Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вяртанне з апраметнай
Шрифт:

6

Ядвiгу Станiславаўну Купрэйчык негаваркiя, панурыя людзi Калеснiка прывезлi да рэстарана роўна ў прызначаны час, а дваццатай гадзiне. Не зважаючы на калючы вецер i дробны, халодны дождж, якiя штохвiлiнна пагражалi на свой лад прычасаць Ядзю, яна пайшла да ўвахода з непакрытай галавой. Насустрач з парасонам у руцэ ўжо спяшаўся Калеснiк. Ён быў апрануты ў бялюткi гарнiтур, чорную з блёсткамi кашулю, белы модны гальштук, на нагах блiшчэлi лакiраваныя туфлi. Калi Ядзя ўбачыла высокага,

прыгожага Калеснiка, якому нават заўчасная сiвiзна пасавала да твару, яе сэрца нечакана здрыганулася. «А ў нас усё магло быць па-людску…» – цяжка ўздыхнула яна i, страсянуўшы галавой, праганяючы мроi, зацокала абцасамi, прыцягваючы пажадлiвыя позiркi мужчын, што таўклiся ля ўвахода.

– Добры вечар, цудоўна выглядаеш! – прыхiльна ўсмiхнуўся Калеснiк i прапанаваў Ядзi руку; ён быў сама ветлiвасць.

– Бачылiся ўжо, – незадаволена блiснула вачыма жанчына, але ад прапанаванай рукi не адмовiлася: гульня пачалася i яна абавязана прытрымлiвацца этыкету.

Яны прайшлi ў вялiкi прыцемнены вестыбюль і накiравалiся да гардэроба. Чулася лёгкая музыка, за стойкай бара мiтусiўся бармен з доўгiмi, як прылiзанымi чорнымi валасамi. Ён, гатуючы кактэйль, артыстычна, з лёгкасцю вiртуоза i знаўца сваёй справы упраўляўся адначасова з некалькiмi бутэлькамi, але, убачыўшы Ядзю з Калеснiкам, быццам мiж iншым, падмiргнуў, паслаў паветраны пацалунак i шчыра ўсмiхнуўся. Настрой у Ядзi адразу палепшыўся, стала спакойна i хораша. Яна какетлiва памахала бармену ў адказ.

– Наш чалавек ужо тут, – дапамагаючы Ядзi зняць палiто, прашаптаў Калеснiк. – Ты памятаеш дамову?

– Памятаю, цэлы дзень толькi пра гэта i думала.

– Вось i добра, – павесялеў Калеснiк, – значыць, да сустрэчы падрыхтавалася, – ён крыху памаўчаў i строга, па-вайсковаму загадаў: – Ён павiнен да цябе заляцацца.

– Лiчы, што я – ужо, а наконт яго гарантыi не даю… З гарантыяй мог знайсцi i маладзейшую.

– Ну-ну! – зласлiва прасiпеў Калеснiк. – Выкiнь пыху i гонар, памятай: твая прыгажосць, пяшчота i сексуальнасць аплачаны.

– Мяне толькi гэта i суцяшае, – па-блазенску ўсмiхнулася Ядзя i дэманстратыўна ўзяла Калеснiка пад руку.

Яны выглядалi шыкоўнай парай. Ядзя з задавальненнем лавiла на сабе зайздросныя жаночыя позiркi i мужчынскiя, адкрыта-нахабныя, быццам рэнтгенаўскiя промнi. Яна з непрыхаванай пагардай глядзела на iх, усiм выглядам паказваючы, што любы можа заняць месца сённяшняга кавалера. Ён не жалезабетонная сцяна, але гэта зробiць толькi той, у каго хопiць грошай… Ядзi заўсёды падабалася быць у цэнтры ўвагi, уражваць, адчуваць, што ёй захапляюцца, бачыць гэтыя пажадлiвыя, прагныя позiркi. У такiя хвiлiны яна рабiлася летуценнай, хацелася кахаць i быць каханай. I цяпер, iдучы па доўгiм прыцемненым фае, яна раптам адчула ў сабе столькi незапатрабаванай энергii, неўтаймаванай прагi да кахання, што ў нейкi момант спалохалася самую сябе.

