Чтение онлайн

на главную

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

Усе мы нецярпліва чакаем гэтага часу. Чакае яго Жаўтых, — увечары ён ходзіць да начальства ў пяхоту, дзе ў яго багата знаёмых, яго ўсе тут ведаюць, бо старшы сяржант — ветэран палка. Чакае вечара Папоў, які адразу, як толькі вылезе з акопа, пачынае аходжваць гармату — выцірае запылены за дзень казённік, прыцэл, страсае чахлы і абнаўляе маскіроўку. Лёшка ўвечары, нібы малады мядзведзь, качаецца на зямлі ля агнявой або сноўдае вакол — ён любіць усялякія дробныя прыгоды, а больш за ўсё дбае пра тое, каб выпіць дзе і закусіць. Лук'янаў наядаецца, як толькі прыносяць вячэру, і дзе-небудзь ціхенька садзіцца, думаючы свае, невядомыя нам думы. Я чакаю вечара, бо тады схоўней, зацішней, можна пасядзець на брустверы

і паназіраць ноч, у якой усё прытаілася, прыціхла, але скрозь поўна таемных, далёкіх і блізкіх гукаў. У безлічы гэтых гукаў я стараюся ўчуць крокі — ціхія лёгкія крокі на тылавой сцяжыне. Я чакаю іх доўгія пакутныя суткі, чакаю насуперак сваёй волі, сам не рады сабе.

Паволі, вельмі паволі цямнее. Неба пакрысе гасіць свой залацісты раздольны водсвет, з усходу на яго наплывае сінявата-шызая мутнасць. У акопе змрачнее, асабліва хутка ў снараднай нішы і пад палаткаю, якой накрыт дальні канец нашага сховішча. Жаўтых падпяразваецца шырокаю румынскаю папружкай з мноствам дзірачак, не дужа зграбна абцягвае гімнасцёрку і падыходзіць да мяне.

— А ну, дай — зірну!

Я аддаю яму перыскоп, і камандзір, стуліўшы голаў, водзіць туды-сюды тоненькай трубкай.

— Ось маячыць, глядзі ты, думае, не ўбачым, — кажа ён, нешта прыкмеціўшы ў варожым баку. — Спяць, дармаеды, снайперы гэтыя. Вось калі б хлопнуць! Шкада — не з рукі: далёка, — кажа ён, аддае мне перыскоп і, раздзьмуўшы вусы, з натугаю, глухавата камандуе:

— А ну падрыхтавацца за вячэрай! Пойдуць сёння… — на момант ён прыціхае, аглядваючы нас. — Пойдзе Лук'янаў і…

Ён секунду раздумвае, каго прызначыць другім, але побач ускоквае Задарожны.

— Што гэта ты такі хуткі сёння? — здзіўляецца камандзір. Лёшка ладна надзімае свае крутыя аб'ёмістыя грудзі, вялікімі пальцамі спрытна рассоўвае пад дзягай зборкі; каўнер яго гулліва расшпілены на два гузікі і бялее свежай палоскаю марлі.

— Трэба, — усміхаецца Лёшка і падміргвае адным вокам.

— А-а! — здагадваецца Жаўтых. — Вядомая рэч. Ну што ж: справа маладая. Не тое што нам, старыкам…

Чорт бы яго ўзяў, гэтага хвацкага Лёшку, думаю я. Заўсёды ён арыентуецца першы, першы скарыстае момант, які я празяваю. Гэта ж сёння на нашай кухні дзяжурыць Люся, санінструктар, малодшы сяржант медыцынскай службы — тая самая наша Сінявочка, якую чакаю я і якую цяпер першы ўбачыць Лёшка. Адразу робіцца нецікавым увесь гэты вечар, не радуе і хуткая вячэра, мне хочацца толькі маўчаць і пакутаваць сабе ў адзіноце.

— А што ж — законна! — кажа Лёшка сваё любімае слова і прысланяецца плячом да сцяны акопа. Яшчэ трэба трошкі счакаць, бо светлавата.

Урэшце змрок шчыльней захутвае зямлю, зблізку відаць кучы кукурузы і сям-там чорныя плямы варонак, але варожыя пагоркі ўжо стуліліся ў дымчаста-змрочным тумане, і на небе загараюцца адзінокія зоркі.

Мы вылазім на волю. Дзіўна, як хораша тут — прывольна і шырока — і як багата паветра, і я думаю, што зусім мала трэба чалавеку, каб адчуў ён неадмысловую асалоду жыцця, кароценькую, на некалькі хвілін, шчаслівасць, бо, пачакаўшы, шчаслівасць знікае: чалавек занадта ўжо хутка прывыкае да добрага і перастае адчуваць яго.

Пяхота таксама заварушылася — недзе наперадзе чуецца лаянка, нехта прыцішана гукае нейкага Солада, бразгаюць у змроку кацялкі. Задарожны з Лук'янавым выпраўляюцца наўскасяк да палоскі сланечніку.

Хутка будзе вячэра. Я кладуся на закіданым кукурузаю брустверы і гляджу ўгору. У высокім і яшчэ светлаватым небе сям-там гараць маленькія рэдкія зоркі — іх неяк дужа мала, зусім не тое што ўзімку. Я ледзьве знаходжу ўгары коўш Вялікай Мядзведзіцы, па даўнім школьным звычаі праводжу ад яго роўную лінію і бачу Палярную ў хвасце Малой Мядзведзіцы. Там, далёка на поўначы, збоч адрогаў Карпат, што сіняватай смугою выступаюць

на гарызонце ў ясны сонечны дзень, — там ляжыць недзе мой край, мая зняволеная, знявечаная Беларусь. Хутка ўжо споўніцца доўгі і пакутны год, як я пакінуў яе, — пакінуў ледзьве жывы, абвязаны бінтамі, з перабітым сцягном. Самалёт перанёс мяне да жыцця і паратунку, я зноў узяў у рукі зброю, але там недзе засталіся мае землякі, мае старэнькія бацькі, сёстры, засталіся ў лясах партызаны роднага мне атрада «Мсцівец». Я не трапіў да іх назад — вайсковы лёс закінуў мяне на самы левы фланг вялікага фронту, але мая душа там — у далёкае лясное старонцы. У вялікім горы, як той бусел, кружыць яна над яе палямі, пералескамі, вялікімі і малымі шляхамі, над пазелянелымі ад моху стрэхамі нашых нябогаў-вёсак. Не зыходзяць з думак, стаяць уваччу нашыя хлопцы — сціплыя, цярплівыя да ўсіх нягод партызаны з «Мсціўца» — жывыя і тыя, каго ўжо няма на свеце. І ў гэтым невялічкім разліку я заўсёды нашу ў сабе стрыманы, маўклівы гонар, што я — беларус. Я не крыўдую, калі, сказаўшы не так якое расейскае слова, чую ад Задарожнага абразлівае «трапка», — хай сабе я не скажу гэтак прыгожа, як ён, але ёсць у мяне свая вартасць, і ён, як бы ні хацеў, не можа абразіць мяне.

Побач на мулкія сцяблы маскіроўкі апускаецца Крывёнак. Ён не кладзецца, як я, а моўчкі сядае і пазірае ў ноч. Мне знізу добра відаць яго насцярожаная, ваўкаватая ў рухах постаць. Галава ў Крывёнка вялікая, лабатая, пілотка на ёй абыякава перакручана ўпоперак. Хлопец ён дробнай касці, але з норавам, маўчун і, як кажа Лёшка, зусім без пачуцця гумару, таму яны прынцыповыя ворагі. Мяне ён таксама не вельмі вабіць сваім характарам, але мы тут маладзейшыя з ім, гэта міжвольна нейкай маўклівай агульнасцю з'ядноўвае нас. Яшчэ мы з ім пэўным чынам дарослыя сіроты. Нашыя сэрцы глухія да хвалюючага слова «пошта», мы не кідаемся, як усе, да салдата, што прыносіць са штаба пісьмы, ніхто нам ніколі не прыслаў і аднаго трохкутнічка. Мае бацькі гэтага не могуць, бо ў акупацыі, у Крывёнка ж даўно іх няма.

Але ўвогуле ён някепскі таварыш, хоць і ўпарты, і гэтая ўпартасць не раз ужо карала яго няшчадна. Некалі здарылася так, што ён, вяртаючыся з санбата, дзе яму залечвалі рассечаны твар, спаткаў на дарозе разведчыкаў з двума немцамі. Немцы гэтыя былі «языкі», за імі некалькі начэй запар поўзалі хлопцы ў тыл к ворагу і цяпер з радасцю ад труднай удачы вялі іх у штаб. Але дзе Крывёнку было разбірацца ў тым, калі яшчэ балела шчака і помста распірала яго нутро. І ён не стрываў. Не паспелі канваіры здзівіцца, як іхнія «языкі» ўжо ляжалі на дарозе пабітыя. Ашалелыя хлопцы замест немцаў прывялі ў штаб Крывёнка, пад вокам якога расплываўся вялізны сіняк.

У штабе яго бязлітасна вылаялі разведчыкі, штабныя камандзіры, палітработнікі і ўрэшце для канчатковай расправы прывялі да камандзіра дывізіі. Той, таксама не шкадуючы, збэсціў дурня салдата, які сапсаваў гэткую важную справу. Крывёнак не сказаў ніводнага слова ў сваё апраўданне, увесь час маўчаў, і палкоўніку напэўна здалося, што ён каецца. Таму, накрычаўшы, камандзір запытаў:

— Ну, ты зразумеў? Зробіш для сябе вывады?

Крывёнак, насупіўшы пакалечаны твар, маўчаў.

— Ты зразумеў, што нарабіў? Адказвай, я ў цябе пытаюся!

— Трапяцца — усё роўна пазабіваю, — зацята паабяцаў баец.

Гэты адказ і вырашыў яго лёс. Неўзабаве Крывёнак быў ужо ў штрафной роце, дзе яму, аднак, пашанцавала: ён выжыў тры доўгія месяцы і нават не быў паранены. Пасля на шматлікіх дарогах вайны ён адшукаў сваю часць і аднойчы, нікім не чаканы, з'явіўся ў батарэю. Як напамінак аб няўдалым мінулым, ён прывалок з сабою трафейны кулямёт — нейкую няўклюдную чорную тарахцёлку, і Жаўтых, разважыўшы, залічыў яго ў кулямётчыкі, вядома, па сумяшчальнасці з абавязкамі гарматнага нумара.

Поделиться:
Популярные книги

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке