Чтение онлайн

на главную

Жанры

Адвечная песня
Шрифт:
Памажы вам Божа, Спрацаваны браце! Выараў прыгожа,— Толькі засяваці. Знаць, жывеш шчасліва, Маеш хату, поле… Дзе ж мой дом? дзе ніва? Доля ж мая, доля!

(Ідзе далей.)

Араты

Ён ідзе і плача, Я плачу парою… Эй ты, небарача, А дзе шчасце тое?

Выпрагае каня. Жонка ў спарышах прыносіць полудзень.

VI.

ЛЕТА

Поле. У далі кругом чарнеюцца лясы. На ўзмежку пад дзікай грушай сядзіць, задумаўшыся, Мужык, напроці яго вёска, далей гасцінец і двор, акружаны прысадамі і садамі. Налева залітая паводкай сенажаць, направа абсеяныя шнуры; ярыну ўсю пакрывае свірэпка, жыта напал з гірсой і званцом пагерсана градам. 3 усходу на небе падымаецца хмара — чуваць гром. К Мужыку падыходзіць Лета, трымаючы ў адной руцэ серп, а ў другой касу.

Лета

Што задумаўся так, Мужычок? Варта глянуць крыху весялей! На! касу, малаток і брусок, I сярпок на! для жонкі тваей! Званцом шастае ўжо сенажаць, Цецярэе жытцо і ячмень; Час на гвалт і касіці, і жаць: Не на тое настаў Пятроў дзень. Час такі: ад зары да зары… Калі ўздумаеш сілы жалець, Дачакаешся гэткай пары, Што прыпомніць табе гэта клець, Што прыпомняць і дзеткі твае, I скацінка прыпомніць твая, А Зіма ж запяе, запяе, Хоць памры — ні жыцця, ні пуцця! Бяры ж, на! што табе я даю; Спадкі мне адказала Вясна. Ідзі працу збіраці сваю, Сваё дзела даводзь да канца!

Мужык (водзячы блуднымі вачыма)

Што? куды ты мне кажаш ісці, Лета яснае, жаць і касіць? Лёгка песні такія вясці, Але спробуй на дзеле пажыць. Свой лажок я падчысціў вясной; Сеяў шнур — у доўг даў магазын, — Цяпер, глянь! луг занесен вадой, Колас, глянь! ці ёсць цэлы адзін. Еў, не еў, ці адзет, не адзет, Да ўсяго я ахвотны ў людзей; 3 маёй сілаю лічыцца свет, Чым жа, чым я на ніве сваей? Не ўзнімаецца к працы рука: Апрацівела гора, жыццё. Эх ты, доля-бяда мужыка, Ой ты, Лета, ой, Лета маё!

Лета

I не стыдна ж табе век-вяком, Хоць і дуж, як той дуб векавы, Вясці гутарку ўсё са плачом, Ніжэй гнуцца павялай травы! Нараканнем не зможаш бяды, Хоць дзень, ноч наракай, небарак: Шчасце ходзіць гады у рады, Абмінаючы вёску ўсяляк. Вось, як ведаеш, я ў цябе госць, Не драмлі ж, як пад лавай тапор, Заработкі ў дварэ, чула, ёсць, Шнур збірай свой ды жыва у двор!

Мужык

Двор я знаю даўно, ой, даўно! 3 году ў год я там сілу ўсю ўпёк; Калі ж гляну, выходзіць адно: Пуста хата, свіронак і ток. Вынімала мне паншчына дух, Зжыў яе — думаў, воля дасць хлеб, I ці звёў, ці не звёў той ланцуг, Як за паншчынай, бедзен і слеп.

Лета

I паехаў жа, братка ты мой… Невялікі, знаць, толк выйдзе ў нас: На! касу, серп — ваюй хоць з бядой! Іду Восені выслаць наказ.

Кідае касу і серп Мужыку пад ногі і адыходзіць. Мужык вострыць касу, прабуе на ўзмежку і, мінаючы вёску, ідзе ў двор. Бура пачынаецца на добрае; бліскае маланка; штораз мацней грыміць гром. Б’е пярун. Пасыпаўся дождж з градам.

VII. КАСЬБА I ЖНІВО

Сенажаць і поле, што каля грушы. Гарачыня стаіць нязносная. Мужык, расхрыстаўшыся, косіць. Жонка ў адной кашулі жне; пры ёй на козлах, абвешаных пасцілкай, вісіць у начоўках дзіцянё; двое меншых поўзае ўслед за маткай.

Мужык (абціраючы пот рукавом)

Эх, труды, труды Непазбытыя! Эх, каса, каса, Потам злітая! I калі ж з табой Мы, сталёвая, Здабываць пайдзём Шчасце новае? Век звініш, свішчыш, Адкляпаная, Век плыве сляза Неўніманая. Там гудзе віхор, Лес хістаецца; Там пяе касец, Пацяшаецца. Эх, труды, труды Непазбытыя! Эх, каса, каса, Потам злітая!

Жонка (абкручваючы нагу, параненую аржоннем)

Не палі агнём Гэтак, сонейка! Не калі мне ног Так, аржонейка! Трудна спіну гнуць Спрацаваную, Каласы збіраць Паваляныя. Дабрыцом-сцяной Не пахвалішся, Кроў і пот ліеш, Заліваешся. Ўсюды Бог гасціў 3 сваёй ласкаю, Толькі крыў, мінуў Ніву хамскую.

Мужык

Ўжо каса мая Прытупілася: Не бярэ сіўца, Замарылася. Пакляпаць пайду Там на межачцы I бруском звяду Як належыцца. Дый ў ход зноў пушчу Пад песнь слёзную, Хай зноў бачыць свет Сілу грозную.

Жонка (выцягваючы стрэмку з пальца)

Дзіцянё ў казлах Адзываецца; Пагляджу пайду, Як там маецца. Ох, каб так шнурок Свой счырыкалі! Ўжо за пашу ў двор Адбыць клікалі.
Поделиться:
Популярные книги

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник