Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)

Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Джон О'Хара

Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

Пастаяннае адкрыццё амерыканцамi сiмпатычных людзей з незабыўнымi

характарамi заўсёды вабiла амерыканскiх пiсьменнiкаў. Да гэтага

часу аўтар зрабiў мала цi амаль нiчога ў гэтым кiрунку, але так

далей быць не магло. Напiсанае нiжэй з'яўляецца аўтаравай спробай

прыняць удзел у гэтым руху цi тэндэнцыi. Твор напiсаны эскiзна ў

асноўным таму, што аўтар доўгi час не мог вырашыць, што пiсаць:

артыкул у часопiс, нарыс альбо сцэнарый кароткаметражнага фiльма.

Любое падабенства да рэальных асоб, жывых цi нябожчыкаў, -

выпадковае.

Аўтар

Спынiўшыся каля заправачнай станцыi, Морты, мужык i жонка з палёгкай уздыхнулi. Перад ад'ездам з гарадка iм сказалi, што бензiну ў баку iхняга "лiнкальна" з адкiдным верхам хопiць, каб даехаць да гарадка У., але нядрэнна было б прыпынiцца каля заправачнай станцыi Артура Джэймса Вiтэрспуна, адзiнай памiж X. i У. Iм напомнiлi (дарэчы, без патрэбы, бо Морты былi вопытныя аўтамабiлiсты), што, едучы па пустынi, не шкодзiць час ад часу прыпыняцца, каб спусцiць крыху паветра з шын, выпрастаць ногi, абмыцца, праверыць бензiн, масла i ваду, праверыць шашу. Такiм чынам, стома ад язды крыху адступае, а машыне лягчэй ехаць далей. Але на тую бяду, выязджаючы з гарадка X., Морты ўгледзелi знак з надпiсам: "Заправачная Артура Джэймса Вiтэрспуна - 90 мiль"; праз 10 мiль тое ж самае было напiсана яшчэ на адным знаку. Машыну вёў сам Морт, i ён спадзяваўся, што яго яшчэ даволi маладая i прывабная жонка не заўважала знакаў. Але яна ўсё ж заўважала. Трэцi знак, якi яна згледзела, напамiнаў, што наступная заправачная i будзе тая ж станцыя Артура Джэймса Вiтэрспуна. Адлегласцi да яе знак не паказваў. Морты ведалi адно, што, калi яны стрэнуць на дарозе заправачную станцыю, яна будзе адзiная i менавiта тая, якая належыць Артуру Джэймсу Вiтэрспуну.

Яны абое не зводзiлi вачэй з бензамера i пакутлiва намагалiся ўспомнiць, колькi бензiну спажывае iх аўтамабiль за адну мiлю пры той цi iншай хуткасцi. Морта, з яго неглыбокiмi ведамi ў тэхнiцы, акрамя таго яшчэ турбавала, як уплывае вышыня на расход бензiну. I як на тую бяду, ён нiяк не мог прыпомнiць, больш цi менш бензiну паглынае матор на вышынi. I яшчэ ён не ведаў дакладна, адносiлася гэта пустыня да высакагорных цi не.

З гэтай прычыны ён смактаў шчаку так, што ў яго ледзь не ўтварылася яшчэ адна слiнная залоза, але вось мiляў праз 15 ён убачыў нешта, што не магло быць нiчым iншым, як заправачнай станцыяй Артура Джэймса Вiтэрспуна. Ён чуў пра мiражы i падазраваў, што гэта i ёсць той выпадак, але калi павярнуўся да жонкi, то ўбачыў, што яна ўсмiхаецца: жонка таксама ўбачыла заправачную станцыю цi нешта накшталт яе. Дзякуй богу, iх здагадкi пацвердзiлiся.

Калi праз дванаццаць цi трынаццаць хвiлiн яны пад'ехалi да ўладанняў Артура Джэймса Вiтэрспуна, то спачатку не ўбачылi нi душы. Але адразу, як толькi спынiлiся, угледзелi пажылога чалавека, якога за бочкай на дажджавую ваду амаль не было вiдаць. Ён сядзеў на лаўцы. На яго каленях ляжала пнеўматычная дваццацiдвухкалiберная вiнтоўка сiстэмы "Вiнчэстэр". На чалавеку былi джынсы i блакiтная кашуля, добра палiнялыя на сонцы, замест шлеек - белы з карычневым раменьчыкi ад сядла i адзiн з тых крэмавых капелюшоў са стужкай, што так даспадобы жыхарам Захаду. Чаравiкi былi без шнуркоў. У чалавека быў, што называецца, прыродны загар. Твар i рукi смуглыя, хоць загар быў i не такi роўны, як у людзей, што ўжываюць мазi i ласьёны. У пустынi загар, хочаш не хочаш, кладзецца сам па сабе.

Мiстэр Морт з яго прыродным дэмакратызмам i добрымi манерамi, што адкрылi яму доступ у прынстанскi клуб "Вiнаградная лаза", гукнуў старому джэнтльмену: "Прывiтанне!"

– Прывiтанне!
– пачулася ў адказ.

– Запраў, - сказаў Морт.

Запраўляйся сам, - адказаў стары.

Мiстэр Морт, маючы на гэта права, злёгку ткнуў жонку ў бок. "Ну i тып, шапнуў ён, амаль не шавелячы вуснамi. I ўжо лагодней загаварыў да старога: Добрага здароўя. Запраўце", - i стаў вылазiць з машыны.

На гэты раз стары пачухаўся i сказаў:

– Я чуў, што ты сказаў i першы раз. Запраўляйся сам.

– А-а, - нарэшце сцямiў Морт. Ён вылез з машыны, зняў вечка з бака, узяў шланг з крука бензакалонкi, уставiў яго ў бак машыны i павярнуўся да старога.
– А цяпер як?
– спытаўся ён.

– Нацiснi, як на курок. Мо тысячу разоў бачыў, як гэта робяць, - адказаў Вiтэрспун.

Морт усмiхнуўся амаль з хлапчуковым захапленнем; сапраўды, як запраўляюць машыну, ён бачыў тысячу разоў, але нiколi не рабiў гэтага сам. Справа аказалася простай, i палiва палiлося ў бак. Ад гэтай забавы крыху асела прыкрасць ад прыёму.

Здавалася, Вiтэрспун не заўважаў клiентаў, але калi мiсiс Морт вылезла з машыны i спыталася: "Скажыце, калi ласка, дзе я магу памыць рукi?" - Вiтэрспун адказаў: "Дужа не плюхайцеся тут. Мы ў пустынi. Калi трэба ў туалет, дык..." ён паваротам галавы паказаў на будынак заправачнай станцыi.

Мiсiс Морт падалася ў той бок, але не паспела адысцiся, як Вiтэрспун сказаў:

– Сцеражыцеся грымучак.

Мiсiс Морт застыла на месцы.

– Каго?

– Асцерагайцеся змеяў. Я стараюся не пускаць iх сюды, але дзе ты ўгледзiш усюды!
– З гэтымi словамi ён узняў вiнтоўку i пачаў цэлiцца ў пляму на пяску памiж будынкаў. Стрэлiў, перазарадзiў вiнтоўку i стрэлiў яшчэ раз. Морты глядзелi ў бок той плямы, у якую ён цэлiўся. Там, прабiтая куляй, варочалася паўтараметровая грымучая змяя.
– Магчыма, хутка прыпаўзе яшчэ адна, калi толькi яе яшчэ няма ў прыбiральнi.
– Мiстэру Морту ён сказаў: - Твая жонка пайшла па сваёй патрэбе. Вазьмi вунь тую палку ды iдзi за ёй.

Морт, якi спынiў запраўку машыны, сказаў:

– Па яе патрэбе ёй палка не патрэбна.

– Ёй - не, але, можа, там якраз грымучка. Не скажу, што няма. Паклапацiся сам.

– А-а, - сцямiў Морт. Ён павесiў на месца шланг, узяў ёмкi кiй i пайшоў за жонкай у прыбiральню. Ужо пераступiўшы парог, ён пачуў яшчэ адзiн стрэл, а калi вярнуўся, спытаўся ў Вiтэрспуна: - Яшчэ адна гатова?

– Не-а, - адказаў той.

– Што, прамазаў?

– Ды не-а. А я нi ў кога i не страляў.

– Нi ў кога не страляў? Мне здалося, што я чуў стрэл з ружжа.

– З вiнтоўкi, - паправiў Вiтэрспун.

– Ну з вiнтоўкi. Я проста ўпэўнены, што чуў, як ты стрэлiў з яе, з вiнтоўкi.

– Ну, так, але гэта не значыць, што я страляў у што-небудзь.

– А-а, - сказаў Морт, робячы выгляд, што зразумеў.
– Трэба б было спусцiць крыху балоны. Можа, пазычыце мне манометр?

– Там, вунь, у нераце, на маёй раскладушцы.

– У нераце? Няўжо тут дзе-небудзь можна лавiць рыбу?
– здзiвiўся Морт. Ён запытаўся пра гэта з рыбацкiм запалам, але не без ноткi недаверу.

– Пакапайся ў нераце, дык знойдзеш там i косцi. Але ж гэта не значыць, што я гуляю ў косцi сам з сабою. Ты хацеў пазычыць манометр? Ён у нераце.

Морт знайшоў манометр i пачаў спускаць шыны. Пакуль ён валэндаўся з iмi, з'явiлася мiсiс Морт i ад няма чаго рабiць падышла да Вiтэрспуна.

– Божа, тут, мусiць, страшэнна адзiнока? Часта бываеце ў горадзе?

– Штогод на каляды.

– Што вы сказалi?

– Штогод еду на каляды ў горад. Ужо дзевятнаццаць гадоў запар. Не магу прапусцiць каляды ў горадзе.

12

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену