Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

— Антон, чаму ты гаворыш заўсёды па-беларуску?

— Не пытай лепш... Быў час, ненавідзеў гэтую мову, акцэнт хацеў вытравіць, каб і следу не асталося; цяпер сябе за тое ненавіджу! Хоць каму ні расказваў, аказваецца, усе праз гэтае прайшлі. Не ведаю, і тлумачыць не буду, ды і не змагу растлумачыць, але ведаю, што памру з гэтай моваю.

— Мне так падабаецца!..

Вочы свецяцца — ды ты закахалася, дзяўчо! Анегін знайшоўся, бібліятэкар двароўскі! Каб выпіць, лягчэй было б, ведаў бы, што рабіць. «Пасядзі, Наташа, я адскочу ў магазін...» Дзве «бомбы» шампанскага ў руцэ — чэрці, перад рэферэндумам наперлі гэтага шампанскага ва ўсе вёскі! — глядзяць усе ўслед, Іван стаіць каля веснічак, пакурвае моўчкі... Звар’яцець

можна — усе ж ведаюць, што яна тут сядзіць, а ты адкрыта віно цягаеш! Піў без закускі — не даставаць жа сала з цыбулінай... Пасля дзвюх шклянак — лёгка, прыемна, яе любіш, людзей любіш, сябе... Пра Менск, 2-ю лінію метро, мост праз Свіслач, дзе дамба і вербы над лавачкамі, плошча Леніна і Чырвоны касцёл; на лістку накрэсліў, у якім раёне жыў, куды хадзіў гуляць... Ёй усё цікава.

— Калі будзеце ўспамінаць пра Лену, буду зваць на вы і перастану прыходзіць.

Ого. Вось, гэтае трэба ўспомніць.

— У цябе хлопец ёсць?

Апусціла галаву, усміхнулася чуць.

— Ты з ім цалавалася? (А што, п’янаму мора па калена.)

Паціснула плячыма.

— Сама не ведаеш? Напалавіну цалавалася? (Што я да яе прычапіўся?! Але бляфуе так няўмела, нікога ў яе не было.) А мяне пацалуеш?

Сядзіць моўчкі, галоўка апушчаная, валасы рыжа-русыя, ірдзее, як мак. Падышоў раптам і пацалаваў (а каб хто нарваўся?!) — у шчаку, потым у вусны, моцна... Ледзь не задыхнулася, але няўмела паспрабавала адказаць. Калі і ёсць у яе які школьнік — гэта дзіцячае, на ўзроўні запісачак па парце, яна — свежая, дзіця-няўмеха.

— Табе было непрыемна?

Апусціла галаву — не, наадварот!»

Васкевіч ужо ішоў па сваёй ціхай гэтым часам вёсцы, глядзеў па баках на знаёмыя хаты і платы; ізноў думкі яго рассыпалі храналогію, у галаве мігцелі толькі бязладныя абрыўкі: «Пацалуй мяне...», «Чаму па-беларуску?», «Анегін чортаў!», «Не ўспамінайце пры мне Лену...»

— Цьфу!

Вось Пульсавая хата — лепш пра яго думаць. Вунь, чуваць, кашляе, вядром грыміць... Можа, зайсці? Не, пазней,— а пакуль пайду дадому і вып’ю яшчэ шампанскага. «Не ўспамінайце пра Лену!..»

ХІV

Маці яшчэ не было. На стале ляжала яе запіска з раніцы: «Аддыхай, я ўсё зраблю сама».

Васкевіч асцярожна — набыў ужо вопыт — адкаркаваў шампанскае, палюбаваўся, як віхурыцца ў шклянцы, падымаюцца з дна і ледзь заўважна лопаюцца-пырскаюць на паверхні шарыкі газу, выпіў залпам, выйшаў на двор.

Ужо стаяў прыцемак, але той прыцемак, калі здаецца, што ўсё вакол бачыш лепш, чым светлым днём; калі прадметы робяцца як бы больш выпуклымі, кантрастнымі. Зусім нізка ляцелі гусі і крычалі ні то сумна, ні то радасна…

І ніколі раней не бачаны малюнак адкрыўся раптам перад Васкевічам. На захадзе, у тым канцы вёскі, дзе шаша, падняўся з-за хат светлы-светлы на шэрым небе, сферычны паўкруг. Нейкі час ён не памяншаўся і не павялічваўся, і было ўражанне, што гэта дзве машыны сталі там, на шашы, лоб у лоб, і свецяць адна на адну фарамі. Але вось з двух бакоў быццам два пражэктары ўлупілі раптам у гэты паўкруг, скрыжаваліся ў цэнтры яго, разарвалі; знізу з’явілася і заззяла фіялетавая паласа, вышэй — бэзавая, яшчэ вышэй — зялёная... Паўкруг пачаў распаўзацца, палосы пераліваліся адна ў адну, дрыжэлі, плавіліся, ігралі колерамі, як мазут на вадзе — і ўсё шырыліся, большалі, раслі ўвышыню і паўзлі сюды, да хаты Васкевіча, з двух бакоў агінаючы вёску, — быццам нехта хацеў нацягнуць над ёю на ноч дзівоснай прыгажосці купал...

Васкевіч стаяў і не мог адарваць ад гэтага купала вачэй. Яму здавалася, што ён у планетарыі — да таго ўсё было ненатуральна, казачна. Але вось пабляк купал, расталі ў цёмным небе квятастыя палосы, і настала ноч. Антон пайшоў да Пульса.

Пульс жыў адзін, у вялікай хаце, трымаў кабана, курэй; у хаце, ва ўсіх трох пакоях, чыстата была наўздзіў — палавічкі чыстыя, ложкі засланыя, падлога вымытая, посуд чысты і акуратна стаіць на палічцы над газавай плітою... Убачыўшы Васкевіча, ды калі яшчэ той гупнуў на стол сваю пачатую пляшку, узрадаваны Пульс адразу ж кінуўся ў каморку, прынёс яек, сала, пачаў ладзіць на газе яечню — адзінае, што ён мог прапанаваць любому госцю (а ён лічыў госцем і кідаўся частаваць, любога, хто пераступаў парог яго хаты). Каля печы стаяў тапчан, засланы дзяружкаю; Васкевіч, як звычайна, улёгся на ім, а ногі ў чаравіках закінуў на біла — чаго з Пульсам цырымоніцца?..

Пажаўцелая, абшытая фанераю столь, печ, паўз ляжак на жэрдачцы — вязкі цыбулі, грыбы сухія… Рабілася ж колісь гэтая хата, і печ клалася, і людзі радаваліся… І дзе яны ўсе цяпер? На грудку паміж Двароўкай і Сасноўкай, пад бярозамі і дубовымі крыжамі… У адзін месяц — Васкевіч добра запомніў той летні месяц у свой апошні год перад арміяй — тры смерці… Першая — старэйшы Пульсаў брат, якому жонка здрадзіла з брыгадзірам, не вытрымаў і павесіўся. Матка — маленечкая, сагнутая ў крук шчыруха, хадзіла-хадзіла на могілкі, гаравала-гаравала, і раптам надумалася і выпіла скляначку ацэтону, якім дачка — Пульсава сястра — сцірала лак з пазногцяў. Тады была вераб”іная ноч, страшная, з маланкамі; а яны, хлопцы, і Пульс разам, сядзелі ў старым клубе, пілі самагонку і гулялі ў карты… І вось раніца, вуліца — бы чужая, з паламанымі слівамі паўз платы, сліўкі ўсе абарвала, уся зямля ўсыпана; бульбоўнік, авёс, жыта — усё палегла… Васкевіч выйшаў на двор мыцца і ўбачыў, што Пульс едзе некуды веласіпедам. “Матка памерла, ёпа-маць! — кінуў весела на хаду, а сам сівы-сівы, як голуб. — Цытон выпіла! На станцаю еду!” Чаго на тую “станцаю”, хто яго навучыў туды ехаць, што ён там збіраўся рабіць — званіць у міліцыю, у “скорую”, куды?..

Тыдні праз два ў той жа месяц сканаў і Пульсаў бацька, дома. Ізноў, толькі не раніцай, а ўдзень, ехаў веласіпедам Пульс на станцыю і весела тлумачыў цікаўным: “Бацько памер, ёпа-маць!”, — а сам яшчэ больш ссівелы… З гэтага бацькі, такога рабацягі, гаруна, якіх пашукаць, які згарбеў ад работы задоўга да пенсіі, яны, малыя і дурныя, смяяліся, дражнілі, — сагнуўшыся, паказваючы, быццам носяць гарбы, а ён крычаў, махаючы кулаком: “Падажджыце, дажывеце да маіх гадоў — ракам будзеце поўзаць! Але вы х… дажывеце да маіх гадоў!..”

Знайдзі мне жонку… Прывязі з дома енвалідаў, — завёў сваю песню Пульс, калі яечня была гатова і селі за стол. Выпіў поўную “маліноўскую” шклянку, заеў шкваркаю, выцер сала з губ. Сівы, патлаты, смяецца — зуба пярэдняга няма…

— Добра, я знайду табе жонку, прывязу. Яна ж твае грошы забіраць будзе, усю пенсію!

— А я не дам! Біць буду!

— Дык хто з табою тады будзе жыць? Яна ж цябе кіне, ці спаць з табою не будзе лягаць.

— Я слухацца буду, кажу!.. Буду любіць, біць... «Смяешся з яго — а сябе успомні, — падумаў Васкевіч. — Пакуль гэтая малеча да цябе не прытулілася, успомні, які быў... А цяпер і гусей пачуў, і купал неба ўбачыў, і жыць ахвота... Так і ён: знайшлася б якая баба, не пабаялася, пайшла б за яго — і сама жыла б як у Бога за пазухай, і ён змяніўся б, ні адзін дурань не смяяўся б...»

Васкевіч пасядзеў, пагаварыў, і сабраўся ісці, калі віно скончылася. Але Пульс схапіў яго за руку:

— Пастой!.. — пабег у камору, там нешта грымнула, упала; вярнуўся — рукі па самыя локці ў муцэ, белыя, у руках — паўлітровы слоік самагонкі. Дзе ён яе хаваў, на які выпадак?..

Васкевіч астаўся, піў, п’янеў, мала-памалу захапіўся і, як чэхаўскі Іона сваёй каняцы, расказаў Пульсу пра Наташу, і пра Лену, і пра Мінск, і пра фіялетавую паласу на небе...

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5