Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бiтва (на белорусском языке)
Шрифт:

– Магчыма, будзе наладжаны ўрачысты парад або яшчэ што-небудзь накшталт гэтага, - няпэўна адказаў ён.

– Вы маеце на ўвазе, што мы будзем адрэкамендаваны... Яму?
– спытаў генерал Дэл.

– Дакладна не ведаю, - адказаў Фетэрэр, - але магчыма. Усё ж такi... Вы разумееце, што я хачу сказаць.

– Але як мы павiнны будзем апрануцца?- разгублена спытаў генерал Мак-Фi. Якая ў такiх выпадках прадпiсана форма адзення?

– Што носяць анёлы?
– пацiкавiўся Фетэрэр у Онгiна.

– Не ведаю, - сказаў Онгiн.

– Белае ўбранне?
– выказаў здагадку генерал Дэл.

– Не, - рашуча адказаў Фетэрэр.
– Надзенем парадную форму, але без ордэнаў.

Генералы кiўнулi.

I вось прыйшоў час.

У прыгожых баявых уборах сiлы Пекла рухалiся па пустынi. Верашчалi пякельныя флейты, бухкалi пустацелыя барабаны - пасылалi наперад прывiднае воiнства. Уздымаючы клубы пяску, танкi-аўтаматы генерала Мак-Фi рынулiся на сатанiнскага ворага. I тут жа бамбавiкi-аўтаматы Дэла з вiзгатам пранеслiся ў вышынi, звальваючы бомбы на легiёны пагiблых душ. Фетэрэр мужна кiдаў у бой сваю механiчную кавалерыю. У гэты хаос рушыла робатапяхота Онгiна, i метал зрабiў усё.

Орды пякельных сiл уразалiся ў шыхт, раздзiраючы на шматкi танкi i робатаў. Аўтаматычныя механiзмы памiралi, мужна абараняючы шматок пяску. Бамбавiкi Дэла падалi з неба пад ударамi анёлаў цемры, якiх вёў Мархозiй; яго крылы закручвалi паветра ў тайфуны.

Пашкуматаны шэраг робатаў стрымлiваў нацiск гiганцкiх злых духаў, якiя крышылi iх i наганялi жах у сэрцы тэлегледачоў ва ўсiм свеце, тэлегледачоў, якiя не зводзiлi зачараваных вачэй з экранаў. Робаты бiлiся як мужчыны, як героi, яны як мага старалiся адагнаць сiлы зла.

Астарот пракрычаў загад, i Бегемот цяжка рушыў у атаку. Велiял на чале клiна д'яблаў навалiўся на левы фланг генерала Фетэрэра. Метал вiскатаў, электроны вылi ў агонii, бо не вытрымлiвалi гэтага нацiску.

За тысячу мiль ад фронту генерал Фетэрэр выцер дрыготкай рукою спацелы лоб, але ўсё гэтак жа спакойна i непарушна аддаваў распараджэннi, якiя кнопкi нацiснуць i якiя ручкi павярнуць. I цудоўныя армii не падвялi яго. Смяротна пашкоджаныя робаты падымалiся на ногi i не пераставалi змагацца. Разбiтыя, знявечаныя, разнесеныя на шматкi выючымi д'ябламi, робаты ўсё-такi ўтрымалi сваю пазiцыю. Тут у контратаку быў кiнуты Пяты корпус ветэранаў, i варожы фронт быў прарваны.

За тысячу мiль ад лiнii агню генералы кiравалi пераследам.

– Бiтва выйграна, - прашаптаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр i адарваўся ад тэлевiзара.
– Вiншую, панове.

Генералы стомлена ўсмiхнулiся.

Яны зiрнулi адзiн на аднаго i радасна загарланiлi. Армагедон быў выйграны i сiлы Сатаны пераможаны.

Але на iх тэлевiзiйных экранах штосьцi адбывалася.

– Як! Гэта ж... гэта...
– пачаў генерал Мак-Фi i змоўк.

Бо па полi бою памiж грудамi знявечанага, патрушчанага металу велiчна ступала Ласка Боская.

Генералы маўчалi.

Ласка Боская дакранулася да знявечанага робата.

I робаты заварушылiся па ўсёй пустынi, якая ўсё яшчэ курэла i дымiлася пасля бою. Пакарабачаныя, абгарэлыя, аплаўленыя кавалкi металу абнаўлялiся.

– Мак-Фi, - прашаптаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр.
– Нацiснiце на што-небудзь - няхай яны хоць укленчаць, цi што.

Генерал нацiснуў, але дыстанцыйнае кiраванне не працавала.

А робаты ўжо ўзнiмалiся на неба. Iх акружалi анёлы Боскiя, i робаты-танкi, робатапяхота, аўтаматычныя бамбавiкi ўзнiмалiся, узносiлiся ўсё вышэй i вышэй.

– Ён бярэ iх жыўцом у рай!
– iстэрычна ўсклiкнуў Онгiн.
– Ён бярэ ў рай робатаў!

– Адбылася памылка, - сказаў Фетэрэр.
– Хутчэй! Пашлiце афiцэра сувязi... Не, мы паедзем самi.

Як бачыш падалi самалёт, i яны памчалiся да поля бiтвы. Але ўжо было позна: Армагедон скончыўся, робаты знiклi, i пан Бог са сваiм воiнствам вярнуўся да сябе дадому.

Пераклаў Сяргей Мiхальчук

12
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Релокант 9

Flow Ascold
9. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 9

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб