Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вяртанне з апраметнай
Шрифт:

– Не, цяпер, калi я для ўсiх нябожчык, калi ў кiшэнi i капейка не звiнела, я грошы вазьму, – услых прагаварыў Бусел і сцiшана дадаў: – У доўг…

2

Праз два тыднi, апоўднi на чыгуначным вакзале ў горадзе Рызе з цягнiка сышоў маладжавы мужчына гадоў трыццацi пяцi – сарака. Высокi, шырокi ў плячах, апрануты ў джынсавы гарнiтур, ён быў падобны на спартсмена, але даўгаватыя бялёсыя валасы, рыжаватая з сiвiзной бародка i асаблiва рукзак за плячыма рабiлi яго больш падобным на вандроўнiка цi геолага, якi вяртаецца з чарговай экспедыцыi. Чалавек лёгкай, пружынiстай хадою

прайшоўся па пероне i накiраваўся да стаянкi таксi. Праз некалькi хвiлiн машына неслася па рыжскiх вулiцах, а геолаг-вандроўнiк уважлiва разглядаў горад i некаму, вядомаму толькi яму аднаму, усмiхаўся. Машына спынiлася каля дванаццацiпавярховага гмаха, i барадаты, разлiчыўшыся з шафёрам, рашуча ўвайшоў у пад’езд, падняўся на лiфце на сёмы паверх, падышоў да дзвярэй кватэры нумар трыста, скiнуў з пляча рукзак i раз-другi нацiснуў на званок. Прыслухаўся. Не пачуўшы ў кватэры анiякага руху, чалавек вiдавочна захваляваўся i нервова нацiснуў на кнопку званка некалькi разоў запар. Нарэшце за дзвярыма пачулiся крокi, шамаценне, прыглушаны кашаль. Барадаты з палёгкай уздыхнуў, нецярплiва перакiнуў з рукi ў руку рукзак, далонню прыгладзiў белабрысую чупрыну. Дзверы прачынiлiся, i паўнаваты мужчына з капой нячэсаных чорных валасоў, гэткага ж росту, як i барадаты, апрануты ў спартыўныя штаны i белую майку, санлiва пазяхнуў i, слепавата прыплюшчыўшы вочы, утаропiўся ў няпрошанага госця.

– Вам каго?

– Петэрс, гэта я… – усмiхаючыся, прагаварыў барадаты i зрабiў крок насустрач.

У таго, каго чалавек з рукзаком назваў Петэрсам, санлiвасць як рукой зняло, вочы акруглiлiся ў нямым здзiўленнi, нiжняя скiвiца адвiсла.

– Э-э-э, – вылецеў з горла здзiўленага Петэрса гартанны гук, гаспадар кватэры пачаў адступаць усярэдзiну калiдора.

– Ды я гэта, Андрэй Бусел! – ускрыкнуў барадаты i пасунуўся ўслед. – Датыкнiся, калi сумняваешся.

– Жы-вы?! – Петэрс на хвiлiну апусцiўся на табурэтку каля невялiчкага шкапчыка з тэлефонам, потым сарваўся, кiнуўся да Бусла, аберуч ухапiў за плечы, павярнуў тварам да святла. – I сапраўды, Андрэй! Жы-вы! – здрыгануўся голас Петэрса.

– Ды я гэта, я, – паспешлiва пагадзiўся Бусел i, каб папярэдзiць астатнiя пытаннi, зачыняючы дзверы, таропка дадаў: – Пахавалi не мяне, а iншага чалавека… Доўгая гiсторыя, паслухаеш – не паверыш.

– Яшчэ не веру, – Петэрс гучна, з нейкай iстэрычнай радасцю засмяяўся, ухапiў Бусла за руку i, быццам малое дзiця, павёў чамусьцi на кухню, але праз хвiлiну падскочыў i сiлком пацягнуў у залу, усадзiў на мяккую канапу.

Петэрс мiтусiўся, не знаходзячы сабе месца, не мог паверыць, што перад iм не хто iншы, як Бусел, ягоны сябра i аднакашнiк па мiлiцэйскай акадэмii. Нарэшце гаспадар зразумеў, чаго яму i ўваскрэсламу сябру не хапае. Ён адчынiў шуфляду ў шкапчыку, на якiм стаяў тэлевiзар, выцягнуў бутэльку каньяку, паспешлiва забразгатаў крыштальнымi фужэрамi.

– Без каньяку цяжка разабрацца, не паверу, што не сплю, – не зводзячы прамянiстага позiрку з Бусла, радасна засмяяўся Петэрс. – Вып’ем за цябе, за вяртанне з таго свету, за ўваскрашэнне!..

Бусел падняў паўнютка налiты фужэр, усмiхнуўся.

– Ты так прыгожа ляжаў у труне, увесь у вянках i кветках, пра цябе так добра гаварылi, што я не ўтрымаўся, пусцiў слязу. Праўда, твар быў забiнтаваны, казалi, каб не наганяў жаху на маладых супрацоўнiкаў… Прабач за такiя плоскiя жарты, гэта ад радасцi… Дык за ўваскрашэнне!

Сябры

выпiлi, памаўчалi.

– Яно i праўда, – першы загаварыў госць, – я ўваскрэс, толькi не як Бусел.

– Гавары ясней, – зноў напаўняючы фужэры, ускiнуў на сябра здзiўлены позiрк Петэрс.

– Цяпер я – не я, – дастаючы з кiшэнi пашпарт, з адценнем разгубленасцi, нават пагарды, удакладнiў Бусел. – Перад табой уласнай асобай Мiкалай Фёдаравiч Мельнiк, як кажуць, прашу шанаваць i мiлаваць.

Петэрс прамаўчаў. Бусел зразумеў гэтае маўчанне па-свойму i пачаў няспешна, падрабязна расказваць сваю гiсторыю…

Петэрс не зводзiў з сябра ўсхваляваных, прамянiстых вачэй. Ён яшчэ i яшчэ налiваў у фужэры, у нейкiя моманты падскокваў на ногi, сiлiўся пра нешта спытаць, але нi разу не перапынiў сябра, толькi стрымана падтакваў, кiваў галавой, быццам сам быў усяму сведкам.

– I вось я тут, – скончыў Бусел расказ, i нешта падобнае на ўсмешку мiльганула на ягоным засяроджаным твары. – Прабач, што выбраў цябе, але ты сышчык i разумееш, што без дапамогi i надзейнага прыкрыцця я не змагу нiчога зрабiць.

– Ты, Андрэй, зрабiў разумна, што прыехаў да мяне, – напiхваючы пахучым тытунём курыцельную трубку, зазначыў Петэрс. – Па-першае, я забяспечу табе ў Беларусi надзейнае, а галоўнае, афiцыйнае прыкрыццё, а па-другое, у мяне водпуск i тры тыднi буду ў поўным тваiм распараджэннi, сумяшчу прыемнае з карысным. Веранiка з сынам ужо дзесяць дзён у цешчы, у мястэчку Ракаў, што пад Мiнскам, i я туды навастрыў лыжы. Дык нам па дарозе, давязу з шыкам.

Петэрс Зондакс i Андрэй Бусел калiсьцi разам вучылiся ў акадэмii мiлiцыi ў Мiнску. Цяпер Зондакс быў камiсарам палiцыi, узначальваў адзiн са шматлiкiх рыжскiх камiсарыятаў. Менавiта гэтая акалiчнасць у першую чаргу i падштурхнула Бусла прыехаць сюды – Зондакс больш, чым хто, можа дапамагчы.

Нечаканы парыў золкага, халаднаватага ветру моцна штурхануў незачыненую фортку так, што забразгатала шкло, i самаўладна ўварваўся ў пакой, падхапiў блакiтную цюлевую занавеску, што прыкрывала акно, i iмгненна ператварыў яе ў ветразь, сыпануў на твары сяброў калючай вiльгаццю. Петэрс таропка зачынiў фортку, занавеска павольна, быццам незадаволеная тым, што ў яе забралi крылы, вярнулася на сваё месца, i толькi люстра, якую зачапiў Петэрс, яшчэ нейкi час дзынкала растрывожанымi крыштальнымi ледзяшамi.

Сябры заседзелiся дапазна. Спярша абмяркоўвалi падзеi, што адбылiся з Буслам, разважалi, што рабiць далей, потым гаварылi пра жыццё, узгадвалi гады вучобы, сяброў i знаёмых. Леглi спаць далёка за поўнач.

Ранiцай Бусла, якi спаў на канапе ў зале, пабудзiў тэлефонны званок. Бусел, прачнуўшыся, чакаў, калi да тэлефона падыдзе Петэрс. Парывiста-патрабавальны званок раптам сцiх, але праз некалькi хвiлiн зноў ажно зайшоўся нудлiвым пералiвам. Так i не дачакаўшыся гаспадара, Бусел басанож пратэпаў у калiдор, зняў слухаўку.

– Ну ты i любiш надавiць на масу! – адразу пазнаў госць голас Зондакса.

– Не чуў, як ты пайшоў, – здзiвiўся капiтан. – Чаму не пабудзiў?

– Ты так салодка спаў пасля «ляснога санаторыя», – засмяяўся Петэрс i жвава, па-начальнiцку дадаў: – Хвiлiн праз дваццаць выходзь на вулiцу, зоймемся тваiмi, а дакладней, цяпер нашымi справамi… У халадзiльнiку знойдзеш бутэрброды, чай на плiце.

– А кватэра?

– Ключы на кухонным стале.

Слухаўка рэзка запiкала, i Бусел, кладучы яе на месца, незадаволена прабурчаў:

Поделиться:
Популярные книги

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая