Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

— Што, Антонавіч, па-відзімаму шчатаводам, д-да? Рублёў пяцьсот акалпачваеш?

Гэта яшчэ дарэформенных, на сённяшнія — пяцьдзесят.

Што ж, «несть пророка» і ў Ніжніх Байдунах… І ў Байдунах, і па суседству. Неяк улетку, калі ўжо тых кніжак было з пятнаццаць, ды на мовах чатырох, ішоў я да цёткі ў Плёхава. А насустрач, стоячы на пустых вазах, весела ехалі два плёхаўскія падшыванцы. Звычайна ў нашым баку школьнікі вітаюцца са старэйшымі, нават і незнаёмымі, але цяпер яны, два гэтыя хлопцы, былі на канікулах, памагалі вазіць снапы. Моўчкі мінулі мяне, а потым першы звонка, радасна крыкнуў другому:

— Валерка, бачыў? Во дзе рыла наеў!

Я засмяяўся,

але ж, прызнаўшыся, трохі і прыкра было.

Там — малыя. А з дзядзькам Сцяпанам — другое. З гарадскім вучылішчам, з такою бываласцю, ён не чытаў ніколі ні кніг, ні газет. Не верыцца нават, што сам калі-небудзь і радыё мог уключыць. Гэта — пасля вайны ўжо, калі ён, нарэшце, развітаўся з беднасцю, калі аджыла яго вечная скарга «я галодзен», што была заадно і мянушкай.

З японскай вайны ён вярнуўся фельдфебелем з двума «Георгіямі» і цяжкім раненнем. Не хапае адной рабрыны, трасуцца сінія, набрынялыя рукі. Зрэшты, яны трэсліся ўжо і тады, калі я ўведаў яго, калі з дзіцячым захапленнем і жахам слухаў яго расказы пра штыкавыя баі. Пасля Маньчжурыі была Адэса-мама, то ўзлёт да пісара, то падзенне да біндзюжніка. Жаніцца прыехаў у родную вёску (ці не прыехаў, казалі, па шпалах прыджгаў), тады ўжо ўдваіх падаліся ў Піцер. Быў там шчаслівы перыяд у іхнім жыцці, калі ён спачатку служыў тэатральным пажарнікам, а пасля паштальёнам. А потым — зноў Ніжнія Байдуны, ды ўжо шасцёра дзяцей і поўная ў дзядзькі Сцяпана няздатнасць да гаспадаркі. З братам у іх надзелы былі роўныя, але старэйшы, які так доўга «не сядзеў на бацькаўшчыне», жыў намнога бядней, як ні трапяталася яго «Сама», жанчына ўладная і працавітая.

Ён не любіў ні Качкі з яго кітайскім Танку, ні Лётчыка з яго Пецяргофам, ні Цімоха з яго мясцовай маною. У жыцці дзядзькі Сцяпана было залішне сапраўднай бывальшчыны, аднак і ў смяшнейшых расказах яна была ў яго чамусьці прасякнута то горкім скепсісам, то апатыяй і цынізмам. Расказваючы, ён не шкадаваў і самога сябе:

— Д-да, біндзюжнікі… Наша прапіўшаяся брація… Адзін прарэзаў у мяху дзіркі: для рук і галавы. А ўтары — зусім голы. «Мар-роз — тока звёзды мярцают!..» Гэта — адзін. А той, што ў мяшку: «Д-да, б-брат, сачуўствую, і сам у прошлым гаду без адзёжы страдаў». З такою публікай жывал Сцяпан Міхайлавіч. На самым дне Максіма Горкага. Патом — праверка. Гоняць нас, галубчыкаў, ад самага сіняга мора ды ў паліцэйскі ўчастак. «Па аднаму! Па аднаму!» Уваходзіш — адзін вярзіла стаіць, кулакі па пуду. Ка-ак смажат па рожы — ляціш да дзвярэй! А там утары вярзіла. Ка-ак саданёт па шэі — дзвер башкой адкрываеш. І ўсё, ты ўжэ на вуліцы і нікакіх фармальнасцей, апяць ты ў самага сіняга мора.

Пра «фіму» сваю і наогул пра ўсіх жонак:

— Д-да… Толькі ажэнішся — так і пайшло! Рот разявіць:

«А-а-а!..» Ты туда лапці, бацінкі, анучы, чулкі! Ты туда кофты, спадніцы, шляпкі, зонцікі, платкі! Мала, мала і мала! У Піцеры фіма мая і да святога прападобнага Іаана Кранштадскага мяне таскала. Ка гробу яго чудатворнаму, за благадзенствіе памаліцца. Д-да… Палажу сваю трудавую лепту да яшчо і лбом сваім собсцвенным стучу, як баран, у той халодны каменны пол. Сама, усё яна сама…

Аднойчы Сама адна паехала на кірмаш, купіла парку парасят, а яны аказаліся няежныя. Дацягнулі сяк-так да наступнага кірмашу, і прадаць парасят Сама паслала свайго Сцяпана. Яшчэ і непагадзь была, як на тое. Дзядзька стаяў, згорбіўшыся, каля воза, дарма стараўся сагрэць у рукавах мокрага, палапленага кажушка набрынялыя сінія рукі. Худая кабыла грэлася рэшткамі мокрага сена, а на ручцы воза вісеў завязкамі доўгі, мокры мех, у якім, ужо на зямлі, варушыліся ды кавэнчылі ацэплыя «пацучкі».

— Парасяты? — спытаецца, праходзячы, магчымы пакупец.

— Д-да, б-брат. Б-бяры, хоць рукі мне апрастай. Ніч-чаво не ядзят.

Цярплівасць яго вельмі рэдка, аднак жа ўзрывалася дзікасцю страшнага гневу. Тады хапала і Самой, і дзецям. А потым ён зноў уваходзіў у сваю апатыю і скепсіс, спускаўся да панылага, бясконцага: «Я галодзен. Мне б уцілізіраваць свіных плячэй…»

— Д-да… У свабоду было, — успамінаў ён петраградскую вясну семнаццатага года. — Талпа збярэцца — мітынг. Адзін узлезе на бочку: «А-ла-ла-ла!..» Той не кончыў — сцягнулі з бочкі, а то і па шэі далі — зляцеў. Потым другі, потым трэці, чацвёрты… А я стаю — у адным кармане булка, у другім кармане каўбаса. І я на бочку — гоп! Маложа быў, лягчэйшы. Тока хацеў «а-ла-ла!» — а тут мяне за штаны ды па шэе. І ўжэ не пяты, а шастой на бочке. Д-да… У адным кармане булка, у другім — каўбаса… І чаго я хацеў?

Горкі і беспрасветны смех. Кароткімі, сутаргавымі рыўкамі.

Японцы ў яго, ідучы на штыкі, крычалі не «банзай!», а як туркі — «ала!». І сцвярджалася гэта з матэматычнай катэгарычнасцю. Як і тое, што сам ён, «лічна», будучы паштальёнам, «насіў пошту пісацелю Гогалю. У дзевяцьсот дванаццатым і позжа». Яшчэ і малюнак даваўся, як той Гогаль, ці нават Гогалеў (куды важней), хадзіў «задумчыва па сваім велікалепным кабінеце», а потым «харашо даваў на чай».

Быў у дзядзькі Сцяпана і трохі святлейшы смех, — зрэдку, нямнога, але быў. Пасе ён, скажам, карову — прыпасвае на повадзе на сценцы, палявой дарозе, або на поплаве сярод збажыны. І суседскія дзеці таксама прыпасваюць. Пагаварыць малым ахвота не толькі паміж сабою, але і са старым. І шукаюць пра што. За раскошнай улетку хлебнай далінай, воддаль — на ўзгорку, над хатамі і дрэвамі мястэчка светла ўзвышаецца царква, белая, з салатавымі купаламі.

— Дзядзько, а цэркаў перад Сёмухай пабялілі, — пачынае бліжэйшая ад старога дзяўчынка.

— Д-да, пабялілі, — згаджаецца ён.

— Дзядзько, — не сунімаецца гаваркая суседачка, — а як гэта яе пабялілі? Так жа высока! Як?

— Очань дажа, уважаемая, проста: павалілі, пабялілі і апяць паставілі.

Сваіх дзяцей ён, вядома ж, таксама любіў. Але іх было многа на такую бядоту, а да таго ж яшчэ абодва хлопцы не вельмі ўдаліся. Старэйшы, якога клікалі па мянушцы — Жмака, сам пакінуў вучыцца, па два гады пахадзіўшы ў першы і ў другі класы, а меншага, Мішу, выгналі з трэцяга за безнадзейныя двойкі і злоснае хуліганства.

— Д-да, — гаварыў пра гэта дзядзька Сцяпан, — оба выбылі па сакрашчэнію штата.

Словы такія дзядзька любіў. Да нас, вечарамі, заходзіў ён часта, сядзеў і расказваў доўга. І амаль заўсёды, адыходзячы, маме нашай, што нястомна сядзела на прасніцы, гаварыў з аперэты, якую калісьці слухаў з-за сцэны, быўшы пажарнікам, — стары старой гаварыў:

— Д-да… Да свіданія, Джульетка, паслязаўтра я прыйду.

Але прыходзіў і назаўтра.

І ён, і яго

Куды весялейшы быў другі Цівунчык, дзядзька Алісей, той самы, якога богведама чаму празывалі Рыўкай.

Яго ўжо даўно тым часам няма, больш за дзесяць гадоў, а я нядаўна, у сонечны дзень і ў светлым настроі, адзін ідучы па варшаўскай адноўленай вуліцы Кракаўскае прадмесце, успомніў дзядзькаву прыгаворку. На польскай мове на ніжнебайдунскі лад:

«Ішла пані Ядкова па Кракоўскім пшадмесці і згубіла седэмнасце злотых. Кеды цывільны зналяз — проша оддаць, а кеды жолнеж — згінэнло на векі векуў. Аман».

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18