакі некалькі палкоў маскоўскага войска былі разбіты.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3