Чтение онлайн

на главную

Жанры

Адна гадзiна (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хто ён такi, гэты Ван Пелт?

– Галандзец, мяркуе праз месяц-два пачаць у нас бiзнес па iмпарту тытуню. Апрача гэтага, мала што пра яго ведаю.

– А дзе яго дом альбо кантора?

– Кантора знаходзiцца на Буш-стрыт, каля Сансома.

– Ён ведаў, што Ньюхаўс хворы?

– Не думаю. Выгляд боса не адрознiваўся ад звычайнага.

– Вы ведаеце поўнае iмя Ван Пелта?

– Хендрык Ван Пелт.

– Як ён выглядае?

Соўлс не паспеў дагаварыць апошнiх слоў, як праз грукат i гудзенне друкарскiх машын за сцяной

пачулiся праз аднолькавыя iнтэрвалы тры званкi.

Я высунуў дула рэвальвера, якi ўжо пяць хвiлiн трымаў на каленях пад сталом, i зрабiў гэта так, каб яго заўважыў Бен Соўлс.

– Рукi на стол, - загадаў я.

Соўлс падпарадкаваўся.

Дзверы ў друкарскi цэх былi за яго спiнай, таму, трымаючы позiрк на Соўлсе, я мог бачыць iх за ягонымi плячыма. Аб'ёмiстая постаць Соўлса служыла заслонай для рэвальвера ад вачэй тых, хто мог увайсцi праз дзверы ў адказ на пададзены сiгнал.

Чакаць давялся нядоўга.

Трое, чорныя ад друкарскай фарбы, наблiзiлiся да дзвярэй i праз iх зайшлi ў кантору. Рухалiся яны бесклапотна, спакойнай хадой, перасмейваючыся i перакiдваючыся жартамi.

Але вось адзiн з iх аблiзнуў вусны, пераступаючы парог. Вочы другога шырока адкрылiся, выразна вылучыўшы бялкi вакол зрэнкаў. Трэцi аказаўся самым здольным акцёрам, але i ў яго напружылiся плечы, хоць хада па-ранейшаму здавалася спакойнай.

– Стаяць, нi з месца!
– гаркнуў я, калi апошнi зайшоў у пакой, i ўзняў рэвальвер, каб i яны маглi яго бачыць.

Усе трое адразу ж спынiлiся, быццам iх тулавы былi пастаўленыя на адны i тыя ж ногi.

Я ўстаў, адкiнуўшы нагой крэсла.

Мне зусiм не падабалася пазiцыя, у якой я апынуўся. Пакой быў занадта малы. Праўда, у руках у мяне быў рэвальвер, а астатнiя, калi i размеркавалi памiж сабой зброю, не паспелi б яе выцягнуць. Але ўсе чацвёра былi занадта блiзка ад мяне, а рэвальвер - не здатны на цуды. Гэта ўсяго толькi механiчная штука, здольная на тое цi iншае, i не больш.

Калi б працiўнiкi хацелi кiнуцца на мяне, я змог бы ўлажыць толькi аднаго, пакуль астатнiя зрабiлi б тое самае са мной. Мне гэта было вядома, таксама як i iм.

– Рукi ўгору!
– загадаў я.
– Тварам да сцяны!

Нiводны не паварушыўся, каб выканаць загад. Адзiн перапэцканы фарбай рабочы зласлiва ўхмыльнуўся. Соўлс паволi пахiтаў галавой, астатнiя стаялi, па-ранейшаму пазiраючы ў мой бок.

Гэта паставiла мяне ў тупiк. Нельга страляць у чалавека толькi таму, што ён адмаўляецца выканаць загад - нават калi ён злачынца. Калi б яны сталi да мяне спiнай, я б паставiў iх уздоўж сцяны i, нейтралiзаваўшы такiм чынам, патэлефанаваў бы.

Але так не атрымалася.

Наступная думка была падацца спiнай да дзвярэй, што выходзiлi на вулiцу, прыкрываючы свой адыход, i потым, стоячы ў дзвярах, паклiкаць на дапамогу альбо выцягнуць iх на вулiцу, дзе б ужо я даў iм рады. Але я адразу ж адмовiўся ад гэтай думкi.

Чацвёрка збiралася кiнуцца на мяне - я ў гэтым не сумняваўся. Iм патрэбна была iскра, якая б дэтанiравала iх дзеяннi. Ногi iх напружылiся, было вiдаць, што яны знаходзяцца ва ўзбуджаным стане, чакаючы дзеянняў з майго боку. Варта было мне зрабiць крок назад, як адразу ж пачалася б бойка.

Мы стаялi настолькi блiзка, што кожны з iх мог дакрануцца да мяне рукой. Аднаго з iх я здолеў бы ўлажыць з рэвальвера, да таго як яны навалiлiся б на мяне - аднаго з чатырох. Гэта азначала, што ў кожнага з iх быў толькi адзiн шанц з чатырох зрабiцца ахвярай - шанц невялiкi як на нармальнага мужчыну, а не баязлiўца.

Я ўсмiхнуўся, стараючыся выклiкаць тым самым давер, таму што быў супраць усялякага гвалту - i хацеў узяць слухаўку: мне трэба было нешта рабiць! Пасля я праклiнаў сябе за такi ўчынак. Атрымалася, што я проста выбраў iм дадатковы сiгнал да нападзення. I падаў гэты сiгнал, працягнуўшы руку да тэлефона.

Але я ўжо не мог адступiць, бо гэта таксама быў бы сiгнал, i мусiў даводзiць справу да канца.

Беручыся левай рукой за тэлефон, я адчуў, як з-пад капелюша па скронях цячэ пот.

Але тут адчынiлiся ўваходныя дзверы! За маёй спiнай нехта здзiўлена ўскрыкнуў.

Не адводзячы вачэй ад чацвёркi, што стаяла перада мной, я выпалiў наступныя словы:

– Хутка! Тэлефон! Палiцыя!

У вынiку з'яўлення гэтага незнаёмца, вiдавочна, клiента Ньюхаўса, зноў, на маю думку, узнiк крытычны момант. Нават калi б ён не прадпрыняў нiякiх актыўных дзеянняў, а толькi б выклiкаў палiцыю, працiўнiкi мусiлi б падзялiцца, каб заняцца i незнаёмцам, а гэта дало б мне магчымасць улажыць па меншай меры дваiх, перш чым яны збiлi б з ног мяне. У такiм выпадку ўжо двое з чатырох мелi б аднолькавы шанц апынуцца на падлозе, а гэтага было ўжо дастаткова для таго, каб нават самаўпэўнены чалавек двойчы падумаў, перад тым як кiнуцца ў бойку.

– Хутчэй!
– прыспешыў я незнаёмца.

– Так! Так!
– адгукнуўся той з акцэнтам, якi выдаваў у iм чужаземца. Мне, i без таго насцярожанаму, не трэба было iншага папярэджання.

Я кiнуўся ўбок, не разбiраючыся куды, толькi далей ад месца, дзе я толькi што стаяў. Але зрабiў гэта недастаткова хутка.

Удар ззаду быў не сказаць каб удалы, але дастаткова моцны, каб ногi адразу сагнулiся ў каленях, нiбыта яны былi на папяровых шарнiрах, i я ўсiм целам бразнуўся на падлогу...

Нешта цёмнае навалiлася на мяне. Я ўчапiўся за гэта нешта абедзвюма рукамi. Вiдаць, гэта была нага, што цэлiла ў мой твар. Я пачаў яе выкручваць, гэтак жа як прачка выкручвае бялiзну.

Пазваночнiк раз-пораз страсаўся. Вiдаць, нехта бiў мяне па галаве. Не ведаю. Галава адключылася. Ад удару, што збiў мяне з ног, усё тулава здранцвела. Вочы нiчога не бачылi. Я заўважаў толькi ценi. Я малацiў па гэтых ценях кулакамi, спрабаваў разарваць iх на шматкi. Часам у рукi не трапляла нiчога. Але часам яны натыкалiся на штосьцi, што магло быць часткамi цела. Тады я пускаў у ход кулакi i рваў тое, што трымаў у руках, на часткi. Рэвальвер паспеў некуды знiкнуць!

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Подчинись мне

Сова Анастасия
1. Абрамовы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Подчинись мне