Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:
– Цела.
– Iснавання.
– Ну добра, iснавання. Якое гэта мае значэнне? Хiхiкайце, калi больш нiчога не ўмееце, як сказаў мудрэц.
– Так яму i трэба, - з ухвалой сказаў Сташэўскi, збiраючы посуд. Грэхаў паказаў Дыега, хто ён такi, i, рабiць жа не было чаго, пачаў катаваць Малчанава пытаннямi. Адказваў камунiкатар даволi ахвотна, i за нейкую гадзiну Грэхаў даведаўся пра Тартар нямала новага, са здзiўленнем выявiўшы, што i Сташэўскi i Дыега Вiрт з аднолькавай цiкавасцю слухаюць аповяд. Малчанаў казаў пра першыя планамерныя экспедыцыi на паверхню планеты, пра тое, як многiя ўсюдыходы i лятальныя апараты зямлян знiкалi без вестак i паасобныя з iх потым знаходзiлi ў космасе, за межамi атмасферы
Экран часта перакрываўся хвалямi перашкод, гэта спрычынялi "павуцiны", аднаго ж разу праляцеў "цiкаўнiк", якi цягнуў за сабой хвост радыеактыўнага газу i пылу, у вынiку чаго прыём стаўся наогул немагчымы, i давялося пераязджаць на iншае месца, далей ад Горада i "павуцiн". Пасля таго як яны паведамiлi на Станцыю ўсю iнфармацыю, якой валодалi, там пэўны час радзiлiся, i нарэшце Кротас, больш нервовы, як звычайна, - у яго перасмыкалася шчака, якую ён увесь час расцiраў, саромеючыся, - сказаў глухаватым голасам:
– Вам, напэўна, давядзецца сутак на двое затрымацца на паверхнi. Прыкладна а дванаццатай начы мы пастараемся ў ваш квадрат пасадзiць глыбокi зонд-аўтамат...
– Кротас выслухаў падказку i працягваў: - У яго вы пакладзяце аналiзатар поля, фiзiкi надаюць яму вялiкае значэнне, дадасце машынны iнфармблок i крышталi запiсаў. Ну а праз суткi-двое мы паспрабуем выцягнуць вас, калi нiчога не зменiцца... Хвiлiну... З вамi хоча пагаварыць намеснiк старшынi Камiтэта выключэннем тых выпадкаў, калi "павуцiны" выкiдвалi ў космас закапсулiраваныя ядзерныя выбухi. Але i без непасрэднай камунiкацыi людзей з паверхняй планеты было адкрыта гэтулькi здзiўляючых з'яў, што на доследы iх не хапала спецыялiстаў...
– Масконы, - кiўнуў Сташэўскi, - поклады трансуранаў.
– Чорныя вывяржэннi, - дадаў Дыега.
– Усё не пералiчыш, - працягваў Малчанаў, парыў якога затухаў.
– Шмат прынадных знаходак, з-за якiх кантакт з абарыгенамi больш як пажаданы, але... вы бачыце сiтуацыю. Самы магутны з караблёў разведфлоту закапсулiраваны кiмсьцi i чымсьцi, i мы не ведаем нi першага, нi другога. I, баюся, не даведаемся. Што?
– Даведаемся, - прамармытаў Сташэўскi i ўключыў канал сувязi. Ноч ужо ўладарыла. Горад i "павуцiны" расквецiлiся сваёй прывiднай iлюмiнацыяй, нагадваючай зямныя паўночныя ззяннi, i адно гранёны цылiндр карабля, на трацiну пагружаны ў белае воблака туману, бачны ў вельмi зручным ракурсе, здаваўся абсалютна чорны. Грэхава падмывала спытацца Малчанава, цi ведае ён, дзе зараз Грант, той камандзiр зоркалёта, што яго ўратаваў? Як ён да яго ставiцца? Чаму вярнуўся да Тартара, планеты, што забрала ў яго шмат сяброў? Як атрымалася, што з экiпажаў двух зоркалётаў, што сустрэлiся на планеце, жывымi засталiся толькi чацвёра? Але спытацца так i не адважыўся. У гэты час арыентаст намацаў Станцыю, i вiдэом сувязi адкрыў iм уваход на камандны пункт спадарожнiка.
Трэба было бачыць, якой радасцю асвяцiлiся ўстурбаваныя твары людзей у зале. Тут былi Кротас, i Лявада, i Палiна, i яшчэ багата невядомых Грэхаву маладых лю-Камунiкацый, - сумны Кротас адплыў з вiдэома, i на яго месцы праявiўся рыжы Лявада.
– Ну як вы
– спытаўся ён стрымана.
– "Павуцiны" даймаюць? Мы пачалi мантаж гравiпад'ёмнiка, лiфтавая сiстэма бяспечнейшая. Але вяртаць вас на Станцыю зараз - большая рызыка, чым рызыка пакiнуць на планеце да заканчэння мантажу. Як толькi закончыцца - гэта максiмум двое сутак, - мы пашлём вам спецыялiстаў, дапаможаце iм разабрацца з караблём. I, калi ласка...
– ён неяк з асаблiвай увагай абмацаў iх позiркам, - пастарайцеся больш не ўмешвацца ў чужы... рух, абдумвайце кожны крок i будзьце далей ад усяго гэтага - Гарадоў, "павуцiн" ды iншага. Вы мяне зразумелi?
– Добра, - сказаў Сташэўскi.
– Тут узнiкла такая думка: па нейкiх прычынах людзi пакiнулi карабель, а назiральнiкi на Станцыi гэтага проста не заўважылi.
Лявада павярнуўся ад вiдэома, зноў даляцелi галасы, але тыя, што сядзелi ў танку, бачылi толькi, як варушыцца спiна намеснiка старшынi Камiтэта Камунiкацый. Нарэшце ён павярнуўся i знайшоў Сташэўскага вачыма.
– Вы вольныя дзейнiчаць так, як патрабуюць абставiны, але ў межах разумнага. Я сумняваюся, каб вопытныя спецыялiсты маглi выйсцi без ахоўных сродкаў, а любы апарат назiральнiкi заўважылi б. Вашу машыну, дарэчы, мы таксама бачым, хоць i не надта добра. Так што, калi сувязi доўга не будзе памiргайце пражэктарам, мы будзем ведаць, што вы... э-э, што ў вас усё ў парадку.
Вiдэом ачысцiўся i са словамi "канец перадачы" скруцiўся ў белую аблачынку i пагаснуў.
– А цяпер спаць!
– коратка загадаў Сташэўскi, выключыў апаратуру i цяжка паглядзеў на кожнага.
– Дзяжурыць будзем па чарзе. Першы я, потым вы, Эвальд, потым Дыега...
Танк адвялi ад карабля i ад Горада з такiм разлiкам, каб быў бачны i той i другi, уключылi максiмальную абарону i ўпершыню за двое сутак пайшлi ў адсек адпачынку, да ўтульных аэраложкаў. Сташэўскi застаўся ў кабiне рыхтаваць матэрыялы i апаратуру да прыёму аўтаматычнага зонда.
Ноч прайшла спакойна. Малчанаў пабудзiў iх ужо ўраннi, каля васьмi гадзiн, калi цьмяная Цiна даўно ўварвалася ў мутную атмасферу планеты над iмi i аперазалася жамчужнымi галасамi. Вось як, час свайго дзяжурства Грэхаў бессаромна праспаў! Але i Дыега добры, не пабудзiў. Вельмi высакародна з яго боку...
Сташэўскi хутка сабраўся i выйшаў, а з кабiны прыйшоў Дыега i, не заўважаючы незадавальнення Грэхава, запрасiў яго на размiнку. Хвiлiн дваццаць яны практыкавалiся ў дапрацоўцы некаторых каскадаў прыёмаў дзю-до. У вынiку iх практыкаванняў была перабiта адна з кансолей падвескi адсека i ўвагнуты дзверцы шафы. Дыега, кiваючы ў бакi паголеным чэрапам, паказаў на ўвагнутасць:
– Гэта твая галава...
– А гэта твой нос, - знайшоўся Грэхаў, паказваючы на кансоль.
– Та-ак, не шанцуе...
– Яшчэ так пашанцуе, што не заскачам, а заплачам! Яны трохi пасмяялiся, потым успомнiлi, дзе знаходзяцца, i паспяшалiся ў душ.
Пасля снедання Сташэўскi расказаў, як ён уначы прыняў ракету-зонд па пеленгу i накiраваў матэрыялы на Станцыю. "Павуцiны" не перашкаджалi, хоць некалькi цiкаўных экземпляраў наблiжалася на небяспечную адлегласць. I камандзiр раптам прызнаўся, што пад час з'яўлення "павуцiн" ён кожны раз чуе неразборлiвую чалавечую гаворку.
– Што б гэта азначала?
– I я чую, - вырвалася ў Грэхава.
– Нiчога асаблiвага, - раўнадушна вымавiў Малчанаў.
– Мы завём гэта "псiхалагiраваным уплывам". Вiноўнiк яго, несумненна, невядомае выпраменьванне.
– Вось так, - сказаў Сташэўскi з пэўнай палёгкай.
– Што ж, бадай...
– Я думаў, вы ведаеце. Але вось тое, што зонд вы сустракаеце адзiн...
– Нiчога, - усмiхнуўся аднымi губамi Святаслаў.
– Я сябе на гэты выпадак засцярог ад небяспекi.
– Зонд не зносiла?
– пацiкавiўся Дыега Вiрт.