Чтение онлайн

на главную

Жанры

Званы Нямігі

Бутэвіч Анатоль

Шрифт:

Ад спічастых, халодных і суровых збудаванняў ранейшага часу замак адрозніваецца большай цеплынёй, мастацкай аздобай і сваёй шматфункцыянальнасцю. Ён пабудаваны пасля 1510 года надворным маршалкам Вялікага княства Літоўскага берасцейскім старастам і ці не першым мецэнатам на беларускай зямлі Юрыем Іллінічам.

Галоўная адметнасць сярэдневяковых замкаў выяўлялася ў тым, каб не прывячаць пашаноўных гасцей, а адваджваць няпрошаных. Мірскі ж палацава-замкавы комплекс удала паяднаў абедзве гэтыя функцыі. Хоць, вядома, найперш замак быў абарончым збудаваннем. Гэта падкрэслівалі 4 вуглавыя вежы вышынёй 25—27 метраў. Яшчэ вышэйшая, пятая, уваходная вежа размяшчалася ў цэнтры заходняй сцяны. Уваход у замак

зачынялі двое дубовых варот. Дадаткова яго пільнавала герса – каваная рашотка з заточанымі ўнізе палосамі. У выпадку небяспекі яна імгненна падала зверху, перакрываючы шлях. Пазней перад варотамі галоўнай вежы на італьянскі манер была дадаткова збудавана ахоўная падковападобная сцяна -- барбакан.

Замак меў тры баявыя ярусы, адзіныя ў Вялікім княстве Літоўскім машыкулі (навясныя байніцы), “варавыя вокны”, адкуль на галовы ворагаў ляцелі камяні, лілася гарачая смала. Сцены і вежы былі густа прарэзаны гарматнымі і ружэйнымі байніцамі.

Прыкметай адыходу ад суровых гатычных традыцый у абарончых збудаваннях стала наданне замку статусу загараднай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. У канцы ХVІ – пачатку ХVІІ стагоддзяў на замкавым двары быў збудаваны трохпавярховы палац. Пазней у ім месцілася гаспода Мірскага графства. Узведзены ў стылі рэнесансу, ён меў больш за 40 выдатна аздобленых пакояў. Паркетныя падлогі, цудоўныя печы з рэльефнай кафлі, каваныя з медзі падсвечнікі, скульптуры, разьба, габелены, карціны, дарагая зброя, каляровае шкло і вітражы ў вокнах, знакамітыя карэліцкія шпалеры – усё гэта мусіла сведчыць пра багацце ўладальнікаў.

 На галоўнай вежы сваімі званамі адбіваў мірскі час вялікі гадзіннік.

Шматлікім еўрапейскім навацыям спрыяў Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Наведаўшы падчас падарожжа ў Ерусалім Італію, ён “захварэў” на італьянскія манеры. Увасобіў іх не толькі ў самім замку. За знешнім валам быў закладзены багаты на рэдкія расліны “італьянскі сад”. Адных толькі цеплалюбівых дрэў з розных куткоў свету расло тут больш за 400. Былі збудаваны аранжарэя, каналы, ставы, млыны. Непадалёк з’явіўся звярынец.

У 1553 годзе здзейснілася запаветная мара першага замкавага фундатара – ягоны ўнук, таксама Юрый Іллініч, атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі на Міры. Замак на некалькі стагоддзяў набыў статус цэнтра Мірскага графства. Пазней граф пераказаў уладанні сыну свайго апекуна Мікалаю Радзівілу Сіротку, які і закончыў трэці этап будаўніцтва палаца.

Хоць замак стаяў не на ваенных скразняках, ды зведаў ён і гады ліхалецця, і аблогі, і горкі прысмак ваенных сутычак. Шведскі кароль Карл ХІІ у 1706 годзе ўзяў яго штурмам, спаліў. Яшчэ і дагэтуль чорная сажа сям-там нагадвае пра той “шведскі” пажар. У час Айчыннай вайны 1812 года былі разрабаваны замкавыя багацці, узбраенне. Ад выбуху парахавога склада трэснула адна з вежаў. Замак пачаў губляць сваё баявое значэнне і прывабнасць.

Калі ў 1853 годзе яго пабачыў Уладзіслаў Сыракомля, ён сумна пісаў: “…устае ва ўсёй велічы сваіх руінаў Мірскі замак… Руіны з чырвонай цэглы прыгожа глядзяцца на зялёным фоне даўніх валоў і блізкага саду. Гнёзды буслоў на вежах па-асабліваму і вельмі добра аздабляюць тое, што засталося ад замка, -- яму, нягледзячы на моцныя яшчэ сцены, ужо ніколі, мусіць, не ўваскрэснуць”.

Аднак памыліўся знаны літаратар і даследчык даўніны. У 1891 годзе князь Мікалай Святаполк-Мірскі купіў замак у князя Л. Вітгенштэйна. Пачалося яго аднаўленне. У 1904 годзе ў парку была збудавана капліца-пахавальня, на якой дагэтуль захавалася маляўнічае пано з выявай Спаса.

Для аднаўлення гэтага гняздоўя беларускай славы шмат намаганняў прыклаў апошні ўладальнік замка сівабароды Міхаіл Святаполк-Мірскі. Так было ў 1922 -- 38 гадах. Так яно дзеецца і зараз, калі стараннямі беларускай дзяржавы шмат што

ў замку адноўлена, адбудавана і зноў здзіўляе сваёй першаснай красой і магутнасцю.

КІТАБЫ

Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скарбы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя схроны. Відаць, не мелі яны чароўнай папараць-кветкі ў руках, якая паказвае шлях да тых падземных сховаў.

А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назоў гэтым скарбам – духоўнае заможжа нашых далёкіх і больш блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую і размаітую беларускую культуру.

Каму з нас не даводзілася трымаць у руках кнігі, захапляцца іхнім мастацкім аздабленнем. Але заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, напісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю. Яны заўсёды здаваліся недаступнымі і загадкавымі. І ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.

Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісторыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. І называюцца яны Кітабы, або Аль-Кітабы, Ай-Кітабы. Аўтары іх – беларускія татары, якія звязалі свой лёс з нашай зямлёй яшчэ ў далёкім ХІV стагоддзі і цягам 600 гадоў годна і дбайна шчыравалі ў агульнай супольнасці. За гэты час змяніўся іхні быт, з’іначыўся фальклор, песні, прымаўкі, загадкі. Нават мова стала такой жа, як у беларусаў. Аднак і сваю адметнасць, найперш у рэлігійным жыцці, яны не страцілі.

Пра тое ж сведчаць і Кітабы, гэтыя рукапісныя зборнікі рэлігійнага характару. Ёсць нават беларускі Каран, ці, як завуць яго самі татары, Кур’ан. Гэта самая галоўная свяшчэнная кніга мусульман, дзе сабраны рэлігійныя запаветы, міфы, прававыя асновы ісламу. Таму вытрымкі з яго першачаргова і перакладалі на беларускую мову.

З’яўленне татар на беларускіх землях звязваецца з часам княжання ў Вялікім княстве Літоўскім Гедыміна. У 1319 годзе ў час бітвы з Тэўтонскім ордэнам татары складалі ягонае перадавое войска. Але асабліва спрыяльны час наступіў пры Вітаўце Вялікім. Ён, шчыры апякун татар, прыхільнік хана Залатой Арды Тахтамыша, запачаткаваў татарскія пасяленні на беларускіх землях, ухваляў і падтрымліваў іхняе перасяленне ў Вялікае княства Літоўскае. Вялікі князь надзяляў татар ільготамі і прывілеямі. Ён прыраўняў іхніх вядомых людзей да паноў і шляхты, аддаў у спадчыннае карыстанне землі, вызваліў ад падаткаў, спрыяў незалежнасці рэлігійнага жыцця. Дазволіў нават жаніцца з мясцовымі дзяўчатамі. Праўда, мець можна было толькі адну жонку. На гэткія ласкі татары адказвалі ўзаемнасцю, любілі Вітаўта і называлі яго Ваттад, што азначае наймагутны. Яны ахвотна перасяляліся на землі ВКЛ і храбра змагаліся пад штандарамі вялікага князя.

Шмат татарскіх перасяленцаў з’явілася на беларускіх землях пасля паходу ў 1397 годзе Вітаўта за Дон, супраць Азоўскай Арды. А праз два гады ў Лідзе знайшоў прытулак з дваром і дружынай хан Залатой Арды Тахтамыш. Разам з беларускімі харугвамі ў знакамітай Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе адваджвалі крыжакоў ад звычкі хадзіць паходамі на славян і воіны татарскія.

Аднак беларускія татары былі не толькі ваярамі. Яны аралі зямлю, станавіліся рамеснікамі, гандлявалі, займаліся тымі справамі, што і тутэйшае насельніцтва. Таму ад самага пачатку ўзнікла між імі прыязнасць і ўзаемаразуменне, згода і талерантнасць. Яшчэ і да гэтага часу месцамі буйнейшых аседлішчаў татар лічацца Іўе, Мір, Навагрудак, Слонім, Ляхавічы, Мядзел.

Поделиться:
Популярные книги

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Бесноватый Цесаревич

Яманов Александр
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Бесноватый Цесаревич

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Гром над Империей. Часть 4

Машуков Тимур
8. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 4

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6