Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тоўстае палена (на белорусском языке)
Шрифт:

А як зрабiць?

I зноў завярцелiся Паўлюковы мазгi, пайшлi выдумляць хiтрыя сецi, у якiх павiнен быў заблытацца Сучынскi.

А каб проста падпалiць гада? Што ж? Падпалiць не штука, але цi хопiць розуму i хiтрасцi схаваць канцы ў ваду. Ды што ў яго ёсць? Згарыць будынак, дык будынак скарбовы, на руку будзе скарбу - страхоўку возьмуць i яшчэ падзякуюць, а самога зловяць - i бывай крама з таварамi! Паўлюку аж страшна стала, калi ўспомнiў, як бiлi i засудзiлi за падпал Трахiма Скарача. Не! Гэта не гадзiцца. I яшчэ многа спосабаў перадумаў Паўлюк, ды нiводзiн не здавольваў яго.

IV

Нiчога не прыдумаў Паўлюк за ўсю ранiцу. I злосць

яго брала, што нiчым не дапячэш Сучынскага. Але яму тут памог сусед Сцёпка Навой; памог знячэўку, i ў мыслях не маючы таго.

Гэта было ў панядзелак. Прыходзiць да Паўлюка Сцёпка пазычыць поўасьмiны*. Затрымаўся трохi, разгаварылiся. А Сцёпка якраз быў у нядзельку на рынку, хадзiў з жонкай купляць лён.

* Поўасьмiны - старая мера сыпучых цел, 24 кг.

От i расказвае Сцёпка, як у хаце крамнiка Хацкеля сяляне набiлi палiцэйскага стражнiка. Пятрусь Камар з Ябланоўкi i Мiкiта Трацяк з Малой Слабодкi зайшлi да Хацкеля выпiць па чарцы... Ну, цi мала якi можа быць у людзей iнтарэс. Сядзяць сабе яны, выпiваюць. Уваходзiць стражнiк, садзiцца каля стала, за якiм сядзелi Пятрусь з Мiкiтам, - прыляпiўся, як той клешч да сабачага вуха. Не гнаць жа чалавека вон ад стала. Налiваюць i яму чарку, бо ўсякая, лiчы, вантроба прагне гарэлкi. I ў стражнiка была гэткая вантроба, i ён таксама быў не промах наконт гарэлкi, асаблiва, калi гарэлка нiчога не каштуе.

Выпiлi адну поўпляшку, выпiлi другую, развязалiся языкi, з'явiлася i рызыка.

– Ну, што ж?
– гаворыць Мiкiта стражнiку: - ты з намi пiў, стаў цяпер i ты.

– А ты знаеш, з кiм ты гаворыш?
– пытае стражнiк.

– Даволi зiрнуць на тваю мардасiну, каб ведаць, якая ты штука, - адказвае Мiкiта, падпёршы рукою левы бок.

Слова за слова, завязалася сварка, а потым i бойка. Стражнiк хацеў хапiць шаблю, але Пятрусь, як абцугамi, сцiснуў яго за плечы.

– Нiчога не паможа табе гэта трапло, - гаворыць Пятрусь, ды разам з Мiкiтам павалiлi яго на зямлю i давай мясiць. Збiлi на горкi яблык. А Мiкiта яшчэ адрэзаў рамень ад шаблi, сказаўшы:

– Добра будзе вушкi паўстаўляць у лапцi.

Паўлюк слухаў, не прапусцiўшы нiводнага слова.

– I суда не будзе?!
– спытаўся ён.

– Якi суд? Чалавек ты! Пабiлiся п'яныя, от i ўсё, - гаворыць сусед.

Выслухаўшы расказ суседа, Паўлюк павесялеў: яму прышла ў галаву мысль, якую ён так доўга шукаў i не мог знайсцi.

V

Спосаб быў знойдзены.

Цяпер застаецца залучыць на кiрмашы аб'ездчыка, завясцi яго куды-небудзь да Хацкеля цi Каца, напаiць, i тады можна будзе парахавацца.

У першую нядзельку адлажыў Паўлюк поўрубель грошай на гарэлку, якую ён вып'е з Сучынскiм, запрог конiка i ўжо сабраўся ехаць. Неспакойна трохi было на сэрцы ў Паўлюка, дый злосць яго стала праходзiць, i ён гатоў ужо быў плюнуць i на той воз дроў, што на каморы абярнуў яму аб'ездчык, i на самога аб'ездчыка. Але, як ён выязджаў з двара, жонка, выткнуўшыся з сяней, гаворыць да яго:

– Зайдзi, Паўлюк, у ляснiцтва i вазьмi асiгнату*, бо скора не будзе чым выпалiць у печы: скiнулi ж табе на каморы дровы.

* Асiгната - талон на вываз дроў.

Як шылам парнулi Паўлюка гэтыя дровы.

