Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Князю Вітаўту, па словах Гусоўскага, дастаткова было прыроджанай праніклівасці і цвёрдасці характару, каб трымаць парадак у дзяржаве. Скарына патрабуе ад уладара большага, а менавіта мудрасці, без якое нельга ўстанавіць справядлівыя законы і правільна, на падставе законаў, кіраваць людзьмі. Не будзе справядлівым той суддзя, які судзіць зверху. Суддзі, пастаўленыя Маісеем, каб кіраваць людзьмі, «не справовали суть их, яко цари или властители вышнии, силу нмеющне над ними, но яко ровнии и товарищи, раду им даючы и справедливость межи ними чинячи». Пра аднаго такога патрыярхальнага суддзю Скарына заўважае: «Сей имел тридцеть сынов, ездяшнх на тридцети ослех и княжаіцих во тридесяти градех».

Закон у Скарыны — гэта універсальны сродак выхавання людзей — і каралёў,

і падданых, рэгулятар функцый грамадскага арганізма.

Універсальны закон адпавядае такому ж універсальнаму ладу жыцця, пад якім Скарына разумее гармонію паміж уладай і падданымі. Аснова гармоніі — божы і чалавечы розум, а яе інструмент — разумны закон. Даючы законы жыццю, розум божы і чалавечы імкнецца ператварыць жыццёвы хаос у суладную гармонію. Хаос — гэта аблада д'ябла, з якое нячысты выгнаў бога, а значыць, і розум, справядлівасць, хараство.

Тры гэтыя катэгорыі: розум, справядлівасць і хараство з'яўляюцца для Скарыны, як і для іншых вучоных людзей Адраджэння, трыма слупамі, на якіх трымаецца гармонія свету.

Дзяржава, якая кіруецца разумнымі і справядлівымі законамі,— гарманічная і прыгожая. Разумны і выхаваны чалавек, які выконвае законы без прымусу, гарманічна дапасоўваецца да грамадства і знаходзіць шчасце. Чалавек, які ўразумее універсальнасць гармоніі свету і сам разумна ўступіць у яе — знойдзе шчасце, спазнае любоў і эстэтычную асалоду.

Калі б папрасіць Скарыну напісаць прадмову да паэмы Гусоўскага, то ён мог бы заявіць, што ў гэтай кнізе сказуецца пра Вітаўта, князя лютага на ворагаў, які ліхаімцаў і крывапрысяжцаў строга судзіў, але не склаў заканадаўства, якім маглі б кіравацца ўсе людзі паспалітыя ў дзяржаве. Скарына блізкі да перадавых гараджан, саслоўя, што было зацікаўлена ў міры, законнасці, свабодзе рамёстваў і гандлю, вольнай змене месц і свабодзе думак.

Гусоўскі — выразнік настрояў шляхты, саслоўя воі-наў, якое патрабавала права кіраваць дзяржавай узамен за абавязак абараняць яе межы. Шляхта таксама дамагалася законаў, як і гараджане, купцы, толькі не універсальных законаў для ўсіх саслоўяў, а законаў-прывілеяў для сябе. Шляхта хацела абмежаваць усеўладных магнатаў, дабіваючыся ўсё новых і новых прывілеяў караля. Гараджане і шляхта мелі розныя становішчы і розныя функцыі ў феадальнай дзяржаве, але паколькі гэтыя функцыі былі ў эпоху Скарыны і Гусоўскага яшчэ, у асноўным, стваральнымі і карыснымі для грамадства ў цэлым, то ідэолагі гэтых саслоўяў сходзіліся на патрыятычных імкненнях, якія ўвасаблялі карысны характар гэтых саслоўяў. Разыходжанні датычылі разумення законаў і правоў. Скарына болып дэмакратычны за Гусоўскага. Ён — універсальны за-коннік. Кожнаму разумнаму чалавеку сама прырода, маўляў, 'напісала ў сэрцы закон, паводле якога трэба «то чинити иным всем, что самому любо ест... и того не чинити, чего сам не хощешм от мных мметм». На такой універсальнай аснове створаны пісаныя законы. Яны розныя, як і людзі, што розным «языком ся любят» ды займаюцца рознымі справамі, кіруючыся словамі апосталаў, «дабы иные на свете собирали сокровища, иные крепости, иные премудрости». Толькі ў адным людзі могуць сысціся: «абы были права их, или закон почтивый, справедливый... пожиточный подле прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не имея в собе закрытости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написанный».

Чым табе не ўзор Сігізмунд Казіміравіч, якому належыць упарадкаваць суды і законы ў краіне? Не абыходзь міласцю ніводнага саслоўя, не ўзвышай магнатаў, не пестуй шляхты, а справядліва надзялі правамі ўсе саслоўі ў адпаведнасці з іх прыроджанымі абавязкамі і дзеля агульнай карысці.

У бібліі Скарына знайшоў і ўзорных грамадзян, выхаваных вялікімі царамі-заканадаўцамі і апосталамі. Добры чалавек павінен верыць у бога? Так, але «вере потребне суть добрые дела». Вуснамі апосталаў бог жа загадаў гнаць дармаедаў: «кто не хощет делати, да не ясть и к делу приставлен да будет». Скарына некалькі разоў пераказвае раннехрысціянскае правіла: «пребывати... во делании руками своими». Скарына вылучае ў каментарыях да біблейскіх кніг

дзейсных, ініцыятыўных людзей, як узоры для пераймання: вось Ісус Навін — «муж мудрый, смелый, сильный и цнотливый... у своих справах .чуйный и порадный», або Самсон, «той единою щекою ословою тысещу филистымских мужей убил и иныи богатырскии многне дела чинил». Яшчэ вышэй ставіць Скарына грамадзянскую доблесць Юдзіфі. Яна — прыклад не толькі для жанчын, а і для мужчын, як трэба служыць радзіме. Стрыманы, спакойны мысліцель выбухае ўзнёслаю пахвалою на чэсць гэтай «удавіцы-патрыёткі» і выводзіць формулу патрыятызму, пачуцця таксама універсальнага, як і справядлівасць, уласцівага ўсяму жывому, а не толькі знатным людзям. Цікава, што Сігізмунд прысвоіў аднаму віленскаму купцу дваранскі тытул за тое, што той «во время нападу неприятеля крови и горла не пожалел», і нават зрабіў яго падскарбіем літоўскім, г. зн. міністрам фінансаў. Так што Скарына не дужа абстрактны ў сваіх поглядах на патрыятызм.

Генеральным паэтычным сімвалам Гусоўскага быў зубр — горды, мужны і вынослівы ратнік. Ён увасабляў ідэалы шляхецкай вайсковай дэмакратыі, сімвалізаваў чалавека, які бачыў сэнс свайго жыцця ў змаганні за бяспеку роднага краю, за яго гістарычны лёс, за добрае імя яго ў свеце. Вайсковае рамяство навучыла яго ідэалізаваць калектыў, падпарадкававаны разумнай волі важака. Важак — носьбіт усіх лепшых рыс калектыву. Лавец Гусоўскага яшчэ не быў крануты пошасцю шляхецкай анархіі, якая ў эпоху барока выльецца ў згубны культ марнавання жыцця.

У Скарыны ключавы вобраз-сімвал — пчала. Яна ўвасабляе не проста рупную працавітасць, а ідэю калектывізму, грамадскасць у шырокім сэнсе слова, пчала — гэта ўзорны грамадзянін. Скарына прагне, каб народ яго стаў рупным і дбайным, свядомым у сваіх дзеяннях пчаліным роем. Пчолы Скарыны ўмеюць не толькі дружна збіраць мёд, яны ўмеюць і дружна джаліць, баронячы вуллі свае. Такім чынам, герой Скарыны — зборны пчаліны рой-калектыў, а індывідуальнасці, якімі б несамавітымі яны ні былі,— толькі члены калектыву, падобныя на члены чалавечага арганізма. Гэта надзвычай важна.

Эпоха барока абыдзецца бязлітасна з сімваламі Гусоўскага і Скарыны. Барокавыя польскія паэты пераселяць пчолку ў любоўныя вершы. Збігнеў Морштын пабудуе верш «Аб пчаліным уджаленні» на мілым свецкім кампліменце: пчала, маўляў, зблытала румяную шчочку красуні з пялёсткамі ружы, таму ўджаліла. Велічная эпапея палявання, як яе маляваў Гусоўскі, пад пяром барокавага паэта Данеля Набароўскага таксама ператворыцца ў пацешную алегорыю любоўных прыгод: Купідон-паляўнічы хібіць у лань, ды падстрэльвае сэрца лоўчага.

Скарына і Гусоўскі маральна дысцыплінаваныя людзі. Першы не рашаецца заглянуць у інтымна-псіхалагічную падаплёку подзвігу Юдзіфі. Яму імпануе ідэальны подзвіг і ўзнятая над чалавечымі слабасцямі падзвіжніца. Можна ўявіць, як бы адхрышчваўся Скарына, калі б прачытаў, скажам, верш Межэйлайціса «Юднфь», дзе яе адносіны да Алаферна — раман з трагічным зыходам:

Но меж нами поселилась сила (и она — любви сильней), и меня с тобою разделила, и тебе промолвила: «Убей»27 .

Напэўна, і Гусоўскі не зразумеў бы ўсёй трагедыйнасці і глыбіні гэтага маналога. I ён прыкрыўся б крысом мантыі свайго мецэната, калі б давялося апісаць прыгоду і подзвіг Юдзіфі. Беларускіл пісьменнікі ў тую пару яшчэ не заглыбляліся ў інтымнае жыццё герояў. Нават у Полыпчы паэтаў абавязвала стрыманасць. У каралеўскім замку ўзнік быў гурток вясёлых «братоў і сясцёр», члены якога, пераважна паэты, дазвалялі сабе непрыстойныя жарты пра духавенства, але Сігізмунд, дачуўшыся пра гэта, тупнуў нагою і забараніў наогул на сваім двары спрачацца пра рэлігію. Каралева Бона дазволіла акцёрам паставіць на замку п'есу «Суд Парыса», але паставіла ўмову, каб усе ролі ў спектаклі выконвалі мужчыны. На ўсход ад Буга панавалі яшчэ больш строгія норавы. Часы Гусоўскага і Скарыны патрабавалі ад пісьменнікаў дыстанцыі ў паказе асабістага жыцця.

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II