Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:
"Палiна! Палiна... Каханне маё i жыццё маё... i боль мой... Праз усе цуды космасу i будзённасць працы, жыцейскiя дробязi i буйныя падзеi, страты i набыткi я пранёс твой погляд з сабой. Я моцны чалавек i да шмат чаго прывык у гэтым шчодрым на сюрпрызы свеце, але я слабею, калi цень адчужэння, часам уяўнага, з'яўляецца ў тваiх вачах, былая ўпэўненасць пакiдае мяне, як кроў параненае цела... Чалавек жывы чалавекам, i няхай хто-кольвек дакажа мне iншае. Я жывы ўсiмi сябрамi сваiмi, але больш за ўсё я жывы табой... Мы так i не пагаварылi на Станцыi, хоць Дыега зрабiў усё, каб мы сустрэлiся. Гэта, вядома,
Дыега скасавурыўся на Грэхава i сказаў:
– Прывiтанне сувязiстам. Што новага, Палiначка? Палiнiны губы заварушылiся, але гуку не было. Вiдэом пакрыўся рабiзной перашкод, ачысцiўся, i замест жаночага твару ў яго ўплыў твар Кротаса, з няправiльнымi дробнымi рысамi, не надта ветлiвы, з вострым позiркам трохi касых вачэй.
– Новаўтварэнне, - сказаў Сташэўскi ў нос i бязгучна чхнуў.
– Праз эпiцэнтр нам не прайсцi, дайце найкарацейшы шлях.
– Гэтак блага?
– прахрыпеў дынамiк скрозь выццё суправаджальнай перашкоды.
– Не прайсцi нават з гефамi, я глядзеў. Паведамiце як найдакладней, дзе мы завязлi.
– Хвiлiнку...
– Кротас скасавурыўся i стаўся падобны на камбалу з носам. Вы зараз... на паўночным схiле хрыбта, побач з перавалам Шэрага Прывiду. Да карабля ад вас усяго восемдзесят дзевяць кiламетраў па прамой... Але калi па гэтым перавале не прайсцi, дык найкарацейшы шлях праз другi.
– Другi - гэта Звiлiсты?
– Так.
– Дзякуй...
– задумаўся Сташэўскi.
– Да Звiлiстага недзе каля ста кiламетраў? Трохi зашмат... Ну а калi праз Тора-Ора?
– Ты ж ведаеш... там стаiць...
– Горад, ведаю. Затое мы сэканомiм гадзiн шэсць-сем. Гэта не так ужо блага, як ты думаеш?
За экранамi загаварылi адразу некалькi галасоў. Кротас, адказваючы, адмоўна пакiваў галавой i зморшчыўся. Гаварыць i пераконваць яму было цяжка, ён выдатна разумеў Сташэўскага, рызыка была вялiкая, але i Святаславу прымаць рашэнне было нялёгка, Грэхаў цудоўна гэта бачыў.
– А новага нiчога? упаўголаса спытаўся Малчанаў.
Кротас паглядзеў на яго адным вокам з экрана, крутнуў галавой. Начальнiк аддзела быў у горшым становiшчы, як яны, ён мог толькi чакаць.
– Прыйдзецца iсцi праз Горад, - сказаў Сташэўскi, падводзячы вынiк невясёлых сваiх разважанняў, i дадаў, як бы просячы прабачэння: - Хутка ранiца, i, магчыма, прабiцца праз перашкоды мы не зможам, то вы ўжо не надта непакойцеся... З гары танк вам бачны, вось i назiрайце.
Кротас кiваў пры кожным слове, i твар у яго быў нейкi няшчасны, добра было вiдаць, што ён кепска адпачываў i наўрад цi еў, i Грэхаў падумаў, што дарма Сташэўскi згадаў пра неспакой. Неспакой - падмурак чакання, а для людзей на Станцыi яно сталася асновай iснавання. Да той пары, пакуль яны не дойдуць да карабля i не даведаюцца, чаму ён маўчыць.
У вiдэом уцiснуўся славуты нос Лявады i яго рыжая шавялюра.
– Мы тут падрыхтавалi яшчэ два "панцыры" з танкамi. Экiпажы гатовыя стартаваць у любы час.
– Не трэба, -
Па вiдэому заструменiлiся белыя зiгзагi i раскалолi выяву.
– Што там яшчэ?
– незадаволена павярнуўся Сташэўскi.
– "Цiкаўнiкi", - лаканiчна адгукнуўся Дыега Вiрт, тыцкаючы пальцам у неба.
Грэхаў таксама ўбачыў iх. Адзiн нагадваў сваiм свячэннем медузу, двое iншых - мудрагелiстыя камбiнацыi зiхоткiх жыл.
Сташэўскi выключыў апаратуру сувязi i скасавурыўся на пульт тыямата. Сувязi ўсё роўна не будзе, пакуль побач баражыруюць гэтыя фасфарысцыруючыя камянi. Iх выпраменьванне стварае перашкоды ў любым дыяпазоне хваляў, у чым выратавальнiкi ўпэўнiлiся яшчэ пад час пасадкi.
"Цiкаўнiкi" не "нападалi", пакружлялi на значнай вышынi, з нязменным эскортам "павуцiн", i неўзабаве пайшлi, растварыўшыся ў зелянявым мiгценнi неба без зор.
– А я нi разу не быў у Горадзе, - сказаў раптам з пэўным здзiўленнем Малчанаў. Хацеў яшчэ нешта сказаць, але паглядзеў на Сташэўскага i перадумаў. Няўжо ён i праўда не быў у Горадзе?
– падумаў Грэхаў з недаверам.
– Або гаворыць наўмысна для нас, каб супакоiць, падбадзёрыць?" Грэхаву, натуральна, таксама не даводзiлася знаёмiцца з Горадам, але наслухаўся ён такiх гiсторый больш як дастаткова.
Сташэўскi махнуў рукой, Грэхаў павялiчыў абароты матораў, i танк палез на стромкi чырвона-карычневы бок каменнага кража.
3
Ён выключыў акустычныя прыёмнiкi, i прыглушанае мармытанне рухавiка змоўкла, стала зусiм цiха. Толькi ў кабiне зрэдку хто-небудзь шамацеў вопраткай ды рыпелi рамянi крэслаў.
Дарогi як такой не было. Танк iшоў беражком свежага разлому, потым вухнуў некуды ў цяснiну i хвiлiн дваццаць шлёпаў гусенiцамi па плыткай рэчцы з зiхатлiвай смарагдавай вадой.
Потым пайшла параўнальна роўная паверхня - столападобнае плато, на сярэдзiне якога машына з ходу ўляцела ў воблака шызага дыму. У гэтым дыме не дапамог нават лакатарны зрок - чарговы цуд прыроды, i Грэхаў кiраваўся толькi стрэлкай арыентаста, каб машына iшла дакладна па прамой. Такiя дымныя падушкi яны праязджалi ўжо, памеры iх не перавышалi некалькiх кiламетраў. Абазначалi яны спуск у плыткую, але шырокую варонку, надзiва роўную. Растлумачыць iх прызначэнне не змог i адзiны "ветэран" у танку - Малчанаў.
Калi танк выязджаў з дыму, яго моцна трасянула. Грэхаў узняў вочы i ўбачыў над сабой гiганцкую белую "сетку", што павольна адплывала ў дым. I зараз жа гучна зашалясцелi дынамiкi прыёмнiка, дзесьцi ўнутры яго загаварылi, зашапталi сотнi галасоў, разабраць якiя выразна ён не змог. Калыхаючыся, край "павуцiны" яшчэ пэўны час свяцiўся скрозь дым, потым растварыўся ў сiняй смузе. Змоўк i шэпт.
"Што за лухта?" - падумаў занепакоены Грэхаў. Патрымаўшы штурвал рукой, азiрнуўся. Дыега Вiрт спаў, патануўшы ў крэсле. Малчанаў пазяхаў, далiкатна прыкрываючыся далонькай. Праз хвiлiну i ён задрамаў, не раскладаючы крэсла. У кабiне панаваў утульны паўзмрок, якi ствараўся рассеяным водблескам пражэктараў.