Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

Пранціш глыбока ўздыхнуў і пастараўся надаць абліччу выраз шчырага раскайвання, аж блакітныя вочы ад старання заслязіліся.

Лёднік загаварыў, як мог бы загаварыць ягіпецкі сфінкс з апошнім наведнікам карчомкі, які не толькі сфінкса, але й арханёла Гаўрыіла пад раніцу можа пабачыць.

— Значыць, ключ ад канвента забыўся, — голас прафесара гучэў падманліва ціха, як далёкія грымоты. — Ножку падвярнуў небарака, блукаючы… А ці не была тая ножка пана Вырвіча падвернутая пад вакном адной прыстойнай паненкі на вуліцы Шкельнай, га?

Голас прафесара набіраў моцы. Пранціш толькі галаву ў плечы ўвабраў, як чарапаха, на якую цэліць

з нябёсаў арол, і маўчаў, як кароль Жыгімонт Ваза на элекцыйным сойме, праўда, што заставалася небараку Жыгімонту рабіць, калі ні польскай, ні беларускай мовы не ведаў… А Лёднік ужо сычэў, не як арол, а як раззлаваная змяюка.

— У мяне толькі што быў шаноўны цэхмайстар, пан Ёган Пузыня. І распавёў пра начныя прыгоды аднаго самаўпэўненага невука.

Пранціш адчуў амаль неадольнае жаданне плітануць адсюль… усё роўна куды, хоць бы й на лекцыю. Аж ногі здрыгануліся, зрабілі крок у бок дзвярэй, і Вырвіч у чарговы раз пашкадаваў, што ў Лёднікаў няма ўласных дзяцей, і таму ўвесь іхні выхаваўчы імпэт даводзіцца прымаць на сваю бедную русявую галаву… Але прафесар імкліва — сапраўды як чорная змяюка — апынуўся проста перад студыёзусам, адрэзаўшы ўсялякія шляхі да рэтырацыі. І пачалася… лекцыя. Пранціш толькі згодна ківаў: так, бэйбус, так, распуснік, так, абібочына…

— Чаго ты палез да тае дзеўкі, калі ведаў, што ад бацькі мала не пападзе? Жаніцца сабраўся, можа? Сватоў будзем засылаць?

Вырвіча ажно перасмыкнула, калі ён уявіў, што будзе да канца свайго жыцця бачыць, прачынаючыся, побач, на падушцы, круглы твар з радзімкай ля вуснаў і сустракаць санлівы, як у цяляці, позірк… Вой, не! Як казаў каралеўскаму кату шляхцюк, якога хацела паводле старажытнага звычаю вызваліць, накрыўшы сваёй хусткай-рантай, адна паненка не першай маладосці, і тым прызнаць яго за мужа, «Хутчэй, хутчэй, пане Якубе, да шыбеніцы!».

Прафесар, паназіраўшы за пакутамі падапечнага, нечакана пасміхнуўся.

— Дон Гуан знайшоўся з Падняводдзя… Ланцэлот у картовых нагавіцах. Ты хоць ведаеш, колькі мне давялося тут распінацца, абы ўлагодзіць пана Пузыню, каб не падаваў на цябе ў гродскі суд? Ды перада мной Дэмасфен блазнюком пачуўся б! А мо, і варта было здаць цябе на расправу, каб нарэшце навучыўся адказваць за свае ўчынкі? А колькі тых пракудаў за час навучання было? — Лёднік урачыста пачаў загінаць пальцы. — У мінулым траўні з уланамі, напіўшыся, пабіліся, і хто табе ключыцу з кавалачкаў складваў і штраф плаціў? Доктар Лёднік, вядома. У чэрвені з такім жа дурнем Вяллю ў бочках пераплываць уздумалі, ледзь не патапіліся. На першым курсе твая банда крэсла пана суддзі на астранамічную вежу зацягнула…

Прафесар скрушна ўздыхнуў, вярнуўся за стол і стамлёна падрахункаваў.

— Вырвіч, калі б шкода ад цябе абмяжоўвалася выбухамі падчас дурных эксперыментаў, я б дараваў, апраўдаўшы зразумелай юначай дапытлівасцю… А тут — адна шкадлівасць ды юр… А самае гідкае — што схлусіў.

— Пан Лёднік, Бутрымус, ну як жа мне было прызнацца ў такім афронце! — скрушна стукнуў сябе ў грудзі кулаком Пранціш. — Нават пацалаваць красульку не паспеў. Зваліўся, нагу падвярнуў, ды яшчэ гадасцю аблілі… Урэшце, ты сам казаў, у мяне характар складаны… Перавага вогненнай стыхіі…

— Вось і адказвай за свой вогненны тэмперамент! — грозна прамовіў прафесар. — Даўно ў карцэры быў?

Вырвіч ліхаманкава пралічваў у галаве варыянты, як найлепей разжаліць свайго былога слугу, але на калідоры пачуліся нечыя ўпэўненыя крокі — шпоры бразгалі

па каменнай падлозе, як быццам сюды ішоў жалезны стод. Дзверы кабінету расчыніліся, як ад ветру, і да прафесара ўваліўся наскрозь п’яны шляхціц у шыкоўным, але памятым уборы радзівілаўскіх колераў, блакіт з золатам — такія насілі «выбранцы», бліжні круг гетмана. Малады, але ўжо хранічна чырвоны твар нечаканага госця моршчыўся ад гора, як пусты кашэль, на віслых вусах блішчэлі слёзы. Госць выхапіў з-за слуцкага літога паясу запэцканыя ласёвыя рукавіцы і кінуў аб падлогу, нібыта спадзяваўся гэткім чынам кагосьці забіць і тым атрымаць палёгку ўласным пакутам душэўным.

— Ці я маю гонар размаўляць з панам Баўтрамеюсам Лёднікам? — прагугніў у нос шляхціц, пагойдваючыся зламанай чарацінай, а ў кабінет увайшлі яшчэ двое, такія ж узрушаныя і напітыя — адзін з саламяным чубам, што паныла звісаў з-пад сабалінай шапкі, другі — старэйшы, пузаты, як балея, з запухлымі, быццам падбітымі, вачыма. Ад шляхціцаў пахла гарэліцай за літоўскую вярсту.

Лёднік ганарыста выпрастаўся:

— Чым абавязаны прыемнаму візіту васпанаў?

Пранціш на ўсялякі выпадак звыкла заняў стратэгічную пазіцыю побач з прафесарам — ці не давядзецца ўспомніць былыя баявітыя дзянькі? Але шляхціц у блакітным жупане толькі адвесіў паклон, ледзь не паваліўшыся, і ўрачыста прамовіў, дадаючы ў голас слёзаў:

— Нешчаслівы выпадак прывёў нас сюды, вельмішаноўны пан Лёднік! Чорнымі вястунамі з’явіліся мы ў Віленскую акадэмію ў гэты пракляты дзень! Памёр дабрадзей наш, бацька наш, вялікі гетман, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька! Закацілася ягонае свяціла, і асірацела княства!

Двое другіх шляхціцаў застагналі, захісталіся, хапаючыся за галовы і паўтараючы жаласныя словы.

Лёднік нізка схіліў галаву.

— Падзяляю вашае гора, ягамосці, бо гэтая навіна і мне кроіць сэрца. Ягоная светласць, князь Міхал Казімір — дабрадзей мой, ён надаў мне шляхецтва і падарыў маёнтак, а самае галоўнае, мудрасцю сваёю прадухіліў страшнае бедства, што чакала край, калі хацелі магутныя паны ўсчыніць бойку за валоданне святыняй, якая належыць толькі Госпаду. І мне прыкра, што не мелі лекі мае дастатковай моцы, каб яшчэ падоўжыць жыццё вялікага гетмана. Але лекар — толькі інструмент, усё ў волі Божай, панове… Вечная памяць…

Лёднік перажагнаўся, госці таксама пачалі зацята жагнацца… Нават Пранціш Вырвіч адчуў, як наварочваюцца на вочы слёзы: успомніліся падзеі трохгадовай даўнасці, калі давялося ў Полацку біцца з войскам расейцаў, і як Лёднік захінаў сабою Міхала Радзівіла, як сам ад ранаў ледзь не памёр, як княжна Паланэя Багінская разам з прыгажуняй Саламеяй, жонкай Лёдніка, схавалі ў Полацкіх сутарэннях дзіду святога Маўрыкія, прывезеную калісьці ў Полацк рыцарам Гроба Гасподняга Аляксандрам Солтанам, і тыя сутарэнні ўзарвалі.

І дзе цяпер тая Паланэйка, яснавокая, неўтаймоўная, гарэзная Дама… Ці памятае яшчэ свайго вернага рыцара Пранціша Вырвіча?

Раптам на тле агульных усхліпванняў ды ўздыханняў недарэчна звонка адбіў час круглатвары гадзіннік, аздоблены пазалочанай вінаграднай лазою, і кашчунна весела зашчоўкаў жалезны салавейка, замітусіўся на галінцы пад цыферблатам. Лёднік нават кінуў на механічнага спевуна сярдзіты позірк, нібыта спадзяваўся, што той, як першакурснік, адразу страціць голас. Але салавейка адшчоўкаў свае рулады і толькі тады замёр. Шляхціц у блакітным жупане адкашляўся, азірнуўся на сваіх таварышаў і ўрачыста прамовіў:

Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много