– У цябе поспех, –

кплiва ўсмiхнуўся Калеснiк. – Спадзяюся, я не памылiўся, цябе ацэняць…

– Хто ён? – нiбы мiж iншым, нiбы зусiм спакойна запытала Ядзя.

Яе шчокi паружавелi, у шырока расплюшчаных вiльготных вачах з’явiлiся млявая лагоднасць i сум.

– Пацярпi трошкi, – шэптам адказаў Калеснiк i павiтаўся з незнаёмым ёй.

Яны ўвайшлi ў асобную кабiну, Калеснiк старанна захiнуў за сабой цяжкiя чырвоныя занавескi i ўрачыста падвёў Ядзю да стала.

– Iван Фёдаравiч, пазнаёмцеся – Ядвiга Станiславаўна, мая даўняя i добрая знаёмая яшчэ са студэнцкiх гадоў.

З-за стала, застаўленага бутэлькамi i рознымi стравамi, устаў высокi, крыху паўнаваты мужчына. На выгляд – не болей за сорак гадоў. На з густам пашытым шэрага колеру гарнiтуры красаваўся дэпутацкi значок. Ён выйшаў з-за стала i, ветлiва ўсмiхаючыся, пацалаваў Ядзiну руку.

– Iван Фёдаравiч, – прыемным барытонам прагаварыў новы знаёмы i, зiрнуўшы на Калеснiка, якi засяроджана назiраў за iмi, спрабуючы прадугадаць першую рэакцыю ад прысутнасцi Ядзi, напаўжартаўлiва дадаў: – А Вы, Сяргей Мiкалаевiч, лавелас, хавалi ад мяне такую прыгажуню.

Гэты пяшчотны голас, цёплыя далонi, дотык гарачых вуснаў нечакана ўсхвалявалi Ядзю. Яна, спрактыкаваная i прадбачлiвая ў паводзiнах з мужчынамi, раптам адчула, што ёй непрыемна хiтрыць i хлусiць гэтаму чалавеку. Ад новага знаёмага веяла спакоем, надзейнасцю, цеплынёй, i гэта нейкiмi нябачнымi шляхамi перадалося ёй, устрывожыла пачуццi. Мацней затахкала ў грудзях сэрца. Ядзя ўмела валодаць сабой i за маскай абыякавасцi цi халоднага спакою хаваць сапраўдныя пачуццi. Яна чамусьцi з жалем падумала, што гэты Iван Фёдаравiч сустрэўся занадта позна. Калiсьцi быў Калеснiк, было каханне, i, каб не турма, хто ведае… Ядзя скоса зiрнула на былога каханка, перавяла позiрк на новага знаёмага i ў думках адзначыла, што гэтыя два чалавекi нечым падобныя. Аднолькавага росту, сiваватыя, валасы коратка падстрыжаныя.

– Ядвiга Станiславаўна, – спакойна, з цвёрдасцю ў голасе адрэкамендавалася Ядзя.

– Вы заўсёды такая сур’ёзная? – прапаноўваючы сесцi ў крэсла, спытаў Iван Фёдаравiч.

– З вамi, мужчынамi, трэба быць такой, – адказала Ядзя i, прыгадаўшы сваю ролю ў гэтай кампанii, вымушана, аднымi вуснамi ўсмiхнуўшыся, напеўна дадала: – Вунь, хоць бы ўзяць за прыклад Сяргея Мiкалаевiча.

– Ого, вельмi цiкава! – падахвоцiў Ядзю новы знаёмы.

– Калiсьцi ён быў баламутным Сержам, i, пакуль я трымала сур’ёзнасць, мы нават крышку кахалiся, нават падумвалi аб жанiхоўстве. Але, як толькi я стала несур’ёзнай i паддалася на ягоныя спакуслiвыя чары, Серж, наадварот, пасур’ёзнеў i доўга даводзiў, што жанiцьба – справа важная, а каханне такое моцнае, што ад жаласцi да мяне не можа павесiць на шыю хамут, гэта значыць сябе.

Конец ознакомительного фрагмента.

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3