Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

Свяшчэнніка адправілі на лесанарыхтоўкі, у тайгу каля Марыінска, адкуль пасля перавезлі на будаўніцтва Беламорканала.

Амаль праз сорак радоў пасля таго будаўніцтва, падарожнічаючы па Карэліі, у драўлянай Кемі, перавалачнай перад Салаўкамі, я, наслухаўшыся расказаў пра частыя гукі начных адстрэлаў у той час, успамінаў Ігнатавы пісьмы з тых катаржных мясцін. Пісьмы — ужо без зваротнага адрасу, з суровай тэлеграфнасцю тэксту, на няпоўную старонку са сшытка, адкуль тры словы адчаканіліся ў маёй памяці, нібыта назва аповесці з таго жыцця: «Одет, обут, накормлен». І подпіс: адно загалоўнае «И» з кропкай… (У лістападзе трыццаць дзевятага, мокры, халодны, галодны нявольнік, зусім нядаўні польскі салдат, я пісаў з «арбайтскаманды» маме — тымі самымі словамі пра сваё ўжо — «адзеты, абуты, накормлены». Пісьмо гэтае, на стандартным лагерным бланку, першае маё пісьмо з палону, дайшло і захавалася…) Успаміналіся ў Кемі і чатыры радкі Ігнатавага зэкаўскага верша, што трапілі ў маю памяць з яго пасляваенвага пісьма з Урала:

Малыша моего мне хотелось бы видеть портрет: У меня, как вы знаете, ведь его нет. Радость будет большая моя. Ах, мой мальчик, порадуй меня!

Улетку трыццаць трэцяга года мы атрымалі ў Загоры яшчэ адно кароценькае пісьмо з подпісам И., і я са здзіўленнем убачыў на паштовым штэмпелі слова Мінск (а можа, і Менск: не запомнілася). Колькі розных здагадак і меркаванняў у нашай вясковай глухамані!.. Намнога пазней стала вядома, дзе ён быў, адкуль вяртаўся. З «перековки», датэрмінова, як ударнік. Так успамінае яго сын. А я чытаў нядаўна, што, калі тое славутае будаўніцтва было трыумфальна закончана, начальства атрымала ордэны, а кожны шосты зэк (там гэтае слова і ўзнікла) адпускаўся дахаты. Відаць, наш аказаўся шостым.

Забралі айца Ігнація ў расе, а вярнуўся ён у нейкім бушлаце, «лагерном серяке», разрэзаным на левым баку, дзе нутраная кішэня. Расказаў, што ў вагоне ён засынаў на сярэдняй паліцы, а цераз праход ляжала нейкая жанчына. Нібыта праз сон, яна махнула рукой і — ён пачуў праз дрымоту — ляпнула па левым баку яго грудзей. А потым, калі ён прачнуўся — там было разрэзана, дакументы і сякія-такія грошы зніклі. Суседка — таксама. Праз нейкі час, ужо ў Адэсе, дзядзька Павел прынёс з вакзала яго паперы, знойдзеныя ў смеццевай урне: па прозвішчы іх аддалі старому Брылю.

Неўзабаве прыехаў з Кіеўшчыны Валодзя. Шура бачыў тую сустрэчу. Мамы, фельчаркі, дома не было. Абдымаючы брата, дзядзька Валодзя расплакаўся, але ж адразу тады і сказаў:

— Ну что, помог тебе твой Христос?

На што Ігнат адмахнуўся:

— Об этом не будем. Не будем.

Па характары ён быў стрыманы, аскетычны. У маладосці купаўся ў моры зімой, правяраў сябе доўгаю галадоўкай, строга займаўся гімнастыкай па сістэме Мюлера. Бязлітасна муштраваў па ёй Колю і Мішу, з абліваннем халоднай вадой уключна. Толькі мяне яшчэ не чапаў, па малалецтве ці па матчынай забароне. Нават і ў вёску ён нам тое «пособие» палажыў у карзіну разам з іншымі кнігамі, і мы з Мішам, вярнуўшыся з вучобы на гаспадарку, у разгары самаадукацыі нават і таго Мюлера не абмінулі, што было смешна для юнакоў, скажам, пасля накідання гною або малацьбы цапамі. А Ігнату ён, Мюлер, і галадоўкі, і маржаванне, можна думаць, і ў тайзе, і на канале прыдаліся, як набытая загартоўка.

Пра стрыманасць. У сорак шостым, калі яны з Шурам прыехалі да мяне, я быў на рабоце, у рэдакцыі. Прыбег дахаты, куды было недалёка, задыханы, кінуўся вітацца і заплакаў. А брат, такі незнаёмы і такі свой па расказах ды пісьмах, у той час не святар, а часова, дзесяць гадоў, выкладчык расейскай літаратуры, геаграфіі і нямецкай мовы ў Троіцкім рабфаку, саракапяцігадовы, трохі вусаты мужчына ў даўгавечнай выгаралай касаваротцы, — ён павітаў мяне стрымана, словамі першымі і ў памяць маю — назаўсёды:

— Спокойно. Спокойно.

Расказваючы пра тую сустрэчу бацькі з дзядзькам, дзе быў закрануты Хрыстос, Шура мне сказаў, што бацька тады вельмі пакрыўдзіўся. Гэтую крыўду я памятаю і па Ігнатавым расказе пра сустрэчу са старэйшым, які ў той час, можна сказаць, быў у росквіце сваёй кар'еры: і прэміі атрымліваў, і на курорты ездзіў, нават з наркомам сустракаўся. І крыўда тая, справядлівая, усё-такі ў нечым была для мяне з нейкай горкай недагаворанасцю…

Сухаром Ігнат не быў. У адзін з тых радасных дзён, над рэчкай і яго маленства, над нашай ціхай, маляўнічай Вушай мы сядзелі з ім удвух, з вудачкамі, глядзелі на паплаўкі, на родную красу, няспешна гаманілі. І вось ён пачаў спакваля падбірацца са сваім запаветным — угаворваць, каб я ахрысціў сваю Галю, якой не было яшчэ года.

Пасля «перековки» ён быў паспрабаваў зноў стаць свяшчэннікам, але яго зноў, ужо ў іншай вобласці, выклікалі і строга папярэдзілі. Прыйшлося падацца за Ўрал, балазе там былі знаёмыя па Адэсе, надзейныя. Яны, самі ўжо там абжыўшыся, змаглі ўладзіць яго настаўнікам у іх рабфаку. Дырэктар, праўда, касавурыўся на той разрэзаны ды зашыты лагерны «серяк», аднак і выкладчыкі былі патрэбны, і рэкамендатар салідны, — новага прынялі. Настаўнічаў ён на добрым узроўні, карыстаўся пашанай студэнтаў і выкладчыкаў, аднак у душы заставаўся самім сабою. Што і ўсплыло наверх праз год пасля гасцявання ў нас. Ён па здароўі звольніўся ў рабфаку і зноў аблачыўся ў расу.

Але пакуль што мы з ім над ракой.

Мама жыла тады ў мяне, яна засталася ў Менску, не з яе здароўем было ехаць у вёску на спадарожных грузавіках. На тэму святога хрышчэння яны з Ігнатам паспелі сам-насам пагаварыць. І вось ён прадоўжыў тэму на адпаведным узроўні:

— Не лишай ты своего ребенка благодати, которую сам получил…

Я ўжо добра асвойтаўся з ім, і ў адказ, з цёплай рыбацкай лянотай, адказаў нешта так: я вельмі рад, што вы з Шурам прыехалі, што мы, нарэшце, убачыліся, і я магу табе, бадай, уступіць — ахрысціць малую…

І тут ён зусім нечакана сышоў з набожнага тону, засмяяўся свабодным мужчынскім смехам:

— Чудак! Да разве же это — для меня?

І стаў яшчэ бліжэйшым.

Аднак невыразна прыкрае ўражанне ад той яго сухавата праведнай крыўды на Валодзю за Хрыста не толькі закранула мяне ў тыя нашы загорскія дні — я гэта ўспомніў і летась, пасля ракавога кіеўскага званка. Баюся браць грэх на душу, але быў, здаецца, і затоены працяг той праведнай крыўды: калі прыйшоў Валодзеў час — яму, маўляў, ніхто не дапамог, нічога не дапамагло!..

І горка думалася мне, пасла таго званка згадалася, што калі б і самому яму, Ігнату, пасля арышту, — Шура расказваў: не бітаму, — прыйшлося так пакутаваць у бясконцых, пякельна напрактыкаваных катаваннях, дык, можа, і ён сказаў бы са свайго крыжа — у душы ці ўголас:

— Божа мой! Божа мой! Чаму ты пакінуў мяне?

Як гаварыў гэта — нялёгка думаецца — і Валодзя.

Вакол падтэксту

Сорак гадоў насіць у памяці вобраз брата, які не скарыўся ад катаванняў, «нічога не падпісаў», а потым уведаць, што адбылося не так, — гэта нялёгка…

Популярные книги

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Сахар на дне

Малиновская Маша
2. Со стеклом
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.64
рейтинг книги
Сахар на дне

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив