Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Стафан Баторый памёр 12 снежня 1586 г. у Гародні, у каралеўскім замку. Упершыню ў ВКЛ было праведзена медыцынскае ўскрыццё цела памёрлага караля, каб зрабіць патолагаанатамічныя высновы хваробы і прычыны смерці. Раней царква не дазваляла гэтага. Але пры каралеўскім двары былі людзі з еўрапейскай адукацыяй, і дазвол быў атрыманы. Пытаннем было, ці правільна лячылі Баторыя, бо ён памёр даволі хутка пасля таго, як вярнуўся з палявання ў лясах каля Гародні. Хутчэй за ўсё, Баторый прастудзіўся, захварэў на пнеўманію і памёр ад гэтай хваробы і сардэчнай недастатковасці. Ад таго часу на Беларусі пачаліся патолагаанатамічныя ўскрыцці памёрлых. А было тады Сцяпану Батуру 55 гадоў. Ягоным імем названы ў Польшчы таварыствы, карабель, да 1939 г.

называўся Віленскі універсітэт.

Жыгімонт Ваза (1566–1632)

Адной з гістарычных асобаў, што актыўна ўплывалі на палітычнае жыццё федэратыўнай Рэчы Паспалітай, а значыць і Літоўскай-Беларускай дзяржавы, з'яўляецца Жыгімонт Ваза, больш вядомы з падручнікаў гісторыі як кароль Жыгімонт (Сігізмунд, Зыгмунт) III Ваза.

Жыгімонт Ваза. Малюнак Яна Матэйкі (1861).

Пад такім нумарам ён вядомы як польскі кароль. Так лічаць польскія гісторыкі, а з імі і расійскія. У гэтым праявілася свядомая няўвага да гісторыі Беларусі. На самай справе гэты кароль быў вялікім князем літоўскім і рускім пад нумарам IV (бо ў XV ст. вялікім князем у нас быў Жыгімонт Кейстутавіч, яшчэ да Жыгімонта Старога — першага польскага караля). Так што для Беларусі і Летувы яго трэба лічыць Жыгімонтам IV. Каралём Рэчы Паспалітай ён быў 45 гадоў.

Дзяцінства і юнацтва Жыгімонта Вазы

Жыгімонт Ваза нарадзіўся ў Швецыі 20 чэрвеня 1566 г. у Грыпсгольме ў сям'і шведскага прынца Яна (па-шведску Юхана), другога сына шведскага караля Густава I, заснавальніка каралеўскай дынастыі Вазаў, брата шведскага караля Эрыка XIV. Бацька Жыгімонта меў тытул герцага фінляндскага і кіраваў Фінляндыяй (тады Фінляндыя ўваходзіла ў склад Шведскага каралеўства). А маці Жыгімонта — Кацярына Ягелонка (1526–1583) — была дачкою караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і Боны Сфорцы. Яна была старэйшая за мужа на 11 гадоў. Сын ад гэтага шлюбу быў названы ў гонар дзеда і меў усе падставы, каб потым прэтэндаваць на троны ў Кракаве і Вільні.

У гэты час у Швецыі вялася шматгадовая міжусобная барацьба паміж двума братамі — Эрыкам XIV і герцагам фінляндскім Юханам. Часова перамог кароль, які ўмацоўваў каралеўскую ўладу і абмяжоўваў уладу герцагаў, сваіх братоў на месцах. Юхан разам з жонкаю апынуўся ў замку, зняволены па загаду брата. Тут, у няволі, і нарадзіўся Жыгімонт. Але неўзабаве лёс палоннікаў змяніўся. Юхан вызваліўся і разам са сваімі прыхільнікамі атрымаў перамогу над каралём. Рыксдаг (парламент) скінуў Эрыка з трона і ў 1568 г. абвясціў каралём Швецыі Юхана III. Эрык быў у сваю чаргу зняволены пажыццёва і ў 1577 г. памёр у вязенні.

Маленькі Жыгімонт стаў кронпрынцам Швецыі, нашчадкам свайго бацькі-католіка. Маці і езуіты выхоўвалі яго ў каталіцкай веры, якой ён застаўся адданы на ўсё жыццё. Але гэта ўскладняла яго становішча ў пратэстанцкай Швецыі. Жыгімонт атрымаў добрую адукацыю. Размаўляў па-шведску, па-польску, па-беларуску, ведаў лацінскую, італьянскую, нямецкую мовы.

У 1586 г. у Гародні памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стафан Баторый. Удава караля, родная цётка Жыгімонта — Ганна Ягелонка — прапанавала кандыдатуру пляменніка на трон, аргументуючы гэта паходжаннем Жыгімонта Вазы па жаночай лініі ад Жыгімонта Старога. Кандыдатуру Жыгімонта падтрымаў уплывовы магнат, канцлер вялікі каронны і гетман вялікі каронны Ян Замойскі і сярэднемаянтковая шляхта. Яны былі супраць кандыдатуры другога прэтэндэнта — эрцгерцага аўстрыйскага Максіміліяна, брата германскага імператара. Частка шляхты падтрымала эрцгерцага. На выбарчым сойме 1587 г.,

дзе амаль не было прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, Жыгімонт Ваза быў абраны каралём у Рэчы Паспалітай — гэта значыць каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Частка польскай шляхты абрала каралём Максіміліяна, які з вайсковымі атрадамі ўступіў на тэрыторыю Польшчы і нават асадзіў Кракаў, але быў адбіты, а потым разбіты і ўзяты Я. Замойскім у палон. Ён мусіў адмовіцца ад кароны і быў адпушчаны ў Аўстрыю.

Жыгімонт Ваза ўсё ж пачуваўся на троне Рэчы Паспалітай няпэўна. Ён імкнуўся атрымаць падтрымку літоўскіх-беларускіх магнатаў і шляхты. Таму адным з першых крокаў ягонай палітыкі было выданне ў Кракаве 28 студзеня 1588 г. прывілея, які зацвярджаў III Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статут падкрэсліваў самастойнасць гэтае дзяржавы («панства»), як і да Люблінскай уніі 1569 г. А польская шляхта прызнавалася «суседзямі», «чужаземцамі» і не мела права набываць і атрымліваць у Вялікім Княстве маёнткі і дзяржаўныя пасады. За шляхтай замацоўваліся шматлікія прывілеі. Тым самым Жыгімонту была гарантаваная падтрымка Літоўскага-Беларускага гаспадарства.

Але ў самой Польшчы, дзе амаль увесь час знаходзіўся Жыгімонт, малады кароль не толькі не з'яднаў шляхты, але даволі хутка паспеў сапсаваць стасункі з Янам Замойскім і большасцю шляхты. Гэтаму спрыяла ягоная палітыка збліжэння з Габсбургамі і Германскай імперыяй. Нават двойчы (1592 і 1605 гг.) ён ажаніўся з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, дарэчы, сёстрамі. Да таго ж Жыгімонт абкружыў сябе езуітамі, чужаземцамі і вузкім колам магнатаў, што не вельмі падабалася вольналюбівым палякам. Не падабалася ім і тое, што кароль не выканаў перадвыбарчых абяцанняў — не перадаў Эстонію, што была ў складзе Швецыі, у склад Рэчы Паспалітай.

Жыгімонт — кароль Швецыі

У 1592 г. памёр бацька Жыгімонта кароль Швецыі Юхан III, і Жыгімонт заняў і шведскі трон. На Балтыйскім моры яго валоданні займалі большую частку зямель — ад Гданьска да нарвежскай мяжы са Швецыяй. Але Жыгімонт не выкарыстаў магчымасцяў, каб аб'яднаць свае каралеўствы і Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў ганарлівы, упарты і флегматычны чалавек, нерашучы і схільны да парадаў сваіх прыдворных.

Галоўнай сваёй мэтай ён паставіў знішчыць у Рэчы Паспалітай рэфармацыю і вярнуць былыя пазіцыі каталіцкай царкве пры падтрымцы ордэна езуітаў. Такая палітыка толькі раз'ядноўвала грамадства і жаданых усеагульных поспехаў не мела. Цалкам правалілася яна ў Швецыі. Другой ягонай мэтай было ўмацаванне каралеўскай улады, а гэта ў Рэчы Паспалітай сустракала жорсткі адпор з боку шляхты і магнатаў.

З дазволу сойма Жыгімонт паехаў у Швецыю, каб прыняць уладу і каранавацца, аднак, ад'язджаючы назад у Кракаў, вымушаны быў пакінуць рэгенцтва (кіраванне замест сябе) свайму роднаму дзядзьку Карлу, герцагу сёдэрманландскаму, пратэстанту, а не католіку, як неўзабаве высветлілася, кіраўніку апазіцыі каралю. Яшчэ адна паездка ў Швецыю толькі падштурхнула выбух. У 1599 г. шведскія дваране-пратэстанты на сойме скінулі Жыгімонта з трона, а ў 1604 г. абвясцілі ягонага дзядзьку, рэгента, каралём Карлам IX. Цяпер Жыгімонт рабіў намаганні, каб вярнуць сабе шведскую карону. Ён пачаў рыхтаваць вайну, якая праходзіла потым на тэрыторыі Прыбалтыкі.

Жыгімонт падтрымаў у 1596 г. падчас абвяшчэння Берасцейскай царкоўнай уніі іерархію і царкоўны сабор уніяцкай царквы на Беларусі і Украіне, аднак не дапусціў епіскапаў гэтай канфесіі ў склад сената Рэчы Паспалітай. Як шчыры католік Жыгімонт усяляк падтрымліваў ідэю царкоўнай уніі і дапамагаў яе праводзіць, але як палітык і галава дзяржавы вымушаны быў зыходзіць з рэальнага становішча ў Рэчы Паспалітай, а таксама дбаць аб яе знешнепалітычных інтарэсах. Таму кароль, заступнік езуітаў, прычыніўся да пастаноў сойма Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гг., якія гарантавалі правы праваслаўных.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 10

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е