– Але! Гэта ж i я забыўся, што дроў няма нi палена, - сказаў Паўлюк i ўзяўся за кiшэню: абмацаў поўрубель, завязаны ў анучыну, той поўрубель, якi прызначаны быў споўнiць такую важную задачу. У другiм вузельчыку ляжалi два злоты на крупы, саракоўка на тараны i селядцы; залатоўка на соль i газу; дзве дзесяткi i чатыры грошы* на вобмешку япручку i яшчэ некалькi медзякоў на тытун i запалкi.

* Злоты - 15 капеек; саракоўка - 20 капеек; залатоўка - 15 капеек; дзве дзесяткi - дзесяць грошай, 5 капеек; чатыры грошы - 2 капейкi.

А за што ўзяць асiгнату на дровы? Хiба за гэты поўрубель? Паўлюк на момант задумаўся, а потым сцебануў пугаю каня i паехаў, сярдзiты i нездаволены. Зноў не было спакою на душы ў Паўлюка, зноў перад вачыма стала тоўстае палена, воз дроў, аб'ездчык, камора.

– Хiба ты скрозь зямлю правалiшся! Будзеш ты ў мяне помнiць гэтае палена: бокам яно табе вылезе, - гаварыў сам сабе Паўлюк, згортваючы руку ў кулак.

Невясёлыя думкi насiлiся ў Паўлюковай галаве. I навокал было так нярадасна i непрыветна, як у Паўлюка на сэрцы. Дзьмуў халодны вецер, змятаў з узгоркаў снег i агаляў пясчаныя iх скаты. Дзе-нiдзе ў полi на межах стаялi адзiнокiя iгрушы i сiратлiва махалi сваiмi голымi галiнамi, пацёпваючыся*, як пажылыя кабеты, на холадзе. Там i сям параскiдалiся па полi каменнi, як свiннi, i маўклiва ляжалi i мерзлi на марозе.

* Пацёпваючыся - уздрыгваючы.

– Iм усё роўна, цяпло цi холад. Скацi iх на загон, - будуць ляжаць на загоне, нiкому не пажаляцца на сваю долю, -думаў Паўлюк, пазiраючы на гэтыя каменнi.

Маладыя хвойкi рэзка выдзялялiся сваiмi зялёнымi вярхамi на снежным полi i гультаежлiва падымалi i апускалi свае непаваротлiвыя лапы, усё роўна як за каўняром iх нешта кусала. Дарога, iдучы ў лес, станавiлася гладкай i роўнай. Конiк весела пырхаў i рэзва перабiраў сваiмi тоўстымi нагамi. Аднатонны шум лесу закалыхваў памаленьку Паўлюковы думкi i супакойваў яго душу. Паўлюк дастаў кiсет, падарунак жонкi, як яна яшчэ была дзяўчынай, люльку, выкрасаў агню i закурыў. Сiняваты дымок уздымаўся клубочкамi па свежым паветры i борзда прападаў, а разам з iм прападалi i трывожныя думкi. Цяпер Паўлюк быў спакойны, як чалавек, якi цвёрда, раз назаўсёды, пастанавiў сабе вядомую мэту.

– А правучыць гада не шкодзiць!
– закончыў Паўлюк раздуму аб Сучынскiм i грозна пагнаў конiка.

VI

Яшчэ за поўвярсты ад мястэчка Паўлюка сустрэла гандлярка з трыма пеўнямi пад пахай i запытала:

– Чалавек! можа маеш што на продаж? Паўлюк толькi зiрнуў, але нiчога не сказаў. З усiх бакоў у мястэчка паўзлi, як мурашкi, фурманкi i везлi розныя тавары. Усё места было ўжо застаўлена вазамi. Мiж гэтых вазоў прабiраўся Паўлюк да свайго зямляцтва. Там было ўжо многа мужчын i жанок з iх сяла. Залажыўшы ў кiшэнi рукi, з люлькаю ў зубах, стаяў каля сваiх саней Антось Дубок, голасна гаварыў, рагатаў раскацiстым смехам i ўсякаму, хто з iм не згаджаўся, смела кiдаў:

– А ну, давай заложымся!

Але ахвотнiкаў iсцi з iм у заклад не было, а некаторыя проста раiлi Антосю Дубку залажыць за губу рэч не надта самавiтую.

– Во!
– весела крычаў Антось: - збаяўся!
– i, выставiўшы жывот-ночвы, закiдаў угару галаву i зноў рагатаў.

Паўлюк спынiўся, выпраг каня, павесiў яму торбу з сечкай i азiрнуўся. Народу было поўнае места, але сапраўдны торг яшчэ не пачынаўся. Увесь рынак можна было падзялiць на некалькi малых рынкаў. Кожная вёска займала асобнае месца, куды i прывозiла свае тавары. У адным месцы стаялi вазы з цэбрамi, ражкамi, поўасьмiнамi; у другiм - з дрывамi, дошкамi; у трэцiм - з iльном, у чацвёртым - са збожжам. Сярод рынку стаялi гаршкi, мiскi, збаны, лыжкi; тут жа дзе-небудзь раскладаў свой тавар багамаз, якi таргаваў абразкамi i кнiгамi.

123
Поделиться:
Популярные книги

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам