Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Распусціліся. Франдуюць. Трэба падцягнуць… Ведаю, буду за Закрэўскім, як за каменным мурам.

Так сказаў цар. І меў рацыю. За адзінаццаць год не было бадай ніводнага абывацеля (з тых, хто не належаў да эліты), які выйшаў бы ад графа без распяканцыі з памінавеннем бацькоў і асабліва роднай матухны.

Выкліча, морыць ледзь не цэлы дзень у прыёмнай, а потым накінецца адразу, не слухаючы ніякіх апраўданняў, лічачы, што абвінавачванне ўжо даведзена, і, ніколі бадай не выслухаўшы, — прысуд. Высакародных — цераз вуліцу,

у Цвярскі ўчастковы дом, а там і далей, у Волагду ці Каргапаль.

Кроў, прынамсі, пяцідзесяці чалавек на руках. То якія такія «вышэйшыя меркаванні», якая «высакароднасць мэты» можа абяліць такога, можа перашкодзіць назваць яго сапраўдным імем «злачынцы супраць чалавека» і «забойцы»?!

«Чаго мая нага хоча». І людзі так баяцца вось такога, што адзін, невінаваты, ад удару памёр, калі выклікалі. А ён дачцэ даў пісьмовы дазвол другі раз выйсці замуж, не разводзячыся з першым мужам. Ледзь не ўцягнуў Расею ў канфлікт з Грэцыяй: палічыў грэчаскага консула ў поўнай форме за шталмейстара і цыркача Сулье, які хадзіў у расшытым золатам турэцкім мундзіры і напярэдадні прасіў у Закрэўскага аб дазволе на выступленні. А палічыўшы, крыкнуў консулу (бо спяшаўся на вялікі пажар, аматарам якіх быў):

— Пляши, сукин сын, скачи, прыгай! Разрешаю, так твою и разэтак!

Дорага ж каштавалі гэтай няшчаснай Маскве гады яго адміністрацыйнага захаплення. Расперазаўся, сатрап. Наконт рэформы толькі й сказаў: «У Пецярбургу глупствы задумалі».

— Ваш рамізнік едзе, — сказаў купец.

Са снегавой сеткі набліжаўся экіпаж. На шчасце, не калібер, а першагатунковыя сані з запонай і верхам. І фурман сыты і гожы сабою — не «ванька» ў дрэнным армяку. Каптан — навенечкі, збруя — з бляшкамі, пара коней — сытыя.

— Ну вось, — сказаў стары. — Цяпер і мая чарга.

— Вы адкуль жа?

— Рагожскі… З Малай Андроньеўскай.

Алеся нібы нешта штурхнула. Рагожскія палясціны, але не каля самой заставы, адкуль гоняць кайданнікаў. Бліжэй, калі ўжо так, не да Рагожскай, а да Пакроўскай заставы… Як зручна было б… Воўк ніколі не рабуе ля свайго логава. А тут і Камер — Калежскі вал, мяжа горада.

— Па старому сагласію жывяцё? — спытаў ён.

— Дрэўлепрэпраслаўленыя, — трохі цішэй сказаў стары. — Па рагожскіх могілках.

— І, напэўна, не новаблаславенныя.

Стары апусціў быў галаву і раптам цвёрда, хоць і спадылба, глянуў на Алеся.

— Свяшчэнства ад ніканіян не прыемлем.

Калі да гэтага Алесь і сумняваўся, то цяпер усім сумненням прыйшоў канец. Асцярожнасць — асцярожнасцю, а гэта быў такі ўдалы выпадак, што трэба было рызыкаваць. Таму што нікуды не варты той ігрок, які не ўмее без роздуму схапіць за шкірку выпадковасць. На Рагожскай не было прышлага элемента, туды ніколі не пускалі чужых. Гэты тугі і горды свет выштурхваў з сябе ўсіх не сваіх, як ртуць выштурхвае жалеза: «Не лезь, не тачыся, у нас свой нораў, свой побыт, свае звычаі».

І

ў гэтай гордай незалежнасці гэтыя мужыкі, гэтыя купцы, то бок таксама ўчарашнія мужыкі, чымсьці нагадвалі найбольш старазаветную частку Алесевага кола. Няхай сабе закарэласць, няхай дзікая коснасць — гэтыя людзі былі пакрыўджаныя, а значыць, былі ў чымсьці — браты.

Не скарыстаешся — другога выпадку можа не быць.

— Што ж ты стаіш, Кірдун, — сказаў Алесь. — Уладкуй там кофр ягонага сцяпенства.

Кірдун зірнуў на яго здзіўлена, але, прывучаны, нічога не сказаў. Ён ведаў, Алесь надумае лепей за яго.

— Што ж гэта вы, бацюхна, — сказаў купец. — Мяне?

— Чаго ж вы будзеце тут мокнуць. І так палову гадзіны стаялі.

Ён ужо сядзеў пад верхам. Купец, спяшаючыся, каб хаця часам не раздумалі, палез на суседняе месца.

Рамізнік павярнуў да іх твар, нахабны, сінявокі і мардасты, як рэшата.

— Куды, ваша высакароддзе?

— Наватроіцкі тракцір, на Іллінцы… Адтуль вось яго сцяпенства на Малую Андоньеўскую — ты, Халімон, ягоныя рэчы даставіш на ганак — а ты, фурман, потым вернешся да мяне.

У барадзе фурмана была дрэнна прыхаваная пагарда.

— Няўмесна вам з гэтым «сцяпенствам» ехаць, — развязна сказаў ён.

— Справа не твая, гужаед, — абарваў яго Алесь.

Ён ніколі не гаварыў так з людзьмі, але тут гэта было патрэбна. А раз гэта было патрэбна — ён мог. Згуляў жа Мсціслаў купчыка. Яму, Алесю, было лягчэй. У яго была ўласнасць, мала таго, прывычка ўладарыць.

— Як зваць? — спытаў ён у фурмана.

— Макарам, — трохі прыгаломшана сказаў той.

— Так і думаў. То скоч, Макар, калі ласка, ды папраў запону на нагах у «ягонага сцяпенства».

Макар палез з козлаў. Купец амаль спалохана глядзеў, як распраўляецца ягоны сусед.

— Вось так, Макар, — сказаў Алесь. — Дзякуй. І запомні: гэта таксама твая работа. І зусім ужо не твая работа меркаваць, з кім я еду, куды еду і які я еду.

Трэба было збіць фанабэрыю, і зрабіць гэта можна было толькі мясцовым барствам найгоршага тону. Раз і назаўсёды.

— У цябе зараз няма гаспадара, Макар? Ну, на тыдзень, на месяц? Дзе твой?

— Дзень, як у Піцер з'ехаў, — зусім ужо іншым тонам сказаў Макар.

«Пашанцавала», — падумаў Алесь, а ўголас сказаў:

— Што ж ты за суткі новага не знайшоў? Вы ж, збольшага, нарасхват. П'яніца?

— Нікак нет. Усе сказаць могуць. Бяру ў плепорцыю.

— Тады будзеш у мяне, — безапеляцыйна сказаў Загорскі. — На тры месяцы. Можа, і больш. Вернешся — укладзем рад. Не пакрыўджу. Умова: захочаш напіцца — папярэдзь, адпушчу.

— Ужо і гэтага нельга, — зрабіў слабую апошнюю спробу пратэсту Макар.

— Нельга. Патрэбна табе некуды ў гарачы мой час — знайдзі на дзень замену. Будзеш добра ездзіць — прыбаўлю. А папярэдняя табе плата — дзесяць сіненькіх у месяц.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник