Адна гадзiна (на белорусском языке)
Шрифт:
Трэба звесцi разам шмат якiя канцы, але мае летуценныя разважаннi адпавядаюць усiм вядомым фактам - i я гатовы пайсцi ў заклад на месячны заробак, што
Дзесьцi ляжаць галандскiя купюры - вынiк трохдзённай працы! Вам, панове...
Пэўна, я б гаварыў бясконца, знаходзячыся ў стане поўнай унутранай знямогласцi, ад якой, нiбы ад хмелю, круцiлася ў галаве, калi б бландзiнiсты волат-палiцэйскi не прымусiў мяне змоўкнуць, прыклаўшы да маiх вуснаў шырокую далонь.
– Супакойся, - сказаў ён, падымаючы мяне з крэсла i кладучы на стол. Праз хвiлiну пад'едзе "хуткая дапамога".
Сцены канторы паплылi кругам перад маiм адзiным здольным бачыць вокам жоўтая столь то пачынала ссоўвацца ўнiз, то зноў уздымалася, знiкала, потым вярталася ў недарэчных абрысах. Каб не бачыць усяго гэтага, я павярнуў галаву ўбок. Погляд спынiўся на белым цыферблаце насценнага гадзiннiка, якi таксама круцiўся перад вокам.
Нарэшце гадзiннiк спынiўся, i я змог разабраць, што стрэлкi паказвалi чатыры гадзiны.
Я ўспомнiў, што Кроствэйт перапынiў размову ў кабiнеце Вэнса Рычманда ў тры гадзiны i менавiта тады я ўзяўся за работу.
– Цэлая гадзiна!
– спрабаваў я сказаць, звяртаючыся да Кофi, але тут жа заснуў.
Палiцыя завяршыла работу за той час, пакуль я ляжаў у ложку. У канторы Ван Пелта на Буш-стрыт знайшлi вялiкi стос купюр па сто флорынаў. Было вызначана, што Ван Пелт меў у Эўропе рэпутацыю першакласнага фальшываманетчыка. Адзiн з друкароў раскалоўся i заявiў, што Ван Пелт i Соўлс былi менавiта тыя двое, што пайшлi следам за Ньюхаўсам i забiлi яго.
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны