Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

Раптам рука лялькі варухнулася — гэта было нават страшна. І пачала вадзіць алоўкам, туды-сюды. Усе астатнія часткі лялькі заставаліся змярцвелымі. На аркушы паперы ўтварыліся роўныя паўкруглыя пісягі.

— Здорава! — узрадваўся Пранціш. Але Лёднік выглядаў незадаволеным.

— Гэтага вельмі мала. Нібыта нехта спецыяльна паставіў на механізм абмежавальнік «для дурняў». Каб улучылі і супакоіліся. А я не люблю, калі мяне лічаць за дурня. Трэба задзейнічаць гэтую паненку напоўніцу.

І Лёднік з новымі сіламі ўзяўся за рамонт, як мароз нанач.

— Бутрым! Цябе што, на алхімічнае золата перагналі? Ты чаму Хвэльку прагнаў?

У

пакой імкліва зайшла жанчына з гнуткай і гордай паставай, яе валасы былі забраныя пад сціплы каптур, але вялізныя сінія вочы паглядалі так, што праўдзівы мужчына зараз жа марыў забіць пад позіркам гэтых вачэй цмока альбо здзейсніць хоць які невялічкі подзьвіг, абы паглядзела ласкавей, абы ўсміхнуліся гэтыя дасканала акрэсленыя вусны…

— Прабач, Саламея, але ў мяне цікавая навуковая загадка… — прамармытаў Лёднік, які стаяў на каленях перад васковай паннай, сунуўшы ў яе спіну руку, і нават не зірнуў на жывую прыгажуню. Але пані Лёднік не пакрыўдзілася. Яна як зачараваная глядзела на Пандору.

— Ого, якая ў цябе навіна! Працуе?

— Не… — прабурчэў Лёднік. — Малюе пісягі, але я ўпэўнены, гэта толькі адчэпнае. Напачатку былі адлучаныя некалькі дэталяў, і падобна, што гэта нехта зрабіў назнарок. А якойсьці важнай дэталі проста не хапае. Мне трэба зразумець, як яна павінна выглядаць.

Госця зараз жа прысела каля мужа, углядаючыся ў механізм.

— Я не дужа разбіраюся ў машынерыі… Але, можа, вось гэтае колца павінна было з’ядноўвацца вунь з тым?

— А я думаю, не, — няўважна адказаў Бутрым, і панеслася… Дыскутаваць сямейная пара Лёднікаў умела дасканала, з выкарыстаннем дзесяці моваў і капы навуковых слоўцаў, ад якіх у нармальнага шкаляра зводзіць сківіцы, як ад чаромхі. Хутка далікатныя белыя ручкі пані былі гэтаксама вымазаныя адмысловым алеем і абдрапаныя вострымі зубчыкамі колцаў, як і ў Пранціша і прафесара, і ўсе прысутныя, акрамя шэравокай Пандоры, паспелі тры разы пасварыцца наконт прызначэння тае ці іншае дэталі… І Вырвіч у чарговы раз падумаў, як жа пашанцавала Лёдніку з жонкай…

Лёднік накрэсліў гіпатэтычны абрыс дэталі, якой не хапала, пасля яны з Пранцішам спрабавалі нешта падобнае зрабіць з дроту і мосенжу… Прымацаваць на патрэбнае месца…

Толькі звон, які абвесціў, што час гасіць агні, змусіў перарваць працу. Зараз жа зашчоўкаў металічны салавейка, васковая рука Пандоры здрыганулася, і заціснуты ў ёй аловак правёў па аркушы яшчэ некалькі пісягоў, потым лінія трохі збочыла… Але далей справа не пайшла.

— Ну, амаль дарабілі! — задаволена прамовіў Лёднік, размазваючы па шчацэ тлустую чорную пляму. — Трэба толькі замяніць спружынку… Заўтра і зробім, і паненка нам нешта напіша…

— Бутрым, — нечакана сур’ёзна загаварыла Саламея, паглядаючы ў мёртвыя вочы Пандоры. — Мне чамусьці неспакойна… Не падабаецца мне гэтая лялька. З чаго б такі дзіўны падарунак ад гетмана? Ці не хаваецца тут нейкая інтрыга, і мы ізноў ублытаемся па самыя вушы ў крывавыя прыгоды?

— Перастань, Залфейка, — паблажліва прамовіў стамлёны Лёднік. — Гэта ўсяго толькі цікавы дарагі аўтамат для забавы багацеяў. Упэўнены — каб не хвароба, князь проста запрасіў бы мяне дапамагчы запусціць гэтую штуку, падзівіліся б усе, дый годзе. У пана Караля Радзівіла вунь залаты паўлін маецца, які ходзіць ды хвост распускае. Якія тут могуць быць таямніцы, акрым механічных?

— Магчыма, і так… — ціха прамовіла Саламея. — Але ты сам распавядаў мне гісторыю пражскага

Галема. І я адчуваю, што найлепей было б табе ўзяць якую сякеру, пасячы гэтую ляльку на друз ды патапіць у Вяллі…

— Нервы ў цябе расхадзіліся, Залфейка! Запару табе нанач ільвінай травы… — Лёднік прыхінуў да сябе жонку, пацалаваў яе ў лоб.

— Усё, рушылі… А ты, кот марцовы, — сурова зірнуў на Пранціша, — пойдзеш з намі. І адгэтуль пераселішся ў наш дом. Цяпер штодзень, як сцямнее — каб быў у пакоі! Ясна?

— Ясна… — прабуркатаў Вырвіч. Пані Саламея нахмурылася.

— А што здарылася? Чаму ты так сурова з хлопчыкам? Пан Вырвіч нешта ўтварыў?

— Пасля раскажу… — незадаволена адказаў прафесар, зашпільваючы камзол.

А пад вакном раўлі п’яныя галасы, нібыта грэшныя нашчадкі Адама прасіліся да дабравернага Ноя ў каўчэг, які ўздымаецца на хвалях сусветнага патопу ўсё вышэй і вышэй:

— Памёр ягоная мосць князь Радзівіл! Аплачам вялікага гетмана! Гуляйма, пане-браце, у памяць шчодрага князя нашага!

У апусцелым кабінеце глядзела ў цемру шэрымі мёртвымі вачыма васковая лялька ў белым парыку, упрыгожаным перлінамі, і ніхто не бачыў, акрамя металічнага салавейкі, што яе рука з заціснутым у пальцах алоўкам здрыганулася…

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

МАЛЮНАК ПАНДОРЫ

Калі старажытныя грэкі хацелі ўшанаваць памяць памерлага, ставілі над ягонай магілай не звычайны помнік, а так званы курас. Аголеную гліняную фігуру гэткага ідэальнага, абагуленага нябожчыка. З належнымі прапорцыямі, са слепавокім усмешлівым тварам, доўгімі кудзерамі, шырокімі плячыма… І правільна, смерць усіх раўняе, навошта нашчадкам памятаць, што былі нябожчыкі на момант адыходу з гэтага свету лысыя, кульгавыя, гарбатыя, з адвіслымі жыватамі, а сузіраючы гадамі надмагільны курас, нават той, хто калісьці ўкладваў у непрыгожа разяўлены бяззубы рот з ссінелымі вуснамі мядзяны абол — плату Харону, пачынаў верыць, што нябожчык быў менавіта вось такі — упэўнены ў сабе, усмешлівы прыгажун ды асілак…

Дзеля вялікага гетмана і віленскага ваяводы не трэба было ляпіць глінянага ёлупа, каб усе і кожны ўявілі яго сармацкім рыцарам без адзінае заганы. Бо ўслаўленні вартасцяў памерлага набывалі ўсё большую моц, шляхта адзін перад адным спаборнічала ў вынаходніцтве велягурыстых азначэнняў, чаму, ясная справа, спрыяла рака медавухі, якая шчодра лілася за хаўтурнымі сталамі. Сын нябожчыка, ягоная мосць Караль Радзівіл, нават мыкаць ужо не мог, так зацята гора сваё тапіў… Казалі, што нават падпісаў, не чытаючы, падсунутую яму ўвішным сябруком Богушам дарчую на маёнтак Дубінкі, ну і немавем што яшчэ з дабрасардэчным князем, у жаль абрынутым, хціўцы ўсялякія вытваралі…

Праўда, каб і паставілі ў гэтыя дні па антычным звычаі пасярод Вільні па князі Міхале Казіміры Радзівіле гліняны стод, адразу ж на друз яго растаўклі б неасцярожныя ў горы сваім прыхільнікі…

Так што нікога не здзівіла жывапісная група, якая сярод буйназорай вераснёўскай ночы мерала ўсе куты па Вастрабрамскай вуліцы: двое шляхцюкоў, у расхінутых кунтушах і жупанах, са збітымі набакір шапкамі, і куртаты, але таўсманны слуга, які спрабаваў надаць сваім панам больш-менш просты накірунак руху. Праўда, шляхціцы не раўлі і не спявалі. Старэйшы ды вышэйшы толькі лаяўся скрозь зубы, але неяк дзіўна, на нетутэйшых мовах, адразу некалькіх, ды час ад часу скрушна паўтараў па-беларуску:

Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма