Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У снежні 1541 г. з просьбай аб вызваленні Івана Сапегі звярнуліся да паноў-рады ў Вільні дарадцы караля ў Кракаве. У Вільню спецыяльна прыехаў польскі магнат Станіслаў Тэнчынскі, сваяк I. Сапегі, прасіць аб яго вызваленні. Кароль Жыгімонт Стары даў згоду на вызваленне I. Сапегі, калі знойдзецца паручыцель. За Сапегу хадайнічаў і вялікі князь, 21-гадовы Жыгімонт Аўгуст. Хутчэй за ўсё, палітычныя праціўнікі арганізавалі абвінавачванне і арышт.

Прасядзеў у вязенні Іван Сапега да вясны 1542 г. Праўда, пасады, якія ён займаў раней, нікому не далі, але і яму не вярнулі. Толькі ў 1545 г. яму было вернута Драгічынскае староства і секвестраваныя маёнткі. Ён быў рэабілітаваны. У красавіку 1546 г. у Івана Сапегі быў яшчэ судовы працэс з-за маёнткаў ля Талачына. А каралеўскі прывілей ад 19 лістапада 1546 г.

быў выдадзены ўжо яго жонцы і сынам. Івана Сапегі не было ўжо ў жывых.

Іван Багданавіч Сапега быў спадчыннікам бацькоўскіх маёнткаў на Віцебшчыне і Полаччыне і прадаўжальнікам чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў. У 1530 г. пры падзеле маёнткаў паміж братамі ён захаваў гняздо роду — Чарэю. Ён набыў новыя маёнткі ў Віцебскім і Полацкім ваяводствах ў 20-я гг. XVI ст. з азёрамі, дзе разгарнуў рыбны промысел. I. Сапега меў маёнткі і ў іншых мясцовасцях, у тым ліку і ў Віленскім павеце. Падчас вопісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. Сапега выставіў у войска са сваіх маёнткаў 36 коней. 1 вершнік у апалчэнне выстаўляўся, згодна з ухвалай Віленскага сойма 1528 г, ад 8 сялянскіх службаў. Звычайна ў службе было 2 і больш двароў. М. В. Доўнар-Запольскі лічыць, што ў службу ўваходзілі 3–4 «дымы» (двары). Такім чынам, у маёнтках Івана Сапегі было прыкладна да 1 тысячы сялянскіх двароў і болей. Асобна трэба лічыць староствы. Такім чынам, Іван Багданавіч Сапега належаў да магнатаў, самай вышэйшай групы шляхецкага саслоўя.

Ад шлюбу з Ганнай Сангушкай Іван Багданавіч Сапега меў чатырох сыноў і адну дачку. Старэйшы сын Лука памёр у 1545 г. Нашчадкаў не меў. Другі сын, Іван, які памёр у 1580 г., быў старастам драгічынскім. Ён быў жанаты з князёўнай Багданай Друцкай-Саколінскай (з галіны Канопля). Іх сынам быў знакаміты і славуты дзяржаўны дзеяч Леў Іванавіч Сапега. Трэці сын Івана Багданавіча Сапегі, Міхаіл Іванавіч (памёр пасля 1592 г.), быў дваранінам гаспадарскім (прыдворным), а з 1580 г. сакратаром каралеўскім у Стафана Баторыя. Чацвёрты сын, Павел (памёр у 1580 г.), меў тытул кашталяна кіеўскага з 1566 г., а таксама быў дзяржаўцам любецкім і перавальскім. Такім чынам, сыны Івана Багданавіча Сапегі займалі пасады сярэдняга маштабу ў адміністарцыі. Адзіная яго дачка, Соф'я, была замужам двойчы: першы раз за Лукашам Курапецкім, другі раз — за Рыгорам Валовічам, кашталянам наваградскім.

Сам Іван Багданавіч Сапега атрымаў у спадчыну ад бацькі ў Віцебскім ваяводстве маёнткі Сялец, Лемніца, Палонна (дзе пабудаваў замак), Рудомля. У набытым маёнтку Астроўна пабудаваў замак. У год смерці Івана Багданавіча Сапегі (1546) яго ўдава і сыны Іван, Міхаіл і Павел атрымалі прывілей вялікага князя на ўвядзенне таргоў і корчмаў у маёнтках Палонна, Лемніца і Востраў і ўтварэнні там мястэчак з поўнымі ільготамі для іх насельніцтва. Гэта сведчыла пра пэўную ўжо колькасць насельніцтва ў гэтых мясцінах і неабходнасць стварэння лакальных рынкаў.

Стафан Баторый (1533–1586)

Стафан Баторый — кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі з'яўляецца адной з найбольш вядомых і значных асоб у гісторыі Беларусі XVI ст. Гэта быў чалавек незвычайнага лёсу, імя і прозвішча якога гучала па-рознаму ў трох краінах, дзе ён панаваў. Каралём у Рэчы Паспалітай ён быў толькі дзесяць гадоў. Але за час свайго панавання ў Польшчы і Літоўскай-Беларускай дзяржаве, аб'яднаных тады ў федэратыўную Рэч Паспалітую, ён праславіўся як палкаводзец, дыпламат, рэфарматар і мецэнат навукі і культуры.

Баторый у Сяміграддзі

Сапраўднае імя і прозвішча Стафана Баторыя — Іштван Батары або, як правільна будзе па-венгерску, — Батары Іштван, бо ў мадзьяраў спачатку пішацца прозвішча, а потым імя (так бы мовіць, назва роду больш галоўная, чым асабістае імя).

Паходзіў ён з даўняга венгерскага магнацкага роду ў Сяміграддзі (або Трансільваніі), якая ў той час была самастойнай краінай, асобнай ад Венгрыі, але ўжо падпарадкаваная турэцкаму султану як васальная дзяржава. У Сяміграддзі (назва

ад сямі гарадоў) жыло змешанае насельніцтва: венгры, румыны і немцы. Род Баторыяў меў дзве галоўныя лініі. Стафан нарадзіўся ў сям'і з лініі Шомлё, якая валодала латыфундыямі ў вобласці Крышана, недалёка ад сучаснай дзяржаўнай мяжы Румыніі з Венгрыяй. Цэнтрам латыфундый роду Баторыяў быў гарадок Шомлё (цяпер па-румынску Сімлеўл Сільваней). Род Баторыяў з Шомлё валодаў у ваколіцы 35 мястэчкамі і вёскамі.

У замку Шомлё 27 верасня 1533 г. нарадзіўся Батары Іштван. Ён быў аднагодкам маскоўскага цара Івана Жахлівага, з якім потым ваяваў. Іштван быў трэцім, апошнім сынам Іштвана Батары, ваяводы (князя) Сяміграддзя, якое займала большую частку сучаснай Румыніі. Бацька праз год пасля нараджэння сына памёр. У маладыя гады Іштван выхоўваўся ў Вене пры двары рымска-германскага імператара (Свяшчэннай Рымскай імперыі) і караля Венгрыі Фердынанда I Габсбурга, дзе ягоны старэйшы брат Андрэй займаў высокую пасаду гофмайстра венгерскай кароны.

Тут ён атрымаў і адукацыю. Некаторы час вучыўся ў Падуанскім універсітэце ў Італіі, дзе ў свой час Францішак Скарына абараніў доктарскую дысертацыю. У Вене ён пачаў называцца Стафанам Баторыем. Стафан Баторый добра размаўляў на нямецкай, лацінскай, італьянскай і, зразумела, венгерскай мовах. А вось па-польску і па-беларуску ён гаварыць так і не навучыўся. Калі быў абраны каралём Рэчы Паспалітай, то тут ён гаварыў з мясцовымі жыхарамі на лацінскай мове альбо праз перакладчыка.

Пасля вучобы ў Італіі Баторый вяртаецца на радзіму, дзе разгарэлася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам Заполья (ягоны бацька некаторы час быў венгерскім каралём) супраць германскага імператара. Малады Баторый падтрымаў Заполья, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара і дыпламата. Баторый быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам, але падчас перамоў па загаду імператара Максіміліяна II быў арыштаваны і інтэрнаваны ў Вене на працягу двух гадоў. Атрымаўшы свабоду, ён вярнуўся дадому і пасля смерці князя Трансільваніі Яна Жыгімонта 25 мая 1571 г. быў абраны на сойме князем Трансільваніі (Сяміграддзя), нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Але пасля войнаў Трансільванія была аслаблена і вымушана была прызнаць васальную залежнасць адначасова ад імператара (ён жа кароль Венгрыі) і ад турэцкага султана. Каб аказваць супраціўленне Габсбургам і султану, Баторый наладзіў добрыя стасункі з Рэччу Паспалітай і польскімі магнатамі.

Абранне каралём і вялікім князем

У гэты час (у 1574 г.) з Кракава ў Парыж патаемна ўцёк кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Француз (Валуа), каб заняць французскі трон пасля смерці свайго старэйшага брата Карла IX. Пагоня, арганізаваная польскімі магнатамі з мэтай затрымаць караля і сілаю вярнуць яго на трон, не паспела перахапіць уцекача. Ён паспяхова дабраўся да Парыжа, дзе стаў каралём Францыі Генрыхам III (апошнім з дынастыі Валуа). Трон у тагачаснай сталіцы Рэчы Паспалітай застаўся вакантным. Трэба было выбіраць новага караля. А на ўсходніх і паўночных межах ВКЛ працягвала існаваць пагроза з боку Масквы.

Кароль у Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад многіх еўрапейскіх краін, дзе каралеўская ўлада была спадчыннай, выбіраўся толькі пажыццёва соймам, дзе асноўныя пазіцыі займала шляхта, а не магнаты. Большасць магнатаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, а таксама сената была супраць кандыдатуры Баторыя, жадаючы мець каралём імператара Максіміліяна II, які быў далёка ў Вене і наязджаў бы ў краіну рэдка, а яны тады бесперашкодна кіравалі б дзяржавай. Кандыдатуру Баторыя падтрымалі уплывовы магнат Замойскі, сярэдне- і дробнамаянтковая шляхта. Дэпутаты ад Вялікага Княства Літоўскага ахвотна падтрымалі кандыдатуру Стафана Баторыя, бо ў гэты час вялася цяжкая барацьба з Маскоўскай дзяржавай і трэба было ратаваць Літву-Беларусь, а разам з ёю свае маёнткі ад бязлітасных воінаў Івана Жахлівага, якія захапілі Полацк, самы вялікі горад ВКЛ, рабавалі і знішчалі насельніцтва. Шляхце быў патрэбны спрактыкаваны палкаводзец і дыпламат. 12 снежня 1575 г. элекцыйны (выбарчы) сойм абраў Стафана Баторыя каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскай-Беларускай дзяржавы.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3