Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Шрифт:

Алег Сцяпанавiч сёння не стаў нават карыстацца службовай машынай i нетаропка крочыў дамоў, атулены прыемнымi думкамi i марамi.

Пераступiўшы парог кватэры, ён абняў жонку:

– Ну, Валюшка, можаш павiншаваць мяне! Я болей не намеснiк! Твой муж пракурор!

– Няўжо, Алег! Няўжо!
– прыцiснулася

жонка да грудзей мужа i заплакала шчаслiвымi слязьмi.
– Вiншую, дарагi! Ты заслужыў гэту пасаду сваёй працай! Наша сям'я адчувала тваю адданасць рабоце! Вiншую!

– А калi так, - усклiкнуў Алег Сцяпанавiч, - накрывай стол, будзем пiць шампанскае!

Валянцiна Лявонцеўна сумна адказала:

– Эх, няма сёння з намi сынка нашага... Як бы ён парадаваўся... I навошта я яго адпусцiла?

– Нiчога!
– падбадзёрыў яе Алег Сцяпанавiч.
– Паспее i ён пацешыцца за бацьку. Паспее!..

Калi шампанскае было разлiта па фужэрах, хтосьцi пазванiў у дзверы.

– Сядзi!
– сказала Валянцiна Лявонцеўна.
– Я адчыню сама. У цябе ж сёння такое свята!

Падышоўшы да дзвярэй, шчаслiвая гаспадыня спыталася:

– Хто там?

– Вам тэлеграма!
– пачуўся адказ.

Алег, - усклiкнула Валянцiна Лявонцеўна, адчыняючы дзверы, - нехта надта спрытны спяшаецца цябе павiншаваць!..

Пачтарка з каменным выразам твару моўчкi працягнула тэлеграму.

Валянцiна Лявонцеўна хуценька прабегла вачамi па лiтарах, шукаючы вiншаванне, i з першага разу нiчога не зразумела. З вуснаў прасiлiся словы "гэта не нам", але, лiхарадкава перачытваючы тэкст, пачала халадзець ад жудаснага сэнсу слоў...

– Вiта-а-а...
– паспела крыкнуць яна страшэнным голасам i, як нежывая, павалiлася ля парога.

* * *

Цi ж мог думаць Алег Сцяпанавiч, што першая справа, якую будзе ён кантраляваць на

новай пасадзе, - будзе крымiнальная справа па факце гiбелi яго адзiнага сына?

"Усiх паднiму на ногi! Усё перавярну ўверх нагамi, а вiнаватых знайду! як заклiнанне паўтараў ён сам сабе.
– Пакараць! Пакараць - i ў першую чаргу Генадзя! Гэта ён лiсой улез у сяброўства да сына. Каб не ён - жыў бы Вiталiк!"

Крымiнальную справу ўзбудзiў, па тэрытарыяльнасцi, раённы аддзел унутраных спраў, але пiльны кантроль ажыццяўляла i раённая, i абласная пракуратуры.

Алег Сцяпанавiч, як i абяцаў, паставiў каго на ногi, каго на галаву. У Генадзевай вёсцы днявалi i начавалi следчы i ўчастковы, праз дзень наведваўся i сам начальнiк мiлiцыi.

Дапытвалi днём i ноччу ўсiх, хто хаця б вухам чуў пра гэта здарэнне. Потым, гэтых жа дапытаных, выклiкалi ў аддзел мiлiцыi. I працягвалi дапытваць зноў - здабывалi доказы, нiбы выцягвалi жылы.

Але ў такой справе цяжка даказаць нечую вiнаватасць - нiхто не прымушаў пiць, нiхто сiлком у горла не лiў. Ды i вясковыя хлопцы - не дурныя, аднеквалiся: не бачыў, не ведаю, не пiў з iм...

Адзiн Генадзь, на якога быў накiраваны асноўны цяжар абвiнавачванняў, цiха i цвёрда заявiў следчаму на першым жа допыце:

– Я вiнаваты... Адзiн я...

I калi праз некаторы час у народным судзе яму задалi апошняе пытанне: "Цi прызнаяце вы сябе вiнаватым?" - ён зноў цiха i цвёрда адказаў:

– Прызнаю!..

Ён i сапраўды шчыра лiчыў сябе вiнаватым i гэтак жа шчыра жадаў панесцi пакаранне, каб прыглушыць у сэрцы нясцерпны боль.

Таму, калi прагучала ўрачыстае: "Iмем Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi...", Генадзь думкамi быў далёка ад гэтай афiцыйнай залы.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3