Тарасова доля

на главную

Жанры

Поделиться:

Тарасова доля

Тарасова доля
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Янка Купала

Тарасова доля

Памяці Тараса Шаўчэнкі

I
Ходзіць гоман па Ўкраіне У святочных шатах... Гаманіць Дняпро са стэпам Аб вялікім святу. Тую долю, што калісьці Тарас напрарочыў, - Тую долю чуюць вушы, Бачаць ясны вочы. Тая воля, на якую Тарас спадзяваўся, Загуляла ў буйным стэпе, Сонцам абвілася. Тое шчасце, аб якім так Тарас вечна марыў, У народзе на свабодзе З Крамля гаспадарыць. Добрым
словам памінае
Вялікага сына Украіна маладая, Вольная Ўкраіна.
II
Як раджала яго маці, - Не свяцілі зоры, Зубы скаліла няволя, Хахатала гора. Песень радасных, вясёлых Над яго калыскай Не спявалі маладухі Ні здалёк, ні зблізку, А як вырас, як падняўся, На свае стаў ногі, Следам - паншчына, батрацтва, Панскія парогі. Крукам гнуўся перад панам, Уздыхаў нясмела, Катавалі батагамі Юнацкае цела. Энгельгарты, Энгельгарты! Ўжо вам не паўстаці, - Адамсціла Украіна За дзяцей і маці.
III
А было ў тыя часіны Цёмна, бы ў магіле, Людзі гінулі, як мухі, Ці, як здань, блудзілі. Ні святла таго, ні ўсмешкі Хоць бы на хвіліну, - Ночка хутала Ўкраіну, Ці ж толькі Ўкраіну?! І скрыпелі, і бразджэлі Ланцугі наўкола, Панства людам гандлявала, Як нямой жывёлай. Прадавала і мяняла, Ў карты прайгравала, Крыві, слёзам канца-меры Бядняцтва не знала. Гэткай катаргі і мукі Пяром не апішаш. Прамінула. Толькі думку Успамін калыша.
IV
Нарадзіўся на свет белы І Тарас у путах, А нялёгка, ой, браточкі, Змалку быць закутым! Я таксама нарадзіўся Ў ланцугах пад царам. Спапяліў бы ту часіну, Каб я мог, пажарам! Прайшлі годы. Тарас вырас, Як таполя ў полі. Выкуплялі добры людзі Тараса з няволі. Як браў грошы пан вяльможны Рукою паганай, Кроў блішчэла на дукатах, Кроў людзей скаваных. Кроў скаваных бацькі, маці, Скованага сына, Кроў блішчэла на дукатах Скутае Ўкраіны.
V
Па гасцінцы беларускім, Ў Пецярбург з Варшавы, За карэтаю за панскай Пхнецца хлопец жвавы. Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана, Пан у золаце. Ён бедны, Босы, абарваны. Беларускія бярозы Абапал гасцінца Калыхалі думкі шумам Хлапчуку-ўкраінцу. Бор шумеў яму над вухам, Булькалі крыніцы, - Маладому, дасціпному Было чым дзівіцца. Бачыў ўбогія хаціны, Крытыя саломай, Людзей бачыў паднявольных, Што і ў сябе дома.
VI
Чаму ў сэрцы беларускім Песня Тарасова Адгукнулася, запела Зразумелым словам? Чаму вецер з Украіны З думкаю крылатай Далятаў да Беларусі І шумеў над хатай? Бо йшла доля беларуса З доляй украінца Адналькова - ў поце, ў слёзах, Церневым гасцінцам. Бо згіналі адналькова, Змалку да сканання, Шыі ў ёрмах і чакалі Яснага світання. Як жылося, як вялося, Як марнелі сілы, Таму сведкай там і тутка Курганы, магілы.
VII
Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Разам пасвілі чужыя Свінні ды авечкі, Разам бегалі ўдагонку Босыя да рэчкі. Колькі выснілі абое, Думак нагадалі, - Гэта знае стэп шырокі Ды Дняпровы хвалі. Сэрца меў Тарас такое, Што любіць умела, Вочы меў, што ўмелі плакаць Па мілай век цэлы. Тараса пагнаў з сабой пан З роднае краіны, А Аксана шукаць хлеба Пабрыла ў чужыну.
VIII
Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Ні цары, ні іхні слугі, Ні паны, ні каты Не маглі забраць, украсці Гэты скарб багаты. А была яго багаццем, Скарбам небывалым, Была песня, што з-пад сэрца На свет вылятала. Не танула песня ў моры, Ў агні не гарэла, Закаваць не мог у путы Сатрап азвярэлы. Маляваў ён і малюнкі, Ды, як сіл ні траціў, Не ўдалося у няволі Шчасце змаляваці.
IX
І не спіцца, і не сніцца Тарасу на свеце, Дзе ні гляне, - скрозь няволя, Плача маці, дзеці. Украіна пад панамі, Пад жандарам-царам Сіратою стогне, гіне Ў жудкіх думах, марах. Вешаць ляхаў, з плеч скідаці Царскія галовы!
Зашумела па Ўкраіне Песня Тарасова.
Усю крыўду, катаванне, Што душыла грудзі, Выліваў ён на паперы, Каб ведалі людзі. Заклікаў да лепшай долі, Долі і свабоды, Клікаў шчасце, клікаў сонца Для свайго народа.
X
Пайшло слова Тарасова Горда, непакорна, - Знайшла водклік яго песня У людзей прыгонных. Людзі вочы праціралі, Выглядалі волі. – Тарас праўду нам спявае, - Спявай жа, брат, болей! А цара, яго прыдворню, А паноў крывавых Агарнуў страх ад такое Бунтарскае з'явы. Думу думалі, як лепей Тараса караці, Ці на полі, на кургане, Ці ў бацькавай хаце. І каралі яго карай, Каб нямым зрабіўся, Каб складаці свае песні Навек адвучыўся.
12
Комментарии:
Популярные книги

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле