Волат на дарозе (на белорусском языке)
Шрифт:
Сташэўскi, вiдаць, таксама нешта адчуў, ён паглядзеў на вадзiцеля неяк дзiўна, скоса, i Грэхаў спачатку запаволiў ход, а потым зусiм спынiў машыну. Мясцовасць перад iмi панiжалася, i пакат гэты цягнуўся да самага трансгала, што вiсеў над дном конусападобнай нiзiны на вышынi шасцiдзесяцi метраў. Трохi злева адтуль, дзе спынiўся танк, Грэхаў заўважыў грыбападобны выступ чорнай пароды: памерамi той не саступаў "Мастыфу", затрымаў на iм позiрк, падазроны ён ямў здаўся, потым убачыў яшчэ некалькi такiх жа "грыбоў", што ланцужком адступалi ў каламуць атмасферы.
– Ты чаго?
– спытаўся Дыега Вiрт, паварочваючыся да яго. Малчанаў нi пра што не пытаўся але i ён захваляваўся, калi мiнула некалькi хвiлiн чакання, а нiчога не змянiлася. "Чакаю
Толькi дзякуючы фiльтрам колерабачання яны не аслеплi. Факел агню за секунду выцягнуўся да корпуса карабля, як бы абцёк яго, не кранаючыся самога корпуса, утварыўшы вогненны кокан, i тут жа ўцягнуўся назад пад "грыб". Затое ўспыхнуў яго сусед, такi ж "грыб", што i першы, выкiнуў язык агню, потым наступны, i пайшло: пок! пок! пок!
– па перыметры вакол карабля. Агонь быў халодны, вонкавы тэрмавымяральнiк нават не спрацаваў, затое пад час кожнай успышкi скрыўляўся гарызонт, скрыўлялiся ўсе мясцовыя прадметы, скрыўлялася кабiна танка, i па нервах бiла хваравiта i моцна, быццам электраразрадамi. Уласна кажучы, i прыборы адзначылi iанiзацыю паветра звонку, такую, што не бывае нават у эпiцэнтры магутнай навальнiцы.
Языкi зялёнага агню абеглi па коле вакол карабля i знiклi, але ў вачах яшчэ доўга скакалi цёмныя плямы.
Усё адбылося так хутка, што Грэхаў не паспеў зрагаваць i вывесцi машыну з небяспечнай зоны, ды i наўрад цi гэта дапамагло б. Скрыўляць прастору ўмеюць i людзi, дастаткова ўключыць генератары форм або дэфарматар, але тады спрацавала б сiлавое поле, спрацавала вельмi лёгка, можна сказаць, нават элегантна, без адчувальнага змянення мас i палёў...
– Падобна на тое, што ўначы мы бачылi менавiта гэткiя ўспышкi, меланхалiчна заўважыў Малчанаў.
– Я не ведаю, што гэта такое. Iнфармблок танка ўключаны?
– Вядома.
– Прабiла абарону?
– пацiкавiўся Дыега Вiрт.
– Нельга сказаць, каб прабiла...
– туманна адказаў Грэхаў.
– Так, - вымавiў Сташэўскi.
– Нерашучасць - сiмптом няўдачы, а iсцi да карабля мы абавязаны. Цi, можа, хтосьцi думае iнакш?
Мяжу, уздоўж якой размясцiлiся "грыбы", што шугалi агнём, яны праехалi без усялякiх эксцэсаў. Iанiзацыя пайшла на спад, чырвоныя агнi iндыкатараў пацямнелi. Карабель вырастаў у памерах. Без адтулiн, шчылiн i дробных дэталей шэры маналiт, ён быў суровы i маўклiвы, ён быў падобны на манумент, на гiганцкi помнiк самому сабе, на гару мёртвага металу, застылага невысока над глебай... Вось такiя параўнаннi лезлi ў галаву Грэхава.
Але карабель не мог быць мёртвы, ён быў абавязаны быць жывы, стогн яго паўтараўся кожныя паўхвiлiны: "...Увага! Выкiдваю...", маўчанне, шолах, скрыгат, i зноў той жа стогн або ўскрык, паўтораны аўтаматам, цяпер Грэхаў у гэтым не сумняваўся.
Да карабля заставалася менш за паўкiламетра, яны ўсё спрабавалi зразумець, чаму ён вiдаць як праз слой тоўстага шкла, як раптам шкло гэтае ўспенiлася i разляцелася ў бакi белымi нiткамi рознай таўшчынi. Нiткi былi скручанымi ў рулоны "павуцiнамi", яны круцiлi карусель вакол карабля з хуткасцю, у вынiку якой "размазвалiся" да нябачнасцi. Яны зрабiлi аднолькавы пiруэт у паветры, разгарнулiся i завiслi над караблём лесвiчкай, адна над другой, а самая першая з iх, быццам адчуўшы наблiжэнне чужынцаў, раптам павольна паплыла да iх i накрыла слабым ажурным ценем. I зноў паўтарыўся той дзiўны эфект, што суправаджае з'яўленне "павуцiн": "унутры" Грэхава забiлiся, зашапталiся невыразныя чалавечыя галасы, ён адчуў цiск звонку на скронi, якi змянiўся паколваннем у патылiцы, а потым па ўсёй галаве. Здалося, што бачыць ён зыбкiя празрыстыя контуры нейкiх прадметаў, потым на iх накладваюцца каляровыя ўспышкi i нешта яшчэ вялiзнае, нераспазнавальнае, як яма, у якую ўвалiўся
Паўз iх праплыла яшчэ адна велiзарная "сетка", горб якой апусцiўся нiзка над галавой. Давялося адступiць убок, каб размiнуцца з "сеткай" на добрай алегласцi. Мясцовасць прыкметна панiжалася, танк спускаўся ў глыбокую варонку, цэнтр якой, па разлiках Грэхава, павiнен быў знаходзiцца дзесьцi амаль пад караблём. Глеба варонкi была дзiўнага рыжага колеру, быццам усю яе пакрыла ржа, нiчога асаблiвага на ёй не было.
Грэхаў сабраўся павялiчыць хуткасць, i ў гэты момант яго быццам вывернулi, як апратку. А калi ён ачнуўся ад незразумелага забыцця, выявiлася, што танк караскаецца ўгору па схiле варонкi, зусiм недарэчным чынам павярнуўшыся да зоркалёта кармой.
Таварышы выглядалi гэтак жа прыгнечана, як i ён, i гэтая акалiчнасць дазволiла Грэхаву зрабiць выснову, што метамарфоза адбылася з усiм танкам, а не толькi з iм адным.
– Паварочвай назад. Паспрабуем яшчэ раз. Грэхаў павярнуў "Мастыф", на малой хуткасцi пакацiў унiз, i прыкладна ў тым жа самым месцы ўладарная, але мяккая рука павярнула яго з ног на галаву, патрымала i апусцiла. Танк зноў быў павернуты кармой да карабля. Яны паспрабавалi падысцi да яго ў другiм месцы, у трэцiм, i ўсюды iх чакала тое ж самае: таемным чынам танк апынаўся павернуты на сто восемдзесят градусаў да кiрунку руху. Iх не пускалi да карабля. Хто невядома, але спосаб быў нагэтулькi просты i красамоўны, што не зразумець яго было немагчыма.
У апошнi раз павярнуўшы машыну, Грэхаў спынiў яе каля вялiзнай дзiркi, што iшла некуды ў нетры планеты. Маторы змоўклi, i сталася зусiм цiха. Толькi перад вачыма ўсе яшчэ плыло, быццам яны працягвалi рухацца.
5
Тры гадзiны праляцелi ў марных спробах наблiзiцца да карабля на адлегласць блiжэй як тыя няшчасныя сто метраў, якiя iм засталося прайсцi. Дайшло да таго, што Сташэўскi пры маўклiвай згодзе Малчанава выпрабаваў на нябачнай сцяне, якая выкручвала навыварат, усе вiды зброi танка аж да тыямата. Разрады лазераў i дэфарматараў паглыналiся гэтым асяроддзем бясследна, а промень тыямата, дрыжачае блакiтнае бруенне атамнага распаду, выклiкаў ланцужок зыркiх зялёных успышак у "павуцiнах", што вiселi этажэркай над караблём. Там, угары, узнялася цiхая панiка, "павуцiны" парушылi строй, захiсталiся, але да iх далучылiся сабраты, што вольна плавалi паблiзу, i становiшча стабiлiзавалася. На цiхi шэпт у вушах Грэхаў ужо не рэагаваў, толькi часам заўважаў iншыя з'явы: то глухнуў беспрычынна, то ўсе прадметы пачыналi здавацца яму скрыўленыя або пляскатыя, часам мутнеў зрок. Адно толькi ратавала i адцягвала - ён быў заняты работай.
Перайсцi магiчную мяжу "перагортвання" яны гэтак i не змаглi. Радыё i тэлезапыты заставалiся без адказу, быццам гразлi ў стометровым слоi празрыстага, па мерках Тартара, паветра. Цяпер i вiсенне зямнога зоркалёта ў паўсотнi метраў ад глебы iх не здзiўляла, хоць часам Грэхаў механiчна задаваў сабе пытанне: якiм чынам можна падтрымлiваць амаль мiльён тон без адчувальных затрат сродкаў i энергii?..
Свяцiла схiлiлася ад гарызонту, настаў той вечаровы час, калi промнi яго плывуць паралельна зямлi, паветра здаецца запоўненым пунсовым туманам i ўсе прадметы ў iм бязважкiя. Неба пацямнела, набыло падабенства з малахiтавым купалам, якi псавалi мiльгаючыя ў розных кiрунках "павуцiны".
Яны вырашылi чакаць начы каля карабля, каб паведамiць на Станцыю пра свае справы. Прадпрымаць што-кольвек без рашэння навуковай Рады асцерагалiся, бо, як выказаўся Малчанаў, "гэта пагражае наступствамi, у вынiку якiх мы не зможам назiраць уласнае пахаванне".
Сташэўскi дамогся, каб яны павячэралi, што яны з ахвотай i зрабiлi.
– Страўнiк - гэта прыбор, - абвясцiў з поўным ротам Дыега Вiрт, прызначаны для сталага нагадвання чалавеку пра тленнасць яго цела.
– Iснавання, - удакладнiў Грэхаў.