Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:
* Вiдэом - аб'ём каляровай вiдэаперадачы.
– Зараз пачнём, - цiха сказаў Кротас, як быццам адчуўшы хваляванне Грэхава.
– Што ж тут адбылося?
– гэтак жа цiха спытаўся Грэхаў.
– Атрад вучоных i камунiкатараў пайшоў на паверхню Тартара i не вярнуўся...
– адказаў начальнiк сектара i не дагаварыў.
У залу ўвайшоў высокi агнiста-рыжы мужчына з вялiзным носам. Грэхаў з цiкаўнасцю стаў яго разглядваць. Ён нi разу не бачыў намеснiка старшынi Камiтэта Камунiкацый у твар, толькi чуў пра яго, але памылiцца, вiдаць, было немагчыма. Лявада коратка павiтаўся з усiмi i прайшоў да пультаў.
Грэхаў
* * *
Дэсантны шлюп - iглакол, на жаргоне асаў, - павольна аддзялiўся ад ажурнага цела Станцыi i срабрыстай кропляй стаў падаць у бездань. Сiнi дыск Тартара здаваўся адтулiнай у чорнай тоўшчы, а iглакол - паветраным шарыкам, што ўзнiмаўся да неба з-пад зямлi.
Пакуль iх маленькi караблiк вялi па энергапромню да Станцыi, Сташэўскi быў спакойны: збоку iх нiхто не мог убачыць i запеленгаваць. Але ў атмасферы яны маглi спадзявацца толькi на вопыт i ўменне пiлота, i Сташэўскi мiжволi паглядваў на Дыега Вiрта, якi з нядбайнай грацыяй прафесiянала сядзеў ля пульта.
У цеснай рубцы iглакола размясцiлiся разам чатыры чалавекi: сам Сташэўскi, Вiрт, Малчанаў, што апраўдваў сваё прозвiшча, i Грэхаў, якi з цiкавасцю назiраў за ходам спуску. Тое, што iх экспедыцыя - выратаваўчы рэйд, яго турбавала мала. Дакладней, турбавала, вядома, але за тры гады працы ў КАВС ён даўно прывык да заўсёднай рызыкi, чакання сутыкнення з невядомымi цi вядомымi сiламi прыроды, таму гэтая экспедыцыя была для яго звычайнай формай работы. Яго работы...
Грэхаў цяпер ведаў, што з таго часу, як Тартар быў адкрыты, мiнула больш за год, але па-сапраўднаму вывучыць чужы свет за гэткi кароткi тэрмiн людзi не змаглi: не шмат чаго ўбачыш з тысячакiламетровых арбiт, аўтаматы ж, акрамя вымярэння асноўных фiзiчных параметраў планеты, нiчога больш не ўмелi. Да асэнсавання жыцця Тартара патрэбны былi працяглыя назiраннi, назiраннi прамыя i без пасрэднiкаў. Праўда, спробы гэтыя пакуль у большасцi заканчвалiся выратаваўчымi аперацыямi накшталт гэтай. Хiба што меншага маштабу.
Шэсць сутак назад, калi Грэхаў яшчэ блукаў па Лесе Журбы на Чары, група вучоных i камунiкатараў у колькасцi сарака шасцi чалавек накiравалася на ТФ-зоркалёце да аднаго з Гарадоў, найбольш загадкавых аб'ектаў Тартара, для дэталёвых даследаванняў. I вось ужо шэсць сутак залар з раёна пасадкi чуецца рэзкi голас аўтамата: "Увага! Выкiдваю..." - маўчанне, доўгi скрыгат, трэск i зноў: "Увага! Выкiдваю..." - маўчанне, скрыгат - i так без канца. Шэсць сутак запар людзi на Станцыi спрабуюць з дапамогай зондаў i тэлеробатаў разгледзець, што здарылася з караблём, спрабуюць, але беспаспяхова, наладзiць з iм сувязь. Здалёку калона карабля здаецца непашкоджанай i стаiць трывала, але яго нерухомасць трывожная, не з'яўлялiся каля яго i перасоўныя лабараторыi, з дапамогай якiх мелiся правесцi даследаваннi. Карабель не адчыняў люкаў, ператварыўшыся ў падабенства тых скал, каля якiх ён так дзiўна фiнiшаваў. Адзiным рухам у гэтым месцы быў рух "павуцiн", якiя чародамi кружылi вакол зямнога карабля. Дарма ўглядалiся ў мутны акiян атмасферы тэлезонды i чуйныя прыборы: у раёне пасадкi панавала дзiўная цiшыня.
А ў iншых раёнах адзiнага мацерыка Тартара ўсё было iнакш: праносiлiся над раўнiнамi i адгор'ямi "цiкаўнiкi" - так чамусьцi ахрысцiлi даследнiкi лятаючыя скалы; нетаропка плылi па сваiх загадкавых справах "павуцiны";
– Крыўдна, што мы натыкаемся на раўнадушнасць...
– не заўважыўшы, як загаварыў услых, вымавiў Грэхаў. Спахапiўшыся, змоўк.
– Што?
– спытаўся Сташэўскi, паглядзеўшы на яго.
– Нiчога, - прамармытаў Грэхаў, адчуўшы на сабе дапытлiвы позiрк Малчанава.
– Увага!
– прамовiў з аператыўнага вiдэома iнжынер сувязi Станцыi. Дальнасць на мяжы. Далей пойдзе сваiм ходам.
– Гатовы, - коратка кiнуў Дыега Вiрт, трымаючы руку над рэгулятарам кiравання. Шлем бiякiравання ён ужо надзеў.
– Жадаю поспеху, - суха сказаў з суседняга вiдэома Кротас.
– Пакуль яшчэ не позна, задавайце пытаннi.
– Позна, - без усмешкi адказаў Сташэўскi.
– Старт!
– энергiчна вымавiў iнжынер сувязi.
– Выключаем поле.
Сташэўскi кiўнуў, i Дыега ўцiснуў педаль уключэння ўласнага ахоўнага поля.
Цяжар хлынуў у целы людзей, не цяжар паскарэння, а нейкi дзiўны цяжар, што запавольваў рухi i думкi. Дыск планеты прысунуўся, хiлячыся, набрыняў фiялетавым паўзмрокам i засланiў панарамны вiдэом з трох бакоў. Мiльганулi i знiклi светлыя плямы, чаргуючыся з чорнымi праваламi, iмклiвыя бруi пранеслiся побач, потым iглакол працяў нешта шэра-блакiтнае, i людзi як быццам аслеплi.
Дыега сказаў кароткае энергiчнае слоўца, раскiрэчыўся над пультам, i вiдэомы сталi вiдушчыя. Цвёрдае i заплямленае белым, ляцела на людзей фiялетавае поле, закружылася каруселлю, мiльгануў i прапаў нейкi знаёмы сiлуэт, i звонкiм ударам абарваўся раптам рух. Запанавалi цiшыня i нерухомасць.
– Д'ябал!
– сказаў Сташэўскi амаль з захапленнем.
– Я думаў, канец!
– I сапраўды...
– буркнуў Малчанаў, расцiраючы скронi.
– Майстра, - сказаў Грэхаў, паляпаўшы Вiрту па плячы, - не прамазалi?
– Думаю, максiмум на паўтара-два кiламетры, - сказаў спакойна Дыега, здымаючы шлем. У мэтах бяспекi, вядома, яны зрабiлi пасадку за сто сорак кiламетраў ад месца пасадкi зоркалёта, што змоўк, па другi бок Кiнжальнага хрыбта.
– Зiрнiце!
Грэхаў прасачыў кiрунак позiрку Вiрта i проста пад лiловым яйкам цьмянага святла заўважыў гiганцкую белаватую "павуцiну", якая нерухома лунала ў паветры. Яна была велiзарная, далёкi край яе губляўся ў жоўтай смузе неба, i вiсела зусiм спакойна, як бязважкая. Узор яе з сапраўднай павуцiнай меў надзвычай аддаленае падабенства, але, падумаўшы, Грэхаў вырашыў, што той, хто назваў гэты прадмет "павуцiнай", быў недалёкi ад iсцiны. Але якiя ж тады павукi?
– Вартаўнiк, - з незразумеяым выразам твару сказаў Малчанаў.
2
Было ўжо добра за поўнач, калi далягляд наперадзе раптам асвяцiўся серыяй страшэнна зiхоткiх сiне-зялёных успышак.
– Стоп!
– iмгненна адрэагаваў Сташэўскi. Рукi аўтаматычна ўтапiлi штурвал у выемку пульта, i танк рэзка спынiўся, уздыхнуўшы гасiцелем iнерцыi, як стомлены бранiраваны яшчар. Яшчэ адна серыя акрэслiла далягляд, высвецiўшы пранiзлiвай сiнечай найдробныя дэталi ландшафту i твары людзей. Успышкi мiльганулi абсалютна бязгучна, i пасля iх настала поўная цемра, якая паглыбiла змрок перад свiтаннем.
Темный Патриарх Светлого Рода
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Под маской моего мужа
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Держать удар
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Любовь Носорога
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Меняя маски
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
![Меняя маски](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/no_img2.png)