Як птушкi дуб ратавалi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Што сталася з нашым дубам? Што будзе з нашым домам?
– гаварыла буслiха, закiнуўшы
– Ой, мiлыя! Як апекавалiся над iм! Як лячылi!
– адказала буслам сарока-шчабятуха.
– Апекавалiся, лячылi!
– з горыччу перадражнiў яе бусел.
– Заапекавалi i залячылi! Давай, жонка, самi будзем даваць раду нашаму дубу.
Разбурылi яны заслону, сатканую з дзеразы, скiнулi з старой галавы дуба каптур, павыцягвалi канапатку з дубовых шчылiн.
Дыхнуў дуб свежага паветра, i адразу лягчэй стала яму. А калi прайшоў дождж i напаiў сухое нутро дуба спажыўнаю вiльгаццю, ён зусiм акрыяў. Зазелянела на iм лiсце, а пад канец лета на дубе выраслi i жалуды.
– Дзякую вам, дзецi мае, - звярнуўся дуб да сваiх жыхароў, - адсланiлi вы мне свет, i я нiбы другi раз прыйшоў у яго.
А потым усмiхнуўся i дадаў:
– Усюды i ва ўсiм трэба мець розум i ведаць меру.