Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:

– Зносiла, але ён запеленгаваў маяк танка i выйшаў па гiпербале амаль над машынай. "Павуцiны" спрабавалi ў гэты момант падысцi блiжэй, я iх адагнаў.

Памаўчалi трохi, нанова прывыкаючы да панурага пейзажу з дымнай падушкай, скрозь якую тырчаў шэры палец зямнога зоркалёта. Тут усё было па-ранейшаму. Стаяла над караблём лесвiчка з дзесятка калыхлiвых "павуцiн", яшчэ каля дзесятка iх сплялi ўвагнутую крацiстую сцяну памiж Горадам i караблём. Астатнiя вiселi або плавалi без справы на невялiкай вышынi, быццам назiральнiкi. Зрэшты, адна дэталь мясцовасцi змянiлася: павялiчылася колькасць

грыбападобных чорных нарасцей, што ланцужком атачалi карабель. Вiдавочна, не на дабро.

– Дык вось, - пстрыкнуў пальцамi Сташэўскi, - паедзем вакол Горада. Не вельмi хутка, пад сорак...

Грэхаў кiўнуў. На раўнiннай мясцовасцi "Мастыф" мог бегаць у пяць-шэсць разоў хутчэй, але трэба было глядзець па баках, а iх было ўсяго чацвёра, мiнус сам Грэхаў як вадзiцель.

Малчанаў сеў справа ад яго i адчынiў футарал дзiўнага павукападобнага апарата з яшчэ больш дзiўнай i доўгай назвай: каардынатар лiнiй чакання раптоўна ўзнiкаючай iнфармацыi. Уяўляў ён сабой цуд нейрысторнай тэхнiкi са спецыяльнага рыштунку камунiкатараў, i ўсё, што Грэхаў ведаў пра яго, дык тое, быццам ён штосьцi прагназiруе.

"Сумняваюся, каб дапамог нам хоць чым-кольвек", - падумаў ён з усмешкай.

– Цiкава, - прамармытаў Дыега, вiдаць, больш знаёмы з апаратурай, i ўладкаваўся за спiнай камунiкатара.

Каб не адцягваць увагу, Грэхаў уключыў вонкавыя акустычныя прыёмнiкi, i кабiну запоўнiлi гукi руху: рокат матораў, хруст гусенiц, шолах i шалест пароды пад гусенiцамi. Разам з гэтымi гукамi часам даносiлiся ўсклiкi Дыега i невыразнае мармытанне Малчанава. Сташэўскi ўсю ўвагу звярнуў на дзейнасць "павуцiн", рука яго выстуквала на падлакотнiку крэсла кадзiраваную адзнаку сiгналу.

Да абеду яны аб'ехалi Горад двойчы па спiралi, якая разгортвалася, не звяртаючы ўвагi на дужа настырнага "цiкаўнiка", што рухаўся ўслед за iмi. Грэхава не пакiдала адчуванне пабочнага позiрку, i яму з цяжкасцю ўдавалася выдаваць сябе спакойным.

Паабедалi ў пахмурным маўчаннi. Нават Дыега Вiрт, якi звычайна скула разлiчваў свае рухi, насуплiваўся i паглядваў на гадзiннiк. Прыгнечаны стан групы трымаўся да вечара. Аж перад самым заходам Грэхаў раптам заўважыў далёка ўбаку незразумелы аб'ект. Бачны ён быў цьмяна, оптыка дапамагала мала, давялося павярнуць з арбiты руху на поўдзень. I тут Грэхаў заўважыў, што рухаюцца яны неяк дзiўна: ён кiраваўся дакладна на аб'ект, падобны здалёку на чорную коску, аб'ект жа раптам апынуўся трохi злева; Грэхаў павярнуў крыху ўлева, але праз некалькi секунд "коска" зноў апынулася злева, хоць ён не дакранаўся да кiравання. Ён павялiчыў хуткасць, зноў трохi павярнуў улева "коска" проста на вачах зрушылася ўлева, i на гэты раз значна хутчэй. Стваралася ўражанне, што каменны шчыт пад танкам паварочваецца вакол восi i чым хутчэй яны едуць, тым хутчэй ён паварочваецца.

Грэхаў спынiў танк. Нiчога, усё стаiць на месцах. Як толькi паехалi ланцуг скалаў на краi адкрытай прасторы закруцiўся ўлева.

– У чым справа?
– пацiкавiўся Сташэўскi. Грэхаў прадэманстраваў яму дзiўную з'яву i паспрабаваў з ходу мiнуць плошчу, на якой яны завязлi. Але за некалькi секунд танк разгарнула на сто восемдзесят градусаў, i ён iмчаўся

да цэнтра плошчы! I зноў... i зноў... Чым блiжэй да краю, тым хутчэй iх зносiла i паварочвала да цэнтра пусткi. Урэшце Грэхаў выдыхнуўся i спынiў танк.

Маўчанне ў кабiне было красамоўнае. Яны апынулiся ўнутры зачараванага кратэра, сцены якога на тры чвэрцi складалiся з фiялетавых скал, а замыкалiся чорнай сцяной Горада i вежай карабля.

– Паспрабуй яшчэ раз, - парушыў маўчанне Сташэўскi.

Грэхаў паспрабаваў, але з тым жа поспехам.

– Гэта вы не праходзiлi?
– паспрабаваў пажартаваць Дыега Вiрт, звяртаючыся да Малчанава, якi задуменна церабiў падбародак.

– Не, - адказаў той сур'ёзна.
– З такой з'явай сутыкаюся ўпершыню, i, наколькi я ведаю, пра гэта не згадваў нiводны даследчык.

– Усё гэта добра, - уздыхнуў Сташэўскi, - якасна iншая з'ява i гэтак далей... Аднак трэба ж адсюль i выбiрацца.

Аддалены гул прымусiў усiх насцярожыцца. Гул нарастаў, задрыжала глеба. Яшчэ праз паўхвiлiны гул ператварыўся ў магутны грукат, трэснула сцяна скал, i ў пралом, якi ўтварыўся, слiзганула... велiзарная чорная скала i рушыла праз плошчу да Горада. Яна перасекла пустую прастору, пакiнуўшы пасля сябе дымiцца глыбокую баразну, i бясследна растварылася ў цяснiнах Горада.

Нядоўга думаючы, Грэхаў запусцiў рухавiк i кiнуў танк уздоўж баразны да пралому. Праз хвiлiну яны былi ўжо за межамi дзiўнай плошчы, якая не выпускала iх са сваiх абдымкаў больш за гадзiну.

Дыега паспрабаваў растлумачыць феномен "гравiтацыйным полем, якое плыве", але Сташэўскi папрасiў Грэхава "як былога спецыялiста" знiштожыць гэтае "тонкае разважанне", i той папулярна вытлумачыў Дыега, што ён кампетэнтны ў фiзiцы гравiтацыi гэтак жа, як ён сам у чорнай, а разам з ёй i белай магii. Праўда, Грэхаў таксама нiчым не мог вытлумачыць iх прыгоды, нягледзячы на тое, што сапраўды тры гады назад скончыў iнстытут фiзiкi прасторы. Для высноў патрэбны былi эксперыментальныя вымярэннi, паўтораныя не адзiн раз.

На ноч танк пакiнулi ў тым жа месцы, што i ў першы раз. Фарбы заходу хутка збляклi, затое зайгралi пералiвамi халоднага святла "павуцiны" i Горад. Магчыма, Грэхаў быў занадта эмацыянальны для работнiка КАВС, але ў сузiраннi маляўнiчай феерыi святла ён знаходзiў сапраўднае задавальненне. Толькi часам свядомасць як бы ўспамiнала свае абавязкi, i тады чутны быў шэпт - не вельмi прыемнае нагадванне аб прысутнасцi iншага загадкавага жыцця. Яны ўжо звыклiся з iм, як прывыкаюць i не заўважаюць скуголення ветру ў непагадзь.

Правялi чарговы сеанс сувязi. Што-нiшто змянiлася на зямным фарпосце. Да Тартара прыбылi энергазабеспячэнцы i эксперыментальны карабель, бiтком набiты рознага роду генератарамi.

– Намячаецца эксперымент, - паведамiў Кротас.
– Фiзiкi хочуць "выразаць" кавалак прасторы разам з караблём i перакiнуць яго з планеты за межы атмасферы.

– А мы?
– вельмi своечасова спытаўся Дыега Вiрт.

– А вас захопiць iглакол. Мантажнiкi заканчваюць зборку пад'ёмнiка, заўтра паспрабуем высвiдраваць канал у атмасферы. А пакуль вы будзеце карэкцiраваць наводку генератараў для эксперыменту.

Поделиться:
Популярные книги

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Чужой ребенок

Зайцева Мария
1. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чужой ребенок

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Бальмануг. (Не) Любовница 1

Лашина Полина
3. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 1

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)