Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Урачысты, спакойны, як у храністаў, расказ пра заслугі Вітаўта для краю пераплятаецца экспрэсіўнымі сцэнамі-прыкладамі. Перад намі праходзяць поўныя дынамікі і запалу спаборніцтвы па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, якога сяляне па загаду князя лавілі жыўцом і распісвалі кругамі-мішэнямі. Паэт адчувае попыт арыстакратычнага італьянскага чытача на экзотыку і ўмее дагадзіць яму, прыводзячы сенсацыйныя дэталі, малюючы поўныя небяспекі прыгоды і жахі (пакаранне смерцю прадажных суддзяў і ашуканцаў). Гусоўскі добра адчувае стыхію паэзіі, яе сілу і здольнасць перадаваць плынь часу, рух падзей, змену пачуццяў. Спаборніцтва воінаў на пераправе цераз раку апісана так яскрава, быццам паэт бачыў яго і хваляваўся за рызыкоўных юнакоў: а было ж гэта ў гістарычныя часы Вітаўта:

Боская воля! Нібы на вадохрышчы
колісь,
Боўтнулі з берага голыя людзі на конях. Бачыш — плывуць, пахаваўшыся ў плыні па шыі, Толькі чутно, як пафыркваюць коні, а хлопцы Недзе ўжо боўтаюць побач. Угледзішся — праўда; Правай рукой учапіліся ў грыву, а левай Горнуць, грабуць пад сябе белагрывыя хвалі. Плёсу ж канца не відно і з паўмілі да мелі. Гэтым таксама былі ўзнагароды, і першы Першую дачу асушваў са срэбнага кубка, Кубак жа браў на ўспамін. Не міналі нікога. (56)

Пахвала Вітаўту і. яго гераічнаму веку нечакана канчаецца жыційнаю фігурай, аказваецца, князя варта славіць да нябёс таму, што «ён быў набожным і першы з народамі княства сам ахрысціўся», «цэрквы богу адзінаму скрозь будаваў». Тут яўная ідэалізацыя жыційнага характару. Аўтар, напэўна, знаў, што Вітаўт адносіўся да веры так, як належала палітычнаму дзеячу — чыста утылітарна: ён дабіўся асобнай праваслаўнай мітраполіі ў Наваградку, бо хацеў, каб царква яго дзяржавы не падпарадкоўвалася замежным цэнтрам, але сам асабіста пераходзіў з язычаства на праваслаўе, потым двойчы на каталіцызм, у залежнасці ац палітычных абставін. Сын язычаскай жрыцы Біруты, якая, па словах летапісца, «на Полонзе была хвалена от людей за богнню», покуль яе сілай не ўзяў за жонку князь Кейстут, Вітаўт увабраў у сябе і захаваў тыповыя рысы племяннога правадыра: быў ваяўнічы, уладарны, суровы і просты ў побыце (не браў у рот ні віна, ні піва, ні нават мёду). Пасля Грунвальдскай перамогі, напрыклад, было загадана тут жа разбіць трафейныя бочкі з хмельным пітвом, і, па словах польскага летапісу. віно цякло ракою. абмываючы трупы крыжакоў. За гэту суровую грамадзянскасць, за ўзвышэнне воінскай мужнасці прававерны католік, але і шляхціц па духу Гусоўскі гатовы быў дараваць Вітаўту рэлігійную абыякавасць. Ён адхіляе пашыраныя ў народзе папрокі князю за смерць многіх людзей на вучэннях і паляваннях. Гусоўскі славіць вучэнні-спаборніцтвы як школу грамадзянскага выхавання:

У княжанне Вітаўта ў гады найвышэйшага ўздыму Княства Вялікалітоўскага, нат і тады ўжо Сілам яго падупалым патрэбен быў подзвіг. (50)

Крыніца і ўзор ідэалізацыі Вітаўта знаходзіцца ў летапісах, якія ўзносілі гэтага князя вышэй за ўсіх Князёў і каралёў. Аднак трэба заўважыць, што Гусоўскі падышоў да летапісу самастойна, творча, ён, для прыкладу, не выкарыстаў легендарных аповесцей аб паходжанні літоўскіх князёў і знаці ад рымлян. Такія егенды ствараліся ў яго часы па заказу вяльмож і ўключаліся ў пашыраную рэдакцыю беларускіх летапісаў. Яны меліся давесці перавагу літоўска-каталіцкіх вяльможаў над беларускай, у масе сваёй праваслаўнай, шляхтай, а гісторыю Вялікага княства Літоўскага падаць за працяг гісторыі Рымскай імперыі. Прыняць гэтыя легенды паэту, мабыць, не дазваляў шляхецкі дэмакратызм і пачуццё беларускай нацыянальнай годнасці. Зрэшты ён павінен быў узважваць, як бы аднёсся да такіх генеалагічных прэтэнзій нейкага «дзікага» княства рымскі арыстакрат, якому адрасавалася паэма. У кожным разе, Гусоўскі заявіў, што яго народ узяў пісьмо ў грэкаў і прыстасаваў чужыя літары да гукаў роднай мовы, застаючыся сабою. Ізноў жа — смелы і незалежны погляд католіка і слугі каталіцкага біскупа:

Кожны народ не без роду і племя і мае Летапіс свой і гісторыі след на старонках. (10)

Намаляваная паэтам панарамная карціна гераічнай эпохі Вітаўта нясе смелы падтэкст: у даўнія добрыя часы край яго бачыў спаборніцты не такія, якімі захапляецца сучасны Рым. Ды і цяпер там, на радзіме, захаваліся гераічныя традыцыі, якія могуць спатрэбіцца і сёння для абароны хрысціянскага свету ад мусульманскай пагрозы.

