Беларускі тэатр
Шрифт:
Прадстаўнікамі мастацтва, акторскай дзеяльнасьці, ад старадаўніх часоў і амаль да паловы XVII ст. былі ў нас скамарохі. Дзеяльнасьць іх была вельмі разнародная. Яны былі прадстаўнікамі мастацкае літэратуры, адпаведнай да патрэб і тагачаснага смаку. Скамарохі, калі і не былі самі паэтамі, тварцамі, дык за тое перахоўвалі народную паэтыцкую творчасьць. Яны — самыя даўнішнія прадстаўнікі народнага эпосу, народнай музыкі. XI век жыў у нас яшчэ поўнай сілаю народнай творчасьці і ня ведаў яшчэ таго, што вешчая песьня Баяна ёсьць «паганая чартоўская справа» [8] . Князявы і баярскія піры заўсёды ажыўляліся прысутнасьцю скамарохаў, а асабліва піры вясельныя. Але ня толькі на банкетах і вясельлях, ня толькі ў князевых палатах, у баярскіх харомах і ў прыватных дамох скамарохі паказвалі сваё мастацтва, — яны зьяўляліся на вуліцах, на пляцах, на палёх, гуляючы ў нядзелі ды іншыя сьвяточныя дні сваі «прадстаўленьні» дзеля разьвесяленьня народу. Калі на банкетах і вясельлях скамарохі
8
Матэрыялы аб скамарохах пачэрнуты галоўным чынам з кніжкі: А. С. Фамінцынъ. Скоморохи на Руси. С. Петербургъ, 1889 г.
Але народ любіў весяліцца. Песьня кажа:
За тры капы селезьня прадала, А за капу дударыка наняла. «Зайграй, зайграй, дударыку, на дуду, — Няхай-жа я сваё гора забуду»…І вось, ня гледзячы на строгія прамовы «сьвятых» людзей, у народзе пераважала патрэба ўцячы ад шэрасьці жыцьця, патрэба «гора сваё забыць».
Чартоўская магутная, паводле сярэднявекавых пісьменьнікаў, сіла гудзьбы, г. зн. ігры на музыкальных інструмэнтах, якая бязвольна цягне слухачоў у скокі, высказваецца ў некаторых сказах і павучэньнях, духавенства, скірованых проці ненавіснага для іх, як спадчыны паганства, скамарошства.
Але народ не пакідаў сваіх старых прывычак, любімых святочных забаваў. Пераадзяваньне і маскі былі ў хаду ў скамарохаў, якія ў гэтых народных гульнях былі галоўнымі дзеячымі асобамі. Скамарохі пераапраналіся ў розныя вопраткі, у якіх гулялі розныя бытавыя сцэнкі, нешта накшталт пазьнейшых інтэрмэдыяў. Апраналіся за зьвяроў, надзявалі на твар маскі, прычаплялі бароды [9] .
Гульні скамарохаў абурывалі маральнае і рэлігійнае пачуцьцё людзей паважных, між інш. напр. Сымона Полацкага.
9
Самая імя «скамарох» мабыць зьвязана з адзяваньнем маскі. Арабскае maskhara азначае сьмех, насьмешку, грэцкае масхарас, румынскае maskara, чэшскае maskara, азначае маску. Перастаноўка літэраў, асабліва ў чужаземных словах, вельмі часта спатыкаецца ў народным прононсе, напр. ў некаторых мясцох Пскоўскай губ. народ замест гліна кажа гніла, беларусы замест рэвальвэр кажуць часта левальвэр. Гэтак і слова маскарас лёгка магло ў вуснах народу перарабіцца ў скамарас, а пасьля перайсьці ў скамарох.
Духавенства пратэставала проціў «кашчунства і глуматворства» вясёлых скамарохаў, каторых гульні ня былі надта абмяжованы вымогамі скромнасьці і прызваітасьці. Скамарохі, як людзі вандроўныя, якія здабывалі для сябе хлеб сваім мастацтвам, былі прымушаны прытарноўвацца да смаку карміўшай іх публікі, каторую яны весялілі музыкай, песьнямі, жартамі, прыказкамі, маскарадамі, фарсамі і г. п. Іхні юмар, ведама, павінен быў адпавядаць духу, настрою і смаку слухачоў ды глядзельнікаў. Чымсь грубей была весяліўшаяся народная маса, тым і большы быў цынізм, да якога даходзіла яе разгульле.
Але, ведама, юмар скамарахоў не абмяжоўваўся адным толькі цынізмам. Апранутыя ў розныя касьцюмы і маскі яны гулялі сцэнкі, астаткі якіх перахаваліся ў народзе да сёньняшняга часу, як напр. упамянутая вышэй гульня з Казой. У Палесьсі нядаўна мядзьведзь, казёл і журавель былі адзіныя маскарадным фігуры. Ролі іх спаўняліся вельмі проста: вывернуты кажух служыў маскарадным касьцюмам. Гульня складалася з песьняў і няхітрага рэчытатыву. Трэба думаць, што ў даўнішніх скамарохаў, як спэцыялістаў свайго дзела, гэты «спэктакль» быў больш дасканальны з вонкавага, касьцюмёрскага і мастацкага боку.
Дагэтуль захавалася ў народзе калядная гульня, якая безпярэчна зьяўляецца спадчынай скамарошай творчасьці і дае нам паняцьце аб сьмяхотных сцэнках, якія разыгрываліся перад народам.
На сцэну ўваходзіць селянін, Мацей з падвязаным жыватом і кажа:
Авей, авей, вох, вох, вох! Вот, мае паночкі, Быў я ў пана Бараноўскага на куцьці, Ды як пад'еў куцьці, Дык не магу сапці! Што мая Ульляна не рабіла, І гаршчок на пупе станавіла, — Ды й тое не памагло Ды яшчэ горш прылягло Параілі мне галясу, купэрвасу Ды бурачнага квасу, Моху, чартапалоху І яшчэ нечага забыўся, троху, — Усё гэта зельле скалаціць Ды выпіць. Зрабіў я ўсё гэся, — Не памагло, Яшчэ горш прылягло. Вот каб нашоўся дахтарочак Ды палячыў мой жываточак — Аддаў-бы яму і торбачку і мяшочак.Доктар (выходзіць).
Што табе, мужык?Мацей
А вот, паночак, Нястраўнасьць, бурчэньне, Рэзачка, абэнбэніла, Як Антонаву казу.Доктар.
Кладзіся, мужык! Як цябе завуць?Мацей.
Мацей.Доктар (б'е яго палкай, кажучы):
Пацей, пане Мацей!.. (пасьля ўцякае).Мацей (ўстае).
А ліха тваей мацяры! Папацеў, памацеў, Ды й сам к чорту паляцеў! Вот каб дагнаў, Вот-бы ў плечыкі нагрукатаў. [10]Гэткім чынам у часы сярэднявякоўя скамарохі, ня гледзячы на пракленствы іхняга мастацтва з боку духавенства, былі пажаданы ўсюды, пачынаючы ад князявых харомаў, а канчаючы вулічнай масай. Аб вялікім князю Альгердзе (XIV ст.) летапісец выражаецца з асаблівай пахвалай: «премудръ б зло… и воздержаніе имаше веліе… потхи и игранія и прочих таковых не внимаше»… З гэтага можна зрабіць вывад, што іншыя князі «пацехі, іграньні» і інш. любілі. А аб простым народзе няма ўжо што й казаць. Скамарох-музыка з сваім музыкальным інструмэнтам быў неабходным госьцем там, дзе ладзіліся скокі, бо:
10
1П. Безсоновъ. Блор. псни. Москва. 1871. Стр. 79.
Рамясло скамарохаў было зьвязана з вечнай вандроўкай. Бо каб не абрыдзець людзём старым рэпэртуарам, каб мець заўсёды новых ды новых слухачаў, скамарохі былі прымушаны вандраваць ад мястэчка да мястэчка, ад вёскі да вёскі. Музыка — «інтэрнацыянальны» мастак — дык няраз мусіць здаралася скамароху бываць і на чужыне, бо голас музыкальнага інструманту аднолькава зразумелы для ўсіх. І песьня кажа:
11
Шейнъ. Блор. народ. псни.
Наогул дуда ёсьць найбольш распаўсюджаны музыкальны інструмэнт нашых скамарохаў і ў песьнях яна часта завецца «весялухай».
Вандроўнае жыцьцё, гульні, пяяньне і скокі на банкетах, вясельлях, сьвятах, ды патрэбны дзеля гэтага бязупынны пад'ём энэргіі, рэч зразумелая, прычыняліся да разгульля і п'янства самых скамарохаў, аб чым кажуць сучасныя летапісцы. На народных ігрышчах, сярод гуляўшай народнай масы бязумоўна скамарохі напіваліся «як сьлед». Маючы мэтай весяліць ды забаўляць народ, скамарохі павінны былі мець вясёлы характар і дзеля таго найбольш распаўсюджаны быў іхні эпітэт: «вясёлыя людзі». Але побач з гэтым іхняе рамясло разьвівала ў іх лоўкасьць, дагадлівасьць, хітрасьць, нахальства. У XVI ст. спатыкаюцца ўжо цэлыя ватагі скамарохаў, складаўшыяся з 60-100 чалавек, паяўленьне каторых ужо ня нясе гэтулькі радасьці жыхаром, як раней. Яны ўжо ня могуць сказаць аб сабе:
12
Шейнъ. Блор. народ. псни.