Бiтва (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Бiтва (на белорусском языке)

Бiтва (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Роберт Шэклi

БIТВА

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр iмклiва ўвайшоў у аператыўную залу i грымнуў:

– Спачнi!

Тры яго генералы паслухмяна сталi па камандзе спачнi.

Фетэрэр зiрнуў на гадзiннiк i сказаў:

– Лiшняга часу ў нас няма. Паўторым яшчэ раз папярэднi план бою.

Ён падышоў да сцяны i разгарнуў гiганцкую мапу Сахары.

– Паводле найбольш дакладнай тэалагiчнай iнфармацыi, якую мы атрымалi, Сатана мае намер вывесцi свае сiлы на паверхню вось у гэтым пункце, - ён тыцнуў у мапу тоўстым пальцам.
– У першай лiнii будуць д'яблы,

дэманы, суккубы, iнкубы i ўсе iншыя гэтага ж класа. Правым флангам камандуе Велiял, левым - Вельзевул. Яго Сатанiнская Вялiкасць узначалiць цэнтр.

– Папахвае сярэднявеччам, - прамармытаў генерал Дэл.

Увайшоў ад'ютант генерала Фетэрэра. Яго твар свяцiўся шчасцем пры думцы пра Абяцанае Зверху.

– Сэр, - сказаў ён, - там зноў святар.

– Зрабiце ласку стаць па камандзе зважай, - строга сказаў Фетэрэр.
– Нам яшчэ трэба будзе бiцца i перамагчы.

– Слухаю, сэр, - адказаў ад'ютант i выцягнуўся. Радасць на яго твары крышку прыгасла.

– Святар, гм?
– вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр задуменна паварушыў пальцамi.

Пасля Прышэсця, пасля таго, як стала вядома, што наперадзе Апошняя Бiтва, працаўнiкi на сусветнай нiве рэлiгiй зрабiлiся сапраўднай карай Боскай. Яны перасталi грызцiся памiж сабою, што само па сабе было пахвальна, але, апрача таго, яны спрабавалi забраць у свае рукi вядзенне вайны.

– Ганiце яго, - сказаў Фетэрэр.
– Ён жа ведае, што мы распрацоўваем план Армагедона.

– Слухаю, сэр, - сказаў ад'ютант, адсалютаваў, па-вайсковаму павярнуўся i выйшаў, крочачы як на парадзе.

– Пойдзем далей, - сказаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр.
– У другiм эшалоне Сатаны будуць уваскрэшаныя грэшнiкi i размаiтыя стыхiйныя сiлы зла. У ролi яго бамбавой авiяцыi выступяць анёлы, што ў свой час былi зрынуты з неба. Iх сустрэнуць робаты-перахопнiкi Дэла.

Генерал Дэл панура ўсмiхнуўся.

– Пасля ўсталявання кантакту з працiўнiкам аўтаматычныя танкавыя карпусы Мак-Фi рушаць на яго цэнтар пры падтрымцы робатапяхоты генерала Онгiна, гаварыў далей Фетэрэр.
– Дэл будзе кiраваць вадародным бамбаваннем тылоў, якое павiнна быць праведзена максiмальна масiравана. Я па меры неабходнасцi буду ў розных пунктах уводзiць у бой механiзаваную кавалерыю.

Вярнуўся ад'ютант i выцягнуўся па стойцы "зважай".

– Сэр, - сказаў ён, - святар адмовiўся iсцi адсюль. Ён кажа, што павiнен абавязкова пагаварыць з вамi.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр хацеў быў сказаць "не", але завагаўся. Ён успомнiў, што гэта ўсё-такi Апошняя Бiтва i што працаўнiкi на нiве рэлiгiй сапраўды маюць да гэтага бою нейкiя адносiны. I ён вырашыў выкраiць святару пяць хвiлiн.

– Папрасiце яго зайсцi, - сказаў ён.

Святар быў апрануты ў звычайныя пiнжак i нагавiцы, якiя сведчылi, што ён з'явiўся сюды не прадстаўнiком нейкай канкрэтнай рэлiгii. Яго стомлены твар дыхаў рашучасцю.

– Генерал, - сказаў ён, - я прыйшоў да вас як прадстаўнiк усiх працаўнiкоў на сусветнай нiве рэлiгii - патэраў, равiнаў, мул, пастараў i ўсiх iншых. Мы просiм вашага дазволу, генерал, прыняць удзел у Бiтве Божай.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр нервова забарабанiў пальцамi па сцяне. Ён лiчыў бы за лепшае захаваць добрыя адносiны з гэтай брацiяй. Што нi кажы, а нават яму, вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, не пашкодзiць, калi ў патрэбны момант за яго замовяць добрае слова...

– Зразумейце маё становiшча, - тужлiва прамовiў Фетэрэр.
– Я - генерал, мне трэба будзе кiраваць бiтвай...

– Ды гэта ж Апошняя Бiтва, - сказаў святар.
– У ёй трэба ўдзельнiчаць людзям.

– Але ж яны ў ёй i ўдзельнiчаюць, - адказаў Фетэрэр.
– Праз сваiх прадстаўнiкоў, вайскоўцаў.

Святар паглядзеў на яго. Фетэрэр гаварыў далей:

– Вы ж не хочаце, каб гэтая бiтва была прайграна, хiба не так? Каб перамог Сатана?

– Зразумела, не, - прамармытаў святар.

– У такiм разе мы не маем права рызыкаваць, - заявiў Фетэрэр.
– Усе ўрады згадзiлiся з гэтым, праўда? Так, вядома, было б вельмi прыемна ўвесцi ў Армагедон масiраваныя сiлы чалавецтва. Даволi сiмвалiчна. Але цi маглi б мы ў гэтым выпадку быць упэўнены ў перамозе?

Святар паспрабаваў штосьцi запярэчыць, але Фетэрэр паспешлiва загаварыў зноў:

– Нам жа невядома сiла сатанiнскiх полчышчаў. Мы павiнны кiнуць у бой усё лепшае, што ў нас ёсць. А гэта азначае - аўтаматычныя армii, робаты-перахопнiкi, робаты-танкi, вадародныя бомбы.

Святар меў вельмi разгублены выгляд.

– Але ў гэтым ёсць штосьцi амаральнае, - сказаў ён.
– Няўжо вы не маглi б уключыць у свае планы людзей?

Фетэрэр абдумаў гэтую просьбу, але выканаць яе было немагчыма. Дэталёва распрацаваны план бою быў дасканалы i забяспечваў верную перамогу. I калi ўвесцi ў бiтву кволы чалавечы матэрыял, гэта магло б толькi ўсё сапсаваць. Нiякая жывая плоць не вытрымала б грукату гэтай атакi механiзмаў, высокiх энергiй, што пранiзваюць паветра, усёпаглынаючай сiлы агню. Любы чалавек загiнуў бы яшчэ за сто мiль ад поля бою, так i не ўбачыўшы ворага.

– Баюся, гэта немагчыма, - сказаў Фетэрэр.

– Шмат хто, - сурова прамовiў святар, - лiчыць, што было памылкай даручыць Апошнюю Бiтву вайскоўцам.

– Прабачце, - бадзёра запярэчыў Фетэрэр, - гэта паражэнчая балбатня. З вашага дазволу...
– Ён паказаў на дзверы, i святар засмучана выйшаў.

– Ох, ужо гэтыя цывiльныя, - уздыхнуў Фетэрэр.
– Такiм чынам, панове, вашы войскi гатовы?

– Мы гатовы бiцца за Яго, - горача прамовiў генерал Мак-Фi.
– Я магу паручыцца за кожнага аўтаматычнага жаўнера пад маiм началам. Iх метал зiхацiць, iхнiя рэле абноўлены, акумулятары поўнасцю зараджаны. Сэр, яны лiтаральна рвуцца ў бой.

Генерал Онгiн выйшаў з задумення.

– Наземныя войскi гатовы, сэр.

– Паветраныя сiлы гатовы, - сказаў генерал Дэл.

– Цудоўна, - падвёў вынiкi генерал Фетэрэр.
– Астатнiя падрыхтаваннi закончаны. Тэлевiзiйная перадача для насельнiцтва ўсяго зямнога шара забяспечана. Нiхто, нi багаты, нi бедны, не будзе пазбаўлены вiдовiшча Апошняе Бiтвы.

– А пасля бiтвы...
– пачаў генерал Онгiн i змоўк, як толькi глянуў на Фетэрэра.

Той насупiўся. Ён не ведаў, што павiнна адбыцца пасля бою. Гэтым, вiдаць, зоймуцца рэлiгiйныя ўстановы.

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[8.1 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[8.3 рейтинг книги]
Популярные книги

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник