Стук у браму (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Стук у браму (на белорусском языке)

Стук у браму (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Франц Кафка

Стук у браму

Пераклад: Лявон Баршчэўскi

Гэта было ўлетку, спякотным днём. Iдучы дамоў разам з сястрою, мы якраз прамiналi нечую вялiзную браму. Не ведаю - цi то каб трохi пасваволiць, цi то з рассеянасцi - але сястра ляпнула кулаком па палавiнцы брамы; а можа,

толькi пагразiла кулаком i нiякага стуку не было. Сто крокаў далей - там, дзе прасёлак рабiў крук улева, - пачыналася вёска. Якая - мы не ведалi, але калi прайшлi паўз першую хату, насустрач нам выйшлi людзi: яны махалi нам рукамi прыязна альбо з перасцярогаю - самi напалоханыя, прыцiснутыя цяжарам страху. Яны ўсё паказвалi на двор, паўз якi мы былi прайшлi, i нагадвалi пра той стук у браму. Маўляў, гаспадары будуць скардзiцца на нас у суд, зараз пачнецца следства. Ды я заставаўся вельмi спакойны i сказаў сястры, каб яна надта не палохалася. Яна ж, вiдаць, зусiм i не стукала па той браме, а калi й стукала, дык нiхто на свеце давесцi гэтага не здолее. Я паспрабаваў растлумачыць усё тым людзям - яны слухалi мяне, але нiчога не казалi. Пасля ўсё ж выказалiся: вiнавацiць за гэты ўчынак будуць не толькi маю сястру, але i мяне самога - як яе брата. Я, усмiхаючыся, згодна закiваў галавою. Тут мы ўсе разам азiрнулiся i паглядзелi на той самы двор - як глядзяць на далёкiя клубы дыму, чакаючы, што вось-вось пыхне полымя. Так яно i было: неўзабаве мы ўбачылi, як праз шырака расчыненую браму праехалi коннiкi. Клубом узвiўся пыл, пад iм схавалася амаль усё - толькi блiшчалi вострыя аканечнiкi дзiдаў. I не паспеў яшчэ той ланцуг знiкнуць увесь за брамаю, як, здаецца, коннiкi ўжо завярнулi назад i былi па дарозе ў наш бок. Я сказаў сястры, каб яна сышла куды-небудзь, прыхавалася: маўляў, сам з iмi разбяруся. Яна не схацела пакiдаць мяне аднаго. Тады я сказаў, што ёй трэба хоць бы пераадзецца, памяняць сукенку, каб выглядаць перад тымi панамi больш выгодна. Урэшце яна згадзiлася i неўзабаве рушыла ў няблiзкую дарогу дадому. Тым часам коннiкi былi ўжо пад'ехаўшы да мяне i яшчэ на хаду спыталiся пра сястру. "Пакуль што яе няма, - адказаў я спалохана, - але пазней яна прыйдзе". Яны выслухалi мяне амаль абыякава: iм, здаецца, было важна тое, што яны знайшлi мяне. Камандавалi тут найбольш двое паноў: суддзя, малады i рухавы мужчына, а таксама ягоны цiхманы памочнiк, якога называлi Асманам. Мне было загадана iсцi ў хату. Нiзка схiлiўшы галаву, соўгаючы пальцамi сюды-туды па шлейках, я паволi рушыў з месца. Мне ўсё яшчэ трохi верылася, што будзе даволi аднаго слова, каб мяне, гараджанiна, пусцiлi (можа, нават з пашанотаю) гэтыя вяскоўцы. Але не паспеў я пераступiць парога ў хату, як суддзя, якi быў працiснуўся туды раней i ўжо чакаў мяне, сказаў: "Мне шкада гэтага чалавека". Не варта было й сумнявацца, што ён, кажучы гэта, меў на ўвазе не маё цяперашняе становiшча, а тое, што мяне яшчэ чакала. Хацiна, дзе я апынуўся, была больш падобная да турэмнае цэлi, чым да сялянскай хаты. Вялiзныя каменныя плiты, цёмная i зусiм голая сцяна, умураванае ў яе жалезнае кальцо, недзе ўсярэдзiне - збудаванне, якое нагадвала цi то нары, цi то аперацыйны стол.

Цi заставалася ў мяне магчымасць дыхаць яшчэ якiм-небудзь паветрам, не турэмным? Нялёгкае пытанне - цi, хутчэй, гэта было б пытаннем, калi б я меў яшчэ спадзявацца выйсцi на волю.

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5