Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Праўда? Уяўляю, радыё, мусiць, адзiная тут уцеха. Бачу, яно ў вас ёсць.
– Без яго нельга. У сорак восьмым мы адправiм гэтага Трумэна назад у ягоны штат Мiсуры, адкуль ён прыйшоў, яго i ўсiх астатнiх. Так, панове, я слухаю ўсе iхнiя кампанii.
– Што ж, думаю, вы маеце рацыю.
– Таксама? Хм. Але я нiколi не пытаюся, адкуль чалавек, да якой партыi цi рэлiгii ён належыць. Аво! Вось яна.
– Ён узняў вiнтоўку, стрэлiў i апусцiў яе.
– А-а, паўзе яшчэ адна.
– Другая змяя зашылася ў пясок.
– Ого! Добры стрэл!
– сказала мiсiс Морт.
– Да гэтага быў не такi трапны. Прыйшлося выпусцiць дзве кулi. Скуры таннейшыя, калi ў iх дзве дзiркi, - дадаў Вiтэрспун. Ён выцягнуў стары паляўнiчы гадзiннiк у футарале, паглядзеў на цыферблат, потым на сонца i кiўнуў.
– Гадзiннiк iдзе правiльна, - сказаў ён i спахмурнеў.
– Слухайце, панi, ваш муж, пэўна, захоча пачысцiць ветравое шкло. Чаму б вам не зрабiць гэтага, пакуль ён займаецца глупствам каля гэтых сваiх шынаў? Ануча вунь там. Вада ў бутэльцы. Ваду без патрэбы не разлiвайце.
– Ат, хай сам гэта робiць. Я лепш пасяджу i пагавару колькi хвiлiн.
– Позна ўжо, - сказаў Вiтэрспун.
– Зараз пад'едзе грузавая машына, а я не люблю, каб тут кiшэла людзьмi i машынамi, бо не змагу аддаць патрэбнай увагi кожнаму. Вазьмiце ж тую анучу, пазмятайце казурак з ветравога шкла, дык шмат хутчэй выедзеце адсюль.
Мiсiс Морт зрабiла, як сказалi, на вялiкае дзiва i задавальненне мужа, якi пашкадаваў, што не бачыў яе твару, калi яна змятала мошак з ветравога шкла. Ён спытаўся ў Вiтэрспуна, калькi заплацiць.
Вiтэрспун
– Адсюль быццам на два сорак восем.
– Каля гэтага, - адказаў Морт.
– Два сорак восем. Гэта значыць чатыры дзевяноста шэсць. Няхай будзе пяць даляраў.
– Пяць даляраў?
– перапытаў Морт.
– Ну, тады чатыры дзевяноста шэсць, калi ты супраць таго, каб прыплацiць лiшнiя чатыры цэнты.
– Ды я не пра чатыры цэнты, а пра лiшнiя два сорак восем. За што гэта?
– Удвая. Я за ўсё бяру ўдвая. Яно варта таго ў пустынi. Пакладзi свае два сорак восем у бак, i машына на iх далёка не заедзе. У мяне бензiн, ды i што тут доўга тлумачыць.
– Ясна, - сказаў Морт. Ён выняў з партманэ дзесяцiдаляравую банкноту. Вiтэрспун паглядзеў на яе.
– У пiсьмовым стале, у верхняй шуфлядзе, знойдзеш некалькi па пяць даляраў i па адным. Вазьмi рэшту, а дзесятку пакладзi ў другую шуфляду, разам з дваццаткамi i пяцiдзесяткамi. Не хачу цябе падганяць, але вось-вось тут будзе яшчэ адзiн клiент.
– Вы б самi далi рэшту. Я не люблю лiчыць чужыя грошы.
– Чаму? Я веру табе, хлопец. Ва ўсялякiм разе ў пустынi ты нiкуды далёка не дзенешся. Толькi адна дарога, хлопец. Блiжэйшы горад за пяцьдзесят пяць мiль адсюль.
– Вось як, - сказаў Морт. Ён зрабiў, як было яму сказана, i далучыўся да жонкi, якая ўжо сядзела ў машыне. Ад яго ветлiвасцi нiчога не засталося. Ён завёў машыну i, калi ад'язджаў, пачуў голас Вiтэрспуна:
– Да хуткай сустрэчы, - сказаў Вiтэрспун i зноў зiрнуў на гадзiннiк.