Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Шрифт:
– Я ўсё магу! Усё!
– часцяком чуў Генадзь ад сябра. Чуў i верыў гэтаму, бо Вiталiкаў бацька па просьбе сына ўладкаваў Генадзя ў "абшчак" - будынак, якi быў пабудаваны цагельным заводам для бескватэрнай моладзi.
Але не толькi сынава просьба станоўча паўплывала на Алега Сцяпанавiча, а i знаёмства з самiм Генадзем. Вiталiкаў бацька вопытным вокам ацанiў Генадзя: хлопец вясковы, неразбэшчаны, старэйшы за сына. Што яшчэ трэба? Чым не падпора сыну ў мутным i непрадказальным гарадскiм тлуме?
I Генадзь, якi быў старэйшы на чатыры гады за Вiталiка i якi
У сваю чаргу Вiталiк, асаблiва летам, пачаў бываць i ў Генадзевай вёсцы, начаваў i сталаваўся ў Генадзевых бацькоў. Яго вельмi здзiўляла вясковае харчаванне - сала, бульба, яйкi, малако. Ды i малако з яйкамi не заўсёды былi - то карова перад ацёлам не даiлася, то куры лiнялi i не неслiся.
Здзiўлялi i вясковыя вечарынкi - усю ноч, да ранiцы. Здзiвiла i самагонка - мутнаватая, смярдзючая, але п'ецца, як вада, не пячэ, не гарчыць.
Тут, у вясковым асяроддзi, ужо сам Вiталiк пачаў "прыхрамваць" - усё яму было нова, дзiўна i цiкава. Генадзь гэта заўважыў i, пры выпадку, паджартоўваў над сябрам. Падводзiў яго да слiвы i пытаўся:
– Што гэта, пане, бяроза цi лаза?..
На слiве не было пладоў, i Вiталiку цяжка было разабрацца, што гэта за дрэва, але ён хутка знаходзiў адказ:
– Ведаю дакладна, што гэта не елка...
А ўжо зiмой, iдучы з Вiталiкам па лесе, Генадзь адчуваў сябе перад сябрам, як прафесар перад першакурснiкам. Слядоў было столькi, што Вiталiк ледзь паспяваў пытацца:
– А гэта хто прабег? А там чые загагулiнкi? А вунь - быццам хто вяровачку паклаў на снезе! А вось тут!
Баль быў на Генадзевай вулiцы.
– Гэта табе не ў бiблiятэцы капацца ды чужыя думкi чытаць! Тут свая граматыка i арыфметыка!
* * *
Выпускныя экзамены Вiталiк вытрымаў паспяхова - сказалася яго агульная падрыхтоўка, разумна спланаваная бацькамi.
I хоць вучоба не вымагала вялiкай напругi, Вiталiк, пасля атрымання атэстата, псiхалагiчна адчуў палёгку на душы. У свае семнаццаць год ён не надта думаў пра перспектыву, пра тое, што наперадзе цэлае жыццё. Як i кожны ў яго ўзросце, ён жыў адным днём, радаваўся таму, што наперадзе лета, адпачынак, забавы. А там - будзе бачна, тым больш што даўно вырашана яго блiжэйшая будучыня - юрыдычны факультэт унiверсiтэта. Вiталiк i сам хацеў пайсцi па бацькавай дарозе - стаць прававедам.
Усё складвалася выдатна, давалася лёгка, як кажуць, надвор'е абяцала быць цёплым i бязвоблачным.
Вiталiкавы бацькi далi згоду на тое, каб сын у цесным сяброўскiм коле адзначыў дома заканчэнне школы, хаця Вiталiк настойваў на рэстаране.
Мацi, каб пераканаць сына, хiтрыла:
– Гэта ж i наша з бацькам свята! I для нас радасная падзея! У рэстаран мы з вамi не пацягнемся, а тут усе разам.
Вiталiк хацеў супярэчыць, але мацi запэўнiла яго:
– Не бойся, замiнаць не будзем! Павiншуем, пабудзем крыху i пакiнем вас адных...
Вiталiк сабраў самых блiзкiх сваiх сяброў - дзяўчат i хлопцаў, сярод якiх быў i Генадзь. Тут мацi ўпершыню ўбачыла, як сын залiхвацкi кульнуў
– Алег! Глянь, што ён робiць! Як ваду!
Вiталiк перахапiў бацькоўскi погляд i заспакоiў iх:
– Не бойцеся, я не п'янею! Ды i дзень сёння такi...
I сапраўды, Вiталiка гарэлка не дужа "брала". Яго высокi рост, крэпкi склад цела, добрае харчаванне былi як той моцны падмурак, на якiм можна смела ўзводзiць шматпавярховы будынак. Ды i нельга было сказаць, што Вiталiк шукаў сустрэчы з гарэлкай, захапляўся ёю. Не! Здаралася - выпiваў, не задумваючыся, добра гэта цi блага.
Таму ён гэтак шчыра i бясхiтрасна сказаў бацькам:
– Я не п'янею!
Пасля таго як моладзь разышлася i застаўся толькi Генадзь, Вiталiк падышоў да бацькоў:
– Вы не супраць, калi я на некалькi дзён матану з Генадзем у яго вёску?
Мацi, заўсёды спакойная i разважлiвая, на гэты раз неяк нервова схамянулася, быццам спужалася пытання.
– Ой, сынок, можа б, ты пабыў з намi! Адаспiся, аддыхайся...
Бацька падтрымаў сына:
– Самы раз ехаць! I надвор'е, i час спрыяюць гэтаму. Унiверсiтэцкiя экзамены не за гарамi, зноў падрыхтоўка, мiтусня. Едзь, сын, адпачнi!
* * *
Напэўна, i кампутарныя магчымасцi адстануць ад вясковага "лапцевага" тэлефона, якi iмгненна разносiць па навакольных вёсках любую навiну.
Таму пра Вiталiкавы наведваннi Генадзевай вёскi ведалi не толькi мясцовыя жыхары, а i ўся навакольная моладзь. Хлопец ён быў прыкметны, прыгожы, любiў выставiць сваё "я", але ж i былi для таго падставы.
Дзяўчаты, пачуўшы, што прыехаў гарадскi кавалер, больш старанна чапурылiся, апраналi лепшае. Хлопцы ў душы злавалiся, кулялi лiшнюю чарку для смеласцi i, пры выпадку, задзiралiся з няпрошаным сапернiкам, чапiлiся да яго, але да бойкi нi разу не дайшло - паяршацца хлопцы, панадзiмаюцца ды i сядуць на "адно" месца.
I гэты паслявыпускны прыезд Вiталiка ў вёску не застаўся без увагi.
– Ажаню я цябе тут!
– жартаваў Генадзь.
– Во будзе здорава: я - у горад на булкi, ты - у вёску каровам хвасты накручваць!..
Вечарынка пачыналася, як заўсёды, - пацiху, паволi збiралася моладзь, раскачвалася, прыглядвалася да чужых абновак, вытыркала наперад свае.
Хлопцы - i гэта, як закон, разыходзiлiся кучкамi па хатах, дварах, пiлi самагонку i ўжо пасля "ўлiвання", пачырванелыя, сунулiся ў драўляны клуб, якi ад астатнiх хат адрознiваўся толькi назвай.
Вiталiка вельмi здзiўляла не тое, што п'юць, - выпiваў i ён, а тое, што закусваюць цыбуляй. П'юць, ядуць сала з цыбуляй, накурацца, а потым лезуць да дзявочага носа з размовамi. Дзiва!
Да цыбулi ён перад вечарынкай не дакранаўся, а палiць - не палiў зроду.
Вечарынка раскручвалася нетаропка, затое як раскруцiцца - не спынiш. А калi яшчэ трапiць гарманiст, як той агонь, - танцоры не адчуваюць пад сабой падлогi, выкладваюцца ў кожным танцы да апошняга поту.
Памiж танцамi хлопцы дабаўлялi "гаручага" - паднiмалi градус у целе, i рабiлi гэта за ноч не адзiн раз.