Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

Эх ты, доля наша, доля чубатая!..

Але чаму гэта, браткі, адгукаецца ў сэрцы чужы боль, хоць бы сабе і малы? Чаму не хоча падняцца рука, каб раскідаць чужое, сатканае цяжкай працай павуцінне?.. Чаму ён заўсёды, «як маленькі», як Ганна кажа, абы толькі ўбачыў ці пачуў нешта прыгожае, гатоў глядзець на яго, любавацца і слухаць, разявіўшы рот, забываючыся аб усім на свеце, нават аб долі сваёй, нават аб тым, што самога яго не шкадуе ніхто?..

1937

Марыля

У багатага дзядзькі Жука, без пары нарадзіўшы малое, памерла нявестка Марыля.

Звялі

маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Воза сена не мог накласці, няўдаліца, і ўсё злаваўся. А хто ж заўсёды першы пад рукой, як не жонка? І ёй даводзілася часта. Як толькі пажаніліся, дык і набіць яе не мог, пакуль не навучыўся. Свякроў была вельмі ж драпежная ў працы. Калісь нават дзяцей на полі ці ў градах раджала. Цяпер хадзіла згорбіўшыся і ўсё подбегам, трушком, быццам ёй горш, як усяму свету, часу не хапала. На кірмаш сядзе ехаць і то, здаецца, бегла б на возе, каб хутчэй справіцца. На добры лад, ёй ужо зусім не след было працаваць, а яна такі ўсюды трапляла. Усю малацьбу цапамі пераб'е разам з маладымі. Тады ўжо, бачыце, насмела можна пілаваць: «Я вось і то, а вы-то, што ж?» Жміндзіла — хай бог крые…

Марыля — сірата з далёкай вёскі. І ліха ж яе падагнала выйсці за гэтага Івана! Жыла яна дома пры тату і браце. Пасля тата памёр і адпісаў ёй ажно паўтары дзесяціны, бо яна была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні. Ад залатой рукі першай у вёсцы жняі і праллі засталася толькі кукса. Марыля абкручвала яе хусцінкай, спачатку ад болю, а потым ад сораму. Сваты пачалі абмінаць яе, і маладосць завяла без пары. Марыля была ціхая, пакорная работніца і жаль свой дзявочы хавала глыбока: па вачах — што пасумнелі, праўда, пасля прыгоды — немагчыма было пазнаць, колькі слёз праліваюць яны ў адзіноце. Думала ўжо дзеўкай векаваць, і з думкай гэтай крыху лягчэй было датуль, пакуль у хаце спачувалі. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата і ад братавай — што і казаць… Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у татавай хаце і ўсё больш ды больш стала думаць аб замужжы, — хоць які, абы свой куток.

І вось тады падагнала Івана.

Паслухаць было, што казалі аб ім людзі, але нейкі туман найшоў на дзяўчыну, нічога не бачыла. Прыехалі яны тады — мамачкі! — гарэлкі, цукерак, віна… Сватам быў нейкі купец-свінабой. Апрануты абодва па-панску. А як пачаў сват гаварыць — паслухаць толькі! Іван не спадабаўся ёй адразу. Расказвае, колькі ў іх поля, кароў, свіней, як ён з мамаю лён палоў. І ўсё ікае ад выпіўкі, усё садзіць у вочы дымам папяросы. А нос, нос! — быццам нечым наліты, упяўся ўніз і цягне за сабой лупатыя вочы. Прыйшлося, аднак, пагадзіцца, бо цяжка было спадзявацца на лепшага.

Пра пасаг гаварылі нямнога. Паўтары дзесяціны — гэта была амаль палавіна ўсёй татавай гаспадаркі. Прасіць у Мікіты, Марылінага брата, больш, можна было хіба толькі пазычыўшы вачэй у сабакі. Аднак сват і са сваімі вачыма не пасаромеўся патрабаваць яшчэ і карову.

— Малачко трэба не мне і не вам, яно трэба дачушкам, сынкам, — гаварыў ён Мікіту. — Справа наша старая, а іх — маладая. Малады з маладушкай сюды-туды — і дачушка, праз гадок — сынок, а то і зноў дачка, і што ж, — падай малачка! Не скупіцеся, пане Мікіта, і будзе ўсё на гэтым шыта-крыта…

Мікіта быў чалавек гарачы, часта лаяўся, соваўся нават і з кулакамі, аднак доўга спрачацца са сватам не змог, — уступіў і карову, хоць у хаце былі таксама малыя. А выпраўляючы Марылю, расплакаўся, як бабёр, і ўсё аддаў пасля, і вяселле справіў з апошняга, як усе добрыя людзі.

Увечары, напярэдадні шлюбу, дзяўчаты, плетучы вяночак з руты, заспявалі:

Зборная субота настае, Марылька дружыну збірае. Сама маладзенькая між усіх, Схіліла галованьку ніжэй усіх, Схіліла галованьку з касою, Паліліся слёзанькі ракою…

І Марыля заплакала. Заплакала не вясельнымі слязьмі, для звычаю, а сапраўднымі, сірочымі. Гэтак ясна зрабілася ўсё, — што без долі сцерлася маладосць, што і цяпер на шчасце спадзявацца цяжка…

— Не плач, галубка, змірышся, — шаптала ёй цётка, маміна сястра, і, азірнуўшыся на Стэпку, Мікітаву бабу, зашаптала цішэй: — Не будзеш хоць хлебу ці добраму слову жадна, не тое, што ў гэтай брыдоты…

Ды Марыля не чула, не разумела нічога. Яна ўсё плакала, прыпаўшы галавой да цёткі.

…Грызня, пабоі, беспрасветная праца… Дома нават з куксай работніцай была, там жа таўкачом празвалі. Пераступі — кепска, недаступі — яшчэ горш! А пасля ж яшчэ старыя схамянуліся, што мала іх Ванечка пасагу ўзяў… Тады пайшло яшчэ горш.

І чаму ёй не ведаць было ў пору пра Івана, чаму не знайшоўся добры чалавек ды не сказаў ёй гэтага, чаму яе самую асляпіла?.. Лепш бы ўжо наймічкай век звекаваць.

Гэты дурань ніяк не мог ажаніцца. Куды не ткнецца — прымуць, — вядома, багаты, — але паглядзяць на самога, паслухаюць, што аб ім людзі гавораць, і аддадуць утратнае. Тады ўзяўся ажаніць яго той самы пан Чыжэўскі, купец з мястэчка, свінабой. От, сабакар і п'яніца, ды брахаць вельмі спрытны, — хоць каго закалыша. Як яна ненавідзела пасля, даведаўшыся аб усім, яго тлустую свіную морду!.. Сыходзіла з хаты, абы ён заехаў да іх.

…Апалі дзявочыя грудзі, уваліліся вочы, кукса была вечна абкручаная лапінкай, а левая рука карэлая, парэпаная. Спачатку хоць песні спяваліся. Абы толькі ўспомніла пра долю, — у кожным напеве сірочай тугі і жалю чулася нешта такое, што душыла за горла, займаючы дух, і па-дзіцячы хацелася плакаць: «Мамачка, галубка!..» А потым і гэта зрабілася надта балючым.

* * *

На другім годзе пачалася Марыля першым дзіцем. Але і гэта не ратавала яе ад здзеку. На восьмым месяцы сталася тая бяда, што звяла яе ў дамавіну.

Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Сам ён крыў гумно ў суседа, а Іван паехаў у млын. Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла першы кошык гразі з бульбяной гніллю і кастрыцай і, падаючы яго наверх свякрові, — раптам войкнула, кінула кошык і села…

Як толькі і прайшла тая ночка!.. Пад раніцу як быццам адлягло. Свякроў знала, што будзе бяда, і таму не пайшла ў лён, а выйшла палоць грады. «Ну ж і свет пайшоў, — мармытала яна, — абы трохі, дык і на табе…» Стары правіў у хаце хамут. Марыля ляжала на палку, з каптаном пад галавой, і, не сціхаючы, стагнала. Раптам яна прарэзліва войкнула раз і другі… Пачалося. Стары яшчэ ніжэй згорбіўся над хамутом, а пасля такі не вытрымаў, — выйшаў і паклікаў старую. Абціраючы чорныя рукі падолам, цётка Катрына патрухала ў хату. Стары пастаяў ля плота, уталопіўшыся ў грады, пайшоў пад гумно, вярнуўся пад адрынку, зноў пастаяў пад плотам, тупа гледзячы па бацвінне, — і нідзе не мог знайсці прыпынку.

Поделиться:
Популярные книги

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рухнувший мир

Vector
2. Студент
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Рухнувший мир

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Дядя самых честных правил 6

«Котобус» Горбов Александр
6. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 6

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4