Перазовы эпох

Эпохі,

як жывыя істоты, маюць сваю маладосць і сваю старасць. Ёсць пэўнае падабенства паміж раннімі стадыямі розных фармацый: яны аптымістычныя, дзейсныя, акрылёныя духам пошукаў і стварэння. Эпоха Вітаўта была юнацтвам феадальнага грамадства ў карэннай Літве. Славянскія княствы, трапіўшы пад уладу літоўскіх князёў са сваім пераспелым феадалізмам, у нейкай меры як бы вярталіся ў маладосць, адраджаліся з попелу феадальнай распыленасці, цвілі другім цветам. Яны апладнілі маладую шматплямённую дзяржаву вопытам культуры і асветы, накопленым у часы Кіеўскай Русі. Беларуская народнасць, што ўзнікла ў гэтых спецыфічных умовах, дала княству Гедымінавічаў, акрамя ўсяго іншага, дзяржаўную мову, пісьменства і літаратурную традыцыю, поўную гістарычнага аптымізму і патрыятычнага пафасу. Літаратура Вялікага княства Літоўскага таксама стала выражаць ідэалы феадальнай дэмакратыі з характэрнымі для яе пачуццямі ўнутрысаслоўнай роўнасці, чэсці, доўгу, любві да радзімы.

Грамадскія ідэалы жывуць у характарах, поглядах і справах людзей. Гусоўскі лічыць Вітаўта выдатным і мудрым дзеячам за тое, што той заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць цераз удзел у вайсковых спаборніцтвах і сумленнае выкананне даручаных абавязкаў. Тады паміж князем і падданымі была згода, панаваў уздым і энтузіязм, цяпер жа феадалізм падыходзіў да свайго апагея — гераічныя традыцыі захаваліся сярод «паспалітай» шляхты, але ранейшай падтрымкі ў кіраўніка дзяржавы шляхта ўжо не мае.

Носьбітам даўніх гераічных ідэалаў Гусоўскі малюе сучаснага яму лаўца. Ён свабодны чалавек, бо «перад законам і правам лясным на здабытак роўныя ўсе»; ён вынослівы, смелы і ўмелы, бо на аблаве, як на вайне, «сваімі рукамі трымаеш дзіду ці лук ды і долю сваю пад сярмягай». Калі часам трапіцца сярод паляўнічьтх баязлівец, лык абавязкова нехта з радавітых, вяльможных. Схаваўшыся за куст, такі зушок бабахне з мушкета па зубру, ды тут жа і сам памрэ са страху. Па абавязку хрысціяніна, паэт спачувае няшчаснаму, але не праміне выпадку расказаць, як моладзь кпіла з ганебнай смерці вяльможнага баязліўца і напісала нават пацешную эпітафію на магільным крыжы.

Апынуўшыся ў Рыме, культурным цэнтры еўрапейскага Адраджэння, Гусоўскі мог з задавальненнем бачыць, што смелы, рызыкоўны, знаходлівы ў небяспечных пераплётах чалавек быў і тут героем дня. Паказальна ў гэтым сэнсе рэпліка Хрыстафора Калумба з пісьма каралю Фердынанду: «Цяпер нават краўцы хочуць быць адкрывацелямі мацерыкоў». Адраджэнне — досвітак буржуазнай эпохі, і, натуральна, аптымізм ранніх стадый рабаўласніцкага і феадальнага грамадстваў быў яму сугучны. Мікола Гусоўскі ішоў у ногу з духам новага часу, калі ідэалізаваў гераічную эпоху Вітаўта і трактаваў грамадзянскія ідэалы продкаў, захаваныя ў летапісах і народных паданнях, як запавет сучаснікам. Дарэчы, гуманісты заходнееўрапейскіх краін такім жа чынам трактавалі гісторыю і культуру старажытных Грэцыі і Рыма, а наш Францішак Скарына — біблейскія часы і паданні.

Сучаснікі

Перазовы ідэй у Гусоўскага і Скарыны ўбачыць лёгка, хоць гэта розныя людзі. У іх рознае грамадскае становішча, розныя пазіцыі, нават таленты і характары, а значыць, і канкрэтныя творчыя задачы. Скарына больш грунтоўна, чым Гусоўскі, вядзе пошукі ідэальнай дзяржавы, правіцеля і грамадзяніна. Скарына не задавальняецца нацыянальным вопытам, не асляпляецца веліччу літоўскіх князёў, ён перабірае ў думках вопыт сусветны. З пашанаю называе Скарына ў сваіх «предословнях» і «сказаннях» выдатных заканадаўцаў, што дзейнічалі ў Сяродземнаморскіх краінах на заранку гісторыі: гэта афінянін Салон, спартанец Лікург, рымлянін Нума Пампей. Яны далі прыклад заканадаўчай дзейнасці ўсім іншым народам. Называць нацыянальных заканадаўцаў Скарына не лічыць патрэбным. Яго цікавяць сусветныя маштабы. Думка вучонага-гуманіста лунае высока. Толькі раз упамянуў ён імя «наиласкавшего Жигимонта Казимировича, короля польского и Великого князя литовского и русского и жамонтьского»26і змясціў пад іконкаю багамаці мініяцюркі каралевы Боны і караля. Ды чаго ўсё гэта варта ў параўнанні з вялікімі гравюрамі — кожная на старонку — біблейскіх цароў, суддзяў, прарокаў або яшчэ лепш — з трыма ўласнымі партрэтамі. Сапраўды ідэальная дзяржава, валадары і грамадзяне, у разу-менні Скарыны, былі ў біблейскія часы. Гэта Маісей — «законодавець», што ўстанавіў людзям суды, «ими же ся мели справовати межи собою», гэта Саламон, які «не просил себе дней многих, ни богатества, ни душ врагов, но жадал собе мудрости к наученню судов».